Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:
Мой род
Дрэвы раскінулі голлі, як рукі, з дарогаў мяне сустракаюць дамоў. Праз сэрца збалелага сцішаны грукат сваёй маладосці шукаю слядоў. На родны падворак пабегла сцяжынка. Чаму ж апынулася тут я сама, дзе бегала дзіцем, падрослай дзяўчынкай? Вядзе сюды сцежка, а хаты няма... Ніхто не выходзіць, ніхто не вітае, і родных нідзе не чутно галасоў, і быдла, як некалі, не зарыкае, з каменнай аборы сагналі буслоў. Адзін толькі вецер. Слёз поўныя жмені з вачэй непаслушных цякуць і цякуць. Я сею іх моўчкі ля дрэваў, як цені, – мо помстай за крыўды калісьць прарастуць. Сумленне і розум не могуць змірыцца з тым лёсам сям’і, які цяжка стрываць. Нашто забіваць, над жывымі глуміцца і маці-зямельку пустой пакідаць? Хто
ходзіць сягоння па сцежках забытых,
валочачы ногі у нашай крыві? Хто тут, як жывёла, дапаў да карыта і ганьбіць і топча жывых-не жывых?
Няўжо ты, зямля мая ў кветках і росах, дасі ім спакойна і ціха тут жыць, панурым забойцам, што ў квецені вёснаў умелі адно – забіваць і паліць? Народ мой спрадвечны, у горы адзіны, сярмяжны, сялянскі, працуючы сплаў. Былі Еўфрасінні, былі ў нас Скарыны, і хто ж братабойцаў у сёлы наслаў? Няўжо ў іх народзяцца дзеці жывыя і будуць хадзіць паміж росаў і траў? Няўжо зямля іхнія косці прыкрые – тых, хто самохаць братоў забіваў? Ачысць ад такіх зямлю нашую, Божа, нашыя сёлы ачысць, гарады! У час вырашальны, вялікі, трывожны сатры на зямлі нашай катаў сляды!
* * *
У жыцці, бы ў пагодзе, неразгаданы лёс — сёння сонца на ўсходзе, заўтра лівень з нябёс. Цёмна-бурыя хмары праплывуць над зямлёй — можа, гром з іх ударыць, пранясе стараной. Доля — цвёрды гарэшак, лёсу не разгадаць: то б’е радасць з падстрэшша, то слязы не стрымаць. Прыліў шчасця, як ззянне, смех і любасць дзяцей, То — навекі расстанне з найдарожшым з людзей. Зноў туманіцца воддаль. Хмары дум на чале. А якую ж пагоду заўтра неба пашле? Маю душу да донца люты холад праняў. Не цанілі б так сонца, каб свяціла штодня.
Ніва
Ніва нібы ўсхваляваная плынь, тут каласы узлятаюць і гнуцца, быццам паўсюль, дзе вачамі ні кінь, залатагрывыя коні пасуцца.
* * *
Праплылі хмары шырака і ўздоўж. Аперліся плячом на небасхіле. З іх цёмных крылляў звонка лінуў дождж і пакаціўся па зямлі бяссільна. Гляджу, і сум на душу наляцеў такі, што радасці ад слёз не ўбачыць. Перада мною жоўтым лісцем дрэў гуляе вецер, восень ціха плача. Хай плача восень, мне ж не трэба слёз. Прыціхлі дрэвы ў золаце і медзі. Для іх — для клёнаў, явараў, бяроз — яшчэ шмат гожых вёснаў напярэдзі. I ўжо не жаль малёваных галін, ні вопраткі, што сёння явар скіне. Для іх, загледжаных з надзеяю у сінь, у мацеры-зямлі ёсць скарбаў шмат у скрыні.
* * *
Стаіць моўчкі Каложа ў шэры дождж, ў белы снег. Храм над Нёманам Божы, наш дванаццаты век. Хвалі бераг падмылі, кавал грунту апаў. Усё ж ангел на крыллях нам яе затрымаў. Устаяла праз войны светлынёю ў вяках і нашчадкам дастойна наш паказвае шлях, Каб святое цанілі, што наш продак збярог, і ў жыцці не змылілі з верных, родных дарог!
* * *
Раніца, як марыва. Травы у расе. Цень ляжыць ад явара на маёй страсе. Праляцелі стаямі нада мной грачы. Ад жыцця прыстала я, час і адпачыць. Шуміць вецер з кронамі, абтрасае сон, Пахаджае промнямі сонца ля вакон. Толькі гасне марыва, серабро ў касе, Цень ляжыць ад явара на маёй страсе...
* * *
Сонейка ў небе і вецер-гусляр, подзьмух ля ніваў вясновы. Усё гэта долі ласкавае дар, як маці пяшчотныя словы. Продкі далі мне калісьці жыццё ў Жлобаўцах ціхіх і мілых. Сэрцу — з каханай зямлёю зліццё, душы маёй — смелыя крыллі. Цвілі мае вёсны — ў палёх васількі, у лёс урываліся буры. I сыпала сонца са шчодрай рукі цяпло маёй дзіўнай натуры. Тысячагадовыя сказы з сяла, змястоўныя, творчыя словы. Неабыякавай доля была да будучых сцежак жыццёвых. Вось запяяць бы зямлі маёй гімн — з няволі да слоў п’едэстала! Вартым, адвечным, да болі сваім, душа
да краёў набрыняла.
А доля народа — як цемрадзь сама. Каб змог, праглынуў бы нас вораг. I толькі каханню граніцаў няма, калі яно — меч, не пакора! Словы — як стрэлы, і сэрца — як лук, стыхіяй змагання напяты. Не страшна пагрозаў, і здзекаў, і мук за святасць пакрыўджаных хатаў. Калі над пабоішчам кружыць арол, і вогненна сэрца кахае, дык смерць найдарожшых, пакрыўджаных боль у рунь барацьбы прарастае! О сэрца, мне ранаў тваіх не злічыць за вернасць палём і дубровам, за тое, што слова маё не маўчыць у долі прыбоях суровых. За вернасць шляхам, што Скарына праклаў да ўзвышшаў старому народу, за ўзровень належных зямлі маёй праў стаю непахісна і горда! Адна супраць злыдняў адважна стаю, слабейшы назад адступае. Люблю цябе, Край мой, як душу сваю. Я знаю — за гэта ўміраюць...
След на зямлі
Вось і поўнач прайшла. Я яшчэ не заснула: рой разбуджаных дум адганяе мне сны. Зноў па хаце маёй пахаджае мінуласць і гамоняць са мною старыя часы. Ад падгніўшых бярвенняў аж хата прысела, на падворку жывёлы даўно не чутно. I адзін толькі месяц здалёк ды нясмела, як даўней, загляне ў малое акно. Столькі працы было, мараў і спадзяванняў: на сялянскім загоне буялі дубы. Урывалася ў сцены святое каханне, буркавалі каханыя, як галубы. О, сям’я Генюшоў! Блаславёная хата, ў твае сцены калісь мяне мілы прывёў. Нат вайна захавала цябе, быццам святасць, мілы роду парог, каб прыняў ты нас зноў... Спачываюць палі, спіць зямля пад снягамі, каб на ёй узрасці беларускай душы. Усім сэрцам сваім я з мінуласцю, з вамі, прадаўжаю ваш след на зямлі, Генюшы.
* * *
Ціха ад дрэваў лёг цень на страху, голле на шыбах ваконных. Зораў, як маку, на Млечным Шляху. Месячна. Ясна. Бяссонна. Роднае неба трымціць нада мной, зоры ў траву ападаюць. Ходзіць мінуласць нячутнай ступой. Вякі з цішынёй размаўляюць. Льецца пад ногі мне месячны свет. Дрэвы чубы нахілілі. Продкі мае тут пакінулі след, каб унукі з яго не змылілі...
* * *
Зжылася з зямлёю, у дрэвы ўрасла, пераплялася з травою і кветкамі родная мова старога сяла, ад іншых сваёй цеплынёю адметная. Цягнулася доўга за ніткай льняной, прымаўкай мудрай, і казкай, і песняю, схавалася ў сёлы, жыла пад страхой, выходзіла ў поле да сонейка весняга. Зярністая, шчодрая, бы каласок, мудрасці ціхай прыпынак глыбінны, сіні, бясхмарны нябёсаў кусок пад белым і чыстым крылом галубіным. Хрышчоная ў полі вясняным дажджом, пахучая белым рамонкам і мятай, задорны уздым за святочным сталом і ладная, сціплая гутарка хатняя. Разгойдала мары, збудзіла любоў. Цябе ў маім сэрцы ніхто не заглушыць, таму, што чароўныя прыгаршчы слоў маці любоўна мне ўсыпала ў душу. Са мной размаўлялі палі і бары, адносілі хвалі па Нёмане думы, і баяў мне нешта магільнік стары, і песні гучалі сялянскія сумна. Калі цябе мудрасць кране і любоў, засвецішся ласкай, вясёлкаю фарбаў, з-пад напластавання мінулых вякоў адкрыеш нашчадкам схаваныя скарбы. То са Скарынаю выйдзеш у свет, то ў Статут правы зніжаш надзіва, то заглушаць, затопчуць твой след, мова сёлаў і мова архіваў. Мова, падобная да салаўя, прасякнута любасцю жніўнай і роснай. Мова дзядоў маіх, мова мая — гімн нашай долі пакутны і ўзнёслы!
* * *
Перад вачыма неба і поле, на небасхіле — лясы і лясы. Прыселі ў далінах адвечныя сёлы, што помняць, здаецца, Міндоўга часы. Глыбока ў землю карэнні пусцілі, парасткам волю далі маладым. Гэта Міндоўга яны ахрысцілі, робячы князя чужога сваім. Гэтых сялянаў славутыя продкі, каб дзікіх набегаў спыніць ураган, паклалі падмурак у Навагародку пад сільнае Княства – дзяржаву славян. Веру чужую нясуць крыжаносцы даўно праваслаўным ужо крывічом. Прусаў і жмудзь, нібы градам калоссе, хрысцяць і хрысцяць агнём і мячом. З захаду — ляхі, з усходу — татары… Людзі то меч абдымаюць, то плуг, спыняюць набегі і гасяць пажары, і ў поле выходзяць са зброяй ля рук.
Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 4

lanpirot
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 4

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законы рода

Flow Ascold
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII