Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Ганцоў узначаліў Далібор. Ен перадаў Міндоўгу пергамен з віслымі пячаткамі князя Ізяслава Новагародскага і епіскапа Анісіма, папярэдне зачытаўшы гэты пергамен. Міндоўг разам з Войшалкам, Казлейкам і баярамі ўважліва выслухаў, задумаўся.

— Няхай Новагародак дасць мне тры дні. Я павінен параіцца са сваімі багамі,— сказаў нарэшце кунігас.

Баяры яго, Войшалк і Казлейка, кіўнулі галовамі.

— Мы будзем чакаць тры дні,— згадзіўся Далібор.

Ен не сумняваўся, што кунігас адразу ж пашле верных людзей да Крыве-Крывейты. Цікава, што скажа вярхоўны жрэц? Пэўна ж, забароніць адыходзіць ад веры

дзядоў-прадзедаў, ад Пяркунаса. Але ж нявыкрутка схапіла Міндоўга за самы кадык. Даўспрунк з сынамі сядзіць у Варуце, ваюе ўсю Літву, прымерваецца да Новагародка і Менска. У Жамойці Трайнат, красамоўца і місцюк 38 , падначаліў сабе ўсіх. У прускіх весях і гарадах рукі і ногі чалавечыя псы па вуліцах цягаюць. Жалезным чаравікам наступіў Ордэн на грудзі прусам.

38

Місцюк — ілгун, хітрэц.

Як ні раскінь галавою, толькі адна дарога ў Міндоўга — да Новагародка, калі хоча застацца кунігасам, а не пасвіць коней або ўздзіраць сахой зямлю.

Выконваючы такое важнае, такое адказнае даручэнне, Далібор ні на міг не забываў пра Рамуне. Дзе яна? Што з ёю? Шмат аддаў бы княжыч, каб толькі ўбачыць гарачыя чорна-зялёныя вочы.

У вакольным горадзе твар у твар ён сутыкнуўся з Велем. Той, як заўсёды вясёлы, шыбаваў некуды, асцярожна, нібы дзіця, несучы ў руках ладную карчагу. Вядома ж, у карчазе была не вада.

— Дзе бранзалет? — схапіў яго за рукаў Далібор.

— Які бранзалет? — здзівіўся спачатку Вель, але, адразу ж усё змікіціўшы, бадзёра адказаў:

— У самыя рукі аддаў.

— Каму? — не адступаў Далібор.

— Вядома, каму — літоўскай князёўне. Ого-го, якая яна прыгажуня. Праўду кажуць: золата і ў попеле відно.

— Ты яе бачыў?

Голас у Далібора нецярпліва ўздрыгнуў.

— Як жа я аддаў бы ёй бранзалет, калі б не пабачыўся з ёю? — як на малога, зірнуў на княжыча Вель.

— І што яна сказала?

— Што сказала?

У гэты самы час нейкая пякучая восеньская муха, пэўна, апошняя з сёлетніх мух, джыганула Велю ніжэй калена. А можа, і не муха кусанула, а іншы верад напаў. Дружыннік нагнуўся, ляпнуў рукою па назе, і раптам ў яго з-за пазухі выпаў сіні бранзалет, Далібораў бранзалет, і закруціўся каля ног, пакуль ціхмяна не лёг на пясок. Вель і княжыч, разявіўшы раты, глядзелі на яго.

— Што гэта? — спытаў нарэшце Далібор.

— Гэта?

Вель паціснуў плячыма.

— Здаецца, бранзалет.

— Дык ты ж яго аддаў Рамуне.

— Аддаў?

Вель на міг задумаўся, потым пляснуў рукамі.

— Вот галава! Я ж яго нясу аддаваць.

І ён, паставіўшы на зямлю карчагу з мёдам, хацеў падняць бранзалет.

— Не ўжо, брат. Я сам, — наступіў яму нагою на руку Далібор.

Але Вель борзда схапіў бранзалет, не забыўся схапіць карчагу і, сказаўшы: «Будзь здароў, княжыч, дзякуй, што з душой мяне пусціў, бранзалет я сам аддам», — прыпусціў па вуліцы. Далібор разгублена глядзеў услед. Толькі паспеў падумаць: «Ну і блудзень».

Вель проста ад княжыча накіраваўся да сядзібы баярына Сарокі, дзе, як ён выведаў, прыпынілася княгіня Ганна-Паята разам з Рамуне і малалеткамі

Руклюсам і Рупінасам. Войшалк жа трымаўся Міндоўга. Кунігас пакуль што стаяў у шатрах каля новагародскага тыну. Ен ведаў вырак 39 князя Ізяслава і думцаў: толькі дасць згоду асяніць сябе хрысціянскім крыжам і служыць Новагародку, адразу ўпусцяць яго з дружынаю на дзядзінец.

Адважна шыбаваў Вель да літоўскай княгіні, дзе меркаваў, улучыўшы міг, аддаць Рамуне бранзалет. Але дарогу перагарадзіў высокі светлавалосы ахоўнік у лісінай шапцы і накідцы з мядзведжай шкуры, якая не зашпільвалася ні фібуламі, ні гузікамі, а мацавалася да скуранога раменьчыка, што ахопліваў моцную загарэлую шыю. Гэта быў Гінтас, той самы, які яшчэ нядаўна «зязюляю» сядзеў на дрэвах і папярэджваў горад Варуту аб небяспецы. У руцэ ён трымаў сякеру.

39

Вырак — рашэнне, прысуд.

— Куды і да каго ідзеш? — паклаў Гінтас цяжкую далонь на плячо Велю.

— Іду да княгіні Ганны-Паяты, — весела адказаў дружыннік.

— Хто ты, каб ісці да княгіні?

— Я? — здзівіўся Вель. — Як бачыш, новагараджанін. Дружыннік княжыча Далібора.

— Навошта ідзеш да княгіні?

— Лекі ёй нясу, — рашуча схлусіў Вель. — Вось у гэтай карчазе знаходзяцца лекі, якія дадуць палёгку княгініным нагам. У тваёй княгіні ногі дужа баляць. Хіба ты не ведаеш пра такое?

Гінтас узяў карчагу, пакруціў у руках, панюхаў.

— Дык гэта ж мёд. П'яны мёд, — сказаў ён нарэшце, падазрона азіраючы Веля, і пачаў гнаць дружынніка з двара. Але той заўпарціўся, выхапіў меч, і скрыжаваліся літоўская сякера з новагародскім мячом. На валтузню і шум выглянула з баярскай сядзібы Рамуне. Вель пазнаў яе, закрычаў:

— Князёўна! Што робяць твае людзі? Я прыйшоў да цябе з вітаннем ад наваградскага княжыча Далібора, а мяне не пускаюць і ў дадатак хочуць выпусціць з мяне кроў.

— Ты прыйшоў ад княжыча? — уся ўспыхнула Рамуне. — Гінтас, прапусці яго.

— Але ён толькі што казаў, быццам прынёс лекі для княгіні Ганны-Паяты, — у нерашучасці зморшчыў лоб, замуляўся Гінтас.

— Прапусці! — тупнула ножкай князёўна.

— Павесь сякеру на крук, — лагодна паляпаў літоўскага асілка па плячы Вель і, пакланіўшыся Рамуне, дастаў з-за пазухі прыгожы бранзалет.

— Гэта табе, князёўна, ад нашага княжыча. Упадабаў ён цябе і шле свой дарунак. Казаў, каб прыняла з чыстым сэрцам. І яшчэ казаў і прасіў, каб не хавалася ад яго, бо агнявіца-ліхаманка навалілася на маладое цела ад кахання вялікага.

Калі б княжыч Далібор пачуў гэтыя словы, асабліва пра агнявіцу, ён бы дужа здзівіўся, а магчыма б, і даў языкаватаму дружынніку добрага кухталя. Але такі быў Вель. Там, дзе казалі адно слова, ён казаў два, а там, дзе зрывалі дзве кветкі, зрываў тры.

— На тваім месцы, светлая князёўна, я загадаў бы зарэзаць бычка, варыць юху і гарохавае сочыва. А таксама нацадзіць піва і паставіць на стол добрыя чаркі.

— Гэты бранзалет ад княжыча? — любуючыся прыгожай аздобаю, прымерваючы яе да светласкурай рукі, перапытала Рамуне. — Але чаму ж сам княжыч не прынёс яго?

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III