Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:
* * *
Пасадзіла дрэўца на чужым загоне, каб яно квітнела, каб яно расло. А самую ў буру пад цяжкія стогны супраць белай смерці доляй панясло. Паміраць ад болю не давала сэрца, ў цяжкія хвіліны цешыла яно, што квітнее недзе дарагое дрэўца з цёплаю вясною, з сонцам заадно. Хай расце магутна і няхай красуе, налівае голле сокамі зямлі — марыла у путах у пургу ліхую маці, ад якое сына узялі... Жаль — не ў кожным дрэве выспявае сіла, і не ўсе малітвы выслухае Бог. Адшукалі дрэўца, корань атруцілі, і дубок у неба ўжо расці не змог. Толькі вецер з гора прыпаў да зарніцаў, вербы яго ў полі ўцешыць не маглі... Не
адной магілай вораг ганарыцца,
не адным дубочкам, вырваным з зямлі.
* * *
Слязьмі дажджы змылі дзявочы мой след, дзе птушкаю песня з гнязда узляцела. Сядзіба мая, дзе я ўбачыла свет… Ад ліку магілаў душа анямела. Роднаму вернасць, дзядоў запавет, руіны ж маўчаць, быццам мёртвае цела. Сядзіба мая, дзе я ўбачыла свет… Ад ліку магілаў душа анямела.
* * *
Мацнеюць крылы ў барацьбе. Віхор змагання сілы будзіць. Так жыць, каб шанаваць сябе, каб шанавалі цябе людзі. Не гнуць галоваў, не слабець, другога ў нас жыцця не будзе. Так жыць, каб шанаваць сябе, каб шанавалі цябе людзі!

З архіўнай сховані

* * *
Недруг шляхі нам да сонца закрыў, пахне вокал заплеснелай гніллю. Сільны не той, хто Бастыллю стварыў, сільны той, хто разбурыць Бастыллю!

1942

* * *
Дзіця маё, як Край наш, дарагое, харошае, як песні нашых ніў. Як сумна мне, што й гэтаю вясною садок твой дома без цябе адцвіў. Суровы вецер хіліць стан дзявочы, паволі цягнуцца ліхія дні. Перажыве душа расстання ночы, бо гартавалася ў цярпенні і агні. Магчыма, затужыў далёкі мілы, і часта сэрца юнае баліць, што не яго, а Край свой палюбіла дзяўчына з беларускае зямлі. Мая каханая, маленькімі рукамі і ты ўзялася смелым памагаць – хацела цяжкі, непасільны камень з грудзей Айчыны наймілейшай зняць. Бог бласлаўляе працу і навуку, і ціхі дом, і нівы, і лугі. Найбольш усё ж Ён бласлаўляе рукі, што путы рвуць і нішчаць ланцугі.

1955

* * *
Месяц рэжа неба на барозны, сее жытам-зоркамі ўначы. Так трывожна неяк і так грозна раненая Беларусь маўчыць. Бітвы, войны, страшныя пажары, як пабоішча – мая зямля. Колькі раз па ёй, як лівень з хмараў, кроў чужыя і свая плыла?! Хтосьці з пушчаў, з рэкаў край наш выткаў, пасяліў між імі цвёрды род. Чацвяртованыя вечна недабіткі, ажываем зноў каля балот. Глянеш вокал – кроў у жылах стыне, і душа знямелая баліць. Збіты край наш сёламі пустымі ў неба непагоднае глядзіць. Не з падзякай, не казённым хорам – сэрцы тут скрываўлена пяюць. Каміны ўгару глядзяць з дакорам – чорны жаль па тых, што не жывуць…
* * *
Кахаць – я цябе не кахаю. Ці ж можна кахаць ланцугі? Калі аб табе запытаюць, скажу, што ты муж неблагі… Маўчы і жыві, як жывецца, святога ў душы не кранай. За здзекі – пагарда даецца, за мукі – праклёнаў чакай. Мне сёння жыцця не адужаць, збалелае сэрца дрыжыць. Мне цяжка назваць цябе мужам, як цяжка ў дні гэтыя жыць.
* * *
Забралі нам мову зямлі нашай мілай, забралі гісторыю роднага краю. Каго рабом маці ў жыцці нарадзіла, хай недругаў славіць. Я іх праклінаю!
* * *
Мне несці крыж і ўпасці з крыжам Радзімы змучанай мае. Я не з рабоў, што руку ліжуць, якая іх штодзённа б’е. Цярпень
маіх цяжкая ноша,
і не заўсёды поўны стол. Ды я не з тых, хто лічыць грошы, сабраўшы іх з жабрацкіх сёл.
Я дзякую за прапанову, яна магла прыйсці раней – у сцюжу Поўначы суровай, у цемень дзён і бель начэй. Як сына клікала спрасоння, малога хлопца ў свеце тым, што ўсіх зацягвае ў прадонне, насмерць марозіць ветрам злым. Была я нумар, шэрасць, смецце, аб’ект для здзеку, злосны раб. Такога месца мне на свеце рука другая не знайшла б! Чаму тады кусочак хлеба мне ваша не дала рука? Наказваюць ж бацькі і неба, каб накармілі жабрака. Калі камель я несла лесам, і штык упёрся мне ў плячо, вы спраўна, ездзячы ў экспрэсах спявалі гімны крумкачом. І нам цяпер не па дарозе, бо неаднолькавы наш спеў. Ваш – там такіх, як я, марозіць, святы запальваючы гнеў. І я ў ваш хор не падыходжу. Вы апявайце кайданы і слаўце сталінскую рожу, на роднай ніве груганы. Вы здрадзілі і Край, і мову, шляхі змаганняў і пакут. вы танным і прадажным словам ў няволю кінулі наш кут. Маной прасякла ваша ліра, упала ворагам да ног. Народную святую шчырасць вы не пусцілі на парог. Спявайце ж Сталіну і гіньце, як ветрам скручаны чарот. Мяне ў прыгнечанні пакіньце – там, дзе сягоння мой народ.

1956

Лісічка
Калі я пачынала расці, такой была невялічкай, і мама – мой друг у жыцці – мяне называла лісічкай. Я і сёння – загнаны звярок. Сто ваўкоў – супроць іх адна я. Не дзівіцеся, што незнарок я дарогі свае пятляю.
* * *
Жыццё маё – сок беластвольных бярозаў, зямля яго людзям сасмяглым дае. Смех бестурботны, пякучыя слёзы, ружы на цернях, дзянёчкі мае! Думы ў блакіце, віры пад нагамі. Стаю там, дзе брацця мае не змаглі. Жыццё маё – лётаць сваімі шляхамі, упэўнена, цвёрда хадзіць па зямлі. Сэрца ў жыцці не дзялю напалову, заўсёды з табою ў цяжкую пару. І хоць маё болем пранізана слова, у ім не пагасне, як зніч, – Беларусь!
* * *
Сонца ў блакіце сумуе і цешыць. Травам схіляцца і дрэвам цвісці. Вецер павеяў як быццам цяплейшы, жаль, што халодны дзьмуў у жыцці. Прыйдзе пара – расквітнеюць палеткі, і засінее прыветлівы лён, і зацвісці не апозняцца кветкі, і захвалюецца жытні загон. Юнае смеласці віхар адчайны зерняты сее, чакае пары. Дні нашай мовы дарма падлічаюць – прыйдзе вясна, пацяплеюць вятры!
* * *
З палудня ўжо. Халодныя праменні кладуцца ў полі скупа і наўскось. Дзьме вецер схаладнелы і асенні, пранізвае мне вопратку наскрозь. Я слухаю адвечныя напевы, іду шляхоў пратоптаных наўзбоч. Рабрысты гай, расхрыстаныя дрэвы, далёкі шлях, і у дарозе ноч. Нялёгкі шлях, ды я з яго не збочу, і халадку да сэрца не дастаць. Прайду адна бязбоязна і ноччу, я дачакаюся – пачне світаць!
* * *
Беларусь мая ў наквеці пышнай, край вясняны, прыбраны ў красу, – мая сумная песня і крыж мой, што па шляху жыццёвым нясу.
* * *
О акупанты, жах народных мук! Мы ў сябе – пчолы, вы заўсёды – трутні. З крывавых вашых і праклятых рук і Божы хлеб становіцца атрутны. О акупанты, з цемры вы і зла, вы ў нашых слёзах, у крыві па вушы, без праўды розум, сэрцы без цяпла, без дабрыні шакалавыя душы!
Поделиться:
Популярные книги

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

S-T-I-K-S. Окаянный

Текшин Антон
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.38
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Окаянный

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Я подарю тебе ребёнка

Малиновская Маша
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Я подарю тебе ребёнка

Его нежеланная истинная

Кушкина Милена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Его нежеланная истинная

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7