Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Не больш чым па гранаце, — уставіў ад увахода старшына Грак. — Усяго штук пятнаццаць будзе.

— Не багата, — сказаў камбат. Паклаўшы на калені палявую сумку, ён расшпіліў яе і выцягнуў блакнот з алоўкам. Самохін змоўк, пальцы яго ўсё круцілі ў руках саломіну. Камбат варухнуў брывом і перавёў позірк на лейтэнанта Муратава.

— Камандзір восьмай.

Муратаў цепнуў плячыма, нібы распраўляючы іх пад рамянямі, і, увесь падабраўшыся, прыстаў на каленях.

— Восьмая рота імеется васемнадцаць байцоў, тры сяржант, адын

камандыр роты. «Максім» адын, РПД адын. Патронаў мала. Чатыры абоймы на адын вінтоўка. Два лента адын «максім». Гранат мала — дэсят штук.

Кароценькі яго даклад быў скончаны скорагаворкай, і ўсе памаўчалі, назіраючы, як Валошын нешта памячае ў блакноце. Дымны смярдзючы паўзмрок на даваў згледзець за метр. Старшына Грак, уключыўшы ліхтарык, пасвяціў камбату ў блакнот.

— Дзякуй. Што ж, малавата, таварыш лейтэнант. I людзей і боепрыпасаў. Берагчы трэба, Муратаў.

— Как можна берагчы, таварыш камбат? Я камандую: кароткімі чэргамі! Кароткімі чэргамі! Палучается многа кароткіх чэргаў — адна длінны чарга. Расход балшой.

Усе засмяяліся.

— Трышкін каптан, — сур'ёзна сказаў Самохін. — Як ні нацягвай — калі мала, дык будзе не хапаць.

Увогуле гэта было зразумела і без слоў, і тым не менш восьмая ў батальёне аказалася самай слабай. Часткова таму, што наступала ўвесь час у сярэдзіне батальёна і болыпую частку агню праціўніка брала на сябе. Але і камандзір — малады, гарачы, вельмі старанны лейтэнант Муратаў не дужа ўсё ж дбаў пра тое, каб зберагчы байцоў — у баі лез у самае пекла, падстаўляў сябе і роту пад самы агонь. Вось і засталіся васемнаццаць байцоў. А два тыдні назад, памятае камбат, было нешта каля васьмідзесяці.

Аднак пры ўсім тым Муратаў быў надзіва часталюбівы і крыўдлівы камандзір. Камбат заўжды папракаў яго асцярожна, намёкамі і цяпер сказаў:

— А я на васьмую спадзяваўся. Болей за іншых. Муратаў адразу ўсё зразумеў, смуглявы чарнабровы яго твар успыхнуў на скулах. Ён памкнуўся нанерад, але тут жа асеў і змоўчаў.

— Вось так! — сказаў Валошын. — Старшы лейтэнант Кізевіч.

Кізевіч неяк напаўсур'ёзна паглядзеў у дымную столь і махнуў рукой.

— Ат, тое самае. Што дакладваць!

— А іменна?

— Ну што: трыццаць тры чалавекі. Два «максімы». Слёзы, а не рота.

— Боепрыпасы?

— Боепрыпасы? — перапытаў Кізевіч і ўважліва па-глядзеў у цёмны кут бліндажа, дзе нерухома сядзела Вера. — Мусіць, патронаў па пяцьдзесят будзе.

— А калі канкрэтна?

Камандзір дзевятай зноў паглядзеў у падстолле. Па ягоным худым твары з прытоенымі пад брывамі маленькімі вочкамі трымцеў адбітак нейкае пакутнае думкі.

— Канкрэтна — па шэсцьдзесят пяць штук.

— А да трафейнага «кольта»?

Ураз спыніўшы на камбату позірк, старшы лейтэнант недаўменна цепнуў вачмі.

— А што трафейны? Ён так.

— Як гэта так?

— На падводзе ляжыць. Што, я з яго страляць буду?

