Зямля пад белымі крыламі
Шрифт:
…Зноў ядуць, дзеляць каравай. Усе дораць нявесту, а маці яе — сваякоў жаніха.
На падарунках стаіць гэты абрад, як і многія-многія іншыя народныя абрады.
Ці то маладога ў войска прызываюць, ці далёка сына з хаты выпраўляюць. Дораць на радзіны і на наваселле, дораць на хрысціны, дораць на вяселле, бацькоў маладога, і сястру, і брата, дораць музыкантаў, шчодра дораць свата. Гуляюць вяселле. П'юць сябры неЦяпер сялянскі аркестр нівеліраваўся. Скрыпка або дзве, басэтля, гармонік (баян ці акардэон), нейкі духавы інструмент ды бубен. Радзей, хаця яшчэ досыць часта, сустракаюцца цымбалы. Але амаль зніклі гуслі, а "дуда" (валынка), я мяркую, знікла зусім. Ва ўсякім разе вось ужо пятнаццаць год як мне нідзе не даводзілася ні чуць яе, ні чуць пра яе.
Асаблівасцю вяселля з'яўляецца здзеклівыя песні пра свата, а часам і пра жаніха. Сват, часцей за ўсё, адбрэхваецца, прымушаючы застолле качацца з рогату.
Бабы спяваюць: і сам сват-п'янюга — за гарэлку ён хоць чорта з вярбою сасватае, і кабыла ў яго такая галодная, што нават на вяселлі не толькі з'ела авёс, засыпаны ёй гаспадаром, а і ў суседняга каня з'ела, а пасля
Каля тыну крапіву, крапіву, Каля саду расаду, расаду.Сват у адказ:
— Барабаніце, як парожнія бочкі, брэшаце на свой хвост. Ты ўжо, Хаўроння, і на сабак брахаць навучыш, і шыеш і мыеш — і ўсё языком, а надумаеш пірагі пячы, то ўсе вароты ў цесце будуць.
У нашага свата Увесь двор на памосце, Прыйшла свіння ў госці.— Бадай вас, бабачкі, кот убрыкнуў, па цэламу сабаку ў вас з рота скача. Вы тут мяне лаеце, а за тым сталом людзі дабрэйшыя за вас. Во (паказвае голую косць), костку далі. Ад вас і таго не дапросішся…. А ты ўжо, Галачка, што фігуруешся? Ва ўсіх чэсных людзей чупрына на галаве, а ў твайго мужыка плеш. Дай вам, божа, бабы, пабіцца, а мне на вас падзівіцца.
Жаніху:
А ў гародзе морква цвіцела. Наша Зосечка за харошага хацела, Як прыйшлося, за п'яніцу заляцела.Тры днi iшла гулянка ў нявесты. Пасля конны паязд накiраваўся ў вёску жанiха (калi жанiх з той жа вёскi, то часам бывае так: выедуць, праедуць некалькi кiламетраў i прыедуць у вёску з другага боку. Гэта, як i сварка з жанiхом, калi збiраюцца "бiцца" — перажытак. Калiсьцi нявест "умыкалi", i абавязкова з iншага месца).
Тут адбыўся таксама цікавы абрад. Відаць, калі яшчэ кралі нявест, то стралялі па-сапраўднаму. Цяпер гэта перажытак. Пры выездзе з вёскі — на шляху высачэнная барыкада з бярвенняў, снегу, калоў. За бырыкадай "паходні" (факелы), доўбні, па-акцёрску злыя твары. Пагражаюць, патрабуюць выкупу, іначай не адпусцяць.
Выкуп далі, і барыкада знікла менш чым за пяць хвілін. І паязд з коньмі, разубранымі кветкамі і стужкамі, памчаў. А вакол конныя часам стралялі ў паветра. Не "ад сурокаў", як раней, а проста для настрою.
Шалёны лёт коней.
А пасля яшчэ тры дні ў жаніха, а пасля "перазовы",
І ўвесь час звіняць, звіняць, звіняць песні. То сумныя, то заліхвацкія. Між іншым, за ўсе дні амаль ніводная не паўтараецца.
…Ідзе жыццё замужняй жанчыны. У куфры некаторыя рэчы яе, мужа, іншых членаў радзіны. Цяжкі суконны сувой на світку мужу, "дзедаві". У куфры хавалі з мужчынскага адзення толькі такое, ды яшчэ паясы. Вопратка мужчынская хавалася або вісела асобна. Мужчынскія, больш скупа вышываныя сарочкі, нагавіцы з палатна, для лета, і з сукна, для зімы. Вышывалі сарочкі толькі на грудзях, каўняры, манжэтах, па ніжнім краі, а сям-там ля плечавога шва. У мужчынскі гарнітур уваходзіла яшчэ "камізэлька" (безрукаўка).
Ну, і ясна, што асобна зберагалася верхняя вопратка, як мужчынская, так і жаночая: кажухі і кажушкі (часта вышытыя), буркі, тоўстыя — у палец-паўтара — і доўгія паліто з капюшонам, для зімовай дарогі, світкі (другія назвы — "латуха", "сярмяга", "сукман", "жупан") рознага колеру [6] , але, часцей за ўсё, белыя, часам расшытыя чырвоным сукном (Гомельшчына), сінім шнурком (Быхаўшчына), зялёным шнурком або чорнай скурай (пад Клімавічамі). Таму натоўп сялян заўсёды здалёк выглядаў белым.
6
На поўдні Гродзеншчыны часам кафейныя з сінімі ці чырвонымі абшлагамі. Па Бугу — цёмна-шэрыя з чорнымі абшлагамі і г.д.
Ясна, што не трымаліся ў куфры і валяныя шапкі "магеркі" (усечаны конус з адгорнутымі краямі), брылі, футравыя шапкі "аблавухі", або "рагатоўкі" з белай аўчыны. Не трымаўся і абутак: скураныя "пасталы" ("хадакі", "поршні") з цэлага куска скуры або рознакаляровых яе палосак, плеценых у шашачкі, лапці (дарэчы, дужа зручныя ў гразь ці ў балотны сенакос: вада не затрымліваецца, лёгка назе, практычна нічога не каштуюць), чаравічкі ("храмавы абутак", бо надзявалі хіба толькі ў адну царкву), боты.
…А паясы ляжалі ў куфры. Плеценыя або тканыя. У ёлачку, у капытца (ромбы), у пчолку, двух— і шматкаляровыя, шырокія і вузкія.
Іх некалькі разоў абгортвалі вакол таліі, а пасля канцы, заўсёды ўпрыгожаныя кутасамі, спускалі збоку, радзей спераду ці ззаду.
Паясочак сіні — недзе ад матулі, а чырвоны, яры — мужу да кашулі, а вось гэты — гожы, доўгi, з кутасамi, падпярэзваў святам бабін брат часамі. Загудзелі дуды, гуслі заігралі, брат скакаў, а з ветрам кутасы ляталі… І слязу змахнула рукавом бабуся, бо адзіны брат той з вайны не вярнуўся. А шырокі пояс, зложаны ў дзве столкі, падпярэзваў колісь дзед бабулін толькі. Зіхацеў на свіце, шырынёй бы ў пана, толькі што не слуцкі, а удома тканы. Хутчэй, чым прыняці той абычай панскі, спадабала шляхта паясок сялянскі, не са слуцкіх — родны паясок зрадзіўся, а насіці пояс пан ў сялян вучыўся.