Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Пранук! Пранук!
– крычаў

У адказ пачуўся ледзь чутны стогн.

– Пся косьць, на чорта яму той воз, чаму не ляжаў!
– камэнтаваў адзiн за сьцяной.

Яфрэйтар маланкай перабег ад сьцяны да "кар'еру". Прылёг i памацаў рукою параненага. Пасьля колькiх хвiлiнаў ён iрвануў назад, i амаль у той самы момант, як дабягаў да сьцяны, снарад шарпануў па "кар'еры", якi ўмiг ахапiла полымя й дым. Тыя, што хавалiся за сьцяной, ужо ня мелi патрэбы пытацца, цi жыве Пранук Бонк.

– Пся крэў! Скурр... сыны!
– вылаяўся зноў яфрэйтар.

Давайце наперад, бо зараз i па нас зачнуць!

Пяцёрка трушком i перабежкамi кiнулася наперад. З гэтага боку адазвалiся гарматы й мiнамёты. Дрыжала й калыхалася залатое вясеньняе, напоўненае смяротнымi зыкамi паветра.

VI

Асноваю перадавога абароннага пункту, куды зьявiлася пяцёрка, была вялiкая мураваная хата. Вокны з паўночнага боку былi пазакладаныя мяшкамi зь пяском. У кутах мура павыбiваныя былi адтулiны дастатняй вялiчынi, каб наглядаць поле абстрэлу. Зь iх тырчэлi цёмна-шэрыя рулi цяжкiх кулямётаў браўнiнгаў. Два былi на першым, а адзiн - на другiм паверсе. Нанач варта ўзмацнялася - адзiн трымаў старожу ззаду хаты, а другi - на першым паверсе дома сьпераду. Узброеныя былi ручнымi аўтаматамi "томсанамi". Камандзерам ПАП-у быў сухi ў твары, высокi й тонкi. у трыццатых гадох зьвязовы падхаронжы. Меў дванаццаць чалавек пад сваёй камандай.

Ззаду хаты, на мэтраў пяцьдзесят воддаль, стаяў пусты хлеў i сьвiран, побач яго - абрэзаны навокал даволi тонкi ўжо, але высокi стог саломы. Гэты ПАП больш быў умацаваны, чымся суседнiя. Рака Сэньё рабiла тут дугу, й нямецкiя пазiцыi больш былi высунутымi ў глыб польскае лiнii, чымся ў iншых месцах. Да варожых пазыцыяў было адсюль каля трох сотняў мэтраў. З паўночнага боку хаты, зараз каля яе, раўналегла да абароннае лiнii бегла мiжхутарная дарога. Цяпер яна ня ўжывалася. Адно начамi хадзiлi па ёй патрулi. Згодна зь iхнымi апавяданьнямi, немцы часта падкрадалiся да самых польскiх пазыцыяў. Ночы былi найбольш небясьпечныя. Удзень абодва бакi абмяжоўвалiся лёгкiмi перастрэлкамi зь мiнамётаў, аўтаматычнай ручной зброi й зусiм рэдка з артылерыi.

Яфрэйтар адрапартаваў камандзеру ПАП-у аб зьнiшчэньнi немцамi "кар'ера" й сьмерцi Пранука Бонка. Гэта была адно фармальнасьць, бо раней яшчэ данесьлi камандзеру ягоныя-ж людзi, што сачылi за ўсiм выпадкам. Тэлефанiчна камандзер зьвязаўся з ротным, якому перадаў няпрыемную навiну. Пасьля зьмярканьня рэшткi Пранука Бонка былi прыбраныя з дарогi людзьмi з санiтарнае часьцi.

Сымонаў твар разьяснеў шчырай, ветлiвай усьмешкай, калi ўбачыў Аляксандра Лабуна. Гэта быў, апрача яго, адзiн беларус на ПАП. Сябры моцна пацiснулi адзiн аднаму рукi.

– Здароў, брат, здароў. Сьцiпла называю цябе братам, але ты мне даражэйшы цяпер, як брат, - трос рукой Сымон.

– Такiх мiлых гасьцей чымся пабольш. Ведаеш, як мне аднаму сярод чужых надакучыла.

– Што й гаварыць.

– Як-жа ты ўцалеў? "Кар'ер" ваш немцы разьбiлi.

– Жартуеш? Такога загартаванага ваяку, як я, i кулi ўжо не бяруць.

– Ня вер тым кулям, бо яшчэ, чаго добрага...

– Ускочылi былi за сьцяну руiнаў. Толькi бядака-шафёр папаўся,

бо хацеў з "кар'ерам" - наўцёкi. "Спандавам" зрэзалi.

– Сукiны каты!

– Вам добра дакучаюць тут?

– Гэта месца даволi небясьпечнае, асаблiва ўночы.

Як быццам на запярэчаньне гэтаму колькi мiн тузанула паветрам. Адна ўпала блiзка хлява, але не дэтанавала.

– Гэй, там!
– пачулася з хаты.
– Чаго пасталi, як разiнькi сярод панадворку?! Бяжыце ў хату або трымайцеся блiжэй сьцяны!

Два беларусы падыйшлi й селi ля кучы зь пяском каля самай сьцяны.

– Ну, як ты? Ужо прывык да фронту?
– пытаўся Лабун.

– Ведаеш, братка, спачатку было страшнавата. Быў-жа чалавек ужо ня раз пад абстрэлам i на фронце - сам ведаеш. Але кожны новы раз, якi-б ты стары жаўнер ня быў, калi трапiш пад агонь, то нанава прывыкай. Здаецца, што ўсе кулi лятуць у тваiм кiрунку й абавязкова ў цябе трапяць.

– А тая, што мае трапiць, дык так неспадзявана бзыкне, што й не агледзiшся.

– У тым-то й сук. Толькi пасьля ўжо чалавек звыкне, што цi кулi сьвiшчуць, цi чмялi гудуць - усё роўна.

– Кажы, што дзе новага. Бачыў каго з нашых цi чуў мо?

– Не, братка, нiкагусенькi, - адказаў Сымон.
– А ты?

– Бачыў на днях Дзежку. Казаў, што ўсе нашы цэлыя й здаровыя. Як i раней, ня страцiў гумару.

– Ага, вось маю i я навiну.

– Ну?

– Не так даўно, тыдзень мо таму назад, чытаў я ў дывiзiйнай газэтцы разьдзел пошукаў Чырвонага Крыжа. I ведаеш, каго напаткаў?

– Каго-ж?

– Мiкула Мар'ян шукае брата Вiталiя Мiкулу.

– Мар'ян Мiкула?

– Так.

– Выглядае, што капiтан Мiкула меў брата.

– Мусiць.

– I што ты зрабiў?

– Ну, што-ж мог... напiсаў у Чырвоны Крыж, што ягоны брат Вiталi быў, ведаеш, у БКА, пасьля ў трыццатай, ды што быў немцамi арыштаваны й, падобна, застрэлены.

– Адказу яшчэ не атрымаў?

Ня было-ж калi.

– Цiкава. Мы й ня ведалi, што Мiкула меў брата ды яшчэ ў польскай армii.

– Ды яшчэ маёра.

– Так?

– Гэтак падаваўся ў пошуках.

– Гм. Ён табе, напэўна, яшчэ раз напiша. Думаю, варта было-б паiнфармаваць яго дакладна, што ведаеш аб капiтану Мiкуле i што ён, ягоны брат, павiнен толькi ганарыцца Вiталем. Гэта быў адзiн з гэрояў нашага народу. Кажу "быў"... Хто ведае, мо яшчэ жыве...

– Хадзiлi чуткi, што зьлiквiдавалi яго ў Дахаў.

– Сам Бог ведае.

I сапраўды за нейкi тыдзень пазьней Сымон Спарыш атрымаў ад маёра Мiкулы лiст, дзе той, пiшучы па-польску, распытваўся пра брата й прасiў, каб Сымон напiсаў усё-ўсенька, хаця-б найменш важнае, што ведае. Сымон напiсаў другi лiст на беларускай мове. У цёплых словах адлюстраваў усё яму ведамае адносна былога свайго камандзера, пачынаючы ад Менску й канчаючы Эльзасам ды пераходамi беларусаў да макiсаў. Што да далейшага лёсу шэфа штаба БКА, хлапец адно мяркаваў, бо й сам ня ведае напэўна, цi капiтан быў зьлiквiдаваны немцамi ў Дахаў. На другi лiст адказу не атрымаў.

Поделиться:
Популярные книги

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Сломанная кукла

Рам Янка
5. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сломанная кукла

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Метатель. Книга 3

Тарасов Ник
3. Метатель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 3

Искатель 3

Шиленко Сергей
3. Валинор
Фантастика:
попаданцы
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Искатель 3