Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:

Ад лесу, дзе я збудаваў сваю лодку, да вады было не больш за сто ярдаў, але лес стаяў у катлавiне, а бераг быў высокi, абрывiсты. Гэта была першая перашкода.

Праўда, я адважна вырашыў яе знiшчыць: трэба было зняць усю лiшнюю зямлю такiм чынам, каб ад лесу да берага ўтварыўся пакаты нахiл. Страшна ўспомнiць, колькi сiлы ўклаў я ў гэту працу, але хто пашкадуе свае апошнiя сiлы, калi гаворка iдзе пра тое, каб дабiцца волi!

Такiм чынам першая перашкода была знiшчана: дарога для лодкi гатова. Але гэта не дало вынiкаў: колькi я нi бiўся, я не мог зрушыць з месца маю пiрогу, як раней не мог зрушыць карабельную шлюпку.

Тады

я змераў адлегласць, якая аддзяляла пiрогу ад мора, i вырашыў выкапаць канал: калi нельга было правесцi лодку да вады, тады заставалася ваду прывесцi да лодкi. I я пачаў быў ужо капаць, але калi прыкiнуў у думках патрэбную глыбiню i шырыню маючага быць канала, калi падлiчыў, за якi прыкладна час здолее зрабiць такую работу адзiн чалавек, то выявiлася, што, каб давесцi яе да канца, мне спатрэбiцца не меней дзесяцi - дванаццацi год.

Нiчога не зробiш, сцiснуўшы зубы, давялося адмовiцца i ад гэтай задумы.

Я быў бясконца засмучаны, аднак тут жа разважыў, што брацца за справу, не разлiчыўшы папярэдне, колькi часу i працы на яе спатрэбiцца, не ўзважыўшы, цi хопiць у цябе сiлы скончыць яе, - неразумна.

За гэтым бязглуздым заняткам сустрэла мяне чацвёртая гадавiна майго жыцця на выспе.

Да гэтага часу большасць рэчаў, якiя я ўзяў на караблi, або зусiм у мяне ўжо знасiлася, або канчала свой век. Карабельныя харчовыя запасы таксама былi ўжо на астатку.

Адразу ж за чарнiлам у мяне скончыўся запас хлеба, дакладней не хлеба, а карабельных сухароў. Я эканомiў iх як толькi мог. За апошнiя паўтара года я з'ядаў у дзень не болей аднаго сухара. I ўсё роўна да таго часу, калi я сабраў са свайго поля ўжо столькi збожжа, што яго можна было ўжываць i ў ежу, я амаль год не спытваў i крошкi хлеба.

Адзежа мая да гэтага часу канчаткова знасiлася. У мяне былi толькi кашулi ў клетку (каля трох тузiн), якiя я знайшоў у куфэрках матросаў. Iх я насiў асаблiва ашчадлiва; на маёй выспе вельмi часта было так горача, што даводзiлася хадзiць у адной кашулi, i не ведаю, што б я рабiў, каб у мяне не было гэтага запасу.

Вядома, у гэтым клiмаце я здолеў бы хадзiць i голы. Але, калi на мне была адзежа, я лягчэй пераносiў спякоту. Ад пякучых промняў трапiчнага сонца на скуры заставалiся пухiры, кашуля ж баранiла яе ад сонца, i, апрача таго, мяне ахалоджваў рух паветра памiж кашуляй i целам. Не мог я таксама звыкнуць хадзiць на сонцы з голай галавой; кожны раз, як толькi я выходзiў без шапкi, у мяне пачынала балець галава.

Патрэбна было найлепш выкарыстаць тыя запасы адзежы, якiя ў мяне яшчэ заставалiся.

Перш за ўсё мне патрэбна была куртка; усе, якiя ў мяне былi дагэтуль, я знасiў. Таму я вырашыў паспрабаваць перашыць на курткi матроскiя бушлаты, якiя ўсё яшчэ ляжалi ў мяне без патрэбы. У такiх бушлатах матросы стаяць зiмовымi начамi на вахце.

I вось я ўзяўся за кравецтва! Кажучы шчыра, я быў даволi-такi няўдалы кравец, але, як там нi кажы, дзве цi тры курткi я ўсё ж сяк-так агораў.

На мой разлiк, iх павiнна было хапiць мне надоўга.

Пра першую ж маю спробу пашыць сабе штаны лепш i не казаць: скончылася яна сорамам i няўдачай.

Аднак неўзабаве пасля таго я вынайшаў новы спосаб апранацца i з таго часу не меў недахопу ў адзежы.

Справа ў тым, што ў мяне захавалiся шкуры ўсiх жывёл, на якiх я паляваў. Кожную шкуру я высушваў на сонцы, расцягнуўшы яе на жэрдках. Толькi спачатку я, не маючы практыкi, вельмi доўга трымаў iх на сонцы, i таму першыя

шкуры былi такiя каляныя, што iх нельга было выкарыстаць. Затое астатнiя былi выдатныя. З iх я i пашыў перш за ўсё сабе вялiкую шапку поўсцю наверх, каб яна не баялася дажджу. Футравая шапка была такая ўдалая, што я вырашыў з такога ж матэрыялу змайстраваць сабе яшчэ i поўны гарнiтур, гэта значыць штаны i куртку. Штаны я пашыў кароткiя, да каленяў, i вельмi прасторныя; куртку таксама зрабiў вольную, таму што i тое i другое патрэбна было мне не так для цеплынi, як для таго, каб баранiцца ад сонца.

Мой крой i шытво, кажучы шчыра, не варты былi добрага слова. Цясляр я быў нiякi, а кравец - i яшчэ горшы. I тым не менш, мая адзежа, пашытая ўласнаручна, служыла мне як не трэба лепш, асаблiва калi мне здаралася выходзiць з дому ў дождж: уся вада сцякала па доўгай поўсцi, i я заставаўся зусiм сухi.

Пасля курткi i штаноў я надумаўся змайстраваць сабе парасон.

Я бачыў, як робяць парасоны ў Бразiлii. Там гарачыня такая страшэнная, што без парасона нельга абысцiся. А на маёй выспе было не халадней, наадварот, бадай, нават яшчэ гарачэй, таму што ён блiжэй да экватара. Хавацца ад гарачынi я не мог, большую частку свайго часу я праводзiў пад адкрытым небам. Неабходнасць прымушала мяне выходзiць з дому ў рознае надвор'е, а часам i падоўгу блукаць пад дажджом i сонцам. Адным словам, без парасона я быў як без рук.

Доўга я калупаўся i многа часу адабрала ў мяне гэта работа, перш чым здолеў змайстраваць нешта крыху падобнае на парасон. Разы два цi тры, калi я думаў, што ўжо дасягнуў мэты, у мяне атрымлiвалася такое непадабенства, што даводзiлася зноў пачынаць усё спачатку. Але ў рэшце рэшт я ўсё ж дабiўся свайго i зрабiў даволi прыстойны парасон. Справа ў тым, што я хацеў, каб ён раскрываўся i закрываўся, - у гэтым вось i была ўся загваздка. Вядома, зрабiць яго нерухомым было вельмi лёгка, але тады давялося б насiць яго заўсёды раскрытым, а гэта было нязручна. Як я ўжо сказаў, я адолеў i гэту цяжкасць, i мой парасон адкрываўся i закрываўся. Я нацягнуў на яго казiныя шкуры поўсцю наверх: дажджавая вада сцякала па поўсцi, як па нахiленай страсе, i самыя гарачыя сонечныя промнi не маглi пранiкнуць скрозь мой парасон.

З гэтым парасонам я не баяўся нiякага дажджу i не пакутаваў ад сонца нават у самае гарачае надвор'е.

Калi ён быў мне не патрэбны, я складваў яго i нёс пад пахай.

Так я i жыў на сваёй выспе, спакойны i задаволены.

РАЗДЗЕЛ ПЯТНАЦЦАТЫ

Рабiнзон будуе другую лодку, меншых памераў, i спрабуе аб'ехаць вакол выспы.

Мiнула яшчэ пяць гадоў, i за гэты час, як я памятаю, не адбылося нiчога асаблiвага.

Жыццё маё iшло па-ранейшаму - цiха i спакойна, жыў я на старым месцы, i па-ранейшаму ўвесь мой час быў у працы i на паляваннi.

Цяпер у мяне было ўжо столькi збожжа, што майго ўраджаю хапала мне на цэлы год; вiнаграду таксама было ўдосталь. Але з гэтай прычыны мне даводзiлася працаваць у лесе i ў полi яшчэ больш, чым раней.

Аднак галоўным маiм клопатам было збудаванне новай лодкi. На гэты раз я не толькi зрабiў лодку, але i спусцiў яе на ваду: я вывеў яе ў бухтачку па вузкiм канале, якi мне давялося выкапаць на працягу паўмiлi.

Першую сваю лодку, як ужо ведае чытач, я зрабiў такога велiзарнага памеру, што вымушаны быў пакiнуць яе на месцы пабудовы, як помнiк уласнай дурноце. Ён заўсёды нагадваў мне пра тое, што ў далейшым мне трэба быць больш разумным.

Поделиться:
Популярные книги

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Карабас и Ко.Т

Айрес Алиса
Фабрика Переработки Миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Карабас и Ко.Т

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Новый Рал 4

Северный Лис
4. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 4

Жизнь мальчишки (др. перевод)

МакКаммон Роберт Рик
Жизнь мальчишки
Фантастика:
ужасы и мистика
7.00
рейтинг книги
Жизнь мальчишки (др. перевод)

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий