Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Яго батальён

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Так трэба.

— Трэба было свае берагчы. А то свае паразгрохалі, а цяпер на чужое зарыцца.

— Я ў вас нічога не прашу! — успыхнуў Муратаў.

— Ну і няма чаго тады гаварыць. А то ўсё «кольт», «кольт»!..

Валошын спакойна выслухаў кароткую спрэчку ротных, якая, дарэчы, не была навіной у батальёне. Гаспадарлівы Кізевіч болей за ўсё не любіў чымсьці дзяліцца з іншымі, хоць часам мусіў рабіць гэта, бо і ў яго былі слабасці, калі патрабавалася дапамога хоць бы таго ж лейтэнанта

Муратава.

Робячы выгляд, нібы ніякае спрэчкі тут не было, камбат дадаў роўным голасам:

— Патроны таксама. Сотні тры іх павінны ў вас быць. А каб Муратаў не шукаў у сябе кулямётчыка, то і яго перадайце. Сіпак, здаецца, ягонае прозвішча?

— Які Сіпак? Сіпак пяць дзён як у зямлі. Новы кулямётчык.

Валошын паўхвіліны маўчаў, пераборваючы ў сабе раптоўную тугу ад гэтае навіны — Сіпака ён ведаў даўно, яшчэ з фарміроўкі, і тут, аказваецца, яго ўжо няма. Зусім недарэчы прыпомнілася ягонае прозвішча — усё ж камбат павінен быў ведаць пра выбыцце кожнага з старых. Гэта было куды як непрыемна, але Валошын ніяк не выдаў свае хвіліннай збянтэжанасці і з ранейшай цвёрдасцю загадаў:

— Перадайце новага.

— Ну во! Яшчэ і новага! Што я — запасны полк, ці што? — шырока развёў рукамі Кізевіч. Валошын ніяк не адрэагаваў і на гэта, змоўчаў, даючы тым зразумець, што пытанне вырашана беспаваротна. Кізевіч, аднак, раззла-ваўся, відаць, не на жарт.

— Як толькі што, усё да дзевятай! «Кольт»! Можа, на «кольт» у мяне галоўны разлік. Я ўжо з яго ўсе арыенціры прастраляў. А цяпер палучаецца: аддай жану дзядзьку…

— Во і правільна. Каб не хітрыў,— коратка ўставіў Самохін.

— Ага. Ты не хітрыш? Чэсны такі!

— Не ў тым справа, — іншым тонам перабіў яго Самохін. — Што там «кольт»! Ты вось лепш запытай, якога ражна мы гэтую вышыню ўчора не ўзялі? Чаго валынілі? Пакуль немцы акапаюцца?

Кізевіч павярнуў да камбата незадаволены, надзьмуты твар. Іншыя, хто быў у бліндажы, таксама насцярожыліся, чакаючы адказу на тое, што, пэўна, найболып займала іх. Валошьш выдатна адчуваў гэта, сам насіў у сабе тое пытанне, але цяпер выказваць сваёй думкі не стаў, паспрабаваў прамаўчаць. Маўчанне камбата, аднак, не задаволіла ротных.

— Цяпер папоўзаеш сюды-туды, — сказаў Самохін.

— Вунь ужо два дзоты адгрохалі. Натанцуешся перад імі.

Аднак гэта было занадта. Такія размовы ўжо выходзілі за рамкі дазволеных у адносінах да начальства, і Валошын цвёрда сказаў:

— Ну хопіць! Загад ёсць загад. Мы абавязаны яго выканаць. Асабістыя ж меркаванні можаце пакінуць пры сабе.

Яны ўсе прымоўклі, і ў гэтае цішыні камбат дастаў з кішэні гадзіннік. Было без чвэрці адзінаццаць.

— Так, усё! — сказаў ён. — Давайце рыхтавацца. Загад аддам дадаткова.

6

У траншэі на выхадзе з бліндажа Валошын

сутыкнуўся з Гутманам. Запыханы ардынарац бег на камбата — у батальён прыбыло папаўненне.

— Многа?

— Дзевяноста два чалавекі.

Ого! Гэта было болын, чым сёння ў яго страі. Батальён павялічваўся ўдвая, амаль удвая ўзрастала яго агнявая моц. I тым не менш камбат не ўзрадаваўся.

Яны прыйшлі ў канец траншэйкі, якая тут, паступова мялеючы, выходзіла на паверхню. Самохін спыніўся ззаду, і Валошын на развітанне сказаў:

— Прышліце старшыну за людзьмі. I перадайце таксама Муратаву з Кізевічам.

— Ёсць!

Камбат памкнуўся быў ісці, ды памарудзіў — у паўзмро-ку траншэі неяк вельмі сіратліва і сцішана стаяла постаць ротнага, цяпер нешматслоўнага і апануранага, і — адчуваў Валошын — наўрад ці толькі ад клопату за заўтрашнюю атаку. Але той яго бок перажыванняў быў надта асабісты і паводле вайсковай завядзёнкі чужому спачуванню не падлягаў.

— Вернуцца разведчыкі — адразу на капэ, — захоўваю-чы звычайную дзелавую цвёрдасць, загадаў камбат.

— Ясна.

Яны ўдвух з Гутманам хутка пайшлі па схіле ўгору. У полі па-ранейшаму было цёмна і марозна-ветрана. Вышыня змрочна таілася ў зорнае цемры. Валошын на секунду спыніўся, паслухаў — цяпер там недзе паўзлі яго разведчыкі, і кароценькі трывожны клопат звыкла ва-рухнуўся ў свядомасці камбата. У тым, што ён паслаў іх, была маленькая хітрасць, свайго роду мясцовая рацыяналізацыя, на якія часта вымагала вайна і ад якіх, здаралася, залежала вельмі многа. Авось як-небудзь абыдзецца — не напоруцца, ён дужа спадзяваўся на іх.

Гутман у цемрыве, мабыць, ведаў які інакшы шлях на КП — без хмызняку і варонак, і ўпэўнена вёў камбата. Неўзабаве яны добра-такі аддаліліся ад рубяжа сёмае роты, уважлівая напружанасць зменшылася. Усё ж які там ні тыл за паўкіламетра ад ротнага ланцуга, а на душы рабілася спакайней. Валошын пачаў думаць аб іншым і толькі хацеў запытаць пра Джыма, як Гутман, нібы прадчуваючы ягонае пытанне, сам азірнуўся.

— Усё кумекаюць там. У штабе. Наконт вышыні гэтай.

— Да? Ну і што?

— Ат! Паслухаў, дык дзіўна стала. Батальён, батарэя, узаемадзеянне! I нікому не ў знакі, што батальён гэты — адна рота.

— Ну? — стрымана перапытаў Валошьга. — Чаму ж ты не далажыў ім?

Гутман ледзь прыкметна цепнуў плячыма.

— А што я? Маё дзела маленькае.

Ён памаўчаў крыху, пасля на хаду павярнуўся да камбата і ямчэй паддаў на плячы аўтамат.

— Ведаеце, не з таго канца яны пачынаюць. Спярша трэба б саўгас узяць. Тады гэта немчура з вышыні сама дзёру дасць.

— Ты думаеш?

— А што ж, скажаце — не?

Не, камбат не мог сказаць «не». Наконт гэтага ардынарац у нейкай меры меў рацыю.

Поделиться:
Популярные книги

Первый среди равных. Книга IX

Бор Жорж
9. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IX

Ключи мира

Кас Маркус
9. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ключи мира

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода

Отряд

Валериев Игорь
5. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Отряд

Шайтан Иван 4

Тен Эдуард
4. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 4

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Боевая ботаника и с чем ее едят

Дэвлин Джейд
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боевая ботаника и с чем ее едят