Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Няхай будзе так, — кіўнуў галавою Стась.

— Хто паведаміць бацькам? — выдыхнуў Рыгор. Стась і Яша прамаўчалі. Яны стараліся не глядзець Рыгору ў вочы.

Рыгор нагнуўся і вырваў тры травінкі: дзве меншыя і адну большую. Заціснуўшы ў кулаку, ён працягнуў іх Стасю і Яшу.

— Хто выцягне меншую, той пойдзе да Мітрафанавых бацькоў. Згода?

— Згода, — адказаў Стась і выцягнуў з Рыгоравага кулака травінку.

— Меншая, — адзначыў Рыгор. Стась апусціў галаву.

— Прыйдзецца ісці.

Рыгор пераступіў з нагі на нагу.

— Яша,

твая чарга. Цягні.

— А! — як спрасонку, усклікнуў Яша і выцягнуў меншую травінку.

7

У дзверы Мітрафанавай кватэры пазваніў Стась. Ім адчыніла сухенькая бабулька ў сіняй спадніцы і кофце з вялікімі чырвонымі кветкамі.

— Добры дзень, — прывітаўся Стась і тут жа схамянуўся: "Не так я пачаў. Нядобрую навіну мы з Яшам нясем у гэтую кватэру".

— Добры дзень, — адказала бабуля, падазрона пазіраючы на хлопцаў.

"Цяпер людзі баязлівыя, нікому не вераць," — адзначыў пра сябе Стась і локцем штурхнуў Яшу: маўляў, давай, працягвай размову, падтрымай мяне.

Яша набраў у грудзі паветра і з шумам выдыхнуў яго:

— Мы разам з Мітрафанам ходзім на футбол, за адну каманду балеем.

— Мама, да нас Мітрафанавы сябры прыйшлі? Кліч іх сюды! — данёсся з залы прарэзлівы жаночы голас.

8

Зайшоўшы ў залу, Стась і Яша ўбачылі жанчыну гадоў сарака, якая сядзела ў інваліднай калясцы. Валасы ў яе былі сівыя, твар стомлены, пад вачыма — цёмныя кругі.

— Сядайце, хлопчыкі,— незвычайна ласкава запрасіла жанчына, паказаўшы на старэнькую канапу. — Я Мітрафанава мама. Нінай Іванаўнай мяне зваць.

Стась і Яша не селі, спыніліся каля дзвярэй. Акрамя канапы, у зале стаялі чатыры драўляныя крэслы, невялікі сервант з посудам, тэлевізар у кутку і бажніца, упрыгожаная штучнымі кветкамі і вышываным ручніком. За шклом серванта стаяў Мітрафанаў фотаздымак, на якім ягоныя вочы гарэлі, як дзве зорачкі, а твар свяціўся шчасцем.

"Беднавата тут жывуць. Нездарма Мітрафану так хацелася злавіць шчупачка", — прабегла ў Стася ў галаве.

— Мітрафанаў тата дома? — прагаварыў ён, каб толькі не маўчаць.

— Мітрафанаў бацька памёр, — паведаміла Ніна Іванаўна, а потым дадала: — Я кожны дзень малюся Богу, каб Мітрафан быў жывы і здаровы. Ён — мая надзея. Хлопчыкі, вы разам з Мітрафанам былі на возеры? Гляньце мне ў вочы! Ну!

Стась адчуў, што закружылася галава. Яму здалося, што ён ляціць, правальваецца ў бездань.

— Хлопчыкі, былі там? Хлопчыкі! — Ніна Іванаўна ўсклікнула, як тапелец, які просіць, каб яму дапамаглі.

Стась падняў галаву і зноў убачыў Мітрафанаў фотаздымак. Мітрафан усміхаўся яму, Стасю, і здалося, нават падміргнуў.

Стась павярнуўся і выскачыў з кватэры, ледзь не збіўшы з ног Мітрафанаву бабулю. На двары яго дагнаў Яша.

— Ты сказаў ім? — пацікавіўся Стась.

— Не

змог. Я за табою пабег, — прызнаўся Яша.

— І я не змог, — сказаў Стась.

9

Мінуў тыдзень. Рыгор, Стась і Яша сустрэліся на стадыёне "Дынама".

— Хлопцы, давайце заўтра з'ездзім на возера, — прапанаваў Рыгор.

Стась пакруціў галавою.

— Мяне туды ўжо не цягне.

— І мяне не цягне, — сказаў Яша.

— А мне, думаеце, хочацца? Прайшоў тыдзень, як загінуў Мітрафан. Пасядзім, успомнім яго. Ці, можа, не жадаеце?

Стась цяжка ўздыхнуў.

— Трэба паехаць.

— Калі трэба, значыць, трэба, — прагаварыў Яша.

10

На возеры, як і тыдзень назад, было ціха, спакойна. Спявалі птушкі, свежы ветрык прабягаў па ўскрайку леса.

Хлопцы прывезлі з сабою тры букеты кветак і паклалі ў варонку ад гранаты, туды, дзе загінуў Мітрафан. Затым паставілі палатку. Рыгор выбраў месца для палаткі непадалёку ад варонкі.

— Пераначуем каля Мітрафана, — сказаў ён. Стась і Яша яму не пярэчылі.

Рыгор працягнуў Стасю сапёрную рыдлёўку і тупнуў нагою, паказаўшы:

— Тут выкапаеш ямку для смецця.

Стась узяў рыдлёўку і пачаў капаць. Рыгор стаяў непадалёку, а Яша корпаўся каля палаткі.

— Хлопцы, я выкапаў лімонку! — Стась разгублена пазіраў на сяброў.

— Хлусіш, — не паверыў яму Яша.

— А ты падыдзі і паглядзі,— з'едліва прагаварыў Стась.

11

Лімонка ляжала на самым дне. Яе ўзяў Рыгор і перакінуў з рукі на руку.

— Хочаш сам узарвацца і нас узарваць? — узлаваўся Яша.

— Што будзем рабіць з лімонкай? — пацікавіўся ў Рыгора Стась.

Рыгор моўчкі паклаў гранату каля палаткі.

— Заўтра рыбы наглушым.

12

Ноч выдалася цёплая, лагодная. Асцярожна, каб не разбудзіць сяброў, Ён выпаўз з палаткі і намацаў левай рукою шорты, якія віселі на жардзінцы, а праваю ўзяў рабрыстую лімонку. Рука ўздрыгнула, далоня пакрылася ліпкім потам, у грудзях моцна застукала сэрца. У палатцы хтосьці з хлопцаў заварушыўся.

Ен сцяўся, прыслухоўваючыся, а потым падняў лімонку і паклаў яе ў кішэню шортаў. Рана-раненька, перад усходам сонца, паветра скалане выбух, і аднаго з тых хлопцаў, што бестурботна спяць у палатцы, не стане. Хтосьці загалосіць, хтосьці выцісне слязу, хтосьці пашкадуе, а Яму стане лягчэй. Жыццё не спыніцца, будзе ісці так, як і ішло. "На аднаго больш, на аднаго менш. Якая розніца для Зямлі, для Сусвету! Ад таго, што загіне адзін чалавек, Сусвет не пацерпіць", — падумаў Ён і… убачыў перад сабою Рыгора, які трымаў у руцэ ліхтарык.

Поделиться:
Популярные книги

Корпорация «Исполнение желаний»

Мелан Вероника
2. Город
Приключения:
прочие приключения
8.42
рейтинг книги
Корпорация «Исполнение желаний»

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Вкус ледяного поцелуя

Полякова Татьяна Викторовна
2. Ольга Рязанцева
Детективы:
криминальные детективы
9.08
рейтинг книги
Вкус ледяного поцелуя

Барин-Шабарин

Гуров Валерий Александрович
1. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Попаданка 3

Ахминеева Нина
3. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 3

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Логинов Святослав Владимирович
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
научная фантастика
8.00
рейтинг книги
Многорукий бог Далайна. Свет в окошке