Залатая дзіда
Шрифт:
— Гэта вы калісьці ў мамінай бабулі адабралі сумку з таблеткамі! З-за вас яна заўчасна памерла! —
— Дзядуля, гэта ж няпраўда? Скажы! — прасіла Святланка.
У Івана Пятровіча закружылася галава. Дрыжачым пальцам ён тыцнуў Зіне ў грудзі:
— Ты хто? Пракурор? Суддзя?
— Я Зіна. А маю маму зваць Ніна. Мама мне расказвала, што здарылася з яе бабуляй.
"Яна падобная на Ніну… Вось чаму мне здалося, што я дзесьці бачыў яе", — падумаў Іван Пятровіч.
— Ты кажаш, што
У яго яшчэ цеплілася надзея, што ўдасца абараніцца.
— А нядаўна вярнулася, — сказала Зіна і кінула Івану Пятровічу паперку, што да гэтага трымала ў руцэ. — Гэта рэцэпт, які выпісалі мамінай бабулі! Тут яе прозвішча! Вы яго чамусьці не выкінулі, а хавалі.
— Дзядуля, гэта не ты! Я не веру Зіне! — усклікнула Святланка.
Як некалі на рынку, Івану Пятровічу здалося, што ён ляціць у прорву…