Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зямля пад белымі крыламі

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя паступова ламала рамкі, у якія загналі школу пасля паўстанн 1863 г. "Разнообразных книг, журналов и газет для крестьян теперь не надо… Вот наш каталог: евангелие, молитвослов, псалтирь, священная история". Гэта пісаў не душыцель асветы, як можа здацца, а папячыцель Віленскай вучэбнай акругі. То што здзіўляцца, калі працэнт непісьменных за стагоддзе вырас (да 1897 г.) з сарака да сямідзесяці сямі. Акультурыліся людзі!

А тут яшчэ прамысловы крызіс 1900–1903 гг., ганебная японская вайна, засілле буйных кампаній. Даходзіла да анекдатызму: ільнопрадзільная фабрыка ў Віцебску і віцебскі трамвай, напрыклад, належалі бельгійскаму акцыянернаму таварыству.

Дэманстрацыі,

палітычныя стачкі і забастоўкі аж калоцяць беларускую зямлю. Стачка дваццаці гарбарных заводаў у Смаргоні (1901 г.), забастоўкі слесараў і сталяроў у Мінску (дабіліся рабочага дня ў 12 гадзін) і дзесяткі іншых. Чырвоныя сцягі на першамайскіх вуліцах. Сацыял-дэмакратычныя групы ахапілі сваім уплывам рабочы рух нават у невялікіх гарадках. Ленінская "Іскра" шырока распаўсюджвалася на Беларусі. Групы "Іскры" працавалі ў Мінску, Гомелі, Пінску, Гродна, Віцебску, Магілёве, Бабруйску, Смаргоні, Копысі і ў дзесятках іншых гарадоў. Там жа ўзнікалі групы РСДРП.

Надышоў 1905 год. Сутычкі з паліцыяй, хваляванні сялян. 18 кастрычніка на прывакзальнай плошчы Мінска тысячы людзей сабраліся на мітынг. Губернатар Курлоў нехаця вызваліў палітзняволеных. Але адначасова да вакзала сцягнулі войска. Пачаўся "курлоўскі расстрэл". Уцекачоў расстрэльвалі ля паліцэйскага ўчастка на Міхайлаўскай вуліцы. 80 чалавек забіта, 300 паранена. У адказ — стачка пратэсту.

Барацьба вялася па-рознаму. Акрамя ўзброеных выступленняў, забастовак, аграрных беспарадкаў, хваляванняў у гарнізонах (Магілёўскі гарнізон, паўстанне салдат у Брэсцай крэпасці і г.д.), раззбраенні рабочымі верных царызму часцей (у Баранавічах збілі генерала Арцём'ева, які загадаў страляць, здзерлі з яго пагоны), абурэнне прымала самыя розныя формы. Рэвалюцыянер Пуліхаў кінуў у ката Курлова бомбу. Яна не выбухнула. Як выявілася, у арганізацыі быў правакатар, і бомбу, перш чым аднесці Пуліхаву, сапсавалі ў паліцэйскім участку. Рэвалюцыянер быў павешаны.

З'явіліся і "добраахвотнікі свабоды". Сярод іх асабліва цікавай асобай быў Аляксандр Савіцкі (1888–1909 гг.). Быў выключаны з рэальнага вучылішча за рэвалюцыйныя погляды. У час 1905 года ўдзельнічаў у рэвалюцыі, агітаваў, распаўсюджваў літаратуру, агітаваў у Магілёве ісці на гарадскую турму, удзельнічаў у Мінску ў дэманстрацыі, у Чарнігаве арганізаваў рабочы клуб. Калі рэвалюцыя была разгромлена, калі рэвалюцыянеры адступілі ў падполле, забастоўкі пачалі спыняцца, а сялянскі рух быў прыдушаны, і наступіла сталыпінская рэакцыя, Савіцкі, стыхійны бунтар-народалюбца, стаў на шлях "партызанскай" барацьбы. Яшчэ ў вучылішчы ён славіўся як таленавіты акцёр, які мог пераўвасобіцца ў любога чалавека: мужыка, пана, гандляра-яўрэя (акрамя беларускай і некалькіх заