Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён пазнаёмiў мяне са сваiм бацькам, - той таксама не пакiдаў бедаваць па затанулым караблi. Даведаўшыся ад сына пра маю цягу да марскiх падарожжаў, стары сурова зiрнуў на мяне i сказаў:

– Малады чалавек, вам нiколi болей не трэба выходзiць у мора. Я чуў, што вы баязлiвец, што вы распешчаны i губляеце галаву нават пры самай нязначнай небяспецы. Такiя людзi не варты ў маракi. Хутчэй вяртайцеся дадому i памiрыцеся з раднёю. Вы ўжо самi на сабе зазналi, як небяспечна падарожнiчаць морам.

Я адчуваў, што ён кажа праўду, i не мог

пярэчыць. Але ўсё роўна я не вярнуўся дадому, таму што мне было брыдка паказацца на вочы маiм блiзкiм. Мне здавалася, што ўсе нашы суседзi будуць нада мною кпiць; я быў упэўнены, што мае няўдачы зробяць мяне пасмешышчам для ўсiх сяброў i знаёмых.

З цягам часу я не аднойчы заўважаў, што людзi, асаблiва ў маладосцi, лiчаць непрыстойнымi не тыя свае бессаромныя ўчынкi, за якiя завуць iх дурнямi, а тыя добрыя i высакародныя справы, якiя робяцца iмi ў хвiлiны раскаяння, хоць толькi за гэтыя справы i можна зваць iх разумнымi. Такi i я быў у той час. Успамiны пра пакуты, якiя я выцерпеў у час караблекрушэння, паступова сцерлiся, i я, пражыўшы ў Ярмуце два-тры тыднi, паехаў не ў Гуль, а ў Лондан.

РАЗДЗЕЛ ТРЭЦI

Рабiнзон трапляе ў палон.
– Уцёкi.

Вялiкiм маiм няшчасцем было тое, што я ў час маiх прыгод не застаўся на караблi матросам. Праўда, мне давялося б болей працаваць, але затое вывучыўся б, нарэшце, мараходнай справе i з цягам часу мог бы стаць штурманам, а магчыма, i капiтанам. Але ў той час я быў такi дурны, што з усiх шляхоў выбiраў заўсёды самы горшы. З той прычыны, што я мог тады заўсёды фарсiць сваiм адзеннем i ў кiшэнях у мяне не зводзiлiся грошы, я заўсёды з'яўляўся на карабель бесклапотным шалапутам: нiчога там не рабiў i нiчому не вучыўся.

Маладыя свавольнiкi i гультаi звычайна трапляюць у дрэнную кампанiю i вельмi хутка канчаткова збiваюцца з тропу. Такi ж лёс чакаў i мяне, але ў Лондане мне пашчасцiла пазнаёмiцца з паважным пажылым капiтанам, якi шчыра мною зацiкавiўся. Незадоўга перад гэтым ён хадзiў на сваiм караблi да берагоў Афрыкi i Гвiнеi. Гэта падарожжа прынесла яму немалы прыбытак, i цяпер ён зноў збiраўся накiравацца ў тыя ж краi.

Я спадабаўся яму. Я быў тады цiкавым суразмоўцай.

Ён часта бавiў са мною свой вольны час i, даведаўшыся, што я мару пабачыць заморскiя краiны, прапанаваў мне пайсцi ў плаванне на яго караблi.

– Вам гэта не будзе каштаваць грошай, - сказаў ён, - я не вазьму з вас нiчога нi за праезд, нi за яду. Вы будзеце на караблi маiм госцем. А калi яшчэ прыхопiце з сабою сякiя-такiя рэчы, якiя вам удасца выгадна збыць на Гвiнеi, то вы будзеце мець яшчэ i барыш. Паспрабуйце, можа, якраз вам i пашэнцiць.

Гэты капiтан карыстаўся агульным даверам, i я з ахвотай згадзiўся на яго запрашэнне.

Накiроўваючыся ў Гвiнею, я прыхапiў з сабою сёе-тое з тавару: закупiў на сорак фунтаў стэрлiнгаў* розных бразготак i шкляных вырабаў, якiя мелi выдатны збыт у дзiкуноў.

* Фунт стэрлiнгаў - грашовая адзiнка ў Ангельшчыне.

Набыць гэтыя сорак

фунтаў мне пасадзейнiчалi блiзкiя сваякi, з якiмi я меў лiставанне: я паведамiў iм, што збiраюся заняцца гандлем, i яны ўгаварылi маю мацi, а магчыма, i бацьку памагчы мне хоць нязначнай сумай.

Гэта паездка ў Афрыку была, бадай, маiм адзiным шчаслiвым падарожжам. Вядома ж, за свой поспех я павiнен быў быць удзячны толькi бескарыслiвай дабраце капiтана.

У час падарожжа ён займаўся са мной матэматыкай i вучыў мяне карабельнай справе. Ён меў задавальненне ад таго, што перадаваў мне свой вопыт, а я - ад таго, што слухаў i вучыўся ў яго.

Падарожжа зрабiла мяне i мараком i купцом: я вымяняў на свае бразготкi пяць фунтаў i дзесяць унцый залатога пяску, за якi, вярнуўшыся ў Лондан, атрымаў немалую суму.

Такiм чынам, я мог лiчыць сябе багатым прамыслоўцам, якi паспяхова вядзе гандаль з Гвiнеяй.

Але, на маё няшчасце, мой сябра капiтан хутка пасля вяртання ў Ангельшчыну памёр, i мне давялося зрабiць другое падарожжа на свой страх, ужо без сяброўскай парады i дапамогi.

Я адплыў з Ангельшчыны на тым жа караблi. I гэта было самае нешчаслiвае падарожжа, якое калi-небудзь рабiў чалавек.

Аднойчы на свiтаннi, калi мы пасля доўгага плавання iшлi памiж Канарскiмi выспамi i Афрыкай, на нас напалi пiраты - марскiя разбойнiкi. Гэта былi туркi з Салеха. Яны здаля заўважылi нас i поўным ходам прыпусцiлi наўздагон.

Спачатку мы спадзявалiся, што здолеем выратавацца ад iх уцёкамi, i таксама паднялi ветразi. Аднак хутка стала вiдавочна, што гадзiн праз пяць-шэсць яны нас абавязкова дагоняць. Мы зразумелi, што неабходна рыхтавацца да бою. У нас было дванаццаць гармат, а ў ворага - васемнаццаць.

Каля трох гадзiн апоўднi разбойнiцкi карабель дагнаў нас, але пiраты зрабiлi вялiкую памылку: замест таго каб падысцi да нас з кармы, яны падышлi з левага борта, дзе ў нас было восем гармат. Выкарыстаўшы iх памылку, мы навялi на iх усе гэтыя гарматы i далi залп.

Туркаў было не менш дзвюх соцень чалавек, таму яны адказалi на нашу стралянiну не толькi гарматным, але таксама i ружэйным залпам з двухсот стрэльбаў.

На шчасце, у нас нiкога не зачапiла, усе засталiся жывыя i не параненыя. Пасля гэтай сутычкi пiрацкае судна адышло на паўмiлi* i пачало рыхтавацца да новага нападу.

* Мiля - мера даўжынi каля 1609 метраў.

Мы ж, у сваю чаргу, падрыхтавалiся да новай абароны.

На гэты раз ворагi падышлi да нас з другога борта i ўзялi нас на абардаж, гэта значыць зачапiлiся за наш борт бусакамi, чалавек шэсцьдзесят уварвалiся на палубу i перш за ўсё кiнулiся секчы мачты i снасцi.

Мы сустрэлi iх ружэйнай стралянiнай i двойчы вызвалялi ад iх палубу, але ўсё роўна вымушаны былi здацца, таму што наш карабель ужо быў не прыгодны для далейшага плавання. Трое з нашых людзей былi забiтыя, восем чалавек паранена. Нас як палонных завезлi ў марскi порт Салех, якi належаў маўрам*.

Поделиться:
Популярные книги

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Страж Кодекса. Книга VII

Романов Илья Николаевич
7. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VII

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Боги, пиво и дурак. Том 6

Горина Юлия Николаевна
6. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 6

Ползком за монстрами!

Молотов Виктор
1. Младший Приручитель
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Ползком за монстрами!