Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
Бацька мой (с. ). Бацька Л. Геніюш, Антон Паўлавіч Міклашэвіч, нарадзіўся ў 1882 г. у мястэчку Крынкі на Беласточчыне. Быў арыштаваны 21 кастрычніка 1939, абвінавачваўся ў антысавецкай дзейнасці (арт. 74 Крымінальнага кодэкса БССР). Паводле пастановы асобнай нарады пры НКУС СССР ад 22 сакавіка 1941 г. быў асуджаны на 5 гадоў лагеру. Быў амніставаны як польскі грамадзянін і накіроўваўся для пражывання ў г. Бійск Алтайскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14 снежня 1989 г. пракуратурай Гарадзенскай вобласці.
Старажытная сага (с. ). Упершыню —
Едзем ноччу, а снег, як дым… (с. ). Упершыню — час. “Полымя”, 1967, №2. Верш двойчы перакладзены на рускую мову – В. Чэкіным і С. Яўсеевай.
Дзень яшчэ дагарэць не паспеў… (с. ),Іду адна, а прада мною — ноч… (с. ). Упершыню — час. «Полымя», 1963, № 4.
Усю ноч аж да ранка… (с. ). Упершыню — газ. “Голас Радзімы”, 1963, №38.
Прыпала сонца прагнымі губамі» (с. ), Зямля (с. ), Сягоння сонца ткала дываны… (с. ). Упершыню — час. «Полымя», 1963, № 4.
На магілах не сеюць пшаніцы… (с. ). Упершыню — час. «Полымя», 1967, № 2.
Скарына (с. ). Скарына Францішак (1490?–1551?) — беларускі першадрукар, вучоны, асветнік, пісьменнік, мастак, перакладчык Бібліі. Падуя — горад у Італіі; Ф. Скарына ў Падуанскім універсітэце ў 1512 г. абараніў вучоную ступень доктара лекарскіх навук. Адраджэнне альбо Рэнесанс — эпоха станаўлення ў Еўропе культуры Новага часу (XIV–XVII ст.), на працягу якой адбыўся зварот да антычнасці. Выяўленчае мастацтва, архітэктура і літаратура перажылі ў эпоху Адраджэння небывалы росквіт.
Добры дзень, дарагая, харошая… (с. ). Бічэль Данута (нар. 1938) — паэтка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984); сябравала з Л. Геніюш, рыхтавала да друку яе зб. “На чабары настоена”, напісала да яго прадмову. Каложа – Каложская (Барысаглебская) царква ў Гародні – помнік мураванай архітэктуры XII стагоддзя.
Акварэль (с. ). Упершыню — газ. «Літаратура і мастацтва», 1967, 10 лютага. Верш пераклаў на рускую мову В. Чэкін.
Час (с. ). Упершыню – час. “Полымя”,1967, №2.
Зубры (с. ). Упершыню – газ. “Літаратура і мастацтва”, 1967, 10 лютага. Верш двойчы перакладзены на расійскую мову – В. Чэкіным і С. Яўсеевай.
Такая цішыня, што лісце не шапоча… (с. ). Лада — багіня ва ўсходнеславянскай міфалогіі, апякунка шлюбу, сям’і, дабрабыту, урадлівасці. Ярыла — у славянскай язычніцкай міфалогіі бог вясновай урадлівасці. Верш пераклаў на ўкраінскую мову Р. Лубкіўскі.
Гудзевічы (с. ). Упершыню – час. “Полымя”,1967, №2. Гудзевічы – вёска ў Мастоўскім раёне, дзе паэтка вучылася ў польскай школе, дзе жыў і пахаваны дзед паэткі Павел Францавіч Міклашэвіч. У вёсцы дзейнічае Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей з экспазіцыяй, прысвечанай
Куфар (с. ). Упершыню — час. «Полымя», 1967, № 2. Дубна — вёска ў Мастоўскім раёне, на правым беразе Нёмана.
Жаўрук (с. ). Упершыню – газ. “Гродненская правда”, 1981, 9 мая.
Дыван (с. ), Жлобаўцы (с. ). Упершыню – газ. “Гродненская правда”, 1980, 16 лютага.
Унуку (с. ). Упершыню – газ. “Літаратура і мастацтва”, 1967, 19 лютага.
Пралеска раскрылася ў жмені… (с. ). Упершыню – газ. “Гродненская правда”, 1981, 9 мая.
Коні (с. ). Упершыню – газ. “Літаратура і мастацтва”, 1979, 14 верасня.
Сыну ў Беласток (с. ). Верш прысвечаны Юрку Геніюшу (1935—1985) — сыну паэткі, пісьменніку, медыку па адукацыі; жыў у Беластоку.
Баразна (с. ), Гэткі сон, болем нат не разбуджаны… (с. ). Упершыню – час. “Маладосць”, 1980, №6.
Мінск (с. ). Nur f"ur Deutsche (ням.) – толькі для немцаў.
Зэльва (с. ). Упершыню – газ. “Гродненская правда”, 1981, 4 ліпеня. Зэльва — мястэчка, вядомае з XV ст., раённы цэнтр у Гарадзенскай вобласці. Л. Геніюш жыла ў Зэльве ў 1935–1937 і 1956–1983 гг. на вул. Савецкай (былой Царкоўнай), д. №7. Верш на расійскую мову пераклала М. Куноўская.
Вечарам (с. ). Упершыню – газ. “Гродненская правда”, 1982, 26 чэрвеня.
Еўфрасіння Полацкая (с. ). Еўфрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава; 1102?–1173) — асветніца, ігумення манастыра св. Спаса ў Полацку, першая жанчына, кананізаваная праваслаўнай царквой. На яе заказ Л. Богша ў 1161 г. зрабіў крыж (вядомы як Крыж Еўфрасінні Полацкай). Яе мошчы знаходзяцца ў полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры. Стварог (Сварог) — у славянскай язычніцкай міфалогіі бог агню. Кірыла (каля 827–869) і Мяфодзій (815–885) — славянскія асветнікі, стваральнікі азбукі, прапаведнікі хрысціянства, паходзілі з г. Салунь (Грэцыя). Сяльцо — паселішча пад Полацкам, дзе ў 1124 г. з дазволу епіскапа Іллі Еўфрасіння Полацкая пачала пабудову жаночага манастыра св. Спаса. Цяпер — полацкі Свята-Еўфрасіннеўскі манастыр.
Над старымі друкаванымі кнігамі (с. ). Упершыню ў выд.: Дзень паэзіі-81. – Менск, 1971. Караткевіч Уладзімір (1930–1984) – паэт, празаік, драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (пасмяротна); быў грамадскім рэдактарам зб. Л. Геніюш “Невадам з Нёмана”. Браты Мамонічы, Кузьма і Лукаш — выдаўцы і грамадскія дзеячы Вялікага Княства Літоўскага. Пры іх доме ў Вільні ў 1574–1576 і 1583–1623 гг. існавала друкарня, якую заснаваў Пятро Мсціславец.