Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:

Толькi праз тры днi я вярнуўся дадому (так буду цяпер называць сваю палатку i пячору). Я з захапленнем успамiнаў цудоўную маляўнiчую далiну, якую я знайшоў, уяўляў яе гаi, з багаццем пладовых дрэў, думаў пра тое, як яна добра затулена ад вятроў, колькi там крынiчнай вады, i я прыйшоў да заключэння, што месца, дзе я збудаваў сабе дом, я выбраў няўдала: гэта найгоршая мясцiна на ўсёй выспе. А зрабiўшы такое заключэнне, я, натуральна, пачаў марыць пра тое, як бы мне перасялiцца ў тую квiтнеючую зялёную далiну, дзе такое багацце розных пладоў. Трэба было толькi адшукаць у той далiне адпаведнае месца i абгарадзiць яго ад нападу драпежнiкаў.

Гэта думка доўга хвалявала

мяне: свежая зелянiна цудоўнай далiны так i клiкала мяне да сябе. Мара аб перасяленнi захапляла мяне i радавала. Але калi я дакладна абдумаў гэты план, калi разважыў, што зараз з мае палаткi я заўсёды бачу мора, а гэта азначае, маю хоць маленькую надзею на шчаслiвую змену ў маiм лёсе, я сказаў сабе, што мне нi ў якiм разе не варта перабiрацца ў далiну, з усiх бакоў закрытую пагоркамi. Можа ж так здарыцца, што хвалi занясуць на гэты бераг другога небараку, пацярпеўшага караблекрушэнне ў моры, i хто б ён нi быў, той няшчасны, я буду рады яму, як лепшаму сябру. Вядома, на такую выпадковасць надзеi было мала, але схавацца сярод гор i лясоў, у глыбiнi выспы, удалечынi ад мора, азначала б назаўсёды замураваць сябе ў гэтай турме i да самае смерцi забыць усякiя мары пра волю.

I ўсё роўна я так палюбiў тую далiну, што прабыў там амаль увесь канец лiпеня i зладзiў сабе там другое жытло. Я паставiў у далiне будан, абгарадзiў яго наглуха моцным двайным частаколам вышэй чалавечага росту, а прамежкi памiж частаколiнамi залажыў ламаччам; выходзiў жа з двара i заходзiў у двор, як i ў маiм старым жытле, па прыстаўных лесках.

Такiм чынам, мне i тут не было чаго баяцца нападу дзiкiх звяроў. Мне так падабалася быць у гэтых новых мясцiнах, што я часам затрымлiваўся там па некалькi сутак, i дзве-тры ночы запар я спаў у будане, i мне вельмi лёгка дыхалася.

"Цяпер у мяне на беразе мора ёсць дом, а ў лесе лецiшча", - казаў я сам сабе. Работы па збудаванню гэтага "лецiшча" забралi ў мяне ўвесь час да пачатку жнiўня.

3 жнiўня я ўбачыў, што мае развешаныя гронкi вiнаграду ўжо высахлi i з iх атрымалiся выдатныя разынкi. Я адразу ж пачаў iх збiраць. Трэба было спяшацца, iнакш iх сапсаваў бы дождж, i я пазбавiўся б амаль усiх сваiх зiмовых прыпасаў, а прыпасы ў мяне былi багатыя: напэўна, каля двухсот вельмi буйных гронак. I ледзь толькi паспеў я зняць з дрэва i занесцi ў пячору апошнюю гронку, як насунулiся чорныя хмары i хлынуў лiвень. Ён iшоў без супынку два месяцы: з 14 жнiўня да паловы кастрычнiка. Часам гэта быў сапраўдны патоп, i тады я не меў магчымасцi выйсцi з пячоры па некалькi дзён.

За гэты час, на маё вялiкае задавальненне, у мяне павялiчылася сям'я. Адна мая кошка даўно ўжо сышла з дому i дзесьцi прападала, я думаў, што яна загiнула, i мне было шкада яе, як раптам у канцы жнiўня яна вярнулася i прывяла траiх кацянят.

З 14 па 26 жнiўня дажджы не спынялiся, i я амаль не выходзiў з дому, таму што пасля хваробы асцерагаўся трапляць пад дождж, баючыся прастуды. Але пакуль я сядзеў у пячоры i чакаў добрага надвор'я, мае харчовыя прыпасы пачалi падыходзiць к канцу, i таму я разы два нават рызыкнуў схадзiць на паляванне. Першы раз я падстрэлiў казу, а другi, 26-га, злавiў вялiзную чарапаху, з якой згатаваў сабе цэлы абед. Наогул у той час маё харчаванне размяркоўвалася так: на снеданне гронка разынак, на абед кавалак казляцiны або чарапашынага мяса (спечанага на вуголлi, таму што, на жаль, у мяне не было ў чым варыць цi смажыць), на вячэру два цi тры чарапашыныя яйкi.

Усе гэтыя дванаццаць дзён, пакуль я хаваўся ў пячоры ад дажджу, я штодня па дзве цi па тры гадзiны займаўся землянымi работамi, бо даўно ўжо надумаўся павялiчыць свой склеп. Я капаў i

капаў яго ўсё ў адзiн бок i, нарэшце, вывеў за агароджу.

Цяпер у мяне быў скразны ход, i я зрабiў тут патайныя дзверы, праз якiя мог заходзiць i выходзiць, не карыстаючыся прыстаўнымi лескамi. Гэта, вядома, было зручна, але затое не так спакойна, як раней: раней маё жытло было агароджана з усiх бакоў, i я мог спаць, не баючыся ворагаў; цяпер жа прабрацца ў пячору было проста: доступ да мяне быў адкрыты! Не разумею толькi, як я тады не даўмеўся, што баяцца мне няма каго, таму што за ўвесь час я не сустрэў на выспе нiводнае жывёлiны, большай за казу.

30 верасня. Сёння сумная гадавiна майго жыцця на выспе. Я падлiчыў зарубкi на слупе, i выявiлася, што жыву я тут роўна трыста шэсцьдзесят пяць дзён!

Пашанцуе мне цi не калi-небудзь вырвацца з гэтай турмы на волю?

Нядаўна я выявiў, што ў мяне засталося вельмi мала чарнiла. Трэба будзе абыходзiцца з iм больш ашчадна. Да гэтага часу я вёў свае запiсы штодня i запiсваў розныя дробязi, цяпер буду запiсваць толькi выдатныя падзеi майго жыцця.

Да гэтага часу я паспеў заўважыць, што перыяды дажджоў чаргуюцца тут вельмi дакладна з сухiм сезонам, i, такiм чынам, я меў магчымасць загадзя падрыхтавацца i да засухi i да дажджоў.

Аднак вопыт гэты каштаваў мне вельмi дорага. Пра гэта сведчыць хоць бы такая падзея, якая здарылася са мною ў той час. Адразу ж пасля дажджоў, калi сонца прайшло ў Паўднёвае паўшар'е, я вырашыў, што настаў зручны час, каб пасеяць тыя мiзэрныя запасы рысу i ячменю, пра якiя гаварылася вышэй. Я пасеяў iх i з нецярпеннем пачаў чакаць ураджаю. Але надышлi сухiя месяцы, у зямлi не засталося нi кроплi вiльгацi, i нi адно зерне не ўзышло. Добра, што я адклаў у запас па жменьцы рысу i ячменю. Я так i сказаў сабе: "Лепш не высяваць усяго насення; я ж не ведаю добра яшчэ тутэйшы клiмат, i я не ведаю напэўна, калi сеяць i калi збiраць ураджай". Я вельмi хвалiў сябе за гэту перасцярогу, бо быў упэўнены, што ўвесь той пасеў загiнуў ад засухi. Але ж як я быў здзiўлены, калi праз некалькi месяцаў, як толькi пачалiся дажджы, амаль усё маё зерне ўзышло, як быццам я толькi што яго пасеяў!

Пакуль рос i паспяваў мой хлеб, я зрабiў адно адкрыцце, якое потым прынесла мне немалую карысць.

Як толькi спынiлiся дажджы i надвор'е ўсталявалася, недзе прыблiзна ў лiстападзе, я сабраўся на сваё лясное лецiшча. Я не быў там некалькi месяцаў i з радасцю ўпэўнiўся, што ўсё там засталося без змены, у тым самым выглядзе, як было i пры мне. Змянiлася толькi агароджа вакол майго будана. Яна была, як вядома, з двайнога частаколу. Агароджа была цэлая, толькi частаколiны, на якiя я высек маладыя дрэўцы не вядомай мне пароды, што раслi паблiзу, частаколiны мае пайшлi ў рост, гэтак як расце ў нас лаза, калi зрэзаць верхавiнку. Я вельмi здзiвiўся, убачыўшы гэтыя свежыя галiны, i мне было вельмi прыемна, што агароджа мая ўся ў зелянiне. Я падстрыг кожнае дрэўца, каб па магчымасцi надаць iм усiм аднолькавы выгляд, i яны дзiвосна разраслiся.

Хоць круглая плошча майго лецiшча мела каля дваццацi пяцi ярдаў у дыяметры, дрэвы (так я мог цяпер называць свае частаколiны) хутка засланiлi яе сваiмi галiнамi i давалi такi густы цень, што ў iм можна было хавацца ад сонца ў любую пару дня. Таму я вырашыў ссекчы яшчэ некалькi дзесяткаў гэтакiх жа калоў i ўбiць iх паўкругам вакол агароджы майго старога дома. Так я i зрабiў. Я ўбiў iх у зямлю ў два рады, адступiўшы ад сцяны ярдаў на восем. Яны прынялiся, i неўзабаве ў мяне вырасла жывая агароджа, якая спачатку баранiла мяне ад спякоты, а пазней саслужыла мне i зусiм iншую, больш важную службу.

Поделиться:
Популярные книги

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

До захода солнца

Эшли Кристен
1. Трое
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
До захода солнца

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Зубы Дракона

Синклер Эптон Билл
3. Ланни Бэдд
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Зубы Дракона

Подари мне крылья. 2 часть

Ских Рина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.33
рейтинг книги
Подари мне крылья. 2 часть

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Шайтан Иван 3

Тен Эдуард
3. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Шайтан Иван 3

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946

Коллектив авторов
Россия. XX век. Документы
Документальная литература:
прочая документальная литература
военная документалистика
5.00
рейтинг книги
Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946