Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Чаму Варуту бокам абыходзіце? — грозна спытаў Міндоўг.

Купцы, а гэта былі два браты са сваім сівабародым бацькам, спалохана пазіралі на кунігаса.

— Чаму? — схапіў старога за бараду Міндоўг. Той бухнуўся сухімі каленямі на цвёрдыя хваёвыя карані, хліпнуў сіняватым носам:

— Не чулі пра такую.

— Пра Варуту не чулі?

Міндоўг адступіўся ад старога, як ад прыхадня з таго свету. Ен заўсёды быў перакананы, што ягоны горад, ягоную слаўную Варуту, ведаюць усе, як ведаюць Рым і Брэмен, а тут гэты сівы слізняк чаўпе нешта недарэчнае. Кунігас тупнуў нагою.

— Хто вы і куды ідзяце?

— Мы з Жамойці. Ідзём з таварам у Менскую зямлю, — перапуджана, часта міргаючы шэра-белымі

вейкамі, адказаў купец. І ўсё хаваў, адводзіў убок вочы.

— Хлусіць, — упэўнена прамовіў Войшалк. — Да Таўцівіла з Эдзівідам ідуць. Стукнуць яму раз у міжвочча, адразу іншае заспявае.

Літоўскі княжыч моцнай загарэлай далонню раптам ірвануў, шкуматнуў старога купца загрудкі. Трэснула, распаўзлася белая, з рудаватымі плямамі поту кашуля, і ўсе ўбачылі на зарослай калючым воласам грудзіне лацінскі крыж.

— У Рызе хрышчэнне браў? — сярдзіта прыжмурыўшыся, спытаў Міндоўг.

— У Рызе, — звялым голасам адказаў купец. — Але я жамойт. І яны, мае сыны, — ён паказаў рукою на сваіх маладых спадарожнікаў,— таксама жамойты, вашы адзінародцы. Адпусці нас, вялікі кунігас.

— І сыны, вядома ж, лацінянамі зрабіліся, — як бы не пачуўшы ягоных слоў, з пагрозай выдыхнуў Міндоўг. Старыя сіненькія вочы купца, вельмі стомленыя і спустошаныя, з кругаплётам чырвоных жылак, раптам выклікалі ў яго агіду. Ен ступіў крок да маладых купцоў, спытаў:

— Як завуць вас?

Тыя маўчалі. За спіной у Міндоўга, як асінавы ліст, шалясцела спалоханае дыханне іхняга бацькі.

— Нямыя, ці што?! — выгукнуў Войшалк.

І тут стары купец яшчэ раз грымнуўся на калені, пачаў тлумачыць:

— Не ведаюць яны па-нашаму. У Рызе з малалецтва жылі. З немцамі гандлявалі. Там, у Рызе, усё па-нямецку. Нельга было родным словам пакарміць душу. Адпусці нас, вялікі Міндоўг.

Стары заплакаў, давіў на шчоках слёзы мяккімі белымі рукамі. Сыны панура маўчалі.

— Не разумеюць па-нашаму? — здзівіўся Міндоўг. — Нашай косці людзі і не разумеюць? Чым жа ты карміў іх, шалудзівы пёс?

Ен гнеўна азірнуўся, убачыў лазовы куст ля сцежкі, з хрустам адламаў доўгі дубец, трасянуў у маладых купцоў пад носам, спытаў:

— Што гэта? Як гэта завецца? Не ведаеце? Праз плячо загадаў Войшалку:

— Выпрагайце коней з трох купцовых фурманак. Бацьку і сынам спускайце парткі, прывязвайце гасцей да аглобляў. Я буду іх вучыць мове, на якой наш народ з Пяркунасам гаворыць.

Дружыннікі з вялікай ахвотаю, з усмешкамі і жартамі кінуліся выконваць кунігасаву волю. А ў купцоў, асабліва ў маладых, вочы цьмелі ад жаху. Вось іх паклалі на аглоблі, моцна прыкруцілі вяроўкамі рукі і ногі, і Міндоўг, стоячы над гурбою лазовых, бярозавых і асінавых дубцоў, якую насеклі мячамі дружыннікі, удумна прамовіў:

— Няхай з далёкай пушчы ўбачыць нас першасвятар Крыве, галава нашай веры.

Потым узяў бярозавы дубец, спытаў у маладых купцоў:

— Што гэта? Як завецца? Купцы маўчалі.

— Гэта — бяроза, — сказаў Міндоўг і загадаў дружыннікам: — Адзін гарачы дубец — бацьку, тры — сынам.

Тое ж самае паўтарылася з лазою і асінаю. На белай скуры ў купцоў успыхнулі чырвоныя пісягі.

— Годзе, — узняў руку Міндоўг, — адвяжыце іх і адпусціце з мірам. Няхай едуць у Менск. Калі ж даведаюся, што былі ў Даўспрунка або Таўцівіла і Эдзівіда, павешу на сухой грушы.

Купцы, прыніжана кланяючыся кунігасу, цяжка павалаклі пабітыя азадкі да фурманак.

— Запомніце, — сурова прамовіў ім услед Міндоўг, — калі прадасце сваю мову і веру, будзеце спаць на голым лёдзе, накрыўшыся снегам.

— Ці так робяць у вас у Новагародку, княжыч Глеб? — спытаўся Войшалк у Далібора.

