Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Дружыннік так усхваляваўся, што, не дапіўшы мёд, шпурнуў ад сябе карчагу. Тая разляцелася на звонкі гліняны друз. Лукера са здзіўленнем і лёгкім спалохам глядзела на свайго каханка.

— Чаго ты хочаш, Вель? — мякка спытала яна.

— Алехна вярнуўся з паўдарогі, ды якое там — з чацвертака дарогі назад. Навошта ён вярнуўся?

— Можа, што забыўся, — паціснула плячамі Лукера, — Можа, захварэў. Але што табе да гэтага?

Яна зазірнула ў ягоныя прыгожыя шэрыя вочы.

Адцененыя цёмнымі вейкамі, глыбокія і такія прываблівыя, яны валодалі яе душой.

— Твой брат ненавідзіць мяне, — сказаў дружыннік.

— Перахрысціся,

Вель, — заціснула яму рот рукой Лукера. — Што ты гаворыш? Алехна, як яшчэ малы быў, знойдзе жука з абламаным крылом, бяжыць да маці і просіць: «Прышый яму новае крыльца. Яму баліць». Алехна чалавек незласлівы, збожны.

— Усе вы збожныя, — рэзкім голасам сказаў Вель. — А сама да вешчуна на Цёмную гару ходзіш.

І не даўшы дзяўчыне слова ўставіць, засмяяўся, зноў паўтарыў:

— Ен ненавідзіць мяне. Але ў кожнага мужчыны, я чуў, павінна быць сем нядобразычліўцаў. У мяне іх больш.

— Не нагаворвай на сябе. Ты — добры, — захоплена пазіраючы на Веля, ціха прамовіла Лукера.

Яна адчувала, што вельмі-вельмі кахае яго, і скажы ён толькі слова, загадай, пабяжыць за ім, як маленькая хваля за вялікай ракою. Але дружыннік, як бы нешта ўспомніўшы, хуценька пацалаваў яе ў шчаку.

— Мне трэба ісці.

І, не азіраючыся, пашыбаваў у бок дзядзінца. Дзяўчына сумна ўздыхнула, доўга глядзела яму ўслед, потым зняла свой вяночак, пайшла ў святліцу. Там яна пачала маліцца Хрысту, прасіць, каб не адварочваў ад яе Велева сэрца. Назаўтра ж надумала разам з сяброўкамі збегаць на Цёмную гару, бо пакланіцца святому зялёнаму дубу і нязгаснаму агню таксама не зашкодзіць.

Вель, паблукаўшы па дзядзінцы, пастаяўшы каля літоўскіх шатроў і паслухаўшы літоўскія песні, зноў вярнуўся ў вакольны горад. Недалёка ад сядзібы залатара Івана ён схаваўся за нечы плот і пачаў сачыць за акутай жалезам брамаю, што ахоўвала двор залатара. Ужо чалавек шэсць ці сем, азірнуўшыся па баках, шмыгнулі ў невысокія дзверцы, якія былі ўрэзаны ў браму. Усе яны былі ў плашчах з капюшонамі, і дружыннік не мог, як ні напружваў зрок, убачыць твараў. Што ж прымушала яго сядзець, нібы воўк, у засадзе? На такое пытанне ён, бадай, не змог бы адказаць. Пакуль што проста сядзеў, проста глядзеў, слухаў і лічыў людзей, якія пад покрывам змроку ішлі і ішлі да залатара. «Можа, будзе купецкая братчына і таўстамясыя будуць піць віно, хваліцца сваім срэбрам?» — думаў ён.

Але на братчыну ідуць не хаваючыся, у багатых уборах, цягнуць разам з прыслужнікамі амфары і карчагі, кошыкі з печанай рыбай і белым хлебам, кумпякі, ужо наткнутыя на ражно і абсмажаныя. У маленькіх сплеценых з танюткай лазы кошыках або на вышываных абрусах нясуць арэхі, яблыкі, ігрушы, кіслы ўгорскі корань, ад якога робіцца холадна ў роце. Гэтыя ж ішлі ў цёмных плашчах, па аднаму і моўчкі. У Веля аж у жываце забурчала ад цікаўнасці. Ен пагладзіў, пацёр далонню жывот, потым, прыгнуўшыся, падбег да брамы, праскочыў у дзверцы і асцярожна, затойваючы дыханне, пачаў красціся ўздоўж глухой сцяны. Ен добра ведаў гэты прасторны багаты двор, бо не раз прыходзіў сюды да Лукеры. Дзіўная адвага і незвычайная цікаўнасць бушавалі ў ім. Ні кропелькі страху не зведаў ён, калі прыставіў да

сцяны сукаватае бервяно, якое, чырачы зямлю, прыцягнуў ад плота, і палез па гэтым бервяне на верхні ярус. Там, ён ведаў, ёсць вузенькі праход, ушчаміўшыся ў які можна прайсці, а потым прапаўзці да таго месца, дзе апорны слуп, што трымае перакрыцце, уразаецца ў столь. Каля слупа вілася даволі шырокая трэшчына. Вель прыпаў да яе вокам і навастрыў слых.

Спачатку ён убачыў лысага, хоць боб на галаве малаці, залатара Івана. Каля яго сядзеў Алехна, трохі зводдаль — купцы Алхім, Панкрат, Аўдзей, тысяцкі Раданег і нейкія незнаёмцы.

Вялізная люстра-хорас, з тых, што вісяць у цэрквах, асвятляла пакой. Уплішчыўшыся ўсёй шчакой у шчыліну, Вель убачыў частку пафарбаванай у чырвоны колер сцяны. На чырвоным полі строга пазіраў з фрэскі малады безбароды чалавек у княжай шапцы з сінім верхам. Гэта быў князь-пакутнік Глеб.

— Усе? — спытаў залатар Іван.

— Усе, акрамя Цімафея, у якога дачка-сямідзёнка памерла, — адказаў Алехна.

— Памянём душу новапрастаўленай рабы божай, — узняўся са свайго месца, перахрысціўся Іван. Тое ж самае зрабілі ўсе прысутныя.

Але галоўны тут быў, як пачаў здагадвацца Вель, Іванаў сын Алехна. Ен выйшаў на сярэдзіну пакоя, зняў з шыі срэбны дробнакаваны ланцужок, на якім нешта вісела. «Божы абразок», — падумаў Вель.

— Паклянёмся нашай святыняй, паклянёмся жалезнымі жалудамі, якія ўсе мы носім на грудзях разам з хрысціянскім крыжам, што, сабраўшыся сёння тут, будзем думаць толькі пра Новагародак і Новагародскую зямлю, — урачыста сказаў Алехна.

Усе ўзнялі ўгору жалезныя жалуды.

— Мяне вярнуў з дарогі ваш ганец. Дзякую, што ў такі час вы не забыліся пра мяне.

Алехна тройчы пакланіўся:

— Наша Нёманскае сто, наша купецкае і залатарскае браталюбства ведаюць далёка адсюль. Быў я ў Брэмене, даходзіў са сваім таварам аж да Генуі і Венецыі, дзе стварылі купцы свае дзяржавы, і мяне, новагараджаніна, сустракалі і прымалі там, як роўню. У тых далёкіх краях мужоў цэняць перш за ўсё за купецкі спрыт і за грошы, якія яны маюць. Перад купцамі там адчынены дзверы самых багатых палацаў, князі і правіцелі садзяць іх побач з сабою на залаты трон.

Усе прысутныя адабральна загулі. «Кубло гадзючае», — са злосцю падумаў Вель, бо быў цвёрда перакананы, што сапраўдны муж, уладар зямлі той, хто з малалецтва носіць на поясе меч. А ўсе гэтыя смерды, кавалі, купцы — зямны тлен-пыл пад нагамі ў вояў.

— Браталюбы, — узвысіў голас Алехна, — надышоў час вялікага выбару. Усё цяжэй узнімаюцца ветразі нашых караблёў на Варажскім моры. Вы ведаеце чаму. Лівонскія і тэўтонскія рыцары перагарадзілі нам дарогу. І хоць лівонскі магістр у Рызе Андрэй Стырланд клянецца, што вельмі любіць новагародскіх купцоў, гэтак жа, як полацкіх і смаленскіх, мала яму ад нас веры.

— Мала, — гучна сказаў сваім грамавітым голасам Алхім.

— У нас ёсць грошы, вялікія грошы, але гэта сёння не ўсё. Патрэбна, каб у нас быў свой меч, — казаў далей Алехна.

«Ды ты, карузлік, той меч вышэй кален не падымеш», — з'едліва падумаў Вель. Ен раптам зразумеў, чаму сядзіць тут, у гэтым павуцінным закутку, можа, нават рызыкуючы ўласнай галавою — ён ненавідзіць Алехну, ненавідзіць даўно, з таго самага дня, калі даведаўся, што ў Лукеры маецца дужа ўдалы, дужа разумны брат.

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III