Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

– Не страляць палонных, лайдаку ты едэн!
– крычэў афiцэр.
– Што ты хочаш, каб кожны зь iх змагаўся да апошняга патрону?

Самыя сьмялейшыя з наступаючых спрабавалi вылазiць на верх насыпу. З процiлеглага насыпу чуўся грукат "спандава". Немцы трымалiся на другiм баку. Тое, што ня зьнiшчыла артылерыя, ня выбiлi танкi, мусiла выкарчоўваць пяхота. Рэчышча рэчкi Сантэрно было вузенькае, але супрацьпаводныя насыпы па баках шырокiя. Адлегласьць мiж iхнiмi хрыбтамi сягала да ста мэтраў.

Найгоршы вораг наступаючага жаўнера - гэта нецярплiвасьць i нэрвовасьць. У гэтым на собскiя вочы мог пераканацца

Сымон. Мо вiною тут быў хмялёк у галаве. Здавалася вельмi непраўдападобным, каб цьвярозы чалавек мог зрабiць так, як адзiн з жаўнераў зьвязу. Цяжка было пасьля, гледзячы на акрываўлены труп, у агнi бою варажыць, якiмi матывамi ён кiраваўся, калi раптам, падпоўзшы да самага верху першага насыпу ды асачыўшы на другiм баку "спандаў", што, быццам гарохам, сеяў кулямi, ён устаў на цэлы рост i, нешта моцна крыкнуўшы, пачаў з "томсана" абсыпаць бункер, адкуль адзываўся "спандаў".

– Што ты робiш, вар'яце?! Кла-а-дзiся!
– крычаў на яго зьвязовы. Ледзь пасьпеў падафiцэр скончыць заглушаную стрэламi перасьцярогу, як з процiлеглага берагу пачуўся грукат другой сэрыi "спандава". Неразумны польскi куляметчык ад вялiкага болю здрыгануўся ўсiм целам ад галавы да ног, рукi выпусьцiлi "томсан". Чалавек скурчыўся й пакацiўся ўнiз па даволi стромым насыпе, прыцiснуўшы рукамi залiтыя крывёю грудзi. Два жаўнеры падскочылi да яго ў часе перадсьмяротных сутаргаў. Зьбялелы, стогнучы, варушыў яшчэ вуснамi й нешта стараўся сказаць, але ня мог, а ў адкрытых вачах адлюстраваўся неспадзяваны жах. Быў гэта той самы кулямётчык, што пару хвiлiн таму застрэлiў немца, якi з паднятымi рукамi вылазiў з акопу, каб стацца палонным.

III

– "П'ят"! Давайце сюды "п'ят"!
– клiкаў Сымона камандзер зьвязу.
– Там! Бачыш?
– паказваў пальцам, падпоўзшы да самага верху насыпу, афiцэр.
– Гэты бункер.

– Так ёсьць, пане лейтанант.

– Пачастуй iх.

На насыпе з другога боку рэчкi Спарыш заўважыў прыкрыты зверху абсохлымi ўжо зялёнымi галiнкамi невялiкi бугор. Крыху нiжэй чарнелася падоўжаная адтулiна.

– Уважай! Ня вылазь занадта наверх!
– перасьцерагаў камандзер. Сымон на жываце ад'ехаў крок назад i выставiў правую руку да Кiцынскага:

– Давай хутчэй снарад!

З мэталёвай пушкi, з верхняй кiшэнi "батледрэсу" выцягнуў доўгi, на сантымэтры тры, запальнiк i завастрыў бомбу. Рыжа-чарнявы насып, сьпечаны нядаўна танкавымi агнямётамi, курыў яшчэ карэньчыкамi травы. Моцна пякло зьверху сонца. Левым рукавом Сымон выцер зь iлба пот, што залiваў вочы, i паставiў на ножку "п'ят", вызначыўшы адлегласьць на шэсьцьдзесят мэтраў. Прыклад кароткай стрэльбы моцна таўхануў правае плячо, што адчувала яшчэ ранейшы боль. Снарад разарваўся,не далятаючы да бункера, крышку направа ўнiз.

– Давай зараз другi! Не марудзь!
– спанукаў лейтанант.
– Калi за гэтым разам трапiш у мэту, заробiш ад мяне пляшку водкi.

– Думаю, што траплю.

– Дык давай.

У гэты час цемнаватая адтулiна з супрацьлеглага боку адклiкнулася "спандалавым" залпам. Наступаючая пяхота не магла вылезьцi на верх насыпу. Дождж куляў бзыкаў па яго хрыбце, а некаторыя, адбiўшыся рыкашэтам ад рэдкага каменьня, быццам тыя жукi, страцiўшы ранейшы iмпэт, завурчалi, пералятаючы за плечы.

Сымон падняў "п'ятаву" ножку вышэй, аблiчаючы на адлегласьць

дадатковых дзесяцi мэтраў, i заладаваў другую бомбу. Прычакаўшы, пакуль сьцiхне кулямёт, на жываце пад'ехаў да самага верху насыпу i цэлiўся мо пяць секунд. Гэтым разам даўганосая, круглаватая, велiчынёю з добрую бручку хвастатая бомба трапiла проста ў вызначаную адтулiну. Стаўбур зямлi, пылу й кавалкаў дробнага сучча падняўся на мэтраў пяць уверх. Бункер ахутаўся пылам, полымем i дымам.

– Брава! Вось маладзец!
– крыкнуў у захапленьнi малады афiцэр.
– Маеш ад мяне пляшку водкi.

– Калi, пане лейтанант?
– усьмiхнуўся ад задаваленьня Сымон.

– Пасьля сканчэньня акцыi.

– Ну, гэта дык па вадзе вiламi пiсана. Хто ведае, калi тая акцыя скончыцца.

– Я-бы цяпер табе даў, дык уп'ешся й другi раз не трапiш у бункер, тлумачыў афiцэр, вылезшы ўжо наверх i разглядаючыся па баках.

– Усё роўна я гэтага вам не дарую, пане лейтанант.

Але той ужо ня слухаў. Рукамi паказваў людзям, каб вылазiлi наверх i падцягвалi для пераправы лодкi.

– Бяры ўжо, калега, i гэтую, - сунуў Кiцынскi апошнюю з кантэйнера бомбу. Сымон узяў яе й завастрыў. На правым крыле жаўнеры спускалiся ўжо ўнiз.

– Але-ж i душна, - жалiўся Кiцынскаму Спарыш.

– Няхай яе кроў залье, такая сьпякота, - памог наракаць паляк.
– I цягай, як той дурань, столькi ладунку на плячох. Добра, што хаця крыху ўжо выстралялi.

Рэчка была няглыбокая й вузкая. Пантонныя лёгкiя лодкi бралi па пяць чалавек. Сымон пераяжджаў на другi бок устоячкi, перавесiўшы цераз плячо "п'ят" i трымаючы ў правай руцэ завостраную бомбу. Вельмi ўважаў на доўгi нос i чырвоны запальнiк, каб, баранi Божа, чаго iм не дакрануцца. Запальнiк быў надзвычай адчувальны, й часта бомба выбухала, стукнуўшы носам аб якую галiнку...

На другiм баку Спарыш не хацеў бачыць, якое зьнiшчэньне зрабiла ягоная бомба ў бункеры. Хоць даўно звыкся з касьбой сьмерцi навокал, ён адно ў выпадку неабходнасьцi пазiраў на забiтых цi пакалечаных. Апынуўся разам зь Кiцынскiм i нейкiм малым тоўсьценькiм капралам у вузкiм, кароценькiм акопе, выкапаным накшталт лацiнскае пяцёркi. Раён ракi Сантэрно на гэтым адрэзку ўжо маўчаў. Адно на левым флянгу, мо на кiлямэтр цi больш воддаль, трывала самая заядлая перастрэлка ўсялякае зброi, улучна з артылерыяй. Абаронцы моста й шашы сканцэнтравалi там вялiкiя сiлы.

Вось наперадзе над чупрынамi садоў праiмчалiся ў заходнiм кiрунку адзiн за адным тры ганчакi-"спiтфаеры", й там дзесь над шашою загрукацелi з гарматак якраз так, як калiсь, пранюхаўшы калёны трыццатае дывiзii на гладкiх эльзаскiх дарогах.

Тыя самыя самалёты. Калiсь - чужыя, цяпер - свае. Iхнi грукат некалi напаўняў цябе трывогай, цяпер улiваў моц i сiлу. I гэта ўсё на працягу пяцi-шасьцi месяцаў. Цi-ж ня здурэў гэты сьвет?
– думаў "п'ятавы" стралец.

Пераправа пяхоты праз рэчку трывала каля гадзiны. Займалi акопы й бункеры на паўночным баку. Нiзка хiлiлася на захад сонца. Загадана было затрымацца. Шмат акопаў, як вiдаць было, абаронцы лiнii Сантэрно нiколi ня ўжывалi. Магчыма, што наступ быў занадта гвалтоўны, магчыма, што ў немцаў не хапiла людзей. Апошняе было менш праўдападобным, бо як-нiяк Сантэрно было другой абароннай лiнiяй i мусiла быць абсаджана жаўнерамi.

Поделиться:
Популярные книги

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Доктор 4

Афанасьев Семён
4. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 4

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Антикиллер-2

Корецкий Данил Аркадьевич
2. Антикиллер
Детективы:
боевики
9.23
рейтинг книги
Антикиллер-2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

И вспыхнет пламя

Коллинз Сьюзен
2. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.44
рейтинг книги
И вспыхнет пламя

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Ваше Сиятельство 9

Моури Эрли
9. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
стимпанк
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 9

Фиктивный брак госпожи попаданки

Богачева Виктория
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Фиктивный брак госпожи попаданки

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV