Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Здарылася тое, што павінна было здарыцца пры ўсіх гэтых варунках — Ізяслаў узненавідзеў Міндоўга. Ен гатоў быў узяць рад з Галічам, з Конрадам Мазавецкім, з яцвяжскімі старэйшынамі, але толькі не з варуцкім кунігасам. Ворага адчуў і ўбачыў у ім Ізяслаў. Але камень, які ляжаў на вяршыні гары і які скранулі, зрушылі з месца, не можа ўтрымаць нават самае магутнейшае плячо. Міндоўг, люта пасварыўшыся з новагародскімі думцамі і перш за ўсё з іерэем Анісімам, хацеў адзін узяць назад Літву. Ды не атрымалася, не хапіла сілы. І ён вярнуўся ў Новагародак, згадзіўся зрабіць усё, што запатрабуюць ад яго новагараджане. Вядома ж, першым патрабаваннем было ягонае і ягоных баяр хрышчэнне ў праваслаўную веру, адмаўленне ад балвахвалства 47 .

І калі ў лютым месяцы, у самым канчатку, прыгрэла сонца і папаўзлі з елак і соснаў снегавыя шапкі, усе новагараджане абодвага цела 48 сабраліся каля гары, што ўсходней вакольнага горада. Міндоўг з найбліжнімі баярамі стаяў на гары, і святы айцец Анісім з урачыстым бляскам у вачах асяняў іх крыжам. Вецер даносіў ягоныя ўсхваляваныя словы: «Кажа Хрыстос: «Падай руку тваю і глядзі прабіццё рэбр маіх і вер, што я сам тут».

47

Балвахвалства — паганскія звычаі і абрады.

48

Абодвага цела — г. зн. мужчыны і жанчыны.

Клір крычаў:

— Слава табе, Ісусе, сын божы!

— Слава табе, святая Багародзіца! А іерэй Анісім натхнёна выводзіў:

— Кажа паганская царква Хрысту, як абручніца яго: «Зранена я каханнем тваім, жанісе нябесны».

Міндоўг рабіў усё, што загадваў Анісім: цалаваў крыж, станавіўся на калені і схіляў галаву, калі панамар Іларыён крапіў яго святой вадою. Потым было мірапамазанне. Анісім, творачы малітву, змачыў Міндоўгу духмяным маслам-мірам лоб, грудзі, вочы, ноздры і вусны, а таксама рукі і ногі.

Праз чатыры або пяць сонцаваротаў на гэтай жа самай гары Міндоўг, адрынуўшы праваслаўе, будзе хрысціцца па каталіцкаму абраду, каб атрымаць ад рымскага папы каралеўскую карону. А яшчэ праз дванаццаць сонцаваротаў, зноў вярнуўшыся да дзедаўскай веры, да паганства, ён будзе засечаны ў сваім шатры разам са сваімі сынамі. Ягоны труп прывязуць сюды ж, аддадуць ахвярнаму агню, і народ назаве гэту гару Міндоўгавай гарой. Але не дадзена людзям бачыць свой лёс. Удыхаеш, бярэш у грудзі паветра і не ведаеш, ці выдыхнеш яго, бо страла смерці кожны міг можа ўпіцца ў выю.

Пасля хрышчэння Міндоўга і ягоных баяр абышлі з крыжамі, харугвамі і абразамі царкву Барыса і Глеба, і на яе парозе князь Ізяслаў Новагародскі тройчы пацалаваўся з кунігасам. Глядзелі на ўрачыстае цалаванне баяры і купцы, рукадзельныя людзі і смерды з вакольных весяў і ўсе разумелі, што гэта Літва цалуецца з Новагародкам.

— Слава! — крычаў народ.

Ізяслаў нібы атруту глытаў, калі цалаваўся з Міндоўгам. Але змушаў сябе ўсміхацца, радавацца. Ен адчуваў, што паступова робіцца для новагараджан нелюбімым князем, асабліва пасля таго, як жорстка пакараў браталюбаў. Новагародак у большай меры, чым Менск і нават Полацк, гандлёвы купецкі горад, і тут небяспечна быць ворагам купцоў.

Назаўтра ж ва ўсе канцы Новагародскай зямлі памчаліся вершнікі, павезлі вусны заклік і бяросты, у якіх аб'яўляўся паход на Літву, дзе пакуль што ўладырылі Таўцівіл з Эдзівідам. Іхні ж бацька Даўспрунк ужо збег у Жамойць да свайго пляменніка кунігаса Трайната.

Праз сядміцу, як было ўмоўлена ў бяростах, падышлі раці з Услоніма, Здзітава, Турыйска, Гародні, Ваўкавыйска, каля Новагародка задыміліся вогнішчы, заржалі коні, раскінуліся сотні белых і чырвоных шатроў. Воі-пешцы і конныя дружыннікі разам са збройнікамі вастрылі дзіды, мячы, сякеры, нашывалі тоўстыя слаі бычынай і туравай скуры на шчыты, змазвалі барсуковым тлушчам кальчугі, звязвалі сырамятнымі рамянямі нагрудныя бляхі-сустугі. Рыхтаваліся да паходу

не з паспехам, а ўсё ўзважваючы, абдумваючы. У навакольных пушчах насеклі лясін, і з іх цесляры-сякернікі рабілі доўгія гнуткія лесвіцы, якія можна будзе класці пад ногі пешцам у літоўскіх балотах. Вязалі з галля і чароту вялізныя поршні-макраступы. Абуўшы іх, пройдзеш любую твань. Наладжвалі парокі і камнямёты, каб у час штурму біць сцены Варуты. У навакольных палях і лугах збіралі горы каменняў-галышоў.

На час паходу Ізяслаў дазволіў Далібору не ехаць у Ваўкавыйск, а ісці на Літву з новагародскім апалчэннем, тым больш што Усеваладка Ваўкавыйскі сам заявіўся ў Новагародак. Яны сустрэліся. Усеваладка быў чарнавокі, кругленькі, вясёлы, з кароткімі нагамі. «Няўжо і ваўкавыйская князёўна такая?» — паныла падумаў Далібор. Але Усеваладка вельмі хутка развесяліў яго. Ваўкавыйскі князь аказаўся на дзіва гаваркім выхвалякам-самахвалам.

— Вока ў мяне зоркае, — пчалу адразу ў твар пазнаю, з якой яна борці,— адразу сказаў Усеваладка Далібору.

— Пчалу? — здзівіўся Далібор.

— А ты што думаў? Каня кожны ўбачыць, а вось пчалу…

І Усеваладка хвацка падкруціў цёмны вус.

— Чалавек я набожны, — хваліўся ён. — Калі вечарам забудуся памаліцца і перахрысціць падушку, бачу дрэнныя сны.

— Як жа можна забыцца пра малітву? — падсміхнуўся над ім Далібор. — Малітва як голад — абавязкова пра сябе напомніць.

— Праўду кажаш, княжыч, — згадзіўся Усеваладка і зноў паджучыў-падахвоціў сам сябе да пахвальбы. — Дачка ў мяне, князёўна Еўдакія, чыстае золата. Разумніца, якіх свет не бачыў, рукадзельніца. Сама з дзеўкамі-чалядніцамі тчэ, вышывае, кухарыць. Ды і сыны ў мяне дужа галавістыя.

Але не пашанцавала балаку-гаваруну Усеваладку. У першай жа сутычцы з дружынаю Таўцівіла конь панёс яго проста ў самую гушчу ворагаў, і на вачах у ваўкавыйскіх вояў тыя пасеклі яго на шматкі. Так першы і апошні раз сустрэўся Далібор са сваім магчымым цесцем.

Смерць Усеваладкі патаемна ўзрадавала князя Ізяслава. Разам з усімі праліў ён слязу над нябожчыкам, што прыняў пакутніцкую смерць ад рукі паганцаў, а сыну адразу ж пасля гэтага сказаў:

— Як возьмем Варуту, паедзеш з дружынай і ваяводам Хвалам не ў Новагародак, а ў Ваўкавыйск. Там сталец пусты. З божай і з маёй дапамогаю станеш князем Глебам Ваўкавыйскім.

Чым глыбей Міндоўг з Ізяславам уваходзілі ў Літву, тым з большай ярасцю нападалі на іх яе абаронцы. Давялося, каб аблегчыць хаду войску, кінуць цяжкія катлы і парокі. Перад кожным боем Міндоўгавы дружыннікі спешваліся з коней, абкружалі крыніцу і жменямі або шлемамі пілі з яе ваду. Хрысціяне з Новагародскай зямлі ў гэты самы час высока ўзнімалі выявы Хрыста, білі аб шчыты мячамі, спявалі «Багародзіцу». Ідучы ж у бой, воі Новагародка, Услоніма, Ваўкавыйска, Здзітава і Турыйска крычалі: «Слава!» І толькі гародзенцы крычалі: «Нёман!» Назва гэтай слаўнай ракі азначае на пракаветнай крывіцка-дрыгавіцкай мове «край», «канец», бо яшчэ за памяццю дзядоў іхнія дзяды, паміраючы, казалі: «Нёман майго жыцця прыйшоў».

Войскі ішлі на Варуту, а наўкол у самай сваёй сіле бушавала вясна. Крот, адчуваючы цяпло і сонца, капаў бліжэй да зямной паверхні, і ўсе лужкі, усе паляны былі ў светла-жоўтых бугарках. Ратуючыся ад паводкі, беглі на травяністыя выспы і пясчаныя выдмы пацукі, мышы, зайцы, лісы. Вечарам у лясах мацней за ўсіх птушак крычаў дрозд-рабіннік.

Далібор, едучы паперадзе малодшай новагародскай дружыны, неадступна думаў аб Рамуне. Яна з малымі Руклюсам і Рупінасам сядзіць зараз у Новагародку, чакае войска з паходу. Як хацелася яму хоць краем вока зірнуць на літоўскую князёўну. Ці помніць яна пра яго? Чаму так заведзена ў жыцці, што жаніцца ў большасці выпадкаў трэба не па сваёй волі і жаніцца на нелюбімых? А каханкі, за якіх бы сэрца аддаў, душу не пашкадаваў, ідуць у чужыя палаты, у чужыя ложкі, у чужыя рукі.

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Сумеречный Стрелок 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Сумеречный стрелок
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 10

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Заклинание для хамелеона

Пирс Энтони
Шедевры фантастики
Фантастика:
фэнтези
8.53
рейтинг книги
Заклинание для хамелеона

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Хильдегарда. Ведунья севера

Шёпот Светлана Богдановна
3. Хроники ведьм
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Хильдегарда. Ведунья севера

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов