Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Выехаў на знаёмае месца пад дубам, дзе ў мінулыя добрыя вёсны i леты неаднойчы адпачывалі, любуючыся ракой i блізкім новым горадам.

Выйшаў з машыны.

Сцямнела. Hi горада, ні станцыі не было відаць. Але на саркафагу i на дзеючых блоках гарэлі яркія чырвоныя сішалы. Як сігналы трывогі. Стоп сігналы: спьшіся, чалавецтва!

Уладзімір Паўлавіч узняў над сабою сціснутыя кулакі.

— Стаіш? Свеціш? Паліш людзей? Спалі мяне! Не можаш? Не па зубах я табе? Скура ў мяне задубянелая! Свінцовая! Чуеш? У мяне свінцовая скура стала! — i павольна апусціўся на калені, ударыў кулакамі ў зямлю, крыкнуў ёй; — А ты чаму анямела, сціхла? Уздрыганіся!

Чалавек крычаў —

зямля маўчала.

1991

Узышла палыновая зорка…

Перагорнута апошняя старонка рамана, сама час сабрацца з думкамі, асэнсаваць расказанае пісьменнікам, але твор «не збіраецца» адпускаць ад сябе. Быццам нейкая вялікая прыцягальная сіла трымае цябе, паралізуе волю, не дазваляе зрабіць крок наперад, вырвацца з ціскоў таго жудаснага, што адбылося ў Чарнобылі i з чаго выкарабкацца не толькі нам, a i нашчадкам нашым, новым i новым пакаленням — праз дзесяткі гадоў, сотні, калі, вядома, выжывуць яны, бо генетычны код нацыі падарваны, разбураны, бо — у гэтым сумленныя, схільныя да праўды вучоныя не сумняваюцца, «мірны атам» асабліва страшны, паколькі сваю прыхаваную сілу выяўляе i праяўляе спакваля, будзе вельмі нялёгка. Па-ранейшаму знаходзішся разам з галоўным героем Уладзімірам Паўлавічам Пыльчанкам. У той момант, які воляй сваёй творчай фантазіі i таленту, падараваў на сутыкненне з ім I. Шамякін.

Уладзімір Паўлавіч толькі што пахаваў любую жонку, даведаўся, што старэйшы сын Барыс, лётчык, капітан па званню, загінуў у Афганістане, здагадваецца, ды i ўрачы па сутнасці не вельмі хаваюць складанасць становішча — малодшы Глеб, які працаваў інжынерам на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, наўрад ці ачуняе… Усе гэтыя перажыванні абрынуліся на Пыльчанку магутнай лавінай, якая цісне, не дае магчымасці спакойна жыць, цьмянымі, неканкрэтнымі робіць далягляды заўтрашняга дня. Так хочацца хоць на якую мінуту пабыць сам-насам, засяродзіцца ў сваім, набалелым, выпакутаваным, чаго не заўсёды раскажаш, ды i хіба зразумеюць цябе па-сапраўднаму, калі ў кожнага пасля яго, Чарнобыля, столькі ўласных бедаў: «Выйшаў з машыны. Сцямнела. Hi горада, ні станцыі не было відаць. Але на саркафагу i дзеючых блоках гарэлі яркія чырвоныя сігналы. Як сігналы трывогі! Стоп-сігналы: спыніся, чалавецтва!

Уладзімір Паўлавіч узняў над сабою сціснутыя кулакі.

— Стаіш? Свеціш? Паліш людзей? Спалі мяне! Не можаш? Не па зубах я табе? Скура ў мяне задубянелая! Свінцовая! Чуеш? У мяне свінцовая скура стала! — i павольна апусціўся на калені, ударыў кулаком у зямлю, крыкнуў ёй: — А ты чаму анямела, сціхла? Уздрыганіся!

Чалавек крычаў — зямля маўчала».

Зямля дык маўчала, бо ці віна яе, што над планетай усёй, над сусветам узышла злая зорка — зорка палыновая. Спачатку. канечне, над самім пашкоджаным блокам Чарнобыльскай АЭС, на Украіне, як вядома, гэта. Палын жа па-ўкраінску — чарнобыл. Пасля ж нябачныя радыяцыйныя промні пранізалі наваколле на дзесяткі, сотні кіламетраў…

Наканаванасць лёсу чалавецтва, на які ўплываюць нейкія, па сённяшні дзень невядомыя i незразумелыя нам звышсілы? Магчыма, i так, калі прыгадаць, што ў святых пісаннях згадваецца момант, калі над зямлёй узыдзе палыновая зорка. Аднак не будзем забываць i пра іншае. Не пра загадкава-міфічнае, на што не так i проста даць адказ, улічваючы цяперашні стан сусветнай навукі. А пра рэальна існуючае, якое можна звесці да некалькіх высноў. Простых, звычайных…

Чарнобыль — наша недаравальная безгаспадарчасць… Чарнобыль — наша некампетэнтнасць… Чарнобыль — дыктат над навукай,

калі аўральнасць, выкананне сацыялістычных абавязацельстваў бралі верх над цвярозымі разлікамі… Чарнобыль — няздольнасць (у роўнай ступені i нежаданне) найбольш важныя, архіважныя рашэнні прымаць аператыўна i аргументавана… Тым самым Чарнобыль, як гэта ні страшна прызнаваць, але неабходна, заканамерны вынік, да якога павінна была (рана ці позна) прыйсці камандна-адміністрацыйная сістэма.

З такімі думкамі, відаць, i браўся I. Шамякін за напісанне свайго новага рамана. Прынамсі, гэта вынікае са зместу твора. Змест жа — найперш уражанні, пачэрпнутыя пісьменнікам пад час неаднаразовага наведвання раёнаў Беларусі, на жыцці якіх сказаўся (ды i сказваецца па-ранейшаму) уплыў чарнобыльскай катастрофы, у тым ліку населеных пунктаў, што знаходзяцца ў так званай трыццацікіламетровай зоне. Ездзіў туды i па грамадзянскаму абавязку, калі быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР i Вярхоўнага Савета СССР. Наведваўся ў Хойніцкі раён разам з паэтам Міколам Мятліцкім i празаікам Барысам Сачанкам, ураджэндамі тых мясцін.

Балюча, невыносна пакутліва станавілася на сэрцы ў пісьменніка, калі хадзіў вуліцамі, на якіх ужо болей не збяруцца жыхары. Але хіба меней трывожна было, калі завітваў у родную Карму, што на Добрушчыне? Там, нягледзячы ні на што, людзі жывуць, працуюць, але, калі прыслухацца да аўтарытэтных меркаванняў спецыялістаў, лепей не жыць. I, вядома ж, меў шматлікія сустрэчы з кіраўніцтвам «чарнобыльскіх» раёнаў. Часта гутарыў з прадстаўнікамі абласнога i рэспубліканскага звяна, нямала кансультаваўся з вядучымі вучонымі-атамнікамі, медыкамі.

Магчыма, няма асаблівай патрэбы раскрываць асобныя сакрэты творчай лабараторыі I. Шамякіна. Але, паверце, раблю гэта не толькі дзеля таго, каб задаволіць звычайную чытацкую цікаўнасць, хоць, думаю, ёсць нямала ахвочых ведаць, як аўтар збірае фактычны матэрыял, апрацоўвае i асэнсоўвае яго. З іншай мэтай паглыбляюся ў «святая святых». Знаходзіцца нямала крытыкаў, гатовых ці не перакрэсліваць творы, напісаныя, як на ix думку, на «злобу дня», адмаўляючы тым самым ім права ў высокай мастацкасці, глыбокім псіхалагізме. Маўляў, усё гэта прахадное, выпадковае, ці не простае выкананне славутага «сацыяльнага заказу», які быццам давала раней літаратарам партыя ці ідэалагічныя сістэмы, створаныя ёю. Калі ж глядзець далей, аргументуюць яны свае довады, гэта шшто іншае, як творчасць у рэчышчы «сацыялістычнага рэалізму».

Хочацца адразу рашуча запярэчыць: а хто гэты самы сацыялістычны рэалізм выдумаў? Можна падумаць, што той жа I. Шамякін,!. Мележ, В. Быкаў, I. Пташнікаў, I. Чыгрынаў i іншыя нашы слынныя літаратары вельмі задумваліся альбо задумваюцца, уладкоўваючыся за пісьмовым сталом, кіравацца ці не кіравацца прынцыпамі народнасці, партыйнасці і, канечне ж, метадам сацыялістычнага рэалізму? Пісалі, як пішацца, як талент дазваляе, бо талент — не нацыянальны набытак, як бы прыгожа i арыгінальна гэта ні гучала, а дар божы.

Падобным дарам божым I. Шамякін валодае дасканала. Tоe, што ён, як правіла, быў i цяпер застаецца ў асноўным мастацкім летапісцам сучаснасці, i з’яўляецца адметнасцю яго таленту. Хоць зместам раман «Злая зорка» ў многім адрозніваецца ад папярэдніх твораў пісьменніка, узнік ён не на голым месцы. У адзін рад можна ставіць «Злую зорку», «У добры час», «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Атланты i карыятыды», «Вазьму твой боль». Розніца хіба ў адным. Калі ва ўсіх гэтых раманах, за выключэннем «Злой зоркі», асноўную нагрузку нясуць персанажы, якія знаходзяцца на рознай ступені партыйнага кіраўніцтва, дык у новым творы Пыльчанка — старшыня райвыканкома. Але ж ён таксама камуніст.

Поделиться:
Популярные книги

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Ни слова, господин министр!

Варварова Наталья
1. Директрисы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ни слова, господин министр!

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

(Не) моя ДНК

Рымарь Диана
6. Сапфировые истории
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
(Не) моя ДНК

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец