Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Есць у Новагародку меч — князь Ізяслаў Васількавіч. Але няма ў ім ужо ранейшага гарту і моцы.

— Ступіўся меч, — зноў уставіў сваё слова Алхім, і некаторыя з купцоў засмяяліся. Вель аж здрыгануўся ад злосці.

— Меч у Ізяслава ступіўся, — згодна кіўнуў галавой Алехна, — а значыць, нам, вятшым людзям Новагародка, купцам і баярству, трэба шукаць меч, які б абараніў нашу зямлю і далучыў да яе новыя багатыя землі. З баяр да нас прыйшоў сёння тысяцкі Раданег. Скажы, браталюб Раданег, дзе б нам знайсці такі меч?

Павісла маўчанне. Вель сцяўся ў клубок, баючыся дыхнуць.

— Такі меч ёсць, — глухім голасам

адказаў Раданег.

— Можаш ты яго назваць?

— Магу. Гэта — літоўскі кунігас Міндоўг.

Усе адразу зашумелі, пачуліся абураныя галасы:

— Аддаць хрысціянскі горад паганцу?

— Ды ён у храме Барыса і Глеба паставіць свайго драўлянага балвана!

Але ўсіх перакрыў уладны голас Алехны. «У гэтага ў глотцы мазалёў не бывае — гаворыць, што рэпу грызе», — падумаў Вель.

— Міндоўга ўжо і так узяў з дружынаю князь Ізяслаў на сваю службу, — рашуча і цвёрда сказаў Алехна. — У яго жонка хрысціянка і сын хрысціянін. Абраўшы яго сваім князем, мы запатрабуем, каб ён прыняў нашу веру, і ён прыме яе.

— Мы забыліся пра княжыча Далібора, — напомніў усім маўклівы Панкрат.

— З княжыча Глеба Ізяславіча будзе нядрэнны князь. Але заўтра, не сёння, — адказаў Алехна. — А пакуль што ён можа служыць падручным князем у Міндоўга. Можна аддаць яму на кармленне Ваўкавыйск, а князю Ізяславу — Свіслач.

Вель у сваім сховішчы аж захлынуўся ад гневу, аж за руку сябе кусануў. Як у іх усё гладка і спорна атрымліваецца. А чаму б княжычу Далібору і сапраўды не стаць князем Новагародка, а ён, Вель, пры ім з божай дапамогаю мог бы быць ваяводам. Гэтыя ж хочуць загнаць княжыча ў Ваўкавыйск.

— Браталюбы, усе вы ведаеце, што вялікім мужам, якія служаць або могуць паслужыць Новагародку, мы таемна пасылаем праз сваіх людзей жалезны жолуд, — зноў загаварыў Алехна. — Міндоўгу мы паслалі такім жолуд, і ён, як стала вядома, не адмовіўся ад яго. І княжычу Далібору паслалі. Няхай з гэтых жалудоў вырастуць жалезныя дубы, няхай сякеры чужынцаў скрышацца аб іх. Веру я, што так і будзе, браталюбы. А Міндоўга не трэба баяцца. Не мы першыя запрашаем князя збоку. Успомніце, як Ноўгарад запрасіў Рурыка з братамі. Успомніце, як балгарскі хан Крум, прыйшоўшы са стэпаў, захапіў сталіцу славян-паўднёўцаў, захапіў іхнюю дзяржаву, але неўзабаве і сам зрабіўся славянінам, і ўсе яго людзі, хоць дзяржава называецца Балгарыяй. Пераварылі яго славяне, перакавалі. А хіба вывеліся добрыя кавалі ў Новагародку?

Далей Вель ужо не слухаў. Як бясшумная ласіца, што, ў хлявах у смердаў доіць начамі кароў, праслізнуў ён са сваёй схованкі, злез на зямлю па сукаватым бервяне, што чакала яго каля сцяны, пабег на дзядзінец шукаць княжыча Далібора.

— Перадаў бранзалет? — першае, што спытаў у яго Далібор, не даўшы яму і рот раскрыць.

— Перадаў. Дужа дзякавала літоўская князёўна. Казала, што вызваліў ты яе ад Даўспрунка, што яна кахае цябе і заўтра ўвечары чакае каля сядзібы баярына Сарокі,— адным дыхам схлусіў Вель.

Далібор, як і кожны б маладзён на ягоным месцы, вельмі ўзрадаваўся такой навіне. Значыць, Рамуне думае пра яго, хоча пабачыць, сохне па ім. Адразу здалося вышэйшым цёмнае неба.

Але тут Вель расказаў пра ўсё тое, што чуў і бачыў на сядзібе залатара Івана.

