Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Яшчэ ў дваццатыя гады пачаў падбіраць і дрэсіраваць сабе кадры палітычных авантурыстаў, пагромшчыкаў, гвалтаўнікоў аблудны агітатар з баварскіх піўных, яфрэйтар першай сусветнай вайны Адольф Гітлер. Ён вынюхаў у нямецкім мяшчанстве помслівы дух рэваншызму, а ў вайсковай касце пыхлівую ваяўнічасць. У асяроддзі прамыслоўцаў і фінансістаў, напалоханых прывідам «чырвонай рэвалюцыі», ён убачыў эканамічную сілу, якая гатова яго падтрымаць і будзе фінансаваць падрыхтоўку да агрэсіі. З'яднаць у адзін кулак нацысцкай дыктатуры ўсе гэтыя сілы і рынуцца на заваёву «жыццёвых прастораў» на ўсходзе — так нахабна і груба вылажыў палітычны авантурыст сваю праграму і «абгрунтаваў» яе звярынымі прынцыпамі барацьбы за існаванне і натуральнага

адбору: «У барацьбе бачу прызначэнне кожнай істоты». «Сіла — гэта найпершае права». «Капіталісты выйшлі наперад, дзякуючы сваім здольнасцям і па прынцыпу адбору, што яшчэ раз даводзіць вышэйшасць іх расы; яны маюць права кіраваць іншымі».

Гітлер строіў свае планы не на адным баламутным крыкунстве. Разбойныя дактрыны падмацоўваліся ў яго палітычным тэрорам, ён скалаціў ваенізаваныя атрады нацысцкай партыі СА і СС, даў ім заданне авалодаць вуліцай, а цераз вуліцы і плошчы вёў шлях да ўлады.

Выбраных у партыйны апарат Гітлер узвышаў да нябёс, ставіў над людзьмі, называў «рыцарскім ордэнам правадыроў». Прэтэндэнту на правадырства дастаткова было вызваліцца ад чалавечага сумлення, прызнаць грубую сілу законам жыцця, навучыцца слепа падпарадкоўвацца загадам дужэйшага, не сумнявацца, не крытыкаваць, каб быць залічаным у касту правадыроў і трапіць на пасаду мікрафюрэра ў які-небудзь з раёнаў акупаваных зямель.

Спачатку, калі Гітлер толькі пачынаў палітычную авантуру, дык вышэй за ўсё цаніў у сваіх «партайгэносаў» разбойную ініцыятыву, задзірыстасць, раіў мець сваім дэвізам выраз: «Калі ты не немец, я расквашу табе галаву». А ўжо ў 30-я гады, калі ён падышоў да рашаючага кроку — захопу ўлады, — то ўзяў сваіх спадручных на ланцуг, патрабаваў сляпога паслушэнства. «Кожны член партыі павінен рабіць тое, што яму загадвае фюрэр. Фюрэр — увасабленне ідэі, і толькі ён ведае яе канчатковую мэту».

I тут ужо «сістэма», «арганізацыя», якую багацеі паклікалі да жыцця, фінансавалі, якой дапамагалі ўмацавацца, набыла пэўную самастойнасць, ператвараючы і гаспадароў у сваіх слуг, у шурупчыкі жудаснай, таталітарнай машыны: пасля камуністаў, сацыял-дэмакратаў, прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі, знішчаных ці загнаных за калючы дрот, фашысцкая машына з такой жа бязлітасцю пачала трушчыць косці кожнаму, хто хацеў бы зберагчы сваю асабістую незалежнасць, самастойнасць.

Напорыста і планамерна стваралі нацысты культ сілы. Улада для іх была ідэалам, нейкаю асобаю формаю ўласнасці, асабліваю каштоўнасцю.

Далучэнне да ўлады, размеркаванне ўлады і спажыванне яе рэгулявалася спецыяльнымі рытуаламі.

Рытуал панавання — гэта масавыя відовішчы, мітынгі, пагромы, оргіі, у часе якіх Гітлер і яго зграя публічна абжыраліся ўладай, заражаючы ўладаманіяй абывацеляў, ператвараючы дробных мяшчан у агрэсіўных авантурыстаў. У меру таго як попыт на панаванне хваравіта разрастаўся, фашысцкая зграя кінула кліч да міжнароднага разбою — аншлюс Аўстрыі, акупацыя Чэхаславакіі, Польшчы, Даніі, Нарвегіі, Бельгіі, Галандыі, Францыі і г. д. Усё гэта новыя залежы ўлады, новыя сеансы ўладарніцтва. Пры гэтым яны рыхтавалі нямецкага буржуа і абывацеля да галоўнага акта — агрэсіі супраць СССР.

Нядаўнія шаўцы, каўбаснікі, півавары, крамнікі, канцылярысты — стандартная буржуазная драбната, гарадскія і вясковыя люмпены, прайшоўшы апрацоўку нацызмам, слеплі і глухлі ад бляску і бразгату атрыбутаў безгранічнай улады, якімі надзялялі іх паплечнікі фюрэра, пасылаючы наводзіць новы парадак на акупаваных савецкіх землях. У гэтых мікрафюрэраў вочы зацягваліся папяровымі бельмамі, на якіх былі толькі словы загадаў і дырэктыў. У гэтых марыянетак выраслі папяровыя вушы, цераз якія не пранікалі іншыя словы, акрамя загадаў фюрэра. Фюрэр назваў гэты, перавернуты дагары дном, свет пачаткам новага свету, новым парадкам у Еўропе. Апрацаваны атрутай нацызму абывацель на пасадзе мікрафюрэра слепа верыў

у гэта і працягваў разбурэнне цывілізацыйных асноў, сеяў гвалт, жорсткасць, жах і смерць.

I хоць гітлераўская ваенная машына пасля Сталінграда і асабліва пасля Курска ўжо безнадзейна кацілася да межаў Германіі, «план» вісеў над мазгаўнёй не толькі гэтых дробных, але і самых буйных «фюрэраў». Наколькі яны былі нават «здзіўлены», што ўсё ідзе не па іх планах, паказваюць сведчанні, прызнанні гітлераўскіх генералаў-«мемуарыстаў» (Гудэрыяна, Тыпэльскірха і інш.).

Вось што напісана ў мемуарах аднаго з лідэраў сакрэтнай службы Гітлера — у кнізе Вальтэра Шэленберга «Гаворыць шэф нацысцкай контрразведкі», выдадзенай у Парыжы ў 1957 годзе:

«Калі атрыманая інфармацыя не адпавядала іх уласным канцэпцыям, яны проста адкідвалі яе. Што ж датычыцца вышэйшага кіраўніцтва, дык тут справа выглядала яшчэ горш. Так, напрыклад, да канца 1944 года Гітлер ігнараваў любыя неспрыяльныя звесткі, нават калі яны заснаваны былі на фактах ці проста здаровым сэнсе».

Гітлер, напрыклад, амаль да самага канца ніяк не верыў, што ёсць, існуе магутная Савецкая Армія, якая гоніць немцаў на захад. Ён жа яе знішчыў яшчэ летам 1941 года і нават аб'явіў пра гэта на цэлы свет. А раз аб'явіў — так яно і ёсць. У сваё слова такія дыктатары вераць як у справу канчатковую і незваротную. Не, ва ўсім генералы вінаваты, іх бяздарнасць і здрада, бо не могуць жа «гэтыя рускія» гнаць «яго» армію, тым больш што Савецкай Арміі фактычна ўжо няма!

«Логіка» маньяка была дзяржаўным мысленнем фашысцкай імперыі, і не дзіўна, што і паплечнікі Гітлера разважалі і дзейнічалі ў тым жа кірунку. Калі справа, напрыклад, датычылася партызан ды і наогул усёй сітуацыі на акупаваных землях.

Улетку 1943 года Гімлер разаслаў начальніку карных груп, вышэйшым начальнікам СС і паліцыі Украіны, а таксама «сярэдзіннай Расіі» загад Гітлера пра тое, што «вобласці паўночнай Украіны і сярэдзіннай Расіі павінны быць ачышчаны ад усякага насельніцтва». Тут мелася на ўвазе і беларускае Палессе, якое немцы ўключылі ў «рэйхскамісарыят Украіны».

«Сярэдзіннай Расіі» ў немцаў ужо не было, а Палессе яшчэ трэба было нанова адваяваць — ад партызан, каб прыступіць да выканання гэтага чарговага людаедскага загаду. Але загад напісан, і фюрэры чакаюць, што нейкія сілы выканаюць яго дакладна. Былі ж сілы для гэтага…

Праз нейкіх 10 дзён Гімлер гнеўна паўтарае свой загад — бо штосьці сапсавалася ў «машыне», недакладна працуюць яе звенні і «шурупчыкі-людзі». I зноў былы аграном Гімлер выкладвае свае (і свайго фюрэра) ідэі пра барацьбу з партызанамі з дапамогай кок-сагызу. Але найперш — планы помсты насельніцтву, якое ўсё яшчэ жыве і збіраецца перажыць і «планы» гітлёраўскага Берліна, і саміх аўтараў усіх тых людаедскіх загадаў і намераў.

Рэйхсфюрэр СС Аператыўнае ўпраўленне №З9(168)4З 20 ліпеня 1943

САКРЭТНА

1. Начальніку паліцыі бяспекі і СД.

2. Начальніку карных груп па барацьбе з бандамі.

3. Вышэйшаму начальніку СС і паліцыі сярэдзівнай Расіі.

4. Вышэйшаму начальніку СС і паліцыі паўднёвай Расіі.

5. Начальніку галоўнага гаспадарчага і ўпраўленчага аддзела СС.

Пэўны час таму назад я выдаў загад аб тым, што на ўсходзе павінны быць усталяваны лагеры, у якіх мы будзем гадаваць дзяцей эвакуіраванага бандыцкага насельніцтва, рабіць з іх прыдатных да працы людзей, якія пазвей будуць уяўляць сабой добрую рабочую сілу для нямецкага народа. Як мне здаецца, вырашэнне гэтага пытання не надта пасоўваецца наперад. Разам з тым я атрымліваю ад начальніка паліцыі бяспекі і СД ад 10.7.1943 г. прапанову аб ізаляваным утрыманні жонак бандытаў разам з іх дзецьмі ў спецыяльным лагеры Траўнікі. Гэтая прапанова, на маю думку, не з'яўляецца рашэннем праблемы.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Боярышня Евдокия 4

Меллер Юлия Викторовна
4. Боярышня
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия 4

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Пробуждение. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
15. Путь
Фантастика:
фэнтези
уся
5.00
рейтинг книги
Пробуждение. Пятый пояс

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Тайны затерянных звезд. Том 2

Лекс Эл
2. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16