Заўтрашнi дзень
Шрифт:
Была i яшчэ хiба ў Аляксандра Сушчэвiча. Ён сiлаю-гвалтам укараняў у людское жыццё тое, што было ўласцiва яму самому. Вядома, не кожны мог прыняць гэта як непарушную праўду. Да таго ж, сярод гэтых людзей знаходзiлiся i такiя, што галоў на пяць былi разумнейшыя нават за самога Аляксандра Сушчэвiча. Не прымаючы сушчэвiчаўскiх нормаў i спосабаў, а робячы iнакш, яны былi пад падазронасцю ў яго. Здаралася, што праз колькi год, абсвяжыўшыся якiм-небудзь свежым ветрам, Сушчэвiч даходзiў да новых думак i ў захапленнi сам ад сябе тлумачыў усiм новыя дасягненнi сваёй галавы. Яму гэта была навiна, а многiя ўвесь свой век жылi гэтымi думкамi i спосабамi. Дык некаторыя з яго пасмiхалiся, а некаторыя з пэўнага часу ўзненавiдзелi. Вялiкае няшчасце бывае тады, калi чалавек з мандатам на права навучаць iншых пачынае думаць, што навокал яго ўсе бараны, якiя нiчога самi не ведаюць i не маюць сваiх мазгоў. Вельмi часта з Сушчэвiчам выходзiла тое ж самае. Але ўсё гэта была драбяза пакуль што. Навокал Аляксандра Сушчэвiча жыццё iшло
– Смеху варта. Яны хочуць даўбешкаю сагнуць гармату.
У апошнi дзень перад прыходам немцаў ён ужо смела хадзiў сабе па мястэчку i нават з нейкай душэўнай прыўзнятасцi, як сам пасля казаў, "гакнуў з суседам паўлiтра". Пасля яны з суседам выйшлi, п'янаватыя, на гасцiнец i ўбачылi, што Аляксандр Сушчэвiч iмчыцца ў сваёй легкавой машыне як з пажару. Удвух яны сталi пасярод дарогi, паднялi рукi ўгару i запынiлi машыну, i ў вочы iм кiнулася, што Сушчэвiч ехаў з чамаданамi, клункамi i нават з патэфонам.
– А-а-а, - зацягнулi яны ў адзiн голас, - куды ж гэта цябе нячыстая сiла гонiць? Чаму ж гэта ты раней быў такi смелы?!
– Калi са мною ваяваў...
– дадаў вусаты.
– Гэта ж чужынец iдзе, а не хто iншы, яго ж бiць трэба, а не ўцякаць ад яго.
– На каго ж ты нас усiх пакiнуў, ты ж, калi ўсё добра на свеце было, паказваў перад намi сваю моц.
– А жонку i сына чаму ты не забраў з сабою?
– Я не ўцякаю, я еду выконваць свае абавязкi, - адказаў збянтэжаны Сушчэвiч.
– Дрэнны той чалавек, якi ў рашучы момант жонку ставiць вышэй рэспублiкi. Сыдзi з дарогi!
Невядома, цi меў намер Сушчэвiч яшчэ вярнуцца па жонку i сына, цi меў што iншае ў галаве, але ён раптам пазнаў, што вусаты перад яго машынай гэта той самы, што быў раней бязвусы. Звыклая да схематычнага i дагматычнага думання, яго галава адразу нарысавала, цi, праўдзiвей сказаць, узяла гатовую схему: "Гэта ж той самы. Ён стаў ненавiснiкам савецкай улады. Цяпер ён рад, што прыходзiць фашызм!"
Сам спалохаўшыся, ён выхапiў наган, стрэлiў у паветра i закрычаў, каб тыя не стаялi на дарозе. А тыя кiнулiся на яго, сцяглi яго з машыны i параiлi збянтэжанаму шафёру ехаць, куды ён сабе хоча. Аляксандр Сушчэвiч пайшоў кудысьцi ў дарогу, а вусаты насмешлiва гукнуў яму наўздагон:
– Iдзi ў суседнi раён, да партызанскiх атрадаў прыставай!
Назаўтра ўсю гэтую мясцовасць занялi немцы. Сушчэвiч не ведаў, што яму рабiць: вярнуцца дадому ён баяўся. Выходзiць на ўсход за фронт або тут брацца за што-небудзь рашучае ён таксама баяўся. Да таго ж ён думаў, што калi ён як бы без следу згiне, немцы не зачэпяць яго сям'i. I спачатку ён паспрабаваў туляцца, а пасля як-небудзь цiхом прыйсцi дадому. Яго галава меркавала так, што раз ён быў у раёне даволi знаным чалавекам, то немцам толькi i клопату, каб злавiць яго. Праўда, калi ўжо тут з'явiўся нямецкi камендант, а ў суседнiм раёне партызаны даволi ўжо далiся немцам у знак, знайшоўся нехта такi, што падаткнуў данос, што гэта нiбыта Сушчэвiч арудуе ў суседнiм раёне i яго жонка ведае пра гэта i мае ад яго весткi.
Вядома,
Марозлiвым днём ён падышоў да шасцi хат i ўбачыў з-за тоўстай хвоi: людзi габлююць дошкi, сядзяць на бярвеннi, кураць сабе, устаўляюць вокны ў хату, а тут i той вусаты з сякерай стаiць. Вось ён дзе! Не служыць ён немцам! Але самае важнае, што тут убачыў Сушчэвiч, гэта тое, што ўсе кiраўнiкi суседняга раёна i сакратар райкома гэтага раёна, чалавек, якога Сушчэвiч ведаў многа год, тут. I яны тут усе каля гэтай хаты. I Антон Крамарэвiч тут. Унь гаворыць нешта з вусатым. I многа тут людзей. Унь вартавы з аўтаматам стаiць.
Вялiкае было шчасце Аляксандра Сушчэвiча, што нейкiм выпадкам ён не ўбачыў тут свайго Колi. Смутак мог бы задушыць яго. Як утрапёны шаленствам, ён даў ходу з-за тоўстай хвоi i ўвечары таго дня ён сказаў таму, хто распараджаўся цяпер яго душой:
– Я высачыў партызан. На шэсць хат трэба кiравацца.
Каб гэта раней, то гэта мог бы быць доўгачаканы яго момант: першая ўдача за такi доўгi час. Цяпер жа выпусташаная душа яго не радавалася i не хвалявалася. Ён тупеў з кожным тыднем. Яму сказалi:
– Павядзеш туды глухiмi сцежкамi карны атрад.
Ён не меў яшчэ дагэтуль нiколi такога ўтрапення. Нiякага апiрышча душа яго ўжо не мела. I як за апошняе ён ухапiўся за Колю. Ён жа жыве недзе! Можа нават дзе тут блiзка. Каб як выбiцца з гэтай пасткi, дзе прастарней дыхаць, дзе вальней, дзе стаў бы сам сабою, ды каб Колю знайсцi i жыць з iм i дзеля яго.
Гэтая думка была пакутная, бо не было веры ў яе. Ён нават быў упэўнен, што нiколi гэтага не будзе.
Лепш бы не жыць такому чалавеку на свеце.
Праз дзён дзесяць ён iшоў лесам без сцежкi i без жадання хутчэй дайсцi туды, куды ён iшоў. Дзень быў змрочны. Снегавая хмара вiсела над лесам. Было вельмi цiха. Ён чуў, як за iм шастаюць па зямлi крокi немцаў i палiцаяў. Зямля была мерзлая i прыцярушаная снегам. Гук ног аб яе быў востры i калючы.
Далейшыя справы таго дня пайшлi вельмi шпарка, адна за адной. Вартавыя паведамiлi, што ў лясы навокал шасцi хат прасочваюцца адзiн за адным нейкiя людзi. Iх было даволi-такi нямала. Як пасля выявiлася, гэта былi пераадзетыя палiцэйскiя. Аднаго з iх злавiлi i прывялi ў старую Крамарэвiчаву хату, дзе за сталом сядзеў камандзiр атрада, а прыпёршыся плячом да печы стаяў Коля i курыў. На лаве сядзелi людзi з аўтаматамi i вiнтоўкамi. З вiнтоўкай тут быў i Антон Крамарэвiч. Пераадзетага палiцая ўзялi на допыт. Пра сябе ён так расказаў: у першыя днi вайны яму трэба было мабiлiзавацца ў армiю i трэба было шукаць ваенкамата, якi эвакуiраваўся ў тыя ж днi. Ён вярнуўся дадому i астаўся там. Немцы прыйшлi неўзабаве. Яму трэба было з'явiцца да каменданта. Камендант сказаў яму: