Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Шрифт:

У часе бою на раўнiне прадавец лячэбных п'явак, дрыжучы ад страху, сядзеў за кустом. Калi ўсё скончылася, ён пачакаў, пакуль Артамон i Бурацiна не схаваюцца ў густой траве, i тады толькi ледзь-ледзь ададраў ад ствала iтальянскай сасны бараду Карабаса Барабаса.

– Ну i даў жа вам хлапчук, - сказаў Дурамар.
– Прыйдзецца вам паставiць на патылiцу два тузiны самых лепшых п'явак...

Карабас Барабас зароў:

– Сто тысяч чарцей! Хутчэй у пагоню за нягоднiкамi!..

Карабас Барабас i Дурамар

пайшлi па слядах уцекачоў. Яны рассоўвалi рукамi траву, аглядалi кожны куст, абмацвалi кожную купiну.

Яны бачылi дымок вогнiшча каля карэнняў старой сасны, але iм i ў галаву не прыйшло, што ў гэтай пячоры хавалiся драўляныя чалавечкi ды яшчэ расклалi агонь.

– Гэтага нягоднiка Бурацiна разрэжу складаным нажом на кавалачкi, - бурчаў Карабас Барабас.

Уцекачы прытаiлiся ў пячоры.

Што цяпер рабiць? Уцякаць? Але Артамон, увесь забiнтаваны, моцна спаў. Сабака павiнен быў спаць дваццаць чатыры гадзiны, каб загаiлiся раны.

Няўжо ж пакiнуць высакароднага сабаку аднаго ў пячоры?

Не, не, ратавацца - дык усiм разам, гiнуць - дык усiм разам...

Бурацiна, П'еро i Мальвiна ў глыбiнi пячоры, уткнуўшыся насамi, доўга раiлiся. Вырашылi: перачакаць тут да ранiцы, уваход у пячору замаскiраваць галлём i, каб хутчэй паправiўся Артамон, зрабiць яму спажыўную клiзму.

Бурацiна сказаў:

– Я ўсё-такi хачу, чаго б гэта нi каштавала, даведацца ў Карабаса Барабаса, дзе тыя дзверцы, якiя адмыкае залаты ключык. За дзверцамi захоўваецца штосьцi цудоўнае, дзiвоснае. I яно павiнна прынесцi нам шчасце...

– Баюся без вас заставацца, баюся!
– прастагнала Мальвiна.

– А П'еро вам нашто?

– Ах, ён толькi чытае вершыкi...

– Я буду абараняць Мальвiну, як леў, - прагаварыў П'еро хрыплым голасам, якiм размаўляюць буйныя драпежнiкi, - вы мяне яшчэ не ведаеце...

– Малайчына, П'еро, даўно б так!

I Бурацiна кiнуўся бегчы па слядах Карабаса Барабаса i Дурамара.

Ён iх неўзабаве ўбачыў. Дырэктар тэатра лялек сядзеў на беразе ручая, Дурамар ставiў яму на гуз кампрэс з лiстоў конскага шчаўя. Здалёк было чуваць страшэннае бурчанне ў пустым жываце ў Карабаса Барабаса i сумнае папiскванне ў пустым жываце ў прадаўца лячэбных п'явак.

– Сiньёр, нам неабходна падсiлкавацца, - гаварыў Дурамар, - пошукi нягоднiкаў могуць зацягнуцца да глыбокай ночы.

– Я з'еў бы цяпер цэлае парася i парачку качачак, - панура адказаў Карабас Барабас.

Прыяцелi павалаклiся да харчэўнi "Трох печкуроў" - яе шыльда вiднелася на прыгорку. Але хутчэй, чым Карабас Барабас i Дурамар, кiнуўся туды Бурацiна, прыгiнаючыся да травы, каб яго не прыкмецiлi.

Каля дзвярэй харчэўнi Бурацiна падкраўся да вялiкага пеўня, якi, знайшоўшы зернетка цi кавалачак кураняцiнай кiшкi, ганарлiва трос чырвоным грабеньчыкам, шаркаў кiпцюрамi i

з трывогаю клiкаў курэй на пачастунак:

– Ко-ко-ко!

Бурацiна падаў яму на далонi крошкi мiндальнага пiрожнага:

– Частуйцеся, сiньёр галоўнакамандуючы.

Певень строга зiрнуў на драўлянага хлапчука, але не ўтрымаўся i дзеўбануў яго ў далонь.

– Ко-ко-ко!..

– Сiньёр галоўнакамандуючы, мне трэба было б прайсцi ў харчэўню, але так, каб гаспадар мяне не заўважыў. Я схаваюся за ваш цудоўны рознакаляровы хвост, i вы даведзяце мяне да самага камiнка. Добра?

– Ко-ко!
– яшчэ з большым гонарам вымавiў певень.

Ён нiчога не зразумеў, але каб не паказаць, што нiчога не зразумеў, важна пайшоў да адчыненых дзвярэй харчэўнi. Бурацiна схапiў яго пад крылы за бакi, прыкрыўся яго хвастом i на кукiшках прабраўся на кухню, да самага камiнка, дзе мiтусiўся лысы гаспадар харчэўнi, круцячы на агнi ражны i скавародкi.

– Пайшоў прэч, старое булённае мяса!
– крыкнуў на пеўня гаспадар i так паддаў нагой, што певень:

– Ку-дах-тах-тах!
– з роспачным крыкам вылецеў на вулiцу да псрапалоханых курэй.

Бурацiна, незаўважаны, шмыгнуў мiма ног гаспадара i прысеў за вялiкiм глiняным збаном.

У гэты час пачулiся галасы Карабаса Барабаса i Дурамара.

Гаспадар, нiзка кланяючыся, выйшаў iм насустрач.

Бурацiна залез у глiняны збан i там прытаiўся.

Бурацiна даведваецца пра таямнiцу залатога ключыка

Карабас Барабас i Дурамар падсiлкоўвалiся смажаным парасём. Гаспадар падлiваў вiна ў шклянкi.

Карабас Барабас, абсмоктваючы парасячую нагу, сказаў гаспадару:

– Дрэнь у цябе вiно, налi хiба мне вунь з таго збана!
– i паказаў косткаю на збан, дзе сядзеў Бурацiна.

Сiньёр, гэты збан пусты, - адказаў гаспадар.

– Хлусiш, пакажы.

Тады гаспадар падняў збан i перакулiў яго. Бурацiна з усяе сiлы ўпёрся локцямi ў бакi збана, каб не вывалiцца.

– Там нешта чарнеецца, - прахрыпеў Карабас Барабас.

– Там нешта бялеецца, - пацвердзiў Дурамар.

– Сiньёры, скула мне на язык, прастрэл мне ў паяснiцу, - збан пусты!

– Калi так, стаў яго на стол - мы будзем кiдаць туды косцi.

Збан, у якiм сядзеў Бурацiна, паставiлi памiж дырэктарам тэатра лялек i прадаўцом лячэбных п'явак. На галаву Бурацiна пасыпалiся абгрызеныя косцi i скарынкi.

Карабас Барабас, выпiўшы шмат вiна, падставiў да агню бараду, каб з яе капала налiплая смала.

– Пакладу Бурацiна на далонь, - выхваляючыся, гаварыў ён, - другой далонню плясну, - мокрае месца ад яго застанецца.

– Нягоднiк цалкам гэтага заслугоўвае, - пацвярджаў Дурамар, - але спачатку яму добра было б паставiць п'явак, каб яны выпiлi ўсю кроў...

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР