Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

На паўночны бок ад рэчкi краявiд нiчым ня розьнiўся ад таго, з паўдзённага боку. Ад акопа, дзе сядзеў Сымон, празь цьвiтучы сад вiдаць была напаўразбураная артылерыяй фэрма. Курыў, дагараючы, стог саломы й пуня. Уцалела адно белая хата-ляпянка. Меншы хутар знаходзiўся ў адлегласьцi мэтраў ста пяцiдзесяцi наперадзе крышку налева. Навокал нiкога ня было вiдаць.

Сымон зiрнуў на ляжачы наўзверх акопа свой пуцаты завостраны "п'ятавы" снарад, на той малы хутар i звярнуўся да капрала:

– Як вы думаеце, пане капрал, цi ня варта было-б гэтай бомбачкай смалянуць па гэтай хатцы?
– кiўнуў на снарад i на хату.

– Хто-ж яго ведае. Мо й не зашкодзiла-б.

Падбадзёраны

такiм адказам, стралок ужо стаўляў сваю пузатую стрэльбу.

– Давай, кохасю, - песьцiў i гладзiў сварад Кiцынскi, пакуль перадаць яго Сымону, - заляцi ты туды й секанi па швабах.

Ацанiўшы адлегласьць да абгароджанай плотам i аброслай зеленьню хаты, Сымон мяркаваў, што "п'ятаў" засяг мог быць закароткi, дзеля таго й выцягнуў ножку на максiмальную адлегласьць. Капрал моўчкi прыглядаўся. Камандзер зьвязу, што абяцаў Сымону пляшку, пайшоў дзесьцi налева, цi не да камандзера роты, каб атрымаць далейшыя iнструкцыi.

Сымон прыцэлiўся ў самы шчыт страхi i, моцна прыцiснуўшыся да пляча прыкладам, нацiснуў курок. Снарад разарваўся ў садзе, не далятаючы да хаты на мэтраў дзесяць. Навокал амаль ня было стральбы. Усе зацiкавiлiся выбухам у садзе.

– Эх, партач ты, калега, - скрывiў тоўстыя вусны Кiцынскi.

– Сам ты партач! Не бачыш, што задалёка?

Як хутка выявiлася, шчасьце было ў тым, што "п'ят" не дасягнуў хаткi. Адно сьцiхла рэха выбуху, як з хаты выбегла нейкая фiгура ў "батледрэсе" i, махаючы стрэльбай над галавой, крычала:

– Не стра-а-а-а-ляць, вы там, скуррр-чы сыны!

– То нашы там!
– усхапiўся капрал.

– Мусiць, - схамянуўся Сымон.

– Пся крэў, матка Боская Чэнстахоўская, вось дык было-б!
– перапалохаўся Кiцынскi.

– Хто тут страляў?!
– прыбег, засопшыся, з левага крыла камандзер роты. Пытаюся, хто тут стрэлiў цяпер у гэну хату?

Усе навокал маўчалi. Капiтанаў зрок затрымаўся на "п'яце" й акопчыку, дзе сядзела тройка вiноўных.

– Пане капрал, вы бачылi, хто тут цяпер стрэлiў? Капрал адказаў не адразу. Уталопiўся зрокам у Сымона, быццам мяркуючы, што сказаць, i шукаючы парады ды вырашыўшы, што была й ягоная вiна, адказаў:

– Не, не бачыў, пане капiтан.

– Там пайшоў наш патруль, i маглi пакалечыць сваiх людзей.

– Пане лейтанант, - накiнуўся ён на бягучага зь левага боку камандзера звязу, - чаму не загадалi вы сваiм людзям спынiць агонь?

– Пане капiтан, то само сабой было зразумелым, што лiшняга...

– Мусiць, ня ўсiм было зразумела. Ледзь сваiх людзей не пастралялi. Будзьце пры зьвязе й чакайце далейшых дыспазыцыяў, - кiнуў на адыход.

Сымону прыгадаўся дваццаты патрон, што ў батальёне Мураўёва выстралiў пад час практыкаваньняў над Рэйнам i за якi адседзеў колькi гадзiн арыштаваны ў бункеры. "Мо трэба больш кiравацца развагай, а менш iмпульсамi", - мяркаваў юнак.

IV

Сантэрно засталося ззаду. Ад часу той пераправы дзелiць iх ужо пару дзён. Сямнаццаты батальён зноў iдзе ў наступ. Былi прыйшлi на зьмену iншыя, памаглi. Цяпер зноў iдзе iхняя чарга. Абы хутчэй дабiць i скончыць. Слабое дрыжыць, баронiцца рэшткамi сiл, крышыцца, раздрабняецца, разьлятаецца, а нешта з паднятымi рукамi, раненае й змучанае, перасочваецца на другi бок у палон. Вызвольныя армii iмкнуццца на поўнач. Нiкому ня ўдасца ўжо iх стрымаць, аж пакуль ня дойдуць да мэты. Мэтаю - руiна праектаванага вялiкага тысячагадовага Райху. Праекты засталiся марамi, заўзятасьць i вытрываласьць, падпёртыя людзкой зьверскасьцю й безагляднасьцю да ўсяго чужога, не змаглi пабудаваць супэрiмперыi, што праiснавала-б дэкаду, ня тое што тысячагодзьдзе.

