Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

Байцы ўсталі з-пад сцяны, павярнуліся да выхаду, але Кабакоў, які быў першы, раптам спыніўся.

— Я гэта… таварыш камбат, кашляю.

— Да? I здорава?

— Як калі. Часам калі нойдзе…

Баец з перабольшаным стараннем пракашляўся.

Валошын зірнуў у яго вочы і ўбачыў там неадольную боязь — занадта знаёмае на вайне пачуццё, толькі згле-дзеўшы якое, усё станавілася простым да абурэння. Цяпер, аднак, камбат пастараўся быць стрыманым.

— Тады адставіць, — сказаў ён рашуча. — Вашу канды-датуру адставіць. Замест вас пойдзе старшы сяржант

На-горны.

— Ёсць! — сказаў Нагорны і запытаў, счакаўшы: — Дазвольце выконваць?

— Выконвайце, — сказаў камбат. — Вернецеся — адразу ка мне.

Нагорны з Драздом вылезлі, напусціўшы сцюжы. Кабакоў паныла апусціў галаву.

— Баіцёся? — запытаў камбат, ва ўпор разглядваючы байца і як заўжды ў такіх выпадках чакаючы апраўдання і хлусні. Але Кабакоў ціха пацвердзіў:

— Баюся.

I яшчэ ніжэй нагнуў галаву. Канец провада дагарэў да самае палкі, пачаў дымна хліпаць. Вера прыўстала на ногі і з запасам пацягнула яго з-пад столі.

— Лейтэнант Самохін, ён што — заўжды труса святкуе?

— Ды не быццам. Не замячалася.

— Даўно на фронце?

— Чатыры месяцы.

— Адкуль сам?

— 3 Пензенскай вобласці.

— Хто дома?

— Маці. I тры сястронкі.

— Старшыя?

— Меншыя. У школу ходзяць.

— А бацька?

— Няма. У сорак першым з-пад Кіева прыслаў адно пісьмо, і ўсё.

Стала ціха. Вераценнікава гаротна, перарывіста ўздыхнула. Знадворку пачулася страляніна — кулямётная чарга недзе на ўчастку суседзяў.

— Значыць, баішся? — з'едліва запытаў Самохін. — За сваю шкуру дрыжыш?

— Усе баяцца. Каму паміраць хочацца?

— Ах, вось як? Яшчэ філасофію разводзіш? Разгільдзяй, я табе пакажу зараз! Ану, знімай дзягу.

Ротны ўстаў і, угнуўшы голаў, рашуча ступіў да байца.

— Ціха, таварыш лейтэнант! — сказаў камбат. — Хай ідзе. Ідзіце на месца, Кабакоў.

Баец нязграбна вылез з бліндажа. Самохін нагой адкінуў парожні кацялок.

— Ну і дарма! Трэба было з Нагорным спецыяльна паслаць! Ад трусасці палячыць.

Камбат палез у кішэнь па закурку.

— Не варта, Самохін.

— А-а, таму, што прызнаўся, так? На гэта зважылі? Лейтэнант пераставаў стрымліваць сябе, быў гатовы сарвацца, як таго патрабавала ў ім усё перажытае за сённяшні вечар. Але камбат разумеў гэта і не мог дазволіць такой вольнасці ротнаму, якога чакалі справы куды болей нервовыя і важныя.

— Так, зважыў,— спакойна сказаў ён. — Памятаеце талстоўскую прытчу: за разбіты кубак — дзякуй. Бо не схлусіў.

— Прытча! — сказаў Самохін, аднак спакайнеючы. — Яму прытча, а Дрозд што — камень? Да? Не баіцца? Вось шарахне — і ашмоцце адно застанецца. А гэты жыць будзе. Праўдзівец!

5

Першы з выкліканых камандзіраў прыбег малодшы лейтэнант Ярашчук — камандзір прыдацзенага батальёна ўзвода буйнакалі-берных кулямётаў ДШК. Самы малодшы па званню ён быў самы стары сярод камандзіраў па ўзросту — гадоў пад сорак дзядзька, былы сельпоўскі работнік з Пензеншчыны, якому некалі перад звальненнем з тэрміновай службы прысвоілі званне

малодшага лейтэнан-та запасу. Далей гэтае званне на ягоных плячах не расло, што, аднак, мала непакоіла Ярашчука — чалавека прасцецкага, не надта пісьменнага і надта цывільнага. Ён упіхнуў у бліндаж сваё зусім не камандзірскага выгляду, шчуплае, як-колечы захінутае ў чырвонаармейскі шынелак цела і загаманіў хрыплаватым спрасоння голасам:

— Маразец, хай на яго, усё цісне. Не хапіла за зіму прамярзалаўкі…

Ярашчук, напэўна, не адразу заўважыў, што ў бліндажы ўсе маўчалі, мала ўспрымаючы бесклапотную добрасць яго настрою. Стоячы на каленях, ён ажыўлена пацёр азяблыя рукі, амаль з дзіцячым прастадушшам паглядваючы на прысутных. Камбат скупа кінуў:

— Сядайце, таварыш Ярашчук.

— Ну што ж, можна і сесці, калі не прагоніце. А я гэта ў акопчыку пад брызентам кімарнуў крыху. Ды замёрз, як шчанюк… Ці няма закурыць, лейтэнант? — звярнуўся ён да Самохіна. Той дастаў з кішэні шчапоць махоркі і моўчкі працяг яе малодшаму лейтэнанту.

— А паперкі няма? Ну то знойдзем. Дзесь быў у мяне кавалачак…

Другім неўзабаве з'явіўся камандзір восьмай лейтэнант Муратаў. Ладна апярэзаны рамянямі, у акуратна прышытых роўненькіх пагонах на плячах, з планшэткай на баку і трафейным ліхтарыкам на гузіку, ён спрытна праслізнуў у бліндаж і, трохі ўгнуўшы голаў, прывычнай скорагаворкай з акцэнтам далажыў:

— Таварыш капітан, лейтэнант Муратаў па вашаму загаду прыбыў.

Камандзіра дзевятай давялося чакаць даўжэй. Валошын ужо хацеў другі раз пасылаць за ім, калі ў траншэі пачуліся крокі, кашаль і, урэшце, на праходзе заіпорхала палатка. Кізевіч, вялікі і худы, у непадперазаным паўшубку з абвіслымі без пагонаў плячамі нязграбна ўлез у бліндаж і, зрабіўшы лёгкі намёк-жэст рукою да шапкі, буркнуў замест дакладу як аб чымсь само па сабе вядомым:

— Старпгы лейтэнант Кізевіч…

Камбат нерухома сядзеў, прысланіўшыся спіной да сцяны і адзначаючы позіркам уваход кожнага. Ён амаль не рэагаваў на некаторыя вольнасці дакладаў падначаленых, але, мусіць, яны нешта адчувалі ў яго знешняй стрыманасці і са сціплай зважлівасцю прыладжваліся ў доле, побач з Ярашчуком.

— Ну што ж, — сказаў Валошын і адхінуўся ад сцяны. — Здаецца, усе. Прашу далажыць аб колькасна-баявым стане падраздзяленняў. Камандзір сёмай!

Самохін, які дагэтуль, трохі схіліўшыся набок, з заклапочаным выглядам на ладным бялявым твары сядзеў ля Веры, сеў раўней, падабраў ногі і ўзяў з долу саломіну.

— У мяне ў страі дваццаць чатыры чалавекі. 3 іх сярэдніх камандзіраў адзін. Сяржантаў два. Кулямётаў: РГІД — два, «Гарунова» — адзін.

Хуценька прагаварыўшы гэта, ён змоўк, нібы згадваючы, што яшчэ можна дадаць да сказанага. Камбат напомніў:

— Боепрыпасы?

— Боепрыпасы? На вінтоўку па шэсцьдзесят патронаў, РПД — па тры дыскі. У «Гарунова» дзве каробкі стужак. Праўда, сёння набівалі яшчэ. I ў запасе адзінаццаць цынак. Ось і ўсё.

— Гранаты?

— Гранат не лічыў. У старшыны няма. Толькі тыя, што на руках.

Поделиться:
Популярные книги

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Крысиный бег lll

А.Морале
3. Крысиный бег
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Крысиный бег lll

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Гримуар темного лорда VIII

Грехов Тимофей
8. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VIII

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Седьмой Рубеж II

Бор Жорж
2. 5000 лет темноты
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Седьмой Рубеж II

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Княжья Русь

Мазин Александр Владимирович
6. Варяг
Приключения:
исторические приключения
9.04
рейтинг книги
Княжья Русь