Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:

Заходнi бераг застаўся далёка ззаду, а я ўсё яшчэ не мог канчаткова прыйсцi да памяцi. Нарэшце я спынiўся i пачаў збiрацца з думкамi. Дзiкуны, як я ўпэўнiўся, нiколi не прыязджалi на выспу па здабычу. Напэўна, яны нi ў чым не мелi патрэбы, а магчыма, былi ўпэўнены, што нiчога каштоўнага тут немагчыма адшукаць.

Не магло быць нiякага сумнення ў тым, што яны не адзiн раз пабылi ў лясной частцы маёй выспы, але, вiдаць, не знайшлi там нiчога такога, што магло б iм спатрэбiцца.

Значыць, трэба быць толькi вельмi асцярожным. Калi, пражыўшы на выспе амаль васемнаццаць год, я да самага апошняга часу нi разу не знайшоў чалавечых слядоў, то, магчыма,

я пражыву тут яшчэ васемнаццаць гадоў i не траплю на вочы дзiкунам, хiба толькi наткнуся на iх выпадкова. Але такой выпадковасцi няма чаго баяцца, таму што з гэтага дня маiм адзiным клопатам будзе клопат пра тое, як найлепш схаваць прыкметы майго iснавання на выспе.

Я мог бы ўбачыць дзiкуноў адкуль-небудзь з засады, але я не хацеў i глядзець на iх - такiя агiдныя былi мне гэтыя крыважэрныя драпежнiкi, якiя паядалi адзiн аднаго, як звяры. Адна думка пра тое, што людзi могуць быць такiя бесчалавечныя, гняла мяне i наводзiла на мяне страшэнны сум.

Каля двух гадоў пражыў я бязвыхадна ў той частцы выспы, дзе знаходзiлiся ўсе мае ўладаннi - крэпасць пад гарой, будан у лесе i тая лясная палянка, дзе я збудаваў загарадзь для коз. За гэтыя два гады я нi разу не схадзiў зiрнуць на сваю лодку.

"Лепей я, - думалася мне, - пабудую сабе новае судна, а ранейшая лодка няхай застаецца там, дзе зараз. Выехаць на ёй у мора было б небяспечна. Там на мяне могуць напасцi дзiкуны-людаеды, i няма сумнення, што мяне яны разарвуць, як i iншых сваiх палонных".

Але мiнула яшчэ з год, i я, нарэшце, усё ж адважыўся вывесцi адтуль сваю лодку: вельмi ж ужо цяжка было рабiць новую! Ды i гатова б яна была, гэтая новая лодка, толькi гады праз два-тры, а да таго часу я па-ранейшаму не меў бы магчымасцi плаваць па моры.

Мне ўдалося шчаслiва перавесцi сваю лодку на ўсходнi бок выспы, дзе для яе знайшлася вельмi зручная бухта, атуленая з усiх бакоў стромкiмi скаламi. Уздоўж усходнiх берагоў выспы праходзiла марское цячэнне, i я ведаў, што дзiкуны нiзашто не адважацца высадзiцца там.

Чытачу наўрад цi здасца дзiўным, што пад уплывам усiх гэтых жахаў i хваляванняў я зусiм перастаў клапацiцца пра свой дастатак i дабрабыт. Мой розум страцiў усю сваю вынаходлiвасць. Не да таго мне цяпер было, каб клапацiцца пра паляпшэнне харчавання, калi я толькi i думаў, як бы ўратаваць сваё жыццё. Я не адважваўся нi ўбiць цвiка, нi раскалоць палена, таму што мне ўвесь час здавалася, што дзiкуны могуць пачуць гэты гук. Страляць я тым болей не асмельваўся.

Але галоўнае - мяне кожны раз ахоплiваў пакутлiвы страх, як толькi мне даводзiлася распальваць агонь, таму што дым, якi днём вiдаць на вялiкай адлегласцi, заўсёды мог мяне выдаць. З гэтай прычыны ўсе работы, для якiх патрабаваўся агонь (напрыклад, абпальванне гаршкоў), я перанёс у лес, у сваю новую сядзiбу. А для таго, каб у сябе дома рыхтаваць ежу i пячы хлеб, я вырашыў запасцiся драўляным вуголлем. Гэтае вуголле, згараючы, амаль не дае дыму. Яшчэ хлапчуком, у сябе на радзiме, я не раз бачыў, як здабываюць яго. Трэба насекчы тоўстых дроў, скласцi iх у адну кучу, прыкрыць слоем дзёрну i спалiць. Калi вугаль быў гатовы, я пераносiў яго дадому i карыстаўся iм замест дроў.

I вось аднойчы, калi я, пачынаючы нарыхтоўку вугалю, ссек ля падножжа высокай гары некалькi вялiкiх кустоў, я заўважыў пад iмi нару. Мяне зацiкавiла, куды яна можа весцi. З вялiкай цяжкасцю я працiснуўся ў яе i апынуўся ў пячоры. Пячора была вельмi прасторная i такая высокая, што я тут жа, адразу каля ўвахода здолеў стаць на ўвесь рост. Але прызнаюся, што

вылез я куды хутчэй, чым залез.

Углядаючыся ў цемру, я ўбачыў, як проста на мяне глядзелi два вялiзныя палаючыя вокi; яны гарэлi, як зоркi, адбiваючы слабае дзённае святло, якое пранiкала ў пячору знадворку i падала проста на iх. Я не ведаў, каму належаць гэтыя вочы - нячысцiку цi чалавеку, але, перш чым паспеў што-небудзь сцямiць, кiнуўся прэч з пячоры.

Праз некаторы час я, аднак, апамятаўся i тысячу разоў аблаяў сябе дурнем.

"Хто пражыў дваццаць гадоў у адзiноце на бязлюднай выспе, таму смешна баяцца чарцей, - сказаў я сам сабе.
– Напраўду ж у гэтай пячоры не можа быць нiкога страшнейшага за мяне".

I, набраўшыся адвагi, я ўзяў галавешку, якая гарэла, i зноў палез у пячору. Не паспеў я ступiць i трох крокаў, асвятляючы дарогу сваёй паходняй, як зноў напалохаўся, яшчэ больш, чым адразу: я пачуў цяжкi ўздых. Я адхiнуўся назад i скамянеў ад жаху; усё цела маё пакрылася халодным потам, а валасы сталi дыбам. Калi б у мяне на галаве быў капялюш, ён напэўна звалiўся б на зямлю. Але, сабраўшы ўсю сваю мужнасць, я зноў рушыў наперад i пры святле галавешкi, якую трымаў над галавой, убачыў на зямлi страшэнную пачвару вялiзнага старога казла!

Казёл ляжаў нерухома i цяжка дыхаў у перадсмяротнай агонii, ён памiраў, вiдаць, ад старасцi. Я злёгку штурхнуў яго нагою, каб даведацца, цi здолее ён устаць. Ён паспрабаваў падняцца, але не змог.

"Няхай сабе ляжыць, - падумаў я.
– Калi ён напалохаў мяне, то як павiнен напалохацца якi-небудзь дзiкун, якi надумаецца падацца сюды!"

Аднак я ўпэўнены, што нiводзiн дзiкун i нiхто iншы не адважыўся б пранiкнуць у пячору. Ды i наогул толькi чалавеку, якi, накшталт мяне, меў патрэбу ў бяспечным сховiшчы, магло прыйсцi ў галаву лезцi ў гэту пячору.

На другi дзень я ўзяў з сабою шэсць вялiкiх свечак уласнаручнай работы (да гэтага часу я вывучыўся рабiць выдатныя свечкi з казiнага тлушчу) i вярнуўся ў пячору.

Ля ўвахода пячора была шырокая, але паступова яна рабiлася ўсё вузейшай, так што недзе ў глыбiнi яе мне давялося стаць на карачкi i каля дзесяцi ярдаў паўзцi наперад, што было, сказаць праўду, даволi смелым учынкам, таму што я зусiм не ведаў, куды вядзе гэты ход i што мяне чакае наперадзе. Але вось я адчуў, што з кожным крокам праход робiцца ўсё шырэйшы i шырэйшы. Крыху пазней я паспрабаваў устаць на ногi, i выявiлася, што я магу стаяць на ўвесь рост. Скляпенне пячоры ўзнiмалася футаў на дваццаць. Я запалiў дзве свечкi i ўбачыў такую цудоўную карцiну, якой у жыццi нiколi не бачыў. Я знаходзiўся ў прасторным гроце. Полымя маiх дзвюх свечак адбiлася ў яго ззяючых сценах. Яны адсвечвалi сотнямi тысяч рознакаляровых агнёў. Цi то былi ўкрапаныя ў камень пячоры дыяменты цi iншыя каштоўныя камянi? Гэтага я не ведаў. Вiдаць, гэта было золата.

Я нiколi не спадзяваўся, што зямля можа хаваць у сваiх нетрах такiя дзiвосы. Гэта быў чароўны грот. Дно ў яго было сухое i роўнае, пакрытае дробным пяском. Нiдзе не заўважалася нi агiдных макрыц, нi чарвякоў, нiдзе нi на сценах, нi на скляпеннях - не было i знаку вiльгацi. Адзiная нязручнасць - вузкi ўваход, але для мяне гэта нязручнасць была надзвычай каштоўная: я столькi часу шукаў бяспечнага сховiшча, а бяспечней за гэта цяжка было знайсцi.

Я так узрадаваўся сваёй знаходцы, што вырашыў адразу ж перанесцi ў грот большую частку тых рэчаў, якiя былi мне асаблiва дарагiя, - перш за ўсё порах i ўсю запасную зброю, гэта значыць дзве паляўнiчыя стрэльбы i тры мушкеты.

Поделиться:
Популярные книги

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Чернозёмные поля

Марков Евгений Львович
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Чернозёмные поля

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)