У

вялiкай i шматнацыянальнай армii iдзе наперад сямнаццаты батальён шостай Львоўскай брыгады. Чаму якраз Львоўскай? Некалi й недзе паны стварылi яе, ахрысьцiўшы назовам чужога гораду. Мусiць, не дзеля чыстага сымбалiзму, а каб зьвязаць-замацаваць за сабой чужое, каб выставiць руку па яго i ў будучынi, так як выстаўлялi ў мiнулым. Дый ня толькi выставiць, але й прыгнесьцi ды прысвоiць...

Паны, як вiдаць, мала, а мо й нiчога не навучылiся. I сяньня паўтараюць старое, колькi разоў iмi-ж перажованае й для чужых жыватоў нястраўнае: аб бастыёне заходняе культуры на ўсходзе, аб мiсiянэрстве каталiцтва, падмуры хрысьцiянства, паклiкаюцца на Вастрабрамскую Божую Мацi й шчарбец Баляслава Харобрага...

Пятая пяхотная дывiзiя называецца "крэсовай", а на жоўтым палотнiшчы нарукаўнага шчытка красуецца горды зубр - волат Белавескае пушчы. Ёсьць-жа й розныя iншыя "крэсовыя" палкi й брыгады, у iх лiку й Вiленскi. Паназывалi, каб трымаць у памяцi, што ў чужых краiнах ляжаў i ляжыць рэзервуар iхных багацьцяў.

У шэрагах той шостай Львоўскай крочаць у шматтысячнай масе й Сымон Спарыш, i Ялонскi, i Ялушэвiч - колiшнiя менскiя кадэты, што пачалi змаганьне ня толькi супраць чырвона-маскоўскiх, але наогул супраць усiх рабаўнiкоў, у тым лiку й супраць паноў, магнатаў i ўраднiкаў, што пратапталi сьцежку ў Беларусь з Варшавы. Дый цi толькi гэтая тройка? Ёсьць-жа iх шмат, вялiкая маса. Некаторыя сяньня пахавалiся, прытаiлiся. Нявольнiцкi страх душыць iм грудзi. Ня ў сiлах цяпер выявiцца, клiкацца сваiм iмем. Але пры нагодзе выявяцца. Бо ў глыбiнi сэрцаў iхных - гарачая любоў да адзiнай i пакрыўджанай. Там - Вострая Брама й Жыровiцы, Наваградзкiя й Троцкiя муры, Замкавая гара ў Вiльнi й Сьвятынi Полацку. Нiхто не адбярэ тых бясцэнных скарбаў-успамiнаў.

Нуртуе й бурлiцца гарачая любоў. Дарма, што сяньня навокал i слова роднага не пачуеш, што й песьнi чужыя прыходзiцца заводзiць, дарма, што ў чужым мундзiры - надыдзе час выяўленьня. Бо беларускi народ жыве, бо ня зьнiшчылi яго стагодзьдзямi, бо яшчэ ўчора ўсхапiўся да новага жыцьця й паслаў у баявы марш тысячы юнакоў i юначак, сотнi тысяч жаўнераў i iнтэлiгенцыi. Дарма, што на дарозе шмат перашкодаў - шэрагi вырастуць, узмацнеюць. Бо няма большае зброi на сьвеце, чымся любоў да свайго, бо яна зьяўляецца асноваю асноў, бо на ёй расьце, красуецца, даспявае й дае плён ўсе добра пачатае.

Дык i дарма, што Спарыш, цi Караткевiч, цi трэцi й чацьвёрты iдуць сяньня ў лiку семнаццатай цi шостай Львоўскай, у лiку тых, што - калi-б не Ялта зноў прынеслi-б паняволеньне. Дарма, што й сэрцы iхныя сяньня да ўсяго абыякавыя, зачарсьцьвелыя. Прыйдзе яшчэ ўзлёт, новае аднаўленьне.

А калi Львоўская, дык i што-ж? Былi-ж розныя й раней, будуць i пасьля. Вунь-жа на другiм баку агнявой крывулi крышацца й нявечацца сiлы такога-ж самага, што паквапiўся на занадта вялiкi кусок чужога ды пасьля праглынуць ня стала сiлы. А мо й здолеў-бы, каб часам з другога боку памяркавалi. Але-ж не дазволiлi. Дык заўсёды i ўсюды адзiн i той самы працэс - з аднаго боку прагавiтасьць, гвалт i агрэсыя, з другога - абарона пакрыўджаных, часова цi даўжэй прыгнечаных, а то й зусiм проста абарона, абы не дацца. Быў некалi-ж такi працэс i зь Лiтвой-Беларусьсю. Толькi-ж зашмат ворагаў адразу навалiлiся, прыцiснулi, ледзь зусiм не задушылi, дый цяпер яшчэ душаць з большай сiлаю, чымся калiсьцi. Але дарма iхныя натугi. Як сказаў-бы той Сымон у хвiлiну адсутнасьцi ўсялякага натхненьня, так, проста з моста: "А скулу вам у бок, гадаўё i пошасьць, хеўра цёмная! Ня ўдасца - падавiцеся!"

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение. Земли Ордена

Игнатов Михаил Павлович
17. Путь
Фантастика:
постапокалипсис
уся
фэнтези
фантастика: прочее
сянься
5.00
рейтинг книги
Возвышение. Земли Ордена

Подземелье по наследству. Том 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Подземелье
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Подземелье по наследству. Том 2

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Похититель

Чайлд Ли
10. Джек Ричер
Детективы:
триллеры
9.00
рейтинг книги
Похититель

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо