Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зямля пад белымі крыламі

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Законы князёў, а пасля каралёў былі жорсткія. Нягледзячы на тое, што падарожнік барон Меерберг, які наведаў Беларусь у XVII ст., казаў, быццам мясцовыя лясы нават багацейшыя на звяроў, чым лясы поўначы і ўсходу Расіі, — дзічы, мабыць, паменшала. "Устава на валокі", прынятая 1657 годзе, казала, між іншым: "А ва ўсіх пушчах нашых і агульных, дзе раней сяляне нашы для нас баброў лавілі, там і цяпер … лавіць павінны. А калі б недзе, на рэках і азёрах нашых, бабры з'явіліся зноў, дык і там сяляне лавіць павінны; а за работу браць ім кожнага пятага бабра або падбрушша ад кожнага". Людзям забаранялася трымаць пры лясных лазнях жывёлу, зброю, сабак, сячы лес у тых мясцовасцях, дзе рабіліся аблавы, пад страхам пакарання смерцю

не дазвалялася страляць аленяў і зуброў нават на ўласнай зямлі. Забаранялася касіць сена на месцах аблаў, а там, дзе дазвалялася, — забаранялася браць з сабою стрэльбы, сабак і рацішчы (рагаціны). Можна было біць драпежнікаў, а таксама птушак толькі на сваіх "валоках"… Але ў XVІІІ ст. усё пайшло дагары нагамі. Дзяржава, Рэч Паспалітая, саслабела, кароль не азначаў нічога, магнаты і шляхта грызліся. Дзе ўжо тут было сачыць за лесам, за правільным промыслам і падтрымкай звяроў.

…Так і здарылася, што ад першабытных лясоў, асабліва шырокалістоўных, ад старажытных зубрыных дуброў, ад мядзведжых пушчаў над махавамі балотамі і ціхімі бабровымі рэкамі засталіся тры-чатыры бастыёны.

Адзін з іх на поўначы Украіны і поўдні Беларусі. Палессе. Астатнія — на Беларусі. Лясы ў вярхоўях Бярозы-ракі. Налібокі. І самы стары і цікавы бастыён — Белавежа.

Цяпер той, хто хоча на свае вочы бачыць, які быў Шэрвудскі лес у часы Робін Гуда, Ардэнскі лес у часы рыцараў Круглага Стала і казачых волатаў, Тэўтабургскі лес у часы Армінія, не павінен шукаць такога ў сябе, у Англіі, Францыі, Германіі, а павінен ехаць сюды, у спрадвечны лясны аплот.

Некалькі стагоддзяў назад пушча цягнулася з захаду на ўсход на сто з лішнім кіламетраў, аж да самага Кобрына, а з поўначы на поўдзень — кіламетраў на сто трыццаць — сто пяцьдзесят. Цяпер адлегласць між паўдзённай і паўночнай межамі — 65 км, між заходняй і ўсходняй — да трыццаці. Даўжыня межаў 500 км, плошча — 79 171 га.

Здаўна ў веснюю повень, калi Брэсцкае i Прыпяцкае Палессе, старадаўняе "мора Герадота", ператваралася ў сапраўднае мора, у якiм па шыю стаялi лясы, — усё звяр'ё ратавалася на Мазырскай градзе i на Загароддзi, але пераважна на больш узвышанай, Прыбугскай раўнiне, на якой ляжала пушча. У сонечных грабавых i бярозавых лясах звiнелi птушкi, над рэкамi было аж цёмна ад качыных чарод, у змрочных ельнiках блукалi мядзведзi, у спрадвечных дубровах пасвiлiся сотнi тысяч дзiкоў, аленяў, коз i зуброў. Тады пушчу насяляла дзiкае i ваяўнiчае балтскае племя ятвягаў. Першая вартавая вежа, узведзеная славянамi ў абарону ад iх, нязвыкла бялела ў нечапаным лесе ашкуранымi, свежаабчасанымi бярвеннямi. Ад гэтай белай вежы, мабыць, пушча i атрымала назву Белавежскай.

Пазней, у XIII ст., князь Уладзiмiр загадаў вопытнаму мужу, дойлiду Алексе, замкнуць ятвягам выхад з пушчы, пабудаваўшы на ўзгорках ля ракi Лясная "стоўп каменны", вежу ў трыццаць метраў вышынi. Колеру тэракоты, са слядамi позняй пабелкi (нейкi невук пастараўся), яна i дагэтуль ганарлiва высiцца над маленькiм мястэчкам Камянец. Некаторыя няправiльна гавораць, што яна i ёсць Белая Вежа, хаця нiхто яе даўней так не называў, дый колер яе зусiм iншы.

Беларусы даўно асiмiлявалi ятвягаў, а Пушча ўсe была месцам паляўнiчай забавы, спачатку для мясцовых князёў, а пасля для польскіх каралёў. Але не толькі для гэтага. Кожнай вайне яна плаціла даніну, кормячы беларуска-літоўскае войска. Князь Вітаўт, ідучы пад Грунвальд, учыніў тут вялiзнае паляванне. Былі забіты тысячы дзікоў, зуброў i аленяў, каб забяспечыць войска мясам на ўвесь час вайны.

Калі гэта было збольшага патрэбнай мерай, то каралеўскiя i царскiя паляваннi ў пушчы былi вандалiзмам. Паляванне Аўгуста ІІІ у 1752 годзе, калi звяроў выганялi праз калiдор з жэрдак на вытанчанага забойцу i ягоную свiту, перапалавiнiла звярынае насельнiцтва Пушчы. На схіле ХІХ ст. рускі цар Аляксандр (таксама трэці), кат свайго і

іншых народаў, арганізаваў тут такую ж самую планамерную і абыякавую бойню. Сотні аленяў, ласёў, дзікоў. Дзясяткі фатаграфій ганарлівых поз сярод трупаў, і за чаркай "паляўнічай гарэлкі", і на ўрачыстым банкеце, і сярод "удзячных" сялян. Раскошна выдадзеная ў памяць аб гэтым подзвігу кніга з малюнкамі лепшых расійскіх ілюстратараў таго часу — шэдэўр паліграфічнага майстэрства.

Пушча аглухла ад стрэлаў. Хрыпелi праз кроў дзiкi, бiлiся ў сутаргах аленi i рахманыя данiэлi, цяжка валiлiся на зямлю i моўчкi памiралi зубры (зубр заўсёды памiрае моўчкi, не прынiжае сябе нават у смяротны час, трымаецца гонару). I так вось Пушча змоўкла i сцiшылася перад тым, як зрабiцца нямой Пушчай.

Дапамагалі не толькі "ўладары народаў", але і купцы, якія дзе яўна, а дзе і таемна скуплялі шкуры. Собаля (праўда, гэта было раней, у XVI–XVII стагоддзях) прадавалі ў Мінску і Навагрудку звязкамі па 40 штук, а гарнастая — звязкамі па 100–250 штук. Тысячы такіх звязак ішлі ў глыб краіны і за мяжу. Напрыклад, у мінулым стагоддзі на Беларусі за адну аблаву нярэдка забівалі да 4 мядзведзяў. Ужо ў XX ст. бабровыя калоніі можна было лёгка пералічыць і ўсё ж іх бязлітасна знішчалі.

Немцы ў першую акупацыю знішчылі чвэрць апошняга "Uhrwald'y" ў Еўропе.

За польскім часам англійская фірма (тая, ад якой засталіся насыпы вузкакалеек) ледзь не даканала астатняе. Бедны лес!

Усе гэта свінства, увесь гэты беспардонны разбой бачыла Камянецкая вежа. З яе адбіваліся атакі ятвягаў і крыжаносцаў, на ёй былі царскія ўрадавыя пасты ў часе паўстання Касцюшкі і Каліноўскага. Пушча заўсёды хавала сваіх сыноў (між іншым, і партызан у Айчынную вайну), сыноў свабоды. І вось вежа глядзела, як гэты аплот свабоды высякаюць.

У 1921 годзе нехта Барталамей Жпакоўскі забіў апошняга зубра, у 1923 г. на Парыжскім міжнародным кангрэсе аховы прыроды выявілі, што на зямлі засталося 52 зубры, прададзеныя ў свой час з Белавежы ў заапаркі і паркі заходніх арыстакратаў і магнатаў прамысловасці. Некаторых з іх купілі і ў 1929 г. зноў завезлі на радзіму, адкуль калісьці прадалі, у Пушчу.

Зараз на беларускай палове запаведніка (частка Пушчы ляжыць на тэрыторыі ПНР) налічваецца семдзесят (па звестках 1970 г.) зуброў, ды шмат яшчэ перавезлі ў некаторыя другія запаведнікі краіны і за мяжу. Каб разводзіліся. Каб не рызыкаваць "адзіным месцам абітання" каштоўнай жывёлы.

Белавежскія зубры, якія нарадзіліся ў Польшчы, носяць імёны, якія пачынаюцца на літару "п". Тыя, што нарадзіліся на Беларусі, маюць імёны, першая літара якіх — "б" (напрыклад, Борус).

…Зубр дужа цікавы звер. Засведчаны, напрыклад, такі факт з пачатку ХІХ ст. Нейкі шляхціц вяртаўся дужа п'яны з гулянкі пушчанскай дарогай і, вядома, заснуў у санках, зашыўшыся ў сена. Зубр падышоў, асцярожна паддзеў чалавека рагамі і выкаціў у снег. У таго адразу ж і хмель прапаў. Коні не збаяліся зубра. Як ступалі дагэтуль, так ступалі і далей. Зубр ішоў за санкамі і еў сена. А шляхціц валокся за ім па снезе і гарлаў:

— Жываціна ты подлая! Карова ты халерная! Аддай, кажу! Апсік (як на ката)! Каб цябе самога так выкаціла, як ты мяне выкаціў…

Зубр, не звяртаючы ўвагі, "уклаў" (з'еў) усё сена і пайшоў у лес.

Раскажу яшчэ некалікі выпадкаў, сведкам якіх быў я сам.

У пушчы зуброў трымаюць па-рознаму. Ля галоўнага будынка (там гасцініца, рэстаран, музей) ёсць нешта накшталт заапарка: вялікія вальеры, у якіх звяры жывуць у максімальна прыбліжаных да натуральнага свайго жыцця ўмовах (калі яны вытапчуць траву, агароджа пераносіцца на новае месца, пакуль старое не зарасце). Тут некалькі зуброў, дзікі, алені, лані і іншыя жывёлы пушчы. Гэта каб людзі маглі паглядзець жывёл, не ад'язджаючы далёка, не забіраючыся ў глыб пушчы. Каб не калясілі, не палохалі звяроў, каб сэрца пушчы засталося нечапаным.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

Жребий некроманта 2

Решетов Евгений Валерьевич
2. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
6.87
рейтинг книги
Жребий некроманта 2

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4