— Так, — адказаў Далібор. — Здраднікам мы таксама даём пытлю. Здраднікі ўсюды падобныя, бо з-пад аднаго хваста выпалі.

Міндоўгу з Войшалкам дужа спадабаліся

такія словы. Яны перазірнуліся, засмяяліся, і Далібор адчуў, што літоўцы яшчэ больш упадабалі яго. Гэта, вядома ж, усцешыла новагародскага княжыча, але ён, цвяроза ўзважыўшы мэту свайго прыезду, успомніўшы развітальныя бацькавы наказы, рашыў ні перад кім шырока не адкрываць душу. Паміж чужых людзей трэба асаджваць язык, трымаць яго за зубамі. І таму, калі праз пару дзён Войшалк запрасіў Далібора наведаць княгіню Ганну-Паяту, сваю маці, княжыч не адразу даў згоду. Ен чуў, што літоўская княгіня, дачка цверскага князя, і ў Варуце, жывучы між паганцаў, нават прыняўшы іхняе імя, засталася хрысціянкай і што любіць бадай, кожная жанчына, прыгожыя ўбранні, раскошу. Не падабаецца ёй нумас, у якім, не зважаючы на шыкоўны церам, днюе і начуе кунігас. У цераме ўсё абвешана рамейскімі і валошскімі тканінамі, усё застаўлена дарагім срэбным посудам. Але Міндоўг не надта каб гнаўся за ўсім гэтым, бо гаворыць сваім паплечнікам, калі бывае ў гуморы: «Кубак, які я нашу заўсёды з сабой, — дзве далоні». Г паказвае абветраныя ў час паходаў цяжкія рукі. Кажуць шапатнікі 18 , што варуцкі кунігас вельмі строга абыходзіцца з жонкаю, што патаемна плача яна і, каб не багаплоднае дрэва праваслаўнай веры, даўно б памерла, легла ў лясны дол-беламошнік у ваколіцах Варуты. Але мала аб чым шэпчуцца па завуголлях нізкародныя шапатнікі! Услых і пры сведках яны гэтага ніколі не скажуць, бо кіне Міндоўг іхнія абрэзаныя языкі на корм надворным псам. Княгіню ж Ганну-Паяту, калі шчыра прызнацца, ніхто з шапатнікоў асабліва не шкадаваў. Па-першае, не мясцовая, а з Цверы прывезеная, па-другое, баба ёсць баба — стан чалавечы, а розум авечы. Хто ж, як не баба, і паплача? Але такі лёс жаночы. Хоча яна любові, хоча пяшчоты, ды вельмі цяжка даецца ўсё гэта, вельмі рэдка. Мала любові адпушчана ёй, бо брат любіць сястру багатую, муж жонку здаровую, дзеці маці маладую. Калі ж ты не багатая, не здаровая, і не маладая, як жыць табе?

18

Шапатнік — даносчык, пляткар.

Павагаўшыся (а як гляне на гэта грозны і нечаканы ў сваіх дзеяннях Міндоўг?), Далібор прыняў запрашэнне Войшалка і пайшоў да княгіні. Служкі правялі яго праз увесь церам у маленькую зацемненую малітоўню. Ен убачыў мноства залатых і срэбных абразоў, у кіёце, які ўзвышаўся ў пярэднім куце за малінавага святла лампадаю. На сцяне вісеў трохаблічны абраз-дэісус. Пасярэдзіне — Ісус Хрыстос, па баках Багародзіца з Іаанам Прадцечаю.

У княгіні быў блакітнаваты ад хваробы твар. Густыя цёмна-русыя валасы яна хавала пад павоем, бо нельга замужняй жанчыне «свяціць воласам». Белы ў чырвоную палоску павой абвіваў галаву, спускаўся на плечы. На Ганне-Паяце была доўгая вышываная кашуля, паверх якой яна апранула яшчэ адну, падперазаную залатым пасам, але больш кароткую, з шырокімі рукавамі. На нагах зіхцелі шытыя жэмчугам каляровыя боцікі. Княгіня сядзела на невялічкай арэхавага дрэва канапе. Побач стаяў Войшалк.

Далібор нізка пакланіўся літоўскай княгіні, сказаў:

— Мір табе і твайму дому, прыснапамятная княгіня. Шле табе вітанне слаўны Новагародак, брат слаўнай Варуты. Шмат чулі мы ў сваёй зямлі пра твае шчадроты, пра тваё чыстае сэрца і галубіную душу. Прымі вось гэту залатую грыўну, якую зрабілі нашы майстры.

Ен яшчэ раз пакланіўся, на белым абрусе падаў Ганне-Паяце багатую нашыйную грыўну, якая сыпала наўкол сябе светлыя прамяні. Твар у княгіні заружовіўся.

— Вазьмі, Васіль, — сказала яна сыну. Войшалк узяў дарунак, асцярожна трымаў яго ў пацямнелых ад летняга сонца руках. Далоні ў княжыча былі на дзіва вузкія.

Поделиться:
Популярные книги

Привет из Загса. Милый, ты не потерял кольцо?

Лисавчук Елена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Привет из Загса. Милый, ты не потерял кольцо?

Диверсант. Дилогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.17
рейтинг книги
Диверсант. Дилогия

Четвертый год

Каменистый Артем
3. Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
9.22
рейтинг книги
Четвертый год

Неудержимый. Книга XXII

Боярский Андрей
22. Неудержимый
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXII

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7