Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Змагарныя дарогi
Шрифт:

Пасьля блiзу гадзiннага чаканьня ўсiх палонных накiравалi ў горад пад канвоем мясцовае палiцыi. Прайшоўшы колькi вулiцаў, спынiлi iх перад будынкам каманданта. Афiцэраў паклiкалi на допыты. У гэтым часе францускiя жаўнеры, што праходзiлi й праязджалi, шнырылi ў людзей па кiшэнях. Ужо зусiм сьцямнелася, калi загналi палонных у падвал нейкага вялiзнага будынку. Там прасядзелi мо пару гадзiн, атрымаўшы першую страву па гэтым баку - па лыжцы нясмачнай полiўкi.

Заладаваўшы людзей на шматлiкiя транспартныя машыны, завезлi iх за паўдзесятка кiлямэтраў у нейкае мястэчка, дзе разьмясьцiлi

на начлег (як Сымон назаўтра даведаўся, прыгледзеўшыся) у пустой жыдоўскай сiнагозе. Пры ўваходзе ў яе яшчэ раз лазiлi людзям па кiшэнях, i ў шматлiкiх беларусаў вытварылася iдэя, што французы - дасканалыя кiшанёвыя майстры.

Сымон апынуўся наверсе, у вялiкiм бочным пакоi. Людзей напакавалi туды, як у бочку селядцоў. Праз вокны сьвiстаў вецер. Было цёмна. Людзi клалiся адпачываць на сьцюдзёнай падлозе. Ногi й галовы так паблыталiся, што цяжка было-б i разгледзець, што да каго належыць.

У адным кутку чуваць было нямецкую мову.

– Ты куды нагу ўпёр мне ў плечы!
– жалiўся адзiн голас.

– Павярнiся-ж ты хаця крышку, каб i я прылёг.

– Вось дык i жывём, - уздыхнуў трэцi.

– Камэрад, камэрад! Дас iст фаў драй!
– дражнiў немцаў Рэшатаў.

Колькi чалавек гучна засьмяялася.

II

Ранiцою Сымон разгледзеўся. Бажнiца была паўнюсенька набiта народам. Балькон, нiжняя заля, бочныя каморкi - усё было перапоўнена.

– Слухай!
– гукнуў Сымона Пiсаронак.
– Караткевiч тут ёсьць.

– Так? Дзе ён?

Знайшлi Вiктара на бальконе. Сядзеў i, пазяхаючы, разглядаўся. Усмiхнулiся, паздароўкалiся, моцна пацiснулi рукi.

– А калi-ж ты трапiў?
– пытаў Сымон.

– Учора апаўднi.

– Дык дзе-ж ты так доўга быў заваляўся?

– Братка, каб ты толькi ведаў, - пазяхаў iзноў той.
– Хацеў я ўжо быў заставацца ў селянiна. Дамовiўся, усё абцяпаў, як належыцьца. Начаваў у яго цэлую ноч. Дзе-ж ты, братка, такое бачыў... Як пасядзеў адну пару ў тых вакопах - вады па каленi... Не, думаю, не такi я дурань, каб калець на сьцюжы. Дык ведаеш, пайшоў да Рэшатава й прашу, каб даў мне боты. Ён кажа: дам табе боты, дык хутка нi цябе, нi ботаў не ўбачу. Зараз змыешся, кажа. Як узяла мяне, братка, злосьць. Не, думаю, скула-ж табе ў бок. Калi так, думаю, дык i фiгу мяне больш убачыш. Забраўся я да мужыка ў пуню на сена й выспаўся як належыцьца. Спаў да васьмi. Ранiцаю ўстаў, папiў культурна кавы, пасьнедаў у гаспадара дый толькi ўжо збiраўся ў цывiльнае пераапранацца, як тутака табе й пачалося. Ад хаты да пунi не было як перабегчы: мiны кругом клалiся, кулi навокал сьвiсталi...

– А я-ткi думаў, чаго яны так моцна ў тым баку страляюць?
– жартаваў Сымон, ведаючы, што сябра заўсёды дабаўляе й перахвальвае.
– Ажно гэта яны цябе старалiся зь бясьпечнага сховiшча вывудзiць. От яно як!

– Ты сьмейся ня сьмейся, - крыху зьбянтэжыўся Вiктар, - а надта смачна й ня было. Гаспадар дамовiўся мне цывiльную вопратку ў пуню прынесьцi. Дык дзе там! Ня было як. Цi то ня мог прайсьцi, цi то пабаяўся. Ягоная хата была якраз з таго боку вёскi, дзе найбольш абстрэльвалi. Што-ж тады мне заставалася рабiць? Залез я, ведаеш, у хлеў i схаваўся пад бычкоў

за карыта...

– Куды? Куды?

– Схаваўся за карыта ў быкоў.

