Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
* * *
Хоць душа твая гордая ў ранах з нецвярозага болю крычыць, у гарэлцы чужой і дурманнай імя нашага не палашчы. Пі, калі цябе піць прымусілі, калі волі не маеш чамусь, не кранай толькі п’янымі вуснамі, п’яным крыкам не кліч Беларусь! Не гарэлкай, не таннай слязою — пад ударамі ўпаўшы плашмя — шмат хто з нас захлынуўся крывёю за Яе дарагое імя. * * *
Колькі дум маіх нi раскулачвалі, і ў смяротна-трывожны час не назвала я мамай мачыхі і душы не здала ў калгас! Мне
ўсё адно
Мне ўсё адно — ці смерць, ці перамога, ці цесны гроб, ці песня у саду. Мне ўсё адно — я са свае дарогі, з дарогі праўды сэрцам не сыду! Не дом, а лагер, не пасцель, а нары. Вакол натоўп, а чалавек — адзін. I сон — не сон, а толькі солад мараў, далёкі і засмучаны ўспамін... Ужо шэсць год, як пад замком іржавым іржавыя цякуць за днямі дні. А боль наш служыць злыдням для забавы, а святасць праўды топіцца ў хлусні. Забыты смех. Тут сум у кожнай песні. У дзікай тундры вечны плач без слёз. На крылах дум — пакутаў след, як плесня. Усё ў вачах, што з болем перанёс. I цемень прорвы, жах ад праўд распятых, і ўзлёт надзеяў ясных праз драты. I сумна, што замест пяра — лапата, і так шкада, што мучацца браты. Той самы штык учора, сёння, заўтра ў руках людзей, чыя натура — здзек. Той самы бой з той сілаю упартай, з якой змагацца мусіць чалавек. Не раз душа зляцела б з сумных вуснаў, лягла б замерзлай птушкай на мароз, калі б не ведаць, што для Беларусі ісці дарогай той прызначыў лёс. Чужыне
Неонавым, такім рэкламным вечарам шляхом сваіх неўтаймаваных дум, о край чужы, я да цябе даверчыва ужо ніколі болей не прыйду. Славяне славяцца адвагаю, гасціннасцю ці грамадзянскай мужнасцю, як мы. Славянкі — шчырай цеплынёю, літасцю. Пра Юду — гэта не славянскі міф. Твой пыл мне з ног у вязніцы асыпаўся, да сэрца ж ён ніколі не прыстаў. Няслаўна ўсё, што строга і бязлітасна. Людская вартасць — мера велькіх спраў. Нягадана мне на шляху сустрэчаны, прадаўшы ў путах душу не адну, чужы, не братні, з людскасцю развенчаны, — я да цябе ніколі не прыйду. Жыровічы
Прыехаць у Жырова лёс мне выпаў, дождж хрысціць голаў грэшную маю. I я пад голлем шматвяковай ліпы пільгрымам сціплым сцішана стаю. Святыні побач белыя, як дзіва, ў абдымках хмараў і высокіх дрэў. Ідзе святар, як галубочак сівы, стаміўшыся, на лаўку хтось прысеў. Сюды травой, аброшанай і мяккай, на цудатворны пераможны кліч прыходзяць людзі з горам і падзякай. Людскія душы ачышчае зніч. Перада мной зямля мая святая, тут у паклоне дрэвы над вадой, дзе галубы бясшумна пралятаюць, ступала Маці Божая па ёй. Не знатныя, а пастушкі віталі. Да нас прыйшла ў вясняны дзень знарок і краю міламу, каб лепшымі мы сталі, пакінула на дрэве абразок. Над намі храм, туманныя нябёсы. Крынічанька пад храмам б’е з зямлі. Як пастушок у світцы белай, босы, стаю, і слёзы твар мой залілі. Адданасцю стукочуць нашы сэрцы з крыніц благаславенных праўду піць. Мінуласці святой з зямлі не сцерці і веры ў Бога ў сэрцы не спыніць. Жыровічы, славутая мясціна, здаўна праложаны для нас дзядамі шлях. Малітвы боль ў нялёгкаю хвіліну мы на тваіх складаем алтарах. Хай будзе мір, і згода будзе ўсюды. Ды калі грозьбай азарыцца сінь, — нашай зямлі, дастойнай Тваіх цудаў, ў сваёй апецы, Божа, не пакінь! Шлях
Той
* * *
Даражэнькія, блізкія, родныя – боль адзіны, супольны лёс! Звоняць ў сэрцы званы Велікодныя: Уваскрос! Уваскрос! Уваскрос! I ў дакор рэчаіснасці шэрай, што панура прад намі ляжыць, поўніць грудзі нязломная вера: Будзем жыць! Будзем жыць! Будзем жыць! * * *
Не плачце над маім крылом, што ападзе з пляча бяссільна. Вас не марозілі жыўцом, на чвэрць стагоддзя не судзілі. Для тых спявайце салаўём, што душу, мову вам зглумілі. Вас не марозілі жыўцом, на чвэрць стагоддзя не судзілі. * * *
Лёс мой пакутны і век мой даўгі. Свечка жыцця дагарае удома. Здаецца, яшчэ ўсё звіняць ланцугі на тонкіх руках, як і некалі ў Комі... Я не крыўдую, мой край дарагі, са сталі стварыў ты мяне, не з саломы. Здаецца, яшчэ ўсё звіняць ланцугі на тонкіх руках, як і некалі ў Комі... * * *
На мозг кітайцы капалі вадою, і вар’яцеў той чалавек пасля… О, чалавек! Што ж робіцца з табою, калі дзяўбе твой бедны мозг хлусня! * * *
Жыццё без болю не прайсці. Пакут замнога у жыцці. Пакута ж горшая за смерць – то маскаля на сэрцы грэць. * * *
Не хачу быць дома эмігрантам! Гаспадыня тут я, а не госць. Гаварыць на дзікім эсперанта, калі мова матчыная ёсць?! * * *
Ужо даўно адабраў тамагаўкі сынам поля няпрошаны госць – ўсе сабакі па-іхняму гаўкаюць, бо за гэта кідаюць ім косць. * * *
Далі табе нямала чарак на твой нацыянальны сон, народ свінарак і даярак, народ раззяваў і варон. * * *
Гаварыць па-беларуску — гэта модна. Мовы маці, кажуць, не забыць. Для мяне ж гэта не модна, толькі родна — гэта так, як піць, як есць, як жыць... * * *
Трывога. Стукоча сэрца. Кусаю вусны да болю. На дрэве галінка гнецца, сэрца паэта — ніколі. * * *
Навокал усё, што так сэрцу няміла, па жылах цячэ неспакой. Паэт распраўляе, натужвае крылы і ў новы кідаецца бой. Жыць бы, як людзі, і сеяць на гонях аберуч нам хлеб і любоў, страх каб не поўзаў крывавым сутоннем ля сэрцаў і ціхіх дамоў. Каб кожны адчуў, калі сонца засвеціць, свабодна тварыў на зямлі, ля бацькавых рук падрасталі каб дзеці і з матчынай мовай жылі. Ды супраць паэтаў – насілле і краты, у сэрцы народу ўвесь боль. А ў тых, самаўладных, расшчэплены атам: будзе няроўны бой...
Поделиться:
Популярные книги
Страж Кодекса. Книга IV
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпускал
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 3
3. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.71
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга II
2. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00