Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Заўтрашнi дзень
Шрифт:

– Не стой, не глядзi, яны яшчэ могуць прыйсцi.

– Гэтыя не прыйдуць.

– Дык iншыя. Хадзем.

Крамарэвiч пацягнуў Колю ў кусты, i яны паспелi прайсцi не больш дваццацi крокаў.

– Здавайся!
– закрычалi тут жа наўздагон.

Яны ўпалi i папаўзлi. Ледзьве паспелi дапасцi да кустоў.

– Здавайся!
– яшчэ раз закрычалi.
– Паднiмайце рукi i сюды iдзiце!

– Трасцы!
– цiха абазваўся Коля. У вачах яго ўсё кружылася.

– Здавайся! Здавайся!
– крычалi.

А партызаны адпоўзвалi. Тыя пачалi страляць. Стукаў кулямёт. Кулi цераз iх галовы стабнавалi зямлю. Ужо скончыўся дзень. Ужо свяцiў месяц. Чутно стала: тыя пакiнулi страляць i

шпараць следам. Крамарэвiч азiрнуўся, прыўзняўшыся. Нацэлiўся i стрэлiў.

– Гатоў, - сказаў ён.

Зноў адтуль пачалi страляць. Коля ўстрапянуўся i зашаптаў, моцна i заiкаючыся:

– Яны мне вiдны. Спераду страляюць, а з бакоў заходзяць. Абкружваюць нас! От каб аўтамат...

Шэпт яго сцiх. Ён пачаў азiрацца.

– Трымацца, сынку! Дай мне адну гранату.

Вельмi можа быць, што ў гэты момант якраз i працверазiўся Коля ад сваёй узбуджанасцi. Ён працягнуў Крамарэвiчу гранату i зiрнуў на яго, як на бацьку, ад якога чакае ратунку. Ад месяца было вiдно. Бой у старане зацiх. Навiсла цiшыня.

– Здавайся!
– закрычалi з двух бакоў. I пачалi страляць.

Iншай рады не было. Крамарэвiч пачаў адстрэльвацца. Так i пайшло. Тых было многа. Крамарэвiч адстрэльваўся адзiн. Было цяжка, нудна i страшна. Душа ў Колi ныла i прасiла ратунку. Крамарэвiч здаваўся яму цяпер асiлкам, i хацелася схавацца за яго плечы. Страшны сум па матцы рвануў яму душу. Хацелася кiнуцца на шыю бацьку i заплакаць. Вось ужо з двух бакоў пачалi абсыпаць iх кулямi.

– Дай яшчэ гранату, - сказаў Крамарэвiч.

Коля паслухмяна даў яму гранату.

– Бяжы за мной, - сказаў Крамарэвiч.
– нарыхтуй гранату. Прабiцца трэба.

Крамарэвiч пабег, i Коля за iм. Крамарэвiч упаў, i Коля за iм.

– Перачакаем момант, - шапнуў Крамарэвiч.
– Пiльнуйся мяне.

– Iх тут мала! Можа ўсяго адзiн!
– пачуўся крык. Калi гэта не быў кашмар, а сапраўды ўсё гэта так i было, як чуў Коля, то гэтаму меры няма ў чалавечым абыходку. Колю здалося, што гэта закрычаў яго бацька. У Колi твар пачаў дрыжаць i зубы стукалiся аб зубы. Ён як ляжаў тварам унiз, так адчуваў, што барада дробна стукае аб мёрзлую зямлю. Ён падпоўз да Крамарэвiча i астаўся пры яго плячы. Крамарэвiч ускiнуў руку, i граната разарвалася там, адкуль крычалi. Крамарэвiч тузянуў Колю за вопратку, i ўдвух яны пабеглi ўбок. Ужо iм здалося, што яны адарвалiся ад тых, хто дамагаўся iх смерцi. Лес канчаўся, i пустая прастора вызначылася перад iмi. Колю стала спакайней i весялей. Ужо яму хацелася, каб тыя падбеглi сюды i каб шпурнуць у iх гранатай. Але не, лепш ратавацца, бо унь яны бягуць напярэсцiжкi. I зноў! З аўтаматаў б'юць адтуль. I вось ужо пеканула яму ў ногi, i калена левай нагi здрыганулася.

– Сынку, Мiкалайка, хутчэй, мы адрываемся ад iх.

– Я ранен у ногi, - абазваўся ён i кiнуўся на зямлю. Крамарэвiч чуў, як трэснула пад iм струхлелае вецце. I запанавала цiшыня. Крамарэвiч нагнуўся над Колем i пачуў, як недзе зусiм блiзка аддаляюцца нечыя крокi.

– Моцна табе балiць?

– Моцна.

– Ну, як ты сам чуеш? Многа крывi iдзе?

– У боце мокра.

– Толькi ў адным?
– узрадаваўся Крамарэвiч.

– Здаецца, у адным.

– Дык можа ты толькi ў адну нагу?..

– Можа i ў адну. Балiць у абодвух.

– Чакай, дай сцягнуць бот. О так. Ого, крывi многа. О так. О так. Здаецца, тут, на лытцы. Перавязаў. Не варушыся. Дай другi бот. Нiчога. Здаецца, тут няма раны. Каб лесам, то блiжэй да хаты. На табе мой кажух, ляжы на iм. Я пабягу дарогу разведаю. Чакай мяне. Адну гранату я табе пакiну, а рэшту адвяжу ад цябе.

Крамарэвiч пайшоў. Стаўшы, каб прыслухацца, ён пачуў, што гавораць. Блiзка. Iншай рады не было. Ён нарыхтаваўся i рушыў туды. Iх было трое.

Яны стаялi памiж двух дрэў i вельмi добра вiдны былi пад поўным месяцам. Але трэба было зберагчы гранату. Крамарэвiч налажыўся i стрэлiў. I адзiн упаў. Крамарэвiч пабег туды.

– Здавайся!
– крыкнуў ён.

I той усё самы голас аглушыў яго:

– Ён адзiн! На яго!

Крамарэвiч застыў пры дрэве. Унь яны вiдны. Бяруцца. Крамарэвiча брала злосць. Прыйдзецца гранатай. Ён пабег да iх. I яны сталi вiдны яму як мае быць. Яны разбеглiся ў два бакi. Крамарэвiч улёг за адным. А другi знiк i страцiўся. Крамарэвiч дагнаў яго ў знаёмым яму месцы. Гэта была вывернутая навальнiцай хвоя, завiслая на беразняку. Крамарэвiч задыхаўся. Той пачаў кiдацца ўбакi. Ён ужо не дыхаў, а хроп i свiстаў лёгкiмi. Нарэшце стаў i падняў рукi ўгару. Здавалася, што ён не мог ужо трымаць iх так, бо яны аб'ехалi ўнiз, i толькi цяпер з рукi ў яго ўпаў на зямлю аўтамат. Крамарэвiч паспеў заўважыць, што ён у цывiльнай адзежы i без шапкi. Крамарэвiч нацэлiўся i стрэлiў. I той грымнуўся вобземлю, дзiка заенчыў, захроп, перакруцiўся i змоўк у нерухомасцi.

Коля цярплiва чакаў на тым самым месцы. Крамарэвiч узяў яго на плечы i панёс лесам. I цiха гаварыў з Колем, якi трымаўся за яго шыю i звiсаў тварам з пляча.

– Унь тут, ля завiслай хвоi, ён ляжыць. Гэта ён усё крычаў i, мусiць, ён пачаставаў цябе ў нагу. Нiчога, Мiкалайка. Зараз данясу. Пацярпi.

Так ён вынес Колю з лесу на палявую дарогу, i перад iмi зачарнелася ў полi старая арабiна, знаёмая iм абодвум. Стаяла вялiкая цiшыня. Дзiўна было падумаць, што нядаўна яшчэ тут усё гуло i калацiлася. На ўваходзе ў шэсць хат стаяў партызанскi вартавы. У старой Крамарэвiчавай хаце было пуста. Адзiн толькi белы певень прымасцiўся на табурэце i не паварушыўся, калi Крамарэвiч унёс Колю. Людзi пачалi збiрацца ў самае свiтанне. Дзень пачынаўся адлежны. Сiнiя засцiлы стаялi над лесам i полем. Коля ляжаў у дрымоце. Крамарэвiч драмаў, седзячы ля яго. Певень заспяваў. Коля зварухнуў вейкамi. Крамарэвiч выгнаў пеўня з хаты, i той агаласiў сваёй песняй першую ранiцу. Крамарэвiч выйшаў з хаты курыць. На панадворку з'явiўся той, з распушанымi вусамi. Ён быў у вельмi добрым настроi i сыпануў Крамарэвiчу словамi:

– Але ж i далi ўчора. От жа далi! А братка! Колькi немцаў навалена. Страх. Ужо i з таго раёна немцы выбралiся. Разведка была i нiводнага немца не застала. Вось як. А ты што тут курыш?

– У хаце ранены Коля ляжыць.

Вусаты збялеў:

– Як? Што?

– Толькi ён аслабеў, крывi сышло. Белы як палатно. Але рана лёгкая. Уночы быў доктар. Пабажыўся, што на трэцiм месяцы абуецца ў боты i пойдзе з хаты, куды захоча.

I яны ўвайшлi ў хату. Людзей ужо насыходзiлася. Гэтая старая хата быццам пачала ў сабе жыццё нанава. Як тут усё было не падобна да таго моманту, вельмi нядаўняга, калi Крамарэвiч, напалохаўшы адзiчэлага пеўня, увайшоў у яе са свайго бадзяння. На ўбiтым у сцяну круку вiселi аўтаматы, i вусаты разлажыўся на стале чысцiць свой наган. Коля павесялеў.

– О так, - сказаў вусаты, прыгледзеўшыся да яго.
– Ты напроцi свайго веку. Тваё шчасце ўсё наперадзе.

У той дзень пад завiслай на бярозах хвояй знайшлi ўкарчанелага Сушчэвiча. I Крамарэвiч сказаў Колю:

– Мiкалайка, каб раз назаўсёды з гэтым скончыць, каб ты больш не думаў i не мучыўся дарма, а каб весялеў i ачуньваў, скажу табе: непраўдзiвыя былi чуткi, што твой бацька недзе тут. Няпраўда. Ужо даўно. Яшчэ ў першыя днi твайго бацьку застрэлiлi немцы. Ачуньвай, станавiся хутка на ногi. Кожны новы дзень зменьвае стары. Так усё iдзе да лепшага. Спадзявайся на заўтрашнi дзень. Ты яшчэ дзiця. I стаiш напроцi свайго веку. Iдзi ў заўтрашнii дзень так, як i дагэтуль iшоў. I ён будзе табе повен шчасця.

Поделиться:
Популярные книги

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Демон

Парсиев Дмитрий
2. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Демон

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Завещание Аввакума

Свечин Николай
1. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.82
рейтинг книги
Завещание Аввакума