Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Карты такія не любілі. Ix цяжка чыталі не толькі лётчыкі, але i сам камандзір палка, штабісты, штурманы самалётаў-разведчыкаў. Найлепш у ix разбіраўся Леанід Сушко. Вока мастака схоплівала пейзаж не ў дэталях — у цэласнасці, мысленне мастака ператварала здымкі ў натуру. Ён адразу пазнаваў гарy, даліну, цясніну.

Палкоўнік узмахам рукі — як хацеў абняць ix — запрасіў да стала. Афганец падняўся, паціснуў рукі. I адразу пачаў гаварыць, напеўна, але выразна вымаўляючы кожнае слова. Ніязі перакладаў:

— Маджахеды пралажылі новую дарогу. Во адгэтуль, —

маёр начарціў ярка-чырвоным фламастэрам кароткую стрэлку праз пункцір дзяржаўнай граніцы. — Во сюды, — перакінуў фламастэр сантыметраў на дваццаць угару. — Тут не праходзілі вярблюды i коні. Толькі пешаходныя сцежкі. Яны выбілі дарогу вось так, — правёў звілістую дугу па схіле гары. — Як прамаргала наша разведка? Баялася блізкасці граніцы, ні што? Але яшчэ больш дзіўнае. Трэба аддаць даніну інжынернай смеласці ix шэфаў. За такі кароткі час яны збудавалі мост цераз цясніну. Падвясны. На канатах. Во тут! — умела нарысаваў тапаграфічны знак моста. — Караваны праходзяць мост, спускаюцца вось тут у цясніну, дзе ёсць старая дарога, i выходзяць на аператыўны прастор. Вязуць не толькі аўтаматы, кулямёты, але i ракеты, якімі абстрэльваюць Кабул, аэрадромы, збіваюць самалёты.

Маёр змоўк, паглядзеў на Шувалава. Але той маўчаў, бо Леанід Сушко, а за ім i Пыльчанка схіліліся над картай, уважліва вывучалі яе.

— Разабраліся? — спытаў палкоўнік.

— Знойдзем, — упэўнена сказаў Сушко. — Мост — не іголка.

Ніязі пераклаў маёру. Той уздыхнуў:

— Знайсці, можа, i няцяжка, ударыць па ім цяж ка. Во тут, на схіле, ракетныя ўстаноўкі,— паста віў тры знакі баявых кропак.

— Зойдзем адгэтуль, — Барыс зрабіў віраж пальцам.

— Не размахвайся! — папярэдзіў яго Шувалаў нібыта строга, але ca смяшынкай у вачах. — Зойдзеш у Пакістан — паляцяць пратэсты. I нам зноў будзе накачка.

— Ім можна, нам — нельга! — Барыс вылаяўся моцна, па-руску.

Маёр гэтыя словы ведаў — засмяяўся.

— Ты дрэнны палітык, капітан, — лагодна сказаў Шувалаў i павярнуў карту да сябе: — Лішніх слоў задача не патрабуе. Маёр яе выказаў: мост знішчыць! Ракетным ударам! Проста, але нялёгка. Разумныя сапёры яго будавалі: разлічылі, як цяжка да яго падысці. Па такой цясніне «гракі» не праляцяць. Не кідайцеся стрымгалоў. На першы раз хопіць i разведкі. Падумаем. У нашых сяброў зямная разведка дзейнічае. Выявім устаноўкі. Перакладзі, лейтэнант.

Маёр згадзіўся.

— О так, так.

— Сушко! Карту табе. Ты вядзеш.

— Есць — вясці.

— Ну, хлопцы, як гэта кажуць у нас…

— Таварыш палкоўнік, не прымушайце нас паслаць вас…

— А вы пашліце, пашліце. У думках.

Ніязі пераклаў:

— Ігра слоў. Не перакладаецца.

— О, разумею.

— Дазвольце выконваць?

— З богам. I з алахам.

— О, з алахам!

Казырнулі, мільганулі рукі, запэцканыя фарбай, стукнулі абцасамі.

Павярнуліся. Прыгожа, артыстычна.

За чвэрць гадзіны былі над раёнам, паказаным афганскім маёрам на карце. Маланкамі праляцелі над адной цяснінай, над другой, напаўняючы ix такім

громам, што абвальваліся камяні. Дзе ж ён, гэты чортаў мост?

— Зойдзем ад караваннага шляху. Глядзі новую дарогу, — перадаў сябру Барыс.

З вышыні ўбачылі пакістанскі пагранічны пост.

— Пост! Бачыш? Ёсць на карце! — чытаў Сушко.

— Да граніцы не набліжайся. Наробім шуму.

Рэзкі паварот. «Грачы» пайшлі цераз перавал.

— Ёсць дарога, — далажыў вядучы.

— Бачу! — адказаў Барыс. I тут жа пачуў у шле мафоне:

— Ёсць мост! Во мастакі! Не мы з табою. Во распісалі! Жывая скала i жывая вада. Празрысты ён, ці што?

Барыс моста не ўбачыў. Сказалі дзесятак слоў — а машыны ўжо апынуліся над голымі гарамі, за многа кіламетраў ад цясніны з горнай рэчкай.

— Атакую! Заходжу з усходу.

— Цэлі не ўбачыў! Іду за табою.

Барыс «сядзеў на хвасце» ў сябра. Убачыў, як з яго «грача» пайшлі ракеты. Адна. Другая. З рэчкі шуганулі фантаны полымя l вады. I адразу вызначыўсямост — негатыў на фотаплёнцы, быццам выбухі праявілі яго. Барыс злавіў у аптычны прыцэл незвычайнае ажурнае збудаванне, што вісела над цяснінай, як павуціна.

Пуск.

Вызваліўшыся ад ракеты, машына ўзнеслася ўгору. Ёсць пападанне? Не?

Сушко заходзіў з поўдня, ад граніцы.

Барыс пераключыў апаратуру аэраздымкі на шы рокі дыяпазон, каб зняць вынікі атакі панарамна.

Самалёты збавілі хуткасць — ішлі на разведку.

I раптам у шлемафоне зазумерыла — пі-пі-пі — сістэма апавяшчэння «Пуск варожай ракеты».

Дзе яна? На каго ідзе? На яго? На Лёню? Амаль інстынктыўна кінуў машыну ўгору. Так адыходзіў ужо неаднойчы ад гэтай «цеплавой нахабніцы». Раке та праходзіла пад ім, камп’ютэр не паспяваў трьшаць яе па вертыкальным курсе.

I тут убачыў яе вогненны след. Ракета ішла за «грачом» Сушко. Рвануў на перахоп, гатовы пад ставіць сябе, хоць разумеў, што позна ўжо. Націснуў кнопку сістэмы цеплавога адбівання — пусціў гарa чыя шары ў яе бок. Не памагло. Хітрая істота, як жывы пёс, ужо ўнюхала след Сушковага самалёта, ідзе за ім, даганяе.

Паспеў крыкнуць:

«Лёня! Стынг! Ухадзі!»

Дзіўна, чаму Сушко ідзе па прамой? Не спрацавала яго сістэма трывогі?

Ратунку няма. Міг — i магутная ўспышка ў небе, як узрыў суперзоркі ў сусвеце.

— Лёня!.. Лёня!.. Друг ты мой!

Барыс пракусіў у роспачы пальчатку, палец. Зняўшы хуткасць да гранічнай, зрабіў круг над месцам гібелі сябра. Адны абломкі ўпалі імкліва, узняўшы на зямлі пыл. I ca скалы можна выбіць пыл. Нешта лёгкае, абшыўка ці астаткі Лёневай вопраткі, кружылася ў паветры, ветрам адносілася на поўдзень — на радасць ворагам, якія стаіліся, схаваліся пад скаламі, пад каменнем, у кустах.

Вылі. Свісталі турбіны. Крычаў Барыс — плакаў, мацюкаўся, ненавідзячы ўвесь свет — усіх, хто давёў да гэтага — вось да такой смерці. «Да лёгкай смерці», як горка жартуюць пілоты. Калі нікому ніякіх турбот на пахаванні. I — ніякага следу ад чалавека на зямлі. Пылінкай узнёсся ў космас.

Поделиться:
Популярные книги

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Рябиновая невеста

Зелинская Ляна
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Рябиновая невеста

Мама из другого мира...

Рыжая Ехидна
1. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
7.54
рейтинг книги
Мама из другого мира...

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь