Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Не, Лёня, твой след застанецца! Застанецца!

Паміма паралізаванай волі пілота, па камандзе камп’ютэра «Су-25», імчаў на поўнач на небяспечнай вышыні: трохі вышэйшая гарa — i такі ж пыл, як ад узрыву «Стынгера». Імклівае набліжэнне снежнай вяршыні апрытомніла Барыса. Рвануў рычаг вышыні. Самалёт штопарам узвіўся ў неба.

— Не, Леанід! Так я не палячу да нашых. Не! Атрымаецца, што я пакінуў цябе. А я не пакіну цябе! Ім не пакіну! Я знаю, дзе яна, гэтая праклятая ўстаноўка. Яны святкуюць перамогу. Яны расслабіліся. A ў

мяне ракеты i кулямёты. У мяне — кулямёты! Буйнакаліберныя! Леанід!

«Грак», апісаўшы вертыкальную дугу, павярнуў назад.

Яны сапраўды расслабіліся, маджахеды i ix саветнікі, гаспадары ракетнай устаноўкі. Яны радаваліся. Адны маліліся алаху. Другія славілі Хрыста шклянкамі з віскі.

Кара абрушылася на ix з хуткасцю маланкі. Удары ракет i град свінцовых куль.

Але не бачыў капітан Пыльчанка, што ў тым баку, куды ён павярнуў, на вяршыне перавала стаял i хуткастрэльныя зенітныя гарматы — прыкрывалі мост. Не з аднымі аўтаматамі ваююць маджахеды!

I цяпер не ўбачыў гармат, ix чэргаў. Толькі раптам адчуў, што машына выйшла з-пад яго ўлады. Не, самалёт яшчэ трымаўся ў паветры. Але чужая сіла як бы разлучыла ix — пілота i машыну. А Барыс даволі вопытны, каб не зразумець, што гэта значыць. Чым яны ўдарылі, сволачы? Лазерам, ці што? Працягнуць бы яшчэ мінуту-дзве, каб выйсці з варожай зоны, падляцець бліжэй да сваіх. Цягні, цягні, «грачок»! Не. Натужліва завыла турбіна, як бы захлыналася без паліва ці без паветра. Самалёт пахіліўся на бок. «Адкіне лапкі ўгору — не катапульціруешся».

Барыс націснуў кнопку катапульты. Хапіла б толькi вышыні для раскрыцця парашута! На шчасце, яго выкінула ў міжгор’е! Вышыні хапіла. Метраў за сто ад зямлі парашут мякка саспружыніў.

За гарой грымнуў выбух. Далека ж праляцеў яго нябога «грак». Вечная памяць табе, мой верны конь!

На зямлі дзьмуў моцны вецер. Барыса працягнула па каменні, ударыў калена. Абрэзаў стропы фінкай. Камуфляжнае квадратнае шаўковае палотнішча вецер скамечыў i пакаціў па даліне. Барыс не стаў яго даганяць. Так, можа, лепш. Парашут у небе маглі засекчы. Будуць шукаць. Чым далей ён апынецца ад парашута, а парашут ад яго, тым цяжэй стане яго лаўцам.

Праверыў пісталет. У кішэні курткі быў усяго адзін запасны «стручок». Папракнуў сябе:

— Бесклапотна мы вылятаем. Не думаем, што можам спешыцца. Зямля — яна мае сілу прыцяжэння, дарагія таварышы. Вось так, Шувалаў! Hi пуха ні пяра. Пайшоў к чорту! Ці пацэлілі хоць у мост? Дарагую ж цану заплацілі…

Адно ён убачыў пэўна: у ракетную устаноуку пацэліў. Калі ix пачнуць шукаць, а шукаць будуць верталёты, заўсёды шукалі верталёты, з гэтай устаноўкі пуску не будзе. Наўрад ці ёсць у ix другая для стынгераў. Гэта ўсё ж не чушкі «зямля-зямля», якія можна запусціць з драўляных козлаў.

Але… адыходзіць. Хутчэй адыходзіць!

Ён умеў добра лятаць. Умеў хадзіць па роўнай палескай зямлі. Ён не навучыўся хадзіць па тарах. Па Каўказскіх. Кароткая паўза была

паміж камандзіроўкамі сюды, у чужыя горы.

Напрасцяк лез на даволі крутую гору, трымаючы на поўнач. У спіну яму свяціла сонца. Па схілах гор плылі цені ад хмар. Злавесныя, як звяры. Сонца гарачае. А вецер халодны. Зняў куртку — вецер ледзяніў успацелую спіну.

Гадзіны праз дзве такой нязвыклай хады знясілеў; не дапамагла слава лепшага валейбольнага іграка — за дывізію гуляў.

— Слабак! Слабак! — узлавана дакараў сябе.

Перасохла ў горле. Пакутліва смажыла. I — хаця б які раўчачок. Хаця б са скалы ці з неба ўпала кропля вады. Пажухлая трава. Голыя кусты.

— I за зямлю гэтую льецца столькі крыві!

Ен гаварыў… не сам з сабою. З Леанідам. Ён усё яшчэ адчуваў яго прысутнасць. Жывога. Здавалася, што Сушко прыкрывае яго. Як у палёце. Азіраўся i бачыў яго — унізе, у міжгор’і, дзе, здавалася, струменіць вада. Разумеў, што гэта ўжо галюцынацыі. Ранавата.

— Слабак! Слабак!

З’еў нейкія ярка-чырвоныя горкія ягады — каб іірапіаць смагу, падмацаваць сілы. Але ад ix, што ад чачы, закружылася галава. Сеў. Прыціснуўся захаладалай спіной да нагрэтай сонцам скалы. Накрыў грудзі курткай. Стала хораша, утульна, толькі бал ел i палец, што пракусіў, не даваў ні на міг забыцца пра Лёню, i калена. Калена трывожыла: разбаліцца так, што не з долее ісці, тады выйсце а дно — куля… Але думкі такой выракалася ўся яго істота. Не, змагацца да канца! Паўзці на жываце. Колькі паўзці? Куды? Добра ведаў, што гэты пагранічны раён пад уладай душманаў. Сустрэць можна толькі ix. I літасці ад ix не чакай.

Парадаваўся, што падняўся высока. Нямнога засталося да пакатай вяршыні, да перавала. Што там за перавалам? Можа, даліна? Чалавечае жытло? Няўбраная кукуруза. Яна смачная i сырая. У часці даўно паабедалі! Набліжаецца вячэра…

Барыс пракаўтнуў горкую сліну.

— Хто шукае нас? Сам Шувалаў? Крык мой па Лёню пачуў i зразумеў… Для яго гэта ўдар, якога даўно не было — адразу страціць дзве машыны. Чалавека, Шувалаў! Чалавека! Ах, Лёня, Лёня! Дрэнь ты, маёр! Ці не служыш двум гаспадарам? Чаго варты твае разведданыя? Мост i дурань мог выявіць. А чым яго прыкрываюць? Не. Нейкія знакі ён рысаваў. Але ці легка на такой хуткасці ўсё ўбачыць, ўсё засекчы! Абрыдла ўсё да д’ябла. Чаму я павінен забіваць? У імя чаго? Каму я павінен? Што? Чаму мне трэба паміраць? За што?

Ціўкнула куля.

Барысу здалося, што ён заснуў. Але інстынкт самааховы прымусіў паваліцца на бок, прыціснуцца да зямлі. Ціўкнула другая. Ca скалы над ім пырснулі каменныя асколкі. Яго засеклі! Пагоня! А было ж адчуванне, што навокал на многа вёрст — ніводнай жывой душы. Калі засеклі тыя, хто шукае яго, хто атрымаў загад па рацыі… радыёсувяззю маджахеды забяспечаны лепш, чым афганскія ўрадавыя войскі, багатых апекуноў маюць, — шанцы яго на ўратаванне ўпалі да нулявой адзнакі, як на шкале гаручага.

Поделиться:
Популярные книги

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Марченко Геннадий Борисович
3. Вторая жизнь Арсения Коренева
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Младший сын князя. Том 8

Ткачев Андрей Сергеевич
8. Аналитик
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 8

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь