Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Хораша на рацэ! Сустрэчны паток паветра халадзіў разгарачаныя віном галовы, цела. Васіль i Генадзь распрануліся да трусоў, загаралі. Віктар, гаспадар маторкі, седзячы на рулі, рабіў рызыкоўныя віражы; пенны след на роўнядзі ракі меў п’яную форму.

— Выкупает ты нас, Віця.

— Я? Пагана ты мяне знаеш, сваяк! Мяне данясі да руля машыны ці маторкі, i я павяду так, што сам Бокша не ўбачыць, што за рулём чалавек, які хапіў літрагу «антыфрызу».

Гоп, мае грачанікі. Гоп, мае смачны. Чамусь мае грачанікі Не
ўдаліся удачны.

Усё цудоўнае! Людзі яны добрыя. Рака — на радасць ім. I сонца, Вясна. Сады цвітуць у прыбярэжных вёсках, беларускіх, украінскіх. Трохі хіба грызло Глеба сумленне — вініўся Ірыне. Сказаў сябрам тое ж, што сказаў жонцы, бацькам сваім:

— Паглядзімо. Калі нічога сур’ёзнага не здарылася, тут жа вернемся назад. Вернемся, хлопцы?

— У мяне заўтра дзяжурства, — сказаў інжынерв-ентылятаршчык Генадзь Несцярэнка.

— А я вярнуся, — адказаў Васіль Гмыр, дазіметрыст.

— Правільна, Вася! — крыкнуў праз шум матора i ажно драпаў босымі нагамі дно чаўна старэйшы зяць Пустахода; чалавеку пад сорак, а па характа ры — хлапчук. «I смех i грэх», — казала пра мужа Ліза. Завадны Віцька нават захапіў пляшку гарэлкі, можа, i не а дну, нават прапаноўваў выпіць пад шум матора i плёскат хваль, але Глеб рашуча запярэчыў i, баючыся, каб Віктар не набраўся, калі паплыве назад адзін, выпрасіў у яго паўлітэрку — пачаставаць сяброў па інтэрнату.

— А ты нічога не захапіў? Лапух ты, а не жаніх! Такога трэба выкупаць! Не вучыся ў Пустаходаў. Усе яны скупярдзяі, таму i багатыя! Вучыся ў мяне. Ліза заве мяне матавілам, — дастаў пляшку з-пад сядзення, пацалаваў, працягнуў Глебу.

У адным месцы шаша блізка падступала да ракі, i па ёй прамільгнула чарада машын, больш, чым праходзіць тут у любы час — на гэтай не такой ужо бойкай дарозе на стыку дзвюх рэспублік.

На некагорых машынах узвышаліся пакункі на багажніках.

— Куды гэта ix столькі вырвалася сёння? На вяселле да Пустахода, ці што? — зубаскаліў Віктар.

— Да цешчаў перад святам. Па самагонку.

— Багата жывуць вашы атамшчыкі, многа машын маюць.

— У працэнтных адносінах… на сотню сямей у вас не менш.

— Не. Мала. Каб свабодна можа было купіць, то мелі б, канешне. Дык гэта ж у нас, Пустаход умее выбіць. A іншым цыркаюць па адной машыне ў год, — i Віктар заводзіў новую песню, але падобна, што спявак з кожнай песні веда ў па куплету:

Як була я маленька, Калыхала мяне ненька. А як стала падрастаці, Сталі хлопцы калыхаці…

— Я такі не сцямлю, што вас сарвала. Падумаеш — пажар! Ды каб гарэла мая хата, i то наўрад ці адарваўся б ад такога стала. Можа, пачакаць вас? I назад!

— Не. Пакуль мы знойдзем кожны свайго начальніка. Субота.

— А вось ён, Прыпяць ваш. Была яна, а цяпер ён. Не вельмі клеіцца, — углыбіўся ў лінгвістычныя разважанні Віктар i як бы пацвердзіў ix новым куплетам, сур’ёзным, сумным:

Калі разлучаюцца двое, За рукі бяруцца яны…

З-за павароту ракі выглянула панарама горада, знаёмая, бачаная, можа, сто разоў. Глебам асабліва: у навігацыю часта дабіраўся на «Ракеце», не любіў аўтобуса, які нярэдка прастойваў на паромнай пераправе. Горад новенькі, чысценькі, бела-чырвоны, шэрасці мала, добра спланаваны, хораша азелянёны,

за чвэрць стагоддзя пры добрым доглядзе ліпы i каштаны разрасліся, як у Кіеве. Горад расце сюды, на паўночны захад, у бок станцыі ходу яму няма. I дамы, якія яны ўбачылі з ракі, самыя новыя, кекаторыя недабудаваныя з бусламі-кранамі. I ўсё ззяла на сонцы — вокны, незакрытая арматура, стрэлы кранаў.

Не, не горад прымусіў ix замаўчаць. Бераг. Ішлі да станцыі. Віктар прыбавіў абароты. Ляцелі віхрам. Нязвыклы выгляд берага. Не было на ім рыбакоў, якіх у суботу там поўна. Ды ў такі спякотны дзень i раннія купальшчыкі маглі знайсціся, ёсць тут маржы, што ад лёду да лёду купаюцца. Зусім прыціхлі, калі адкрылася станцыя. Будынак станцыі. Дым над ёй, не чорны, не жоўты, як над ТЭЦ, a нейкі як бы празрыста-блакітны. Глеб хіба трохі суцешыўся, што дым над чацвёртым блокам, не над яго, другім. Каля адваднога канала, праз які напаўнялася вадасховішча, замільгалі постаці міліцыянераў. Адзін, другі… Ніхто не адпачывае, a міліцыя ёсць. Моцна гэта насцярожыла. Усіх, акрамя хіба Віктара. У штучнай бухце — прычал, службовы, стаяць белыя катэры, чаўны. Віктар апісаў дугу i затармазіў не каля бетоннай сценкі, а збоку, на пясчанай водмелі. Не паспелі яны ўтыкнуцца носам у пясок, як перад імі з’явіўся міліцыянер. Сурова загадаў:

— Не прычаліваць! Прахадзіце міма!

Але хлопцы адзін за адным сіганулі на бераг.

Глеб чарпнуў вясельнымі чаравікамі ваду.

— Мы работнікі станцыі. Нас выклікалі па трывозе.

— Дакументы!

У Васіля i Генадзя былі з сабой службовыя прапускі, Глебаў застаўся ў кішэні штодзённага касцюма. Генадзь браў міліцыянера незвычайнасцю сітуацыі, у якой яны апынуліся:

— З вяселля сарваліся. Чуеш — пад газам? Во жаніх. Не бачыш па ўранні? Ад нявесты адарваўся, каб ратаваць свае шчыты.

Малады міліцыянер чухаў патыліцу.

— Адных выклікаюць, другіх не пускаюць. I — ніякіх указанняў. Ніхто нічога не ведае.

— А што здарылася?

— Думает, я знаю? Я тое бачу, што ўсе бачаць. Глядзі, як корпус раскроіла. Сілішча!

З маторкі яны ўбачылі дым. Адсюль, з вышыні бетоннага берага канала, добра відаць, як разбураны корпус чацвёртага блока. Просты пажар не мог так расшчапіць звыштрывалае збудаванне.

Генадзь i Глеб даводзілі міліцыянеру неабходнасць ix прысутнасці на станцыі.

— Ды ты знаеш, як у такой сітуацыі патрэбны інжынер па вентылятарах! А дзяжурны інжынер на размеркавальных шчытах? Спыніцца станцыя замрэ жыццё ў Кіеве.

— Не замрэ. Ёсць іншыя станцыі.

— Ёсць канешне. Але без нашай ім не пацягнуць у сю нагрузку.

A Васіль Гмыр маўчаў. Стаяў збоку, глядзеў неадрыўна на станцыю, i выгляд яго, такі бадзёры колькі мінут назад, стаў як пасля дзікага перапою. Скіс чалавек, ажно пазелянеў.

Міліцыянера пераканалі. Амаль уподбег кінуліся ўздоўж канала да станцыі. Васіль неахвотна паплёў ся за сябрамі, сапраўды ногі яго запляталіся i падкошваліся, як у моцна п’янага.

На зялёнай траве валяліся чарнавугальныя стрыжні з абламанымі краямі.

— Што гэта?

Глеб спыніўся, падняў адзін такі стрыжань.

— Кінь! Кінь! — не сваім голасам закрычаў начальнік групы дазіметрыстаў, ix самы вясёлы сябра Вася Гмыр.

Глеб i Генадзь павярнуліся да яго. Васіль стаяў бледны, але надзвычай узбуджана махаў рукамі.

— Хіба не бачыце, што гэта такое? Атамшчыкі, такую вашу!.. Невукі! Графіт гэта! Графіт! Рэактарны. Вунь куды яго выплюнула! Вы ўяўляеце, што адбылося! Назад! Назад! Уцякайма, хлопцы! Калі жыццё не абрыдла…

Поделиться:
Популярные книги

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6

Сердце Дракона. Том 8

Клеванский Кирилл Сергеевич
8. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.53
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 8

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2