Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

«Фюрэр нямецкага народа», здыхаючы, вось так падзякаваў Германіі:

«Калі мы прайграем вайну, няхай загіне і народ. Такі лёс непазбежны. Няма чаго задумвацца над асновамі найпрымітыўнейшага існавання. Наадварот,

лепш самім знішчыць гэтыя асновы, да таго ж уласнымі рукамі. Народ аказаўся слабым, а будучыня належыць больш моцнаму ўсходняму народу. Апроч таго, тыя, што застануцца, уяўляюць нязначную вартасць, бо вартасныя пагінулі».

I загадаў — апошні раз шалёны ўкусіў — затапіць водамі Шпрэе тысячы нямецкіх жанчын, дзяцей, што ратаваліся ў берлінскім метро.

I гэта быў для фашызму зусім лагічны канец, вынік. «Фюрэры» кляліся інтарэсамі нямецкага насельніцтва і ўсё, што рабілі, усе зверствы свае клалі на «алтар» усё тых жа «інтарэсаў немца». Бо яго рукамі ўсё і рабілі. Але не выцягнуў ён іх крывавую калясніцу з той прорвы, у якой яны апынуліся. Не атрымалася сусветнага панавання «новай касты». Тады — прыстрэліць і яго, немца, забіць і нямецкі народ — як загнанага каня страляюць. Непатрэбен. Адпомсціць і яму за тое, што яны, «фюрэры», здохнуць, а нямецкі народ застанецца жыць. Гебельс помсліва верашчаў перад сваім канцом:

«Нямецкі народ заслужыў долю, якая

цяпер яго чакае… Але не аддавайцеся ілюзіям: я нікога не прымушаў быць маім супрацоўнікам, гэтаксама як мы не прымушалі нямецкі народ… Цяпер вам перарэжуць глоткі. Але калі нам суджана адысці, то хай жа ўвесь свет скаланецца».

Вось што такое Хатынь, што такое беларускія Хатыні! Як і Лідзіцэ, Арадур, яны — сімвал нацысцкіх зверстваў. Але і нешта большае. Гэта ўжо — сапраўдны выскал фашызму, які ад многіх краін Еўропы да часу быў схаваны.

Беларускія Хатыні — гэта нешта настолькі злавеснае, што людзям планеты нялёгка да канца ўсвядоміць і да канца адчуць нават пасля Асвенцімаў і Бухенвальдаў. Беларускія Хатыні — гэта тая рэальнасць, практыка, якую фашызм рыхтаваў цэлым краінам і кантынентам, але шырока распачаць паспеў толькі тут.

Велізарнымі ахвярамі савецкі народ заплаціў за тое, каб іншыя народы не зазналі тысяч сваіх Хатыняў.

Гэта павінны разумець тыя, хто прыходзіць сюды — у Хатынь. Пра гэта нема крычыць рэзкая, цёмная фігура старога з такім каменным і такім мяккім целам мёртвага хлопчыка, пра гэта крычаць назвы былых вёсак на страшным «могільніку вёсак» — адзіным на ўсёй Зямлі.

Поделиться:
Популярные книги

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Когда случается невозможное. Том 2

Муратова Ульяна
2. Когда случается невозможное
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Когда случается невозможное. Том 2

Энфис 3

Кронос Александр
3. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6