— Завяліся, княжыч, у Наваградку нейкія браталюбы, што ўсім дастаслаўным мужам жалезныя жалуды шлюць, — скончыў ён свой расказ. — Завадатар

у іх купец Алехна, Іванаў сын. Хочуць яны Міндоўга паставіць наваградскім князем, а твайго бацьку, князя Ізяслава Васількавіча, і цябе прымучыць 42 яму і выгнаць вас абодвух з дзядзінца.

42

Прымучыць — пакарыць, падпарадкаваць.

Не хацелася Далібору даваць веру ўсяму гэтаму, ды ўспомніў пра два жалезныя жалуды, што падкідвала невядомая рука. Значыць, нешта ёсць, ёсць сіла ў Новагародку, якая хоча нанесці раптоўны ўдар. Але што рабіць?

— Няхай не ўстаўляюць нагу ў чужое стрэмя, — толькі і сказаў княжыч.

У вялікім одуме стаяў ён пасярод дзядзінца. Муралі будавалі вежу, спяшаліся і будавалі нават пры святле паходняў. Новагародак распраўляў плечы, рыхтаваўся да новых паходаў і новых аблогаў. Далібор вырас на гэтым дзядзінцы, пад гэтым небам, і было нясцерпна крыўдна думаць, што нехта хоча выкінуць яго адсюль, як непатрэбнага цюцьку. Гневам налівалася душа. І ўсё-такі ён, добра ўсё абдумаўшы, рашыў нічога пакуль не расказваць бацьку. У новагародскага князя ў кожным куточку горада павінны быць свае вочы і вушы, і быць не можа, каб бацька нічога не ведаў пра браталюбаў. А вось з літоўскім княжычам Войшалкам Далібору вельмі захацелася сустрэцца. Ен нават хацеў напроціў ночы ісці да яго, але перадумаў.

Назаўтра вецер ляпіў у вокны мокрым снегам і апошнім размяклым лісцем з навакольных лясоў. Паміж белых снегавых хмар бачыліся халодныя сінія яміны неба. Потым падмарозіла. Далібор загадаў набіць свайму каню на падковы ледаходныя шыпы. Сам дапамагаў кавалям: глядзеў, як спалохана міргае конь вялікімі цёмнымі вачамі. Потым паехаў з дзядзінца да Войшалка, нікога не ўзяўшы з сабой. Акасцянела стаяў вакол горада прарэджаны ветрам і марозам лес. Яшчэ не хутка ляжа трывалы жорсткі снег і пачнецца сапраўднае зімовае глыбакаснежжа, але зіма ёсць зіма. Далібор павольна ехаў на кані і адчуваў, як мярцвее і ледзянее зямля і неба.

Войшалк сустрэў новагародскага княжыча прыветліва, але вочы былі сумныя, без роспытаў сеў на свайго каня, паехаў побач з Даліборам. Хрупаў пад конскімі капытамі снег.

Слова ў слова расказаў Далібор Войшалку ўсё, што пачуў учора ад Веля. Зірнуў літоўскаму княжычу проста ў вочы.

— Твой бацька сустракаўся з гэтымі браталюбамі?

— Не, — абыякава адказаў Войшалк. — Я гэта заўважыў бы, а калі б і не заўважыў, верныя людзі мне б перадалі.

І раптам дадаў:

— Я ў манастыр хачу ісці.

— Княжыч, Міндоўгаў сын, і хочаш ісці ў манастыр? — здзівіўся Далібор.

— Вось таму, што Міндоўгаў сын, і хачу ісці,— адказаў Войшалк і замоўк.

Яны ехалі па нечым санным следзе. Вецер шумеў у пустым зацярушаным снегам кустоўі. Са шкадаваннем думаў Далібор, што ягоны сябра (а Войшалка ён яшчэ з Варуты пачаў лічыць сваім сябрам) збіраецца пастрыгчыся ў манахі, поснікі і маўчальнікі. Шум ветру тым часам узмацняўся, перайшоў у свіст. Здавалася, нехта нябачны і велізарны дзьме што ёсць моцы ў пусты арэх-свішчык. «Няхай асвецяць цябе божыя прамяні,— з жалем, з любоўю думаў пра Войшалка Далібор, — але не спяшайся, не спяшайся ў манастыр. Ты ж яшчэ такі малады».

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Институт экстремальных проблем

Камских Саша
Проза:
роман
5.00
рейтинг книги
Институт экстремальных проблем

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Бомбардировщики. Полная трилогия

Максимушкин Андрей Владимирович
Фантастика:
альтернативная история
6.89
рейтинг книги
Бомбардировщики. Полная трилогия

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III