— Чаму вы? У вас ёсць для таго кулямётчык.

Кізевіч, відаць было па ўсім, ухіляўся ад адказу, і камбат, гледзячы на яго ва ўпор, раздумна пастукаў алоўкам па сумцы. Як заўжды, хітры прыжымісты камандзір дзевятай стараўся абысці самыя непрыемныя для яго моманты, бо, відаць, ужо адчуваў, што яму пагражае. Камбат падумаў, што тут жа трэба выкрыць яго, аднак даклад быў не скончаны, яшчэ заставаўся Ярашчук, і пасля паўзы Валошын кіўнуў у задымлены змрочны кут.

— Камандзір узвода ДШК.

— Узвод ДШК пакуль што хліпае. Трое паранены, а так усе дома. Два разлікі, два кулямёты, адна фурманка, два кані.

— I ўсё?

— Ну.

— А патроны?

— Ёсць пакуль. Пакуль хопіць, — лёгка запэўніў Ярашчук. Валошын з некаторым недаверам паглядзеў на яго. Мусіць, у словах малодшага лейтэнанта было нешта такое, што прымушала ўсумніцца, але ўзвод ДШК нядаўна ўвайшоў у батальён, Ярашчук быў «чужы» камандзір, падначалены яму толькі на час наступлення, і камбат, падумаўшы, не стаў да яго прыдзірацца.

Зболыпага даклады былі скончаны, камбат падбіў у блакноце невялічкі рахунак, і баявыя магчымасці батальёна сталі яму зразумелыя да дробязей. Што і казаць, магчымасці гэтыя аказаліся дужа сціплыя. Грак выключыў ліхтарык. У бліндажы стала куды цямней. Провад аднастайна і смярдзюча дыміў у падстоллі.

— Таварышы камандзіры. Мяркуючы па ўсім, заўтра давядзецца браць вышыню. Загаду яшчэ няма, але, я думаю, будзе. Так што, не губляючы часу, давайце рыхтавацца да атакі.

Зрабілася зусім ціха. Так ціха, што было чутно, як у кішэні камбата цікае гадзіннік. Самохін шпурнуў у дол саломіну, якую ўсё ламаў у пальцах. Муратаў напружана ўгледзеўся ў камбата, Ярашчук згорбіўся, сцяўся і стаў зусім непрыкметным у змроку. Кізевіч са здзіўленым вытлядам выцягнуў з каўняра паўшубка сваю доўгую кадыкастую шыю.

— Калі дывізіёны два папрацуюць, дык возьмем, — сказаў ён.

Камбату гэтыя словы не спадабаліся, і ён нахмурыўся.

— Наконт двух дывізіёнаў сумняваюся. Баюся, як бы не давялося абысціся адной батарэяй Іванова.

Кізевіч здзіўлена чмыхнуў.

— Іванова? Ды яна ж без снарадаў. Уранку мой старшына хадзіў, кажа, сядзяць гаўбічнікі, а між станін па адной скрынцы. Хоць страляй, хоць палохай!

Валошын не перабіваў яго, выслухаў са стрыманай увагай старэйшага і спакойна зазначыў:

— Снарады падвязуць. А вы забяспечце людзей гранатамі. Спатрэбяцца. Старшына Грак?

Ля парога страпянулася цьмяная постаць Грака.

— Я вас слухаю.

— У вас была скрынка з КС. Раздзяліце яе паміж ротамі.

— Ёсць!

— А ў вас, старшы лейтэнант Кізевіч, трафейны «кольт», значыць, на возе?

— На возе. А што?

— Перадайце яго Муратаву. Ён знойдзе яму лепшае нрымяненне.

Кізевіч пакутна напружыў свой вузкі са згорбленым но-сам твар.

— Гэта за якія заслугі?

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Первый среди равных. Книга IV

Бор Жорж
4. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IV

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Адвокат Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 4

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Имя нам Легион. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 1

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила