Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Заўтрашнi дзень
Шрифт:

Чалавечыя твары ў гэтым натоўпе былi шэрыя, учарнелыя i прыгнечаныя. Усе iшлi цесна адзiн пры адным. Ужо не было тут нiкога такога, хто не пераступiў бы яшчэ мяжы памiж дбайнасцю аб сваiм выглядзе i абыякавасцю да ўсяго, апроч адзiнай думкi аб захаваннi жыцця. Вялiкае гора скiдае з чалавека нават i некаторыя ўласцiвасцi яго натуры. У гэтым вялiкiм натоўпе асуджаных на пакуты i гiбель былi ўжо i такiя, што не спадзявалiся на ратунак. Вiдна была высокая i худая жанчына з завостраным тварам i паднятымi ўгару плячыма. Няйначай, што яна многа месяцаў адбыла ў якiм-небудзь канцэнтрацыйным лагеры. Абхапiўшы яе рукамi за шыю i звесiўшы галаву цераз яе плячо, вiсела ў яе на спiне зусiм малая дзяўчынка з забiнтаванай каляровымi лахманамi нагой. Жанчына iшла размашной паходкай. Ззаду яе падганяў натоўп. А натоўп падганялi канвойныя. Дзяўчынка гула сабе пад нос бясконца адну ноту. Здавалася, што жанчына спяшае, каб хутчэй мiнуць тое месца, па якiм яна iшла ў той момант, i толькi. Але не да мэты яна спяшала. Бесперапынны стан псiхiкi ў напружаным прыгнечаннi можа знiшчыць у чалавеку iмкненне.

Блiзка ад гэтай жанчыны iшоў нiзкарослы чалавек з распушчанымi рыжымi вусамi. Калi жанчына iшла роўна, нiкуды не гледзячы i не маючы перад сабой куды глядзець, то гэты чалавек бесперапынна раз-поразу азiраўся на бакi i назад. Здавалася, што ён нешта хоча зараз убачыць. I ўсе iшлi цесным гуртам то панылыя, то рухавыя. Абзывалiся дзецi, маўчалi дарослыя, шоргаўся аб дарогу стаптаны абутак, чуўся кашаль i часам голас канвойнага салдата цi палiцая. За ўсiм натоўпам iшлi два грузавiкi з аўтаматчыкамi i пешкам цяглiся палiцаi, цэлая каманда. Грузавiкi то спынялiся, каб прапусцiць наперад пешы натоўп, то даганялi яго. Следам жа iшла машына лёгкая, крытая брызентам, i ў ёй сядзеў малады нямецкi афiцэр, чысты i спрытны. З таго часу, калi ён з'явiўся ў гэтых мясцовасцях, ён больш, як калi раней, i вельмi многа ў апошнiя тыднi думаў аб сваей эўрапейскай цывiлiзаванасцi. I ў гэты дзень ён перажываў вялiкую прыкрасць ад таго, што прыйшлося яму, цывiлiзаванаму немцу, узначальваць такi азiяцкi спосаб перагонкi арыштаваных людзей. Калi трымацца законаў цывiлiзацыi, то iх трэба было б пасадзiць на грузавiкi. Няважна, чаго ён з'явiўся сюды i што яны яго не запрашалi. Важна тое, якiя формы надаць перагону iх з аднаго канцэнтрацыйнага лагера ў другi. Не ў тым сэнс, што ад iмя i iмем свайго фюрэра ён мучыць гэтых людзей на iх жа роднай зямлi i ў iх уласным доме. А сэнс у тым, каб рабiць усё гэта паводле законаў нямецкай цывiлiзацыi. А тут якраз не было грузавых машын, а яму хацелася як мага хутчэй здаць са сваiх рук арыштаваных, бо могуць быць уцёкi, а гэта пагражае яму знiжэннем пасады i пенсii. Да таго ж ёсць загад вышэйшага начальства аб пераводзе арыштаваных. Ён не мог знайсцi хоць якой уцехi ў думках, што ў гэты ж дзень будзе складзен i падпiсан акт, што гэтулькi вось людзей памерла ў дарозе, а гэтулькi ўцякала i iх застрэлiлi. (Хоць iх застрэлiлi за тое, што яны ад сваёй змучанасцi ў лагеры ўжо не маглi далей цягнуць ног i несцi на сабе малых дзяцей.) Уцехi ў гэтага немца не было таму, што ён быў уражлiвы i схiльны бачыць перад сабой самае горшае. Дык вось i цяпер яму ўсё здавалася, што палавiна забраных людзей зараз пабяжыць i ўцячэ, i яшчэ (хiба не можа быць?) перадушыць яго салдат. Да таго ж - партызаны. Ад гэтай думкi ў яго пачынала ў грудзях ныць i смактаць. Нарэшце ён такi знайшоў сабе ўцеху ў думцы, што ён выконвае вялiкую мiсiю сярод гэтых людзей - мiсiю нямецка-патрыятычную i цывiлiзатарска-эўрапейскую. Ён на заваяванай чужой зямлi i абкружан ворагамi. Нездарма вышэйшы за яго начальнiк выразна быў сказаў:

– Тут многа хворых i немагушчых, нi да якой работы яны не здольны, i карысцi ад iх мала. Гэта непатрэбны баласт. Але ён у дарозе можа пабегчы ўцякаць. Тады астаецца толькi адно: перастраляць iх усiх.

Толькi цяпер гэтыя словы ў поўным сваiм сэнсе як мае быць дайшлi да свядомасцi цывiлiзаванага немца. Божа, якое шчасце было б не ўзначальваць iх, а хутчэй ведаць, што яны не iснуюць больш на свеце. На душы ў яго стала спакайней i лепш. "Вось зараз пачне канчацца дзень. Не можа быць, каб хто-небудзь з iх не паспрабаваў уцякаць". Жыццярадаснасць пачала варочацца да яго. Благаславенная яго маладосць вымагала найчысцейшай радасцi i задавалення сабой. I задаваленне прыйшло да яго. I яшчэ адна думка прыйшла да яго на падмогу: ён жа выконвае i яшчэ адну мiсiю: неабходнасць вышэйшай расы ўладаць рэштаю свету. Ён паглыбiўся ў думкi так, што з-пад яго ўвагi пачало знiкаць усё навакольнае. Настаў момант, калi ён загадаў спынiць машыну i выйшаў з яе. Паўз яго iшоў натоўп. Плылi людскiя постацi, мiналi яго, далей i далей. Яшчэ ён убачыў, як чорны жук поўз цераз дарогу, як птушка выпырхнула з травы. "Цiха, дзiцятка, бо немец пачуе", - пачуўся бадай што ў яго над вухам жаночы голас, бусел праплыў у старане за дарогай. Ён зрабiў тут жа на дарозе свой прыродны iнтэрас, дзеля якога i вылез з машыны, i прыгнуўся, каб зноў сесцi ў машыну. I сапраўды настаў момант. Усё ў яго вачах здрыганулася, у вушах яго ляснула i грунула. Ён пачуў крык многiх галасоў, адчуў пах дыму i пылу, дзiкiмi вачыма кiнуў у дарогу i ўбачыў, як натоўп пачаў разбягацца з дарогi, i тут жа перад iм апынуўся чалавек з распушанымi вусамi i даў кулакамi яму ў твар. Ён упаў, чуючы крык, i святло яснага адвячорка змеркла ў яго вачах.

Гэта Коля Сушчэвiч ляснуў гранату пад машыну гэтага афiцэра. Дзве гранаты яму выдалi ў той жа дзень, калi ён прыйшоў сюды i апынуўся пры Антону Крамарэвiчу, у якога таксама было дзве гранаты. Калi забраныя людзi пад канвоем салдат i палiцаяў з'явiлiся на дарозе, Коля адчуў, як сэрца распiрала яму грудзi. У яго была практыка: кожны раз у такiх выпадках у першы момант яму цяжка было дыхнуць на поўныя грудзi. I цяпер ён пачаў шукаць вачыма патрэбнага яму пункта. Яму добра вiдна была лёгкая машына, крытая зялёным брызентам. "Там павiнен быць афiцэр, гэта няйначай", - так думаў ён i сцiшыўся. Ён адчуваў толькi адно: як паволi паўзе гэтая машына. "Каб яна была згарэла", - каб трохi, дык выгукнуў бы ён. Людзi праплывалi паўз яго. I канваiры то з'яўлялiся, то знiкалi далей у дарозе. Ён нават i не прычакаў, каб машына даехала да яго. Ды i чакаць не было як: машына стала. З яе выйшаў афiцэр. Наўскасяк цераз адкос Коля

шпурнуў гранату. Што там было далей, ён ужо не бачыў.

– Што ты зрабiў?
– з горкiм упiкам крыкнуў яму блiзкi голас.
– Трэба было пад салдацкi грузавiк! Унь аўтаматчыкi драла даюць.

Грузавiкi з аўтаматчыкамi мiтусiлiся, стараючыся завярнуцца i даць ход назад. Тады пачалiся гранатныя ўзрывы адзiн за адным. Гэтае месца шашы было ўзарвана, i нiякага ходу па шашы тут ужо быць не магло. Пашчапаныя ў трэскi грузавiкi ляжалi мёртвым плазам разам з косцьмi, галовамi i плячыма, з адарванымi рукамi ў рэштках мундзiрнага нямецкага сукна. Нiводнага чалавека з таго натоўпу ўжо на шашы не было. Чалавек з распушанымi вусамi стаяў за адкосам на паплаўцы, узбуджана азiраўся, i вочы яго блiшчалi. Ён усё гаварыў раз-поразу:

– А браткi мае, от жа ёмка, але ж i далi! От жа ж!
– I раптам знiк у паплаўным хмызняку.

Чакалi гэтага моманту восем сутак у засадзе ля шашы, а самая аперацыя закончылася праз некалькi хвiлiн. Коля Сушчэвiч i Антон Крамарэвiч выйшлi на шашу. Нямецкi афiцэр ляжаў нежывы. У гэтым месцы на шашы была толькi адна яма, па той бок машыны, якая бадай што цэлая стаяла над афiцэрам. Колева граната пераляцела паўз машыну па той бок яе i ўпала ў старане ад яе: Коля не разлiчыў размаху сваёй рукi. Вельмi можа быць, што афiцэр сканаў, упаўшы патылiцаю аб каменную дарогу. Коля аглядаў яго з усiх бакоў. У Антона Крамарэвiча пачалiся першыя адзнакi шчасця помстай ачышчаць сваю душу ад смутку i цяжару. Гэтае пачуццё ў хуткiм часе стала яму вельмi знаёмым. Калi праз доўгi час ён успамiнаў гэты момант, то выразна думаў, што адгэтуль i пачалося поўнае знiкненне яго духоўнай прыгнечанасцi. Ён пакiнуў закiдаць думкi назад i забягаць iмi лiшне далёка. Ён ужо жыў тым, чым жыў кожны дзень. Многа людзей з выратаванага натоўпу асталося пры атрадзе.

Якраз у тыя днi пачалiся сталыя халады i нападаў снег. Атрад вярнуўся ў ранейшыя свае мясцiны, але не ў лес, а заняў тыя шэсць хат пры лесе. У няскончаным Крамарэвiчавым доме паклалi падлогу, паставiлi печы, пашклiлi вокны, i неўзабаве над дахам гэтага дома пачаў вiцца дым з комiна. Антон Крамарэвiч аднак жа астаўся ў старой хаце i з iм Коля Сушчэвiч. Сэрцу Антона Крамарэвiча нiчога не гаварылi сцены новага дома.

У тыя днi, пасля справы на шашы, нiводнага немца не асталося ў раённым цэнтры, i гэты пасёлак заняў другi атрад, якi ў часе яшчэ ляснога жыцця суседзiў з цяперашнiм шасцiхатнiм атрадам. Пачалася зiма як мае быць. Па шашы цяпер зусiм не ездзiлi немцы. I па ўсёй тут вялiкай акрузе зусiм не з'яўлялiся. Партызаны ўладалi тут усiм на вялiкую разлегласць.

Пераход на новае месца, новыя справы ў атрадзе, новыя ўражаннi самога Колi Сушчэвiча i шпаркая хада часу ўзялi на сябе ўсю ўвагу гэтага ўражлiвага хлапчука. I ён цяпер ужо не мучыўся думкамi аб бацьку. Быццам бы ён уведаў тую праўду, што яшчэ не тое што гады, а дзесяткi год будуць турбаваць яго ўсялякiя думкi пра бацьку, а цяпер трэба рабiць самае важнае: трымацца за штодзённыя чалавечыя справы i абавязкi, у якiх i сэнс, i радасць. Ён за гэты час i пажвавеў, i папрутчэў.

Але сам Аляксандр Сушчэвiч якраз у гэты час больш, як калi раней, думаў пра Колю, i можа нават думкi пра сына былi цяпер адзiным апiрышчам яго душы, у гэты злы i брыдкi час яго жыцця.

Можна пэўна сказаць: яго згубiў той вялiкi разрыў, што быў у яго памiж розумам i дзейнасцю, якую ён выбраў сабе, i не абы-як, а на ўсё жыццё. Ён лез у кiраўнiкi. I ў гэтым было няшчасце не так таго раёна, дзе ён быў даволi-такi паважнай асобай, як яго самога. Кiраўнiчага таленту ў яго можа хапiла б на тое, каб сядзець у возе, трымацца за лейцы i скiроўваць каня то ўправа, то ўлева. Ён i не падумаў нiколi, што навакол яго людзi. Яму здавалася, што ён нечым кiруе i нешта арганiзоўвае, а было так, што людзi бачылi яго i хтосьцi нават сказаў быў раз:

– Каб замест яго паклаў у яго крэсла палена, то тое самае было б.

Але няхай сабе яго i абсмейвалi. Гэта яшчэ паўбяды. Поўная бяда была з таго, што яго пачыналi ненавiдзець. Антон жа Крамарэвiч не так сабе кiнуў сям'ю i зноў выехаў у свет шукаць спосабу жыць. Выязджаючы, ён раструбiў усiм, што гэта праз Сушчэвiча ён разлучаецца з сям'ёй. Гэтаму Крамарэвiчу i ў галаву не прыйшло, што Сушчэвiч можа тут i сам жахнуўся б, каб яму хто сказаў, што ён i не кiраўнiк, i не работнiк, а самы сапраўдны злачынец перад савецкай дзяржавай. Але ён не толькi гэтага не ведаў i не адчуваў, а думаў, што ён вельмi важны чалавек у сацыялiзме. Ён вельмi быў пакрыўджан тым, што не быў узнагароджан ордэнам. Я нядаўна чуў, як адзiн работнiк так суцяшаў сябе: "Яшчэ рана думаць, што ўсё скончана. Яшчэ не ўсе загадчыкi аддзелаў атрымалi ордэны". Як быццам бы ордэн павiнен давацца за загадванне аддзелам, а не за працу i заслугi перад дзяржавай. Аляксандр Сушчэвiч насiў у сабе крыўду i пакрысе варушыўся. Можа б Антон Крамарэвiч i вярнуўся б хутка дадому, i скончыў бы, як сам хацеў, сваю новую хату, але да яго даходзiлi чуткi пра некаторыя справы каля Аляксандра Сушчэвiча, i ён думаў: "Пачакаю яшчэ крыху, няхай там ацiхне".

У тым раёне быў памылкова раскулачан адзiн чалавек, якi не быў кулаком. Недагляд гэта быў цi якое-небудзь спагнанне злосцi? А пасля аднаго чалавека выкiнулi з калгаса за тое, што ён сказаў быў раз: "Якая ж гэта савецкая ўлада, калi тут чалавека раскулачваюць, а не кулака?" Каб на добры розум, дык гэтага чалавека трэба было б падзякаваць i пахвалiць за добрую i справядлiвую думку, а Сушчэвiч прышыў яму абвiнавачанне, што ён падрывае аўтарытэт прадстаўнiкоў улады. Ох, гэты "аўтарытэт", там, дзе яго няма! Колькi разоў мне даводзiлася выслухваць навучаннi, як працаваць i як жыць, ад людзей, якiя самi не ведаюць, як трэба працаваць i як трэба нам усiм жыць.

Поделиться:
Популярные книги

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия