Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Дэфо Даніэль

Шрифт:

Перш за ўсё я надзеў на яго штаны. У адной са скрынь, якія я забраў з загінуўшага карабля, знайшлася гатовая пара палатняных штаноў, іх давялося толькі крыху перашыць. Затым я пашыў яму куртку з казінага футра, прыклаўшы ўсе свае здольнасці і ўменне на тое, каб куртка атрымалася як найлепш (у той час я ўжо быў даволі спрактыкаваны кравец), і змайстраваў яму з заечых шкурак шапку, вельмі зручную і даволі прыгожую.

Такім чынам на першым часе ён быў апрануты з галавы да ног і застаўся, відаць, вельмі задаволены, што яго адзежа не горшая

за маю.

Праўда, з непрывычкі яму было нязручна ў адзежы, таму што ён усё жыццё хадзіў голы; асабліва перашкаджалі яму штаны. Скардзіўся ён і на куртку: казаў, што рукавы ціснуць яму пад пахамі і націраюць плечы. Давялося сёе-тое перашыць, але мала-памалу ён прыцярпеўся і прывык.

На другі дзень я пачаў думаць, дзе б мне яго змясціць.

Мне хацелася ўладкаваць яго як-зручней, але я яшчэ не зусім быў упэўнены ў ім і баяўся пасяліць яго разам з сабою. Я паставіў яму маленькую палатку на вольнай плошчы паміж дзвюх сцен мае крэпасці, і ён такім чынам апынуўся за агароджай таго двара, дзе стаяла маё жытло.

Але гэта мая перасцярога аказалася зусім дарэмнай. Неўзабаве Пятніца даказаў мне на справе, як самааддана ён любіць мяне. Я не мог не прызнаць яго сваім сябрам і перастаў асцерагацца яго.

Ніколі ніводзін чалавек не меў такога вернага і адданага сябра, як мой Пятніца. Ні раздражнення, ні хітрасці не было ў яго ніколі ў адносінах да мяне; заўсёды прыветны і гатовы да паслугі, ён быў прыхільны да мяне, як дзіця да бацькі. Я ўпэўнены, што, калі б спатрэбілася, ён ахвяраваў бы дзеля мяне сваім жыццём.

Я быў вельмі шчаслівы, што ў мяне нарэшце з'явіўся таварыш, і даў сабе слова навучыць яго ўсяму, што магло прынесці яму карысць, а перш за ўсё навучыць яго гаварыць на мове мае радзімы, каб мы з ім маглі разумець адзін аднаго. Пятніца аказаўся такім здольным вучнем, што лепшага і пажадаць было нельга.

Але самае каштоўнае ў ім было тое, што ён вучыўся так старанна, з такой радаснай гатоўнасцю слухаў мяне, такі быў шчаслівы, калі разумеў, чаго я дабіваюся ад яго, што для мяне было вялікім задавальненнем вучыць яго і размаўляць з ім.

З таго часу, як Пятніца застаўся са мною, жыццё маё зрабілася прыемным і лёгкім. І калі б я мог лічыць сябе ў бяспецы ад іншых дзікуноў, я, здаецца, сапраўды без шкадавання згадзіўся б застацца на выспе да канца маіх дзён.

Раздзел дваццаць другі

Рабінзон размаўляе з Пятніцай і павучае яго

Дні праз два ці тры пасля таго, як Пятніца пасяліўся ў маёй крэпасці, мне прыйшло ў галаву, што, калі я хачу, каб ён не еў чалавечага мяса, я павінен прывучыць яго да мяса жывёл.

«Няхай ён паспытае казінае мяса», — сказаў я сам сабе і вырашыў узяць яго з сабой на паляванне.

Раніцой мы пайшлі з ім у лес і, адышоўшы дзве ці тры мілі ад дома, убачылі пад дрэвам дзікую казу з казлянятамі.

Я схапіў Пятніцу за руку і зрабіў яму знак, каб ён не варушыўся. Потым на вялікай адлегласці я прыцэліўся, стрэліў

і забіў адно казляня.

Бедны дзікун, не разумеючы, як можна забіць жывую істоту, не наблізіўшыся да яе (хоць ён і бачыў раней, як я забіў яго ворага), быў канчаткова ашаломлены. Ён задрыжаў, захістаўся, і мне нават здалося, што ён зараз упадзе.

Ён не заўважыў казляня, якое я забіў, і яму здалося, што я хацеў забіць яго, Пятніцу, і ён пачаў абмацваць сябе, ці не ідзе часам у яго дзе кроў. Потым ён нават адхіліў палу свае курткі, каб паглядзець, ці не паранены ён, і, упэўніўшыся, што застаўся жывы і непашкоджаны, упаў перада мной на калені, абняў мае ногі і доўга штосьці тлумачыў мне на сваёй мове.

Гаворка яго была незразумелая, але лёгка можна было здагадацца, што ён просіць мяне не забіваць яго.

Жадаючы супакоіць яго, даказаць, што я не маю намеру рабіць яму зло, я ўзяў Пятніцу за руку, засмяяўся і, паказаўшы на забітае казляня, загадаў яму пабегчы забраць яго. Пятніца выканаў мой загад. Пакуль ён разглядаў казляня, стараючыся зразумець, чаму яно аказалася забітым, я зноў зарадзіў стрэльбу.

Неўзабаве пасля гэтага я ўбачыў на дрэве, на адлегласці ружэйнага стрэлу ад мяне, вялікую птушку, падобную на коршака. Жадаючы растлумачыць Пятніцу, што такое стрэльба, я падазваў яго да сябе, паказаў яму спачатку пальцам на птушку, потым на стрэльбу, потым на зямлю пад тым дрэвам, на якім сядзела птушка, як быццам кажучы яму: «Вось глядзі: зараз я зраблю так, што яна ўпадзе», і ўслед за тым стрэліў. Птушка ўпала і аказалася не коршакам, а вялікім папугаем. І на гэты раз, нягледзячы на ўсе мае тлумачэнні, Пятніца ад страху нібыта скамянеў.

Тут толькі я здагадаўся, што асабліва ўражвала яго, калі я страляў са стрэльбы: да гэтага часу ён яшчэ ні разу не бачыў, як я зараджаю стрэльбу, і, відаць, думаў, што ў гэтай жалезнай палцы сядзіць нейкая злая чарадзейная сіла, якая прыносіць на любой адлегласці смерць чалавеку, зверу, птушцы, наогул усякай жывой істоце, дзе б яна ні знаходзілася, блізка ці далёка.

Ён і потым яшчэ доўгі час не здольны быў адолець у сабе страх і здзіўленне перад кожным маім стрэлам.

Мне здаецца, калі б я толькі дазволіў яму, ён пачаў бы пакланяцца мне і маёй стрэльбе, нібыта мы былі багамі.

Першы час ён не адважваўся нават дакрануцца да стрэльбы, але затое размаўляў з ёю, калі думаў, што я не чую, як з жывою істотай. Пры гэтым яму здавалася, што стрэльба яму адказвае. Потым ужо ён мне прызнаўся, што ён упрошваў стрэльбу, каб яна злітавалася над ім.

Калі Пятніца крыху апамятаўся, я прапанаваў яму прынесці мне забітую дзічыну. Ён зараз жа пабег па яе, але вярнуўся не адразу, таму што яму давялося доўга шукаць птушку: як выявілася, я не забіў яе, а толькі параніў, і яна адляцела далёка ўбок. Нарэшце ён усё-такі знайшоў яе і прынёс; я ж выкарыстаў яго адсутнасць, каб зноў зарадзіць стрэльбу. Я лічыў, што да пэўнага часу будзе лепей не паказваць яму, як гэта робіцца.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Картошка есть? А если найду?

Дорничев Дмитрий
1. Моё пространственное убежище
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.50
рейтинг книги
Картошка есть? А если найду?

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1