Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зямля пад белымі крыламі

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

А ён ведаў, што гэты народ варты ўсяго гэтага.

Даець мне грошы, такі салодкі: Усё гавора, радзе, пытае, Жонку цалуе, дзяцей гайдае. "Ну што ж, надумаўся, гатоў?.." "Надумаўсь, — кажу, — каб сто катаў Дралі мне скуру, пяклі на агню, Я веры сваёй тыкі не змяню!"

Увесь народ, цёмны, прыгнечаны, але горды і вялікі ўстае перад намі ў яго радках. Народ у астрозе, народ, які, нават спусціўшыся ў чысцец, застаецца сабою, які моліцца аб адным, каб ніколі яму не быць панам, які добра ведае цану

новай уладзе, бо хаця ў прыгонны час быў

…аканом, камісар і цівун, Намеснік, ляснічы, хмістрыня, паны. І кожны меў права узяць за бізун, І кожны меў права да нашай спіны…

Але цяпер таксама "не надта свабодна ў гэтай свабодзе".

Стараста, соцкі, пісар, старшына, Пасрэднік, ураднік, асэсар і суд, З'езд міравы, прысуцтва і сход… Аж паднялася са страху чупрына, Аж пальцаў не стала на весь гэты шчот, А пальцамі ж трэба карміць гэты люд!..

Калі ён памёр, за труною неслі вянкі з сялянскімі вышыванымі ручнікамі замест істужак. Адзін надпіс быў такі: "Змоўклі песні тыя, што іграў на дудцы". У памяць аб "Мацею Бурачку" (псеўданім паэта) з'явіўся верш, на мой погляд, сялянскі.

Не скончыў, бедны, ён песняў сваіх, Што нашай гутаркай усё нам спяваў Аб нашай долі, аб долі ўсіх. Ён нашы слёзы песняй абціраў. Калі ў бядзе прыйдзеш да яго, Бывала, скажаш, што на душы маеш, Казаў бы гэта да бацькі свайго, Крыўду і праўду — усё, брат, пазнаеш. А калі прыйдзеш падчас вінаваты, То такой споведзі зроду не мець! Ці ты там бедны, ці ты багаты, Ён лепш, як пробашч, цябе прабярэць… Вечны ж яму пакой, вечна адпачыненне. "Анёл панскі звеставаў", — гаварыце, людзі, Каб бог найвышшы даў яму збавенне, Няхай яго душачка сярод святых будзе.

Селянін верыў. Ну, у святыя не ў святыя — быў Багушэвіч грэшны харошы чалавек — а вось у сэрцах беларускі паэт застаўся сярод самых дарагіх людзей. І дагэтуль ляжыць ля дома, дзе ён жыў, у Кушлянах, вялікі валун, прывезены сюды мужыкамі, а на валуне сялянскай рукою выбіты словы "Памяці Мацея Бурачка".

Абуджэнне

Капітал, "его препохабие", усё больш уладна ўсталёўваецца на беларускай, або "паўночна-заходняй зямлі", як яе тады называлі. Бо назва "Беларусь" забаронена нават яшчэ стражэй, чым у саракавых гадах. Нягледзячы на тое, што пераважаюць буйныя маёнткі (у Вітгенштэйна, напрыклад, 1 млн. дзесяцін, у Радзівіла 4 млн.), а можа, і менавіта таму павялічваецца прыток сялян на заводы, адыход іх у горад. Сялянства "рассяляньваецца" па словах У.І.Леніна.

Распаўзаюцца па краіне ніці чыгунак: Беларусь ледзь не на першым пасля Польшчы месцы па даўжыні сталёвых шляхоў. Аграрны крызіс 70 — 90-х гг. разарыў большасць памешчыцкіх гаспадарак, і землі іхнія перайшлі ў рукі "шэрых князёў", вясковай нацыянальнай буржуазіі. А тыя былі людзі хаця і хамаватыя, але ўчэпістыя: маглі, частуючы прыстава, пасадзіць за стол дзяцей, каб яны лупілі для дарагога госця бульбу ў мундзірах, але адначасова маглі мець стайні ледзь не з вярсту даўжынёю. Вінакурэнне з бульбы, цукровыя заводы,

лён, каноплі, запалкавыя і тытунёвыя фабрыкі, верфі і пільні. І разарэнне асноўнай масы сялянства. І амаль поўная адсутнасць цяжкай прамысловасці. Лёгкая прамысловасць, праўда, была. Сям-там і вельмі моцная. Мне даводзілася бываць на некаторых старых заводах. Скажам, у Парэччы, над імклівай Ясельдай, на былой суконнай фабрыцы Скірмунтаў. Трэба сказаць, што яны і зараз уражаюць, гэтыя шматпавярховыя гмахі з пачарнелай чырвонай цэглы. Што ўжо казаць пра тыя часы.

Але жыццё ад гэтага поступу прамысловасці не стала лягчэйшае. Ні ў вёсцы, якая была разорана, ні на фабрыках, дзе панавала нечалавечая праца па 13–14 гадзін, а на броварах — да 18-ці. І гэта за сярэдні заробак у 8 рублёў месячна. Сяляне тысячамі пакідаюць радзіму, перасяляюцца ў Сібір і на Далёкі Усход. У нашчадаў гэтых перасяленцаў мне давялося пабываць некалькі год назад, у час вандраванняў па Прыморскім краі. Дзесяткі вёсак, дзе дагэтуль, як недзе на Магілёўшчыне, побач з рускай і ўкраінскай гучыць беларуская мова і вісяць беларускія ручнікі. Тут жа, побач з нейкай там Палтаўкай (заснавалі палтаўскія перасяленцы) — Магілёўка, Слонімка ці яшчэ нешта.

Фарміруецца пралетарыят. У 60-х гадах яго тысячы 3, на рубяжы стагоддзя — 25 тысяч плюс 10 тысяч чыгуначнікаў, 40 тысяч сезонных рабочых, 70 тысяч саматужнікаў, 150 тысяч рабочых сельскагаспадарчых, 50 тысяч адыходнікаў.

Але да марксістаў былі народнікі. Іхнія гурткі, іхняя прапаганда, іхнія лістоўкі і брашуры. "Пасланне да землякоў-беларусаў" Шчырага Беларуса. "Лісты пра Беларусь" Данілы Баравіка.

У Баравіка ўжо гаворыцца аб працах Маркса — "гэтага прызнанага главы навуковага сацыялізма", аб "усведамленні неабходнасці нанесці ўдар гэтаму анахранізму (рускай манархіі. — У. К.), г. зн. ажыццявіць палітычны пераварот". Выдаецца нелегальны часопіс "Гоман", орган беларусаў з "Народнай волі".

І, урэшце, беларус Ігнат Грынявіцкі (паходжаннем з беларускай беднай шляхты, а ніякі не "польскі дваранін", як пра гэта часам пішуць) 1 сакавіка 1881 г. кінуў бомбу, якой забіў цара Аляксандра ІІ і смяротна параніў сябе. Памёр, нікога не выдаўшы, не назваўшы свайго прозвішча. Яго адрэзаную галаву, заспіртаваную ў вялізным слоіку, пасля паказвалі арыштаваным і сведкам для апазнання.

…Пазней рабочы рух нарадзіў і першыя арганізацыі рабочага класа. Пашыраецца забастовачны і стачачны рух. У 1886 г. забаставалі майстэрні Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі, у 1887 — рабочыя кавальскіх майстэрняў Мінска. Марксісцкія гурткі з'явіліся ў Гродне, Мінску, Віцебску і іншых гарадах. Народніцтва канчаткова было разгромлена ў працах У.І.Леніна.

І, урэшце, у сакавіку 1898 года адбыўся ў Мінску І з'езд РСДРП. І хаця члены выбранага ім ЦК хутка былі арыштаваны, хаця спатрэбіліся яшчэ гады працы Леніна і яго паплечнікаў — пачатак быў зроблены.

Сярод сучасных гмахаў новай плошчы Перамогі стаіць на беразе Свіслачы зялёненькі драўляны дамок, адкуль усё і пачалося. Дамок, дарагі нам яшчэ і таму, што пазней у ім жыў, ствараючы свае вершы, Янка Купала, што менавіта ў гэтых сценах ён перакладаў на беларускую мову "Інтэрнацыянал".

Гэта бой наш астатні За працоўны народ.

Беларусы дзейнічалі ў рабочым руху не толькі на Беларусі. Напрыклад, адзін з арганізатараў беларускіх сацыялістаў, Сяргей Мяржынскі, быў і адным з арганізатараў "Кіеўскага саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа".

Чым была Беларусь напярэдадні рэвалюцыйнага выбуху? Гэта была зямля, на якой падымалася на ногі і ўжо досыць трывала стаяла на іх беларуская нацыя. Пачаўся гэты працэс за стагоддзе з лішнім да таго. А становішча, якое пазней прывяло да рэвалюцыі 1905 года, нарадзіла асабліва моцны культурны рух. Прадчуванне 1905 года было як каталізатар. Сілы збіраліся адусюль, згуртоўваліся. І на хвалі гэтай навальніцы высока ўзляцелі Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч і Алаіза Пашкевіч — Цётка.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба