Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:
– Як! Ты бачыў дзяўчынку з блакiтнымi валасамi? Ты бачыў маю Мальвiну?
– Падумаеш - дзiва! Плакса i прыставайла...
П'еро ўсхапiўся, размахваючы рукамi.
– Вядзi мяне да яе... Калi ты мне паможаш знайсцi Мальвiну, я табе адкрыю таямнiцу залатога ключыка...
– Як!
– закрычаў Бурацiна радасна.
– Ты ведаеш таямнiцу залатога ключыка?
– Ведаю, дзе ключык ляжыць, як яго дастаць, ведаю, што iм трэба адамкнуць адны дзверцы... Я падслухаў таямнiцу, i таму
Бурацiна страшэнна захацелася зараз жа пахвалiцца, што таямнiчы ключык ляжыць у яго ў кiшэнi. Каб не прагаварыцца, ён сцягнуў з галавы каўпачок i запхнуў яго ў рот.
П'еро ўпрошваў весцi яго да Мальвiны. Бурацiна пры дапамозе пальцаў растлумачыў гэтаму дурылу, што зараз цёмна i небяспечна, а вось калi развiднее - яны пабягуць да дзяўчынкi.
Прымусiўшы П'еро зноў схавацца пад кусты мiмозы, Бурацiна прамовiў шарсцяным голасам, паколькi рот яго быў заткнуты каўпачком:
– Шашкажвай...
– Дык вось, - аднойчы ноччу шумеў вецер...
– Пра гэта ты ўжо шашкажваў...
– Дык вось, - працягваў П'еро, - я, разумееш, не сплю i раптам чую: у акно нехта моцна пастукаў...
Сiньёр Карабас Барабас забурчаў: "Каго гэта прынесла ў такое сабачае надвор'е?"
– Гэта я - Дурамар, - адказалi за акном, - прадавец лячэбных п'явак. Дазвольце мне абсушыцца каля агню.
Мне, разумееш, вельмi захацелася паглядзець, якiя бываюць прадаўцы лячэбных п'явак. Я цiхенька адхiнуў ражок фiранкi i прасунуў галаву ў пакой. I - бачу:
Сiньёр Карабас Барабас падняўся з крэсла, наступiў, як заўсёды, на бараду, вылаяўся i адчынiў дзверы.
Зайшоў цыбаты, мокры-мокры чалавек з маленькiм-маленькiм тварам, такiм зморшчаным, як грыб смарчок. На iм было старое зялёнае палiто, на папружцы вiселi абцугi, кручкi i шпiлькi. У руках ён трымаў бляшаную банку i сачок.
– Калi ў вас балiць жывот, - сказаў ён, кланяючыся, нiбы спiна была ў яго зламана пасярэдзiне, - калi ў вас моцна балiць галава цi стукае ў вушах, я магу вам паставiць за вушы паўтузiна найлепшых п'явак.
Сiньёр Карабас Барабас прабурчаў:
– К чорту лысаму, нiякiх п'явак! Можаце сушыцца каля агню колькi ўлезе.
Дурамар стаў спiнай да камiнка.
Адразу ж ад яго зялёнага палiто пайшла пара i запахла тванню.
– Дрэнна iдзе гандаль п'яўкамi, - сказаў ён зноў.
– За кавалак халоднай свiнiны i шклянку вiна я гатовы вам прыставiць да сцягна тузiн цудоўных п'явачак, калi ў вас ламата ў касцях...
– К чорту лысаму, нiякiх п'явак!
– закрычаў Карабас Барабас.
– Ежце свiнiну i пiце вiно.
Дурамар пачаў есцi свiнiну, твар яго сцiскаўся i расцягваўся, як гумавы. Наеўшыся i напiўшыся, ён папрасiў на люльку тытуню.
– Сiньёр, я сыты i
– Каб заплацiць вам за вашу гасцiннасць, я вам адкрыю таямнiцу.
Сiньёр Карабас Барабас пасоп люлькай i адказаў:
– Ёсць толькi адна таямнiца на свеце, якую я хачу ведаць. На ўсё астатняе я пляваў i чхаў.
– Сiньёр, - зноў сказаў Дурамар, - я ведаю вялiкую таямнiцу, яе паведамiла мне чарапаха Тарцiла.
Пры гэтых словах Карабас Барабас вылупiў вочы, усхапiўся, заблытаўся ў барадзе, паляцеў проста на спалоханага Дурамара, прыцiснуў яго да жывата i зароў, як бугай:
– Шаноўнейшы Дурамар, найдаражэйшы Дурамар, кажы, кажы хутчэй, што табе паведамiла чарапаха Тарцiла!
Тады Дурамар расказаў яму наступную гiсторыю:
"Я лавiў п'явак у адной бруднай сажалцы каля Горада Дурняў. За чатыры сольда ў дзень я наймаў аднаго беднага чалавека, - ён раздзяваўся, залазiў у сажалку па шыю i стаяў там, пакуль да яго голага цела не прысмоктвалiся п'яўкi.
Тады ён выходзiў на бераг, я абiраў з яго п'явак i зноў пасылаў яго ў сажалку.
Калi мы налавiлi такiм чынам колькi трэба было п'явак, з вады раптам паказалася змяiная галава.
– Паслухай, Дурамар, - сказала галава, - ты перапалохаў усё насельнiцтва нашай цудоўнай сажалкi, ты каламуцiш ваду, ты не даеш мне спакойна адпачываць пасля снедання... Калi скончыцца гэты непарадак?..
Я ўбачыў, што гэта звычайная чарапаха, i, нiколькi не баючыся, адказаў:
– Пакуль не вылаўлю ўсiх п'явак у вашай бруднай лужыне...
– Я гатова адкупiцца ад цябе, Дурамар, каб ты пакiнуў у спакоi нашу сажалку i больш нiколi не прыходзiў.
Тады я пачаў здзекавацца з чарапахi:
– Ах ты, стары плывучы чамадан, дурная цётка Тарцiла, чым ты можаш ад мяне адкупiцца? Хiба сваёй касцяной чарапашынай, куды хаваеш лапы i галаву... Я прадаў бы тваю чарапашыну на грабеньчыкi...
Чарапаха пазелянела ад злосцi i сказала мне:
– На дне сажалкi ляжыць чароўны ключык... Я ведаю аднаго чалавека, - ён гатовы зрабiць усё на свеце, каб атрымаць гэты ключык..."
Не паспеў Дурамар вымавiць гэтыя словы, як Карабас Барабас залямантаваў з усяе сiлы:
– Гэты чалавек - я! я! я! Паважанейшы Дурамар, дык чаму ж ты не ўзяў у чарапахi ключык?
– Вось яшчэ!
– адказаў Дурамар i сабраў у маршчыны ўвесь твар, так што ён зрабiўся падобны на вараны смарчок.
– Вось яшчэ! Прамяняць найцудоўнейшых п'явак на нейкi ключык... Карацей кажучы, мы пасварылiся з чарапахай, i яна, узняўшы з вады лапу, сказала:
"- Прысягаю - нi ты i нiхто iншы не атрымае чароўнага ключыка. Яго атрымае толькi той чалавек, хто прымусiць усё насельнiцтва сажалкi прасiць мяне аб гэтым...