Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Ды вунь колькі там людзей!

— Міліцыя гэта! Міліцыя! Вам мала гэтага — што столькі міліцыі? Уцякайма!

— Уцякай, пацук карабельны! — узлавана мацюкнуўся Генадзь.

— Ідыёты! Вар’яты! — Васіль павярнуўся i кінуўся назад да ракі, сагнуўся, як пераадольваючы стометроўку.

Глебу нават смешна стала, што сябра гэтак уцякае. Ён не верыў у пагрозу. Не мог паверыць. Ён усё яшчэ верыў у надзейнасць рэактара.

— Нанікёр няшчасны! — кляйміў Гмыра Несцярэнка.

— Не будзем асуджаць яго, — сказаў Глеб. — У страху вялікія вочы.

— Распускаем

гуманныя соплі? Як на камсамольскіх сходах.

У Віктара заглух матор, і ён, не вельмі яшчэ працверазелы на рачным ветры, корпаўся ў ім. Але маторка адплыла ад берага сама па сабе — ад гойдання хваль; мацнеў гарачы паўднёвы вецер.

Васіль закрычаў з берага.

— Стой! Стой! Чакай!

У гэта міг завёўся матор. Але човен развярнула. Уцекачу здалося, што Віктар накіраваўся з затокі ў раку. I Васіль кінуўся ў ваду, паплыў наўздагон.

Здзіўлены Віктар развярнуў маторку i спрактыкавана, умела, як ратуюць тапельцаў, схапіў Гмыра за валасы, за каўнер пінжака, уцягнуў у човен.

Выплёўваючы акрываўленую ваду (кроў ішла з носа), Гмыр, лежачы на дне, хрыпеў, сцяўшы пасінелыя губы:

— Назад! Хутчэй назад!

— Куды?

— Усё роўна — куды. Далей адгэтуль! Як можна далей!

— А што здарылася?

— Я скажу табе — што…

Спалох перадаўся i Віктару, i ён прыбавіў газу. Маторка вылецела на прастор Прыпяці. Віктар крычаў праз роў матора:

— А хлопцы дзе?

— Яны… героі. А я не хачу быць героем. Я не хачу! — Васіль падняўся, учапіўшыся ў сядзенне, i таксама цяпер ужо крычаў у твар рулявому: — Я не хачу! Разумееш? Не хачу я ў героі! А яны… дурні яны!

Віктар нічога не разумеў i глядзеў на інжынера, як на хворага. А той размазваў мокрымі рукамі па твары кроў i слёзы. З адзення яго цякла вада.

А яны тым часам… Глеб i Генадзь набліжаліся да станцыі. На пляцоўцы стаяла многа машын. Станцыя ачэплена міліцыяй. Але ніхто ix больш не спыніў. Толькі знаёмы міліцыянер у прахадной здзівіўся ix адзенню:

— А вас адкуль сарвалі!

III

А вяселле шумела i без жаніха. I без нявесты. Ірына таксама знікла.

Рэй вялі Пыльчанкі, стары i малады, як бы стараліся кампенсаваць адсутнасць сына i брата. Уладзімір Паўлавіч паказваў сваё мастацтва за сталом: перахапіў у сваіх намеснікаў ролю тамады i выконваў яе адменна — з жартаўлівымі беларускімі вясельнымі i грузінскімі — на любы выпадак — тостамі. Барыс верхаводзіў сярод моладзі, на танцах.

Трывога ў сувязі з нечаканым ад’ездам маладога трымалася толькі ў маці i жонкі. Мілс іншым, Вольгі Андрэеўны таксама не было за сталом. Яны пайшлі з Ірынай ажно да Прыпяці. Гулялі там, знешне спакойныя, амаль вясёлыя. Пра Глеба не гаварылі, але адчувалі, разумелі, што кожная з ix думае пра яго. I гэта ix збліжала.

Марыя Пятроўна пайшла па нейкай патрэбе ў сваю хату. Тут жа вярнулася. Сказала свату:

— Звоніць Мятліцкі. Пачула з двара: тэлефон ажно захліпаецца… Вельмі просіць вас, Уладзімір Паўлавіч.

— Што яму трэба? I тут знайшоў. Во званар. Без нянькі

авёс пасеяць не можа, — асудзіў Пустаход, маючы на ўвазе свайго калегу.

А Пыльчанка адразу ўдакладніў:

— Які Мятліцкі? — у раёне было некалькі Мятліцкіх.

— Той, што школамі камандуе.

Невядома па якой логіцы Уладзімір Паўлавіч звязаў званок загадчыка райана з пажарам на станций, з ад’ездам Глеба i яго сяброў, i ў разгарачаную галаву ўдарыла халодная хваля трывогі, уміг выветрыла хмель. Пустаход i госці, якія чулі размову, здзівіліся, як паспешліва старшыня райвыканкома пайшоў дахаты на выклік падначаленага.

Уладзімір Паўлавіч узяў трубку. Але той, што званіў, не дачакаўся i паклаў яе, але не на рычаг — на стол, чуваць галасы, пера валена жаночыя, звычайныя, бадай нават вясёлыя.

Прыйшлося доўга алёкаць. Урэшце трубку ўзялі нейкая гумарыстка, спытала:

— Хто там хукае?

— Дзе Мятліцкі? Пыльчанка.

— Ой, прабачце, Павел Пятровіч! Вас. Сам…

— Уладзімір Паўлавіч, прабачце, што патурбавалі. Разумеем…

— Што ў цябе гарыць?

— Ды нічога не гарыць. Але тут, можна сказаць, анекдатычны выпадак… — як бы разгублена i няўпэўнена цягнуў загадчык райана.

Пыльчанка ўзлаваўся: глупства нейкае паведаміць.

— Ты што, таксама на вяселлі?

— Ды не. Я са школы. З другой. Мне дырэктар далажыў. Пазваніла начальніца гэтага нашага пункта, што на Прыпяці, гідраметэа… што замярае ваду i паветра. Вы знаеце гэтую злую дзеўку. Помніце, як яна на камсамольскай канферэнцыі ўсіх разносіла за экалогію… На райком замахнулася. Ёй бы замуж. Без мужа жыве…

— Карацей можаш?

— Прыбор там у яе нейкі зашкаліла. У галаве ў яе зашкаліла, па-мойму… Дык яна звоніць у школы i загадвае… Не, праўда. Целеш так i кажа: загадала. Дзяцей на вуліцу не выпускаюць. У такі дзень! Як вам падабаецца? У нас ваенна-спартыўная гульня старшакласнікаў назначана… На Прыпяць выязджаем… Таму я i ў школе.

— Дык што ты хочаш ад мяне?

— Я? — Мятліцкі сумеўся. — Ды параіцца… Можа, вы што знаеце.

— Нічога я не знаю.

— Ну вось, я кажу… А Целеш тут панікуе. Хоча вучэнне адмяніць. Адмяняць?

— Хто кіруе школам!? Ты? Ці я?

— Дык выключны ж выпадак, Уладзімір Паўлавіч! Дзеўка гэтая… Рамейка ажно слінай прыскала, кяжэ. Целеш. Такія страхі наганяла.

— Пазвані Пятру Міхайлавічу.

— Няма яш.

— У Гомель пазвані.

— Субота. Хто адзавецца?

— То вырашай сам. Хоць адзін раз.

— Слухаюся.

— Будзь здароў.

Пыльчанка паклаў трубку. Адчуў раздражнёнасць. Супраць каго — не разумеў. Не супраць жа Мятліцкага? А урэшце, можа, i супраць яго: кроку ступіць самастойна не могуць. Не злуй, Уладзімір Паўлавіч, на сябе — так прывучылі людзей. Пастаяў пасярод хаты, незнаёмай, хоць быў у ёй дзесяткі разоў — залішне прасторна. Не адразу сцяміў, што прастор гэты ад таго, што няма стала, лавак, крэслаў: учора хата была цесная — ад сталоў, ад гасцей.

Неяк сама па сабе быццам запісаная на плёнку, «пракруцілася» размова з загадчыкам райана.

Поделиться:
Популярные книги

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Имя нам Легион. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 9

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2