Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:

Сціхлі ўсхліпы суровых завей… (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1990, 1 чэрвеня.

Снег ляжыць вокал суровы і белы… (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Белы сон / Укладанне і прадмова Б. Сачанкі. – Менск, 1990. Ave Maria (лац.) — радуйся, Mарыя; назва музычнага твора на тэкст аднайменнай каталіцкай малітвы альбо на вольны тэкст, у якім утрымліваецца зварот да Дзевы Марыі.

Святы вечар (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л.: Дзевяць вершаў. – Беласток, 1987. «Калядныя» вершы-вiншаваннi Л. Генiюш дасылала сваiм шматлiкiм замежным карэспандэнтам, якiя, у сваю чаргу, перапiсвалi iх i распаўсюджвалi сярод сваiх знаёмых беларусаў. Я. Запруднiк даслаў укладальнiку гэтай

кнiгi генiюшаўскi верш «З Новым годам, са святам, браты на чужыне...», перапiсаны рукой паэта А. Салаўя. У нью-ёркскай газеце «Беларус» (1975, № 214) быў надрукаваны верш з гэтага цыкла «Пра вас нашы думы» з наступным рэдакцыйным прыпiсам: «Прозвiшча аўтара вершаў, вядомае рэдакцыi, iз зразумелых прычынаў тут не падаецца». Гл. таксама публiкацыю Л. Юрэвiчам лiстоў i вершаў Л. Генiюш у час. «Полымя», 2000, № 2.

Жыровічы (с. ). Упершыню – газ. «Звязда», 1993, 6 красавiка. Публікацыя У. Ягоўдзiка. 4). Жыровічы — вёска ў Слонімскім раёне, дзе размешчаныя праваслаўны манастыр і Менская духоўная семінарыя.

Сёння не вабіць зацішша святыні… (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Выбраныя творы / Укладанне, прадмова і каментар М. Скоблы. – Менск, 2000.

Зашчымела мне сэрца ў грудзёх… (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л., Геніюш Ю. Маці і сын / Прадмовы Д. Бічэль, С. Яновіча. – Беласток, 1992. Памутнелыя вочы ў тузе…(с. ), Шукаючы звонкай бунтарнай паэзіі…(с. ) – першапублікацыя тамсама.

Маёй бабусі (с. ). Упершыню – час. “Спадчына”, 1989, №2. Публікацыя Б. Сачанкі.

Кліч Пагоні

Дзеду, дзеду, саколіку, выплеці мне пастолікі… (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1941, 20 верасня.

Пара коней (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1942, 18 кастрычніка.

Калыханка (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1942, 25 снежня.

Сэрцайка згубіла (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1942, 23 жніўня. У ночы тужліва-бяззорныя (с. ) – першапублікацыя тамсама.

Блудны сын (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1943, 17 студзеня.

Арол (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1943, 24 студзеня.

У буру (с. ). Упершыню – газ. “Раніца”, 1944, 30 красавіка.

Кліч Пагоні (с. ). Упершыню – “Баявая ўскалось”, 1949, №2.

Пяць сыноў (с. ), На прадзедаў зямлі (с. ). Упершыню – “Баявая ўскалось”, 1949, №1; пад псеўданімам Лясная Кветка.

Максіму Танку (с. ). Упершыню ў выд.: Геніюш Л. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945—1983) / Укладанне, прадмова і каментар М. Скоблы. – Менск, 2005, стар. 134. Танк Максім (сапр. Яўген Скурко; 1912–1995) – пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі (1967–1990), член ЦК КПБ (1966–1990), старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1963–1971). Народны паэт Беларусі (1968), Герой сацыялістычнай працы (1974), лаўрэат Ленінскай прэміі СССР (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1966).

Лёт намечаны сэрцам, накрэслены словам… (с. ). Упершыню – час. “Полымя”, 2000, №1. Публікацыя Л. Юрэвіча. Мой род стары, як вырубаны лес…(с.), Імя Тваё – як паветра глыток… (с. ), Сытасць, сытасць – жывёлаў мэта… (с. ) – першапублікацыя тамсама.

Пяро маё, цяжкое ад адчаю… (с. ). Упершыню – газ. “Пагоня”, 2001, 9 жніўня. Публікацыя М. Скоблы. Мой дом (с. ), Дваццаць пяць год (с. ), “Пурга” (с. ) – першапублікацыя тамсама.

Адна

ёсць толькі ў свеце Беларусь…(с. ). Мекка – горад у Саудаўскай Аравіі, цэнтр ісламу і месца паломніцтва мусульманаў. Караткевіч Уладзімір (1930–1984) – паэт, празаік, драматург; быў грамадскім рэдактарам зб. Л. Геніюш “Невадам з Нёмана”. Клімук Пятро (нар. 1942) – касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза; прыслаў у Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей кнігу Л. Геніюш «Невадам з Нёмана» са сваім дарчым надпісам, што служыла своеасаблівай ахоўнай граматай для музея. Купала Янка (сапр. Луцэвіч; 1982—1942) – народны паэт Беларусі (1925), класік беларускай літаратуры. Каліноўскі Кастусь (1838—1864) – лідэр нацыянальна-вызвольнага руху, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 г. Брыль Янка (1917—2006) – народны пісьменнік Беларусі (1981), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982). Быкаў Васіль (1924–2003) – пісьменнік і грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі (1980), Герой сацыялістычнай працы (1984), лаўрэат Дзяржаўнай (1974) і Ленінскай (1986) прэмій СССР. Гаўрук Юрка (1905—1979) – паэт і перакладчык. У 1935 быў арыштаваны, больш за дваццаць гадоў правёў у турмах і на высылцы; пасля вызвалення жыў у Менску. Корбут Вольга (нар. 1955) – беларуская гімнастка, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў (1972, 1976). Скарына Францішак (1490?–1551?) — беларускі першадрукар, вучоны, асветнік, пісьменнік, мастак, перакладчык Бібліі. “Песняры” – вакальна-інструментальны ансамбль, заснаваны У. Мулявіным.

У Вільні (с. ). Упершыню – газ. “Пагоня”, 2001, 9 жніўня. Публікацыя М. Скоблы. Гедымін (каля 1275—1341) – вялікі князь ВКЛ, заснавальнік дынастыі Гедымінавічаў. Ягайла (1352?–1434) – вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы; быў галоўнакамандучым аб’яднаных войскаў Польшчы і ВКЛ падчас Грунвальдскай бітвы.

На двары стыне позняя восень…(с. ). Цанава Лаўрэнцій Фаміч (сапр. Джанджгава; 1900—1955) – у 1946—1950 гг. міністр дзяржбяспекі БССР. У 1953 г. арыштаваны па “справе Берыі”, памёр у адной з маскоўскіх турмаў. І страшнейшы за ўсіх грузін…– маецца на ўвазе Іосіф Сталін (сапр. Джугашвілі; 1879—1953) – савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, арганізатар масавых рэпрэсій у СССР. Сталін нарадзіўся ў Грузіі, але па нацыянальнасці быў асецінам. Дзень сінялобы стукае ў акно… (с. ) – першапублікацыя тамсама.

Не затрымаць цябе, вясна, ў далонях… (с. ). Упершыню ў выд.: “Дзень паэзіі-71”. – Менск, 1971.

Каб бярозу гэтак сціналі… (с. ). Упершыню – час. “Полымя”, 1992, №8. Публікацыя У. Мазго.

Край мой любы, птушка падбітая… (с. ). Упершыню – час. “Беларуская мінуўшчына”, 1994, №1. Йду па Менску, нідзе сваёй мовы не чую… (с. ), Топчуцца коні тэўтонаў… (с. ) – першапублікацыя тамсама.

Снег пластом. Паімчаліся сані… (с. ). Упершыню – час. “Хрысціянская думка”, 1994, №1.

Разліся, мова, як мора… (с. ). Упершыню – газ. “Народная воля”, 1999, 7 ліпеня. Публікацыя М. Канаша. Маўчыць зямля, маўчаць у ёй магілы… (с. ) – першапублікацыя тамсама.

Чало у поце, далоні – ў працы… (с. ). Упершыню – газ. “Пагоня”, 2001, 16 жніўня. Публікацыя М. Скоблы. Гвінея, Гана – дзяржавы ў Заходняй Афрыцы.

Прыляцела сінічка пад малое акно… (с. ). Упершыню – час. “Дзеяслоў”, 2005, №14. Публікацыя А. Пяткевіча. Вершы мае, захаваныя… (с. ) – першапублікацыя тамсама.

Поделиться:
Популярные книги

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Коллектив авторов
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Нападающий

Хуанг Ана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Нападающий

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Найти себя. Трилогия

Эс Евгений
Найти себя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Найти себя. Трилогия

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера