Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залатая дзіда

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Вадзім, чаго ж так рана з-за стала вылез?

— Няхай п'юць, — махнуў рукою Чырвонец. — Мне з табою трэба пагаварыць.

— З маім Міколам гаварыў бы.

— Марынка! — гучна прашаптаў Чырвонец і, наблізіўшыся да маці, рукамі ўзяўся за яе плечы, стараючыся абняць. — Я ж кахаю цябе!

На зашклёнай верандзе гарэла святло, і Сямён бачыў, як перакасіўся твар маці.

— Вадзім! — спалохана ўсклікнула яна і адштурхнула Чырвонца. — У цябе ёсць жонка! Яе кахай!

Чырвонец пахіснуўся, але ўтрымаўся,

не ўпаў з ганка.

— Марынка, мы ж з табою некалі сустракаліся, давідна гулялі.

— Ну і што? — адказала маці. — Гулялі, бо маладыя былі. Сямён прыціснуўся да лаўкі. Ён адчуваў сябе як злодзей, якога злавілі з крадзеным і вывелі на людзі, каб паказаць.

— Як што? — Чырвонец рукою палез у кішэню і дастаўшы адтуль фотаздымак, падняў яго ўгору. — У мяне застаўся твой фотаздымачак. Ты мне яго некалі падарыла і падпісала: "Дарагому Вадзіму ад Марыны на ўспамін".

— Аддай! — выдыхнула маці. Чырвонец руку з фотаздымкам адвёў назад.

— Ты мяне хоць калі-небудзь кахала?

— Калі б кахала, то замуж за цябе пайшла б. Ты ж мне прапаноўваў.

Чырвонец гучна засоп носам і гыгыкнуў, занерваваўшыся:

— Так, ты адмовіла мне. І сёння праганяеш. Ён наблізіўся да яе і ўсхвалявана прагаварыў:

— Марынка, я ж…

— Не трэба! — як спалоханая птушка, усклікнула маці, затуліўшыся рукамі.

— Прабач, Марынка, — сказаў Чырвонец і, спусціўшыся з ганка, закурыў, а потым па бетоннай дарожцы накіраваўся на вуліцу. Невысокага росту, грузны, амаль квадратны, ён ішоў няспешна, грукаючы падэшвамі ботаў па бетоне.

"Хутчэй ідзі! Хутчэй! Я ненавіджу цябе!" — хацелася крыкнуць Сямёну.

— Вадзім, дзякуй, што дапамог нам! — гукнула маці. "Вось чаму ты з бацькам на вяселлі пабіўся. Лепей я не ведаў бы пра гэта", — кусаючы губы, прашаптаў Сямён.

— Сынок! — паклікала маці. Сямён не азваўся.

4

А Іван у гэты вечар добра падпіў. Маці і бацька ледзь выправадзілі яго з хаты. Іван не адразу пайшоў дамоў. У садзе сеў на лаўку і заспяваў.

— Няхай спявае, — сказаў бацька. — Наспяваецца, пакурыць і пойдзе спаць.

5

Ноччу Сямёна разбудзіў тэлефонны званок. У пакоі насупраць на ложку заварушылася маці.

— Мікола, чуеш? Тэлефон звоніць.

— Каму гэта прыспічыла поначы званіць? — спрасонку хрыплым голасам прагаварыў бацька.

— Можа, Івану захацелася пахмяліцца, — ці то жартам, ці то ўсур'ёз сказала маці.

Тэлефон званіў не пераставаючы.

Бацька штосьці буркнуў, устаў з ложка і па калідорчыку, не ўключыўшы святло, накіраваўся ў суседні пакой, дзе стаяў тэлефон.

— Марына, наш хлеў гарыць! — неўзабаве пачуўся ягоны адчайны крык.

Сямён

ускочыў з ложка і, апярэдзіўшы маці, пабег па калідорчыку. Праз акно, што выходзіла ў сад, ён убачыў чырвонае полымя, якое ўзнімалася над хлявом, імкнучыся да цёмнага бяздоннага неба. У хаце было светла, амаль як днём.

— Марына, у пажарную пазвані! — гукнуў бацька і пабег на двор.

А маці разгубілася, глядзіць на Сямёна шырока расплюшчанымі вачыма.

— Сынок, які нумар пажарнай? Не памятаеш?

— 01,— падказаў Сямён.

Маці падняла тэлефонную трубку, набрала нумар і крыкнула:

— У нас, у Парэччы, хлеў гарыць! Хутчэй прыязджайце!

6

Пажарныя прыехалі, калі хлеў ужо згарэў. Шчасце, што з дапамогай суседзяў бацьку удалося вывесці з хлява карову і свіней.

Ён вельмі перажываў: за пару гадзін схуднеў, счарнеў, а цяпер сядзеў у хаце, моўчкі апусціўшы галаву.

— Мікола, не бяры так блізка да сэрца! — не вытрывала, накрычала маці.— Хіба свет клінам на хляве сышоўся?

Бацька падняў стрыжаную галаву:

— Хлеў пабудую. Страхоўку нам выплацяць. Сена шкада. Цэлае лета касою махаў… І ўсё згарэла!

— У сваякоў пазычым, — уздыхнула маці.

— Хлеў пабудую! — зноў пачаў бацька. — Але хочацца мне ведаць: хто падпаліў яго? Каму я дарогу перайшоў?

Маці села насупраць бацькі на табурэтку.

— Можа, ад праводкі загарэўся? Бацька крыва ўсміхнуўся:

— Ад якой праводкі? Следчы ж быў, казаў, што знарок хтосьці падпаліў. А потым яшчэ пазваніў, каб сказаць, што хлеў гарыць. Хіба забылася?

— Забылася! — усхліпнула маці.

У хату зайшоў Іван. Высокі, худы, няголены. Стаў у парозе, выцягнуўшыся, як жаўнер на варце. Бацька заварушыўся на табурэтцы.

— Што скажаш, Іван? Пахмяліцца захацелася? Іван нясмела кашлянуў у кулак.

— Мікола, я прыйшоў сказаць, што сена дам. Я накасіў, на дзве каровы хопіць.

Бацька рэзка падняў галаву і ўставіўся на суседа.

— Ты каля хлява не курыў?

— На лаўцы, як прыбіты, прасядзеў, праспаўся і дамоў пайшоў! Дальбог! — пабажыўся Іван. Ягоны няголены падбародак задрыжаў, а на вачах выступілі слёзы.

— Ідзі, Іван, — ужо мякчэй прагаварыў бацька.

Іван павярнуўся і пайшоў, асцярожна зачыніўшы за сабою дзверы.

Бацька стукнуў кулаком па стале.

— Хочацца мне ведаць, хто падпаліў!

— І мне хочацца, — прамовіў Сямён, з жалем паглядзеўшы на бацьку.

7

На другі дзень бацька і маці адправіліся ў суседнюю вёску да сваякоў пазычыць сена. Сямён дома застаўся адзін. Звечарэла, а бацькоў ўсё яшчэ не было.

Поделиться:
Популярные книги

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

До захода солнца

Эшли Кристен
1. Трое
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
До захода солнца

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Зубы Дракона

Синклер Эптон Билл
3. Ланни Бэдд
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Зубы Дракона

Подари мне крылья. 2 часть

Ских Рина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.33
рейтинг книги
Подари мне крылья. 2 часть

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946

Коллектив авторов
Россия. XX век. Документы
Документальная литература:
прочая документальная литература
военная документалистика
5.00
рейтинг книги
Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946