– У быкоў? Га-га-га!
– рагатаў Сымон, а Пiсаронак яму памагаў.
– Але-ж зь цябе й ваяка. I даволi арыгiнальнае сховiшча. А даiць iх ня пробаваў? Га-га-Та, хэ-хэ...

Вiктар зьбянтэжыўся.

– Ну, апавядай далей, - спанукаў сябра.

– Што-ж там многа апавядаць? Прыйшлi й выцягнулi.

– Хто прыйшоў i як выцягнулi?

– Гаспадар сказаў iм, мусiць, бо доўга чакаць - не чакаў. Прыйшло, брат, двое - чорны зь белым. Як хвацiлi мяне за рукi й ногi ды як павалаклi з-за таго карыта, дык чаго ўсiх канцавiнаў не павыкручвалi. Як убачылi, заразы, гадзiньнiк, дык чаго з рукой не адарвалi. Забралi ўсё ўсенькае: i хлябак, i шапку, застаўся во як стаю.

– Эх, брат, ну й ваяка-ж зь цябе, - сьмяяўся Сымон. Рана пачалi ладаваць палонных на машыны. Мiж афiцэраў вiдаць было й маёра Мураўёва. Ён стараўся быць вясёлым, але гэта не надта ўдавалася. Вясёласьць была штучная. Тое-ж наглядалася й мiж iншых афiцэраў. Яны апранулi штучныя маскi бесклапотнасьцi, з-пад якiх вiдаць было няпэўнасьць цi навет i некаторую трывогу. Магчыма, што ў галовах гнязьдзiлiся ранейшыя, часта паўтараныя немцамi пагрозы, што ўсе палонныя будуць аддадзеныя ў рукi Сталiна.

Даўгi транспарт з палоннымi, што стаялi ў кузавах аўтамашынаў, ужо каля паўдня выехаў у кiрунку Бэльфорта. Праяжджалi празь вёскi, густа ўпрыгожаныя францускiмi сьцягамi, мiма сьвяточна апранутых жыхароў i калёнаў францускага войска, што пасоўвалася на фронт. З боку як адных, так i другiх у адрас палонных чулiся дзiкае выцьцё, пагрозы й насьмешкi. Той цi iншы з французаў падбягаў i стараўся плюнуць у палонных. Хто ведае, цi сустрэчныя адносiлiся-б iнакш, калi-б ведалi, што палонныя ня былi немцамi.

Транспарт праяжджаў празь вялiкую вёску, дзе разбурэньнi й розны хлам на вулiцы сьведчылi аб нядаўнiх баёх. Усюды было поўна цывiльных i вайсковых. На павароце аўтамашыны спынiлiся. Сымон зь сябрамi стаяў у кузаве другой машыны. Колькi цывiльных, у тым лiку адна жанчына, набраўшы поўныя прыгаршчы гразi, пачалi абкiдваць ёю палонных. Яны дзiка смяялiся й крычалi, калi гразь пападала ў мэту. Канвойныя, што стаялi па чатыры ў кожным кузаве з бакоў, з уцехаю глядзелi на тыя зьдзекi, бесьперапынна жуючы амэрыканскую гуму.

Малы смаркаты падлетак, каб зблiзку лучыць гразёй у каторага палоннага, спрабаваў узабрацца на прыступку кабiны. Гразь, няўмела кiнутая малой рукой, адбiлася аб борт кузава й часткова трапiла смаркачу за каўнер. Пачырванеўшы ад сораму й злосьцi, ён схапiў з кучы хламу палку й зноў стараўся дастацца на прыступку, каб бiць безабаронных людзей. У гэты час адзiн старэйшы чарнавусы мужчына, прыдбаўшы добрую дубiну, пачаў абкладаць ударамi палонных на кузаве трэцяй машыны. Былi там пераважна немцы, й тым па краях добра папалася. У кузавах машынаў адбываўся ў часе гэтых пабояў рух: мацнейшыя выпiхалi слабейшых на краi, а самi цiснулiся, прысеўшы на кукарэчкi, у бяспечную сярэдзiнку. Пабоi й дзiкiя крыкi натоўпу прадаўжалiся, аж пакуль транспарт ня рушыў зь месца.

Поделиться:
Популярные книги

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Доктор 4

Афанасьев Семён
4. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 4

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Антикиллер-2

Корецкий Данил Аркадьевич
2. Антикиллер
Детективы:
боевики
9.23
рейтинг книги
Антикиллер-2

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

И вспыхнет пламя

Коллинз Сьюзен
2. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.44
рейтинг книги
И вспыхнет пламя

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Ваше Сиятельство 9

Моури Эрли
9. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
стимпанк
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 9

Фиктивный брак госпожи попаданки

Богачева Виктория
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Фиктивный брак госпожи попаданки

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV