Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Неўрапатолаг яшчэ даўжэй выстукваў сваім малаточкам, прымушаў высоўваць язык, ашчэрваць зубы, прысядаць, згінаць рукі, ногі. Усё гэта рабілася ў той жа паслядоўнасці многа разоў. Запісвалі ў гісторыю i нічога не казалі. I гэта Глеба асабліва раздражняла. Астатнія спецыялісты хоць разважалі ўголас, аналізы паведамлялі. Неўрапатолаг i псіхіятр глыбакадумна маўчалі. Ад гэтага здавалася, што толькі яны выявілі галоўную хваробу — такую, пра якую i гаварыць страшна нават паміж сабой, у сваім асяроддзі.

Пракансультавалі Глебавых суседзяў — нельга ж было аднаго яго. Павел разумеў, што ix — за кампанію, i

адкрыта кпіў, праўда, у межах прыстойнасці, з прафесарскай глыбакадумнасці. Ён не верыў ім. Верыў аднаму ўрачу — які лячыў, Наталлі Генадзеўне, бо даўно адкрыў: што яна запісала ў першы дзень лячэння, тое паўтаралі ўсе кансультанты.

Анколаг сцяла вусны. Неўрапатолаг дакорліва ківаў галавой. Толькі экс-міністр i Пыльчанка падтрымлівалі Паўлавы жарты. Вольгу Андрэеўну абурала перш за ўсё мужава несур’ёзнасць: знайшоў дзе блазнаваць! Сама яна з хваляваннем, ад чаго ажно перасохла ў роце, i з асаблівай увагай лавіла кожнае слова дактароў навук не толькі тады, калі яны варажылі над Глебам, але, можа, з яшчэ большай увагай — калі выслухоўвалі i мацалі іншых. Ей здавалася, што нехта з ix расслабіцца i міжволі выкажа тое, чаго не выказаў наконт хвароб яе сына. Яе спалохала, што Глеб пасля аптымістычных заключэнняў уролага звяў. Ляжаў, падсунуўшы рукі пад палыселую галаву, i быў абыякавы да таго, што рабілася навокал, наўрад ці слухаў, пра што гаварылі i ўрачы i сябры яго.

Размову вялі ў кабінеце галоўнага ўрача. Але без маці. Чаму ніхто не запрасіў маці? Звычайная няўважлівасць, якая стала нормай? Прафесары больш уважліва чыталі гісгорыю, перакідваліся спецыяльнымі тэрмінамі. Зрабілі ў тоўстай гісторыі запіс, усе трое паставілі свае подпісы. Выканалі прафесійны абавязак.

Вясёлы ўролаг на гэты раз сур’ёзна i паважліва сказаў Пыльчанку:

— Ну, што мы вам, Уладзімір Паўлавіч, мусім сказаць? З поўнай згоды ўсіх, — іранічна пасміхнуўся, — што нячаста бывае. Адно цвёрда можна сказаць, суцяшальнае: анкалагічнага захворвання няма. I хворыя i блізкія ix перш за ўсё баяцца гэтага. Ix можна зразумець, хоць у цэлым страхі перабольшаны…

— Дык мала ж часу прайшло, — сказаў Пыльчанка.

— Я не пра аварыю. Пра анкалогію ўвогуле. Я дам статыстыку, колькі мы вылечваем. А там, на захадзе, працэнт удвая большы. Праклятыя буржуі абганяюць нас.

— Мяне цікавіць мой сын.

— Разумею. Адкіньце страх! Той, найбольшы.

Тут Уладзімір Паўлавіч падумаў, што дарэмна не ўзяў жонку.

— Але разам з тым не будзем таіць праўды. Хвароб у хлопца букет. Ці ўсе з’яўляюцца вынікам апрамянення — я не адважыўся б сцвярджаць.

— Хлопец рабіў на станцыі.

— Хапіў ён дозу немалую — гэта так. Але ў анамнезе запісана, што ў маленстве ён перанёс нямала хвароб. Так? Так. Паталогія была, — прафесар звярнуўся да калег. — Мы зараз многа ломім коп’яў, але ў адным згаджаемся: апрамяненне перш за ўсё парушае імунную сістэму. Зніжае ахоўныя функцыі. Во гэта, можа, самае сграшнае. Шумы ў сэрцы ў яго маглі быць i раней, I кішэчнік. I ныркі,— прафесар заглянуў у гісторыю хваробы. — Зніжаны зрок. Але калі ён правяраў вочы? Зніжэнне зроку — хвароба большасці людзей. Вось так i іншае, — галоўнаму ўрачу: — Трэба сабраць усе гісторыі хвароб гэтых людзей.

— На Пыльчанку запыталі Кіеў, Чарнобыль — пакуль што ніякага адказу.

— Наш стыль! —

хмыкнуў неўрапатолаг.

— Скажыце там у сваёй акадэміі! На хворых такіх патрабуецца поўная інфармацыя. Так нельга працаваць! — амаль узлавана кінуў уролаг акадэміку.

— Чаму ён палысеў? — спытаў Уладзімір Паўлавіч, бо тое, што Глеб страціў валасы, i яго моцна ўразіла i спалохала.

— Гэта карціна знаёмая. I гэта не самае страшнае.

— Целеш схапіў не менш. Аднак у яго вунь якая чупрына. Лічыць: толькі i страты — што жонка выскубла.

— Палысець чалавек можа ад стрэсу, — сказала анколаг.

— Ну, гэта праблематычна, — не згадзіўся акадэмік.

— Валасы адрастуць, — запэўніў уролаг. — Увогуле, Уладзімір Паўлавіч, скажу вам яшчэ адно для заспакаення: крызісны перыяд мінуў. Невылечных паражэнняў не адбылося. Але мушу сказаць i суровую праўду: лячыцца Глебу прыйдзецца доўга. Будзе трымацца астэнія — павышаная стамляльнасць. Небяспечная ўспрымальнасць да інфекцый. Карацей кажучы, пэўны час бацьку сямейства трэба будзе берагчыся, як малому дзіцяці. Добра, што ў яго жонка ўрач. У Светлагорску? Во там няхай i сядзіць, калі выпішацца адгэтуль. У ваш «праслаўлены» раён няхай наведваецца як можна радзей. Што хочуць дадаць мае калегі?

Калегі дадалі нямала, асабліва неўрапатолаг, па частцы радыяцыйнай медыцыны, дыягназу Глебавых хвароб, прагнозаў яго i ўвогуле прагнозаў здароўя людзей.

Яны былі нібыта i суцяшальныя, прагнозы. Уладзімір Паўлавіч падзякаваў медыкам. Але ўвогуле размова зрабіла на яго цяжкае ўражанне. Не разумеў, не ўмеў растлумачыць — чаму? Не прафан ён у радыяцыі. За паўгода многа пазнаў — прачытаў, паслухаў спецыялістаў многіх галін навукі — фізікаў, біёлагаў, медыкаў… I аднак… Ніякія веды не ратуюць ад душэўных пакут, калі хварэе тваё дзіця. Тут ён разумеў маці i падумаў ужо інакш: добра, што не прысутнічае Вольга. Няхай лепш даўжэй пабудзе з сынам, аптыміст Павел Целеш заспакоіць яе лепш, чым пяць урачоў.

III

Выляталі «гракі» часта. Але палёты кароткія. На такой хуткасці можна за дзве гадзіны ў Ташкент злётаць. А радыус ix зоны дзеяння абмяжоўваецца сотняй кіламетраў, рэдка кідалі далей — для масіраваных удараў па скапленні маджахедаў. Але ў тым i бяда, што скапліваліся яны хіба для штурму гарадоў i, у выпадку няўдачы, разляталіся, што ўзняты смерчам пясок. Няўлоўныя.

Кароткія вылеты пілотаў не радавалі. Пра гэта апошнім часам не баяліся гаварыць начальству. Лічылі прыніжэннем на такой машыне ганяцца за дзесяткам апранутых у лахманы, барадатых людзей, хоць i ўзброеных самымі новымі англійскімі аўтаматамі.

Больш ахвотна выляталі на разведку, тут хоць «прагон» большы — «начарціць сетку». I работа — фотаздымкі.

З азартам выконвалі хіба адно баявое задание — падавіць ракетныя ўстаноўкі маджахедаў. На гэтую сучасную зброю мелі злосць. Ракеты неаднойчы абстрэльвалі ix схаваны паміж гор у вузкай даліне аэрадром. Загінулі таварышы. Ракетамі бамбяць Кабул, іншыя гарады. Гінуць дзеці, жанчыны.

«Стынгеры» збіваюць часам не толькі транспартнікаў, але i «Су» i «МІГі». Толькі зяўні, не зрабі належны манеўр — i гэтая змяя выйдзе на твой цеплавы след i будзе ісці па ім, пакуль не дагоніць. I тады нішто ўжо цябе не ўратуе. Катапультавацца не паспееш.

Поделиться:
Популярные книги

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Законы Рода. Том 10

Flow Ascold
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7