Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Вось якая ў мяне дачка, — пахваліўся Міндоўг. — Вось якая ў маім небе аўшра 22 свеціць.

І загадаў:

— Кланяйцеся маёй дачцы. Усе кланяйцеся літоўскай князёўне.

Госці, хто са шчырасцю, хто таймуючы крыўду і злосць, пачалі кланяцца, трымаючы ў руках кубкі з віном і півам. Кунігас абыходзіў кожнага і цалаваў. І адным здавалася, што само сонца наблізілася да іх, іншыя ж з гідлівасцю думалі, што Міндоўг не цалуе, а нібы кусае за шчаку. Розныя вочы глядзелі на кунігаса і бачылі рознае. Адны — нястомнага ваяра, ахоўніка Літвы, барацьбіта і дыпламата, чалавека,

які здолее ўзвысіць Літву над яе суседзямі, другія — славалюба і пыхліўца. Новагародскі княжыч Далібор бачыў перад сабой чалавека, у саюзе з якім Новагародак павінен выбіць зубы Ардзе і Ордэну, цвёрдай рукой сабраць у адну дзяржаву землі крывічоў і дрыгавічоў. Паходня Полацка ўжо адгарэла, адпалала. Надышоў час Новагародку запальваць сваю паходню, каб асвяціць ёю будучыя шляхі і будучыя дні. Не адзін раз Літва разам з Полацкай і Панямонскай Руссю ішла ў сечы пад аднымі і тымі ж сцягамі, за адну справу. Гэта павялося яшчэ да таго часу, калі жыхары Крывога горада 23 ўзялі да сябе князем полацкага Давыда, якога вялікі князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч выслаў з усімі ягонымі чадамі ў Візантыю. Дзве ракі, што заўсёды беглі поруч, не могуць не зліцца ў адзін струмень, дзеля таго каб зберагчы сябе, сваю глыбіню і чысціню.

22

Аўшра (літоўск.) — зара, дзянніца.

23

Крывы горад — адна з першапачатковых назваў Вільнюса.

— Княжыч Глеб, кланяйся таксама маёй дачцы, — памякчэлым, але ўсё роўна ўладным голасам сказаў Далібору Міндоўг.

Далібор пакланіўся Рамуне і куточкам вока заўважыў, як спахмурнеў Войшалк. Няўжо яны, брат і сястра, варагуюць між сабою? Хіба можна не любіць гэту прыгажуню, мілагучны голас у якой повен шчасця, як спелая ягадзіна соку? А можа, Войшалк, дужа любячы сястру, раўнуе яе да ўсіх астатніх мужчын? Бо кожны з іх (у гэтым Далібор не сумняваўся) у думках, як пчала ў кветку, упіваўся ў пунсовыя вусны князёўны.

Удзячны Міндоўг моцна абняў, пацалаваў Далібора. Зноў матлянуўся перад вачамі ў новагародскага княжыча жалезны жолуд, што вісеў на танюсенькім срэбным ланцужку, абцяжарваючы загарэлую шыю кунігаса. Ці прасветліцца калі-небудзь тайна гэтага жолуда? Ці даведаецца ён, Далібор, кім даводзіцца яму варуцкі кунігас?

— Не глядзі, аблізваючыся, на Рамуне, — ціскануў Далібору плячук, пажартаваў Міндоўг. — За галіцкім князем яна замоўлена. Праз два леты паедзе ў Галіч. Цябе ж, я ведаю, таксама чакае князёўна з Ваўкавыйска. Так?

— Так, — адказаў Далібор.

— Яшчэ больш пашырыцца зямля Новагародская, — як бы пажаліўся Міндоўг. — А што сёння маю я? Шматок лясоў і балот. Ды і гэта хочуць вырваць з маіх рук ненажэрцы.

Ен узмахнуў кулаком ды раптам, быццам нешта прыпомніўшы, спытаў:

— Ты, княжыч, на ловах быў не побач з Вісмантам і Спрудзейкам?

І пільна-пільна, нейкім вострым тхарыным позіркам, зірнуў на Далібора. Такія насцярожана-спалоханыя вочы ўбачыў Далібор на кунігасавым твары ўпершыню.

— Я быў са сваім ваяводам Хвалам, — спакойна адказаў новагародскі княжыч. — Вісманта і Спрудзейку напаткаў ужо тады, як везлі іх да жоглішча.

Пра варуцкага ж кунігаса падумаў: «Пранырлівыя ў цябе вочы». Міндоўг з відавочнай палёгкаю

ўздыхнуў, як самаму сардэчнаму сябру, паабяцаў Далібору:

— Толькі пачне жолуд з дуба сыпацца, паедзем мы з табой, княжыч, яшчэ на адно паляванне. Гэта будуць не сённяшнія ловы. Але сам пабачыш. Скажу адно: рэдка каго са сваіх гасцей запрашаю я на тое паляванне. А цябе запрашу.

V

Міндоўг стрымаў слова. Праплыло-праляцела некалькі сядміц, паспелі некалькі разоў варутчане і новагараджане скрыжаваць зброю з Таўцівілам і Эдзівідам, і ў акно святліцы, дзе жыў Далібор, шкрабануў кашчавай лёгкай рукой незнаёмы непрыкметны чалавечак.

— Кунігас княжыча Глеба да сябе ў нумас кліча.

І адразу знік чалавечак, як не было яго. А можа, і сапраўды прымроіўся? Але Найдзён, верны халоп, які нейкім незвычайным чынам ужо ведаў усё і ўсіх у Варуце, упэўнена сказаў:

— Гэта Казлейка, Міндоўгаў шапатнік і навушнік. Гавораць людзі, што ён як цень у кунігаса — усюды за ім валочыцца.

Напружыўшы памяць, Далібор успомніў гэты востры лісіны тварык і бясколерныя вочы, якія глядзелі з глыбокіх вачніц, быццам з прорвы. На ловах у пушчы быў Казлейка як прылеплены да Міндоўга. І заўсёды чамусьці трымаўся левага кунігасава пляча.

Далібор накінуў плашч, начапіў меч і пайшоў у нумас. Восеньская знямога прыроды адчувалася ва ўсім. Выў халодны вецер, абсяваў наваколле рэдкім краплістым дажджом. Яшчэ некалькі дзён назад радавалі вока зялёныя клубкі дрэў на небасхіле. А ўжо сёння большасць гэтых дрэў былі распрануты холадам і ветрам. Праз праломы ў хмарах бачылася неба, нізкае і няўтульнае.

Кунігас чакаў новагародскага княжыча. Быў ён у багатым сабаліным кажусе, з такой жа шапкаю на галаве. Шчыра здзівіўся, убачыўшы Далібора ў лёгкай апратцы.

— Куды гэта ты, княжыч, сабраўся? Матылькоў лавіць?

І загадаў Казлейку:

— Прынясі княжычу Глебу футра з майго пляча. Пакуль Казлейка бегаў у церам, Міндоўг, хітра прыжмурыўшыся, спытаў:

— Як мяркуеш, княжыч: ці растуць ноччу дрэвы і трава?

Пытанне было дужа нечаканае, не адпавядала ні тым думкам, якія агортвалі Далібора, ні той панылай журботнасці, што была разліта ў наваколлі. Восень… Хлюпоцце… Хіба можа ў такі час расці хоць якая бадылінка?

Заўважыўшы разгубленасць новагародскага княжыча, Міндоўг весела засмяяўся.

— Я не пра восень кажу, а пра вясну. Ці растуць вясновай ноччу дрэвы і трава?

— Пэўна, растуць, — прамовіў Далібор і дадаў на ўсялякі выпадак: — растуць, калі ім не спіцца.

Казлейка прынёс футра, дапамог Далібору апрануцца. Паехалі ў лёгкай фурманцы са скураным верхам, запрэжанай парай гнядых укормленых коней. Казлейка быў за фурмана.

— Пры ім можаш казаць усё, — шматзначна зірнуў на Казлейкаву спіну кунігас. Гэта вузкая спіна (падалося Далібору) няўлоўна ўздрыгнула і зноў нібы скамянела. Было ў ёй чаканне. Так чакае свайго часу напятая цеціва лука.

Ні Найдзёна, ні Веля, ні Костку не дазволіў Далібору ўзяць з сабою Міндоўг. Буркнуў у цёмна-рудую бараду:

— Не іхнім вачам глядзець на такое!

«Што ж ён хоча мне паказаць?» — ламаў галаву княжыч і не знаходзіў адказу. Адно было вядома — чакаецца паляванне.

Спераду і ззаду фурманкі часцілі на рэзвых конях сотні паўтары літоўскіх дружыннікаў, дралі брудную слізкую дарогу конскімі капытамі. Толькі чулася: чвяк… чвяк… Некаторыя з іх ад холаду нацягнулі на твары ваўняныя маскі з прарэзінамі для рота і вачэй.

Поделиться:
Популярные книги

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Надуй щеки! Том 4

Вишневский Сергей Викторович
4. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
уся
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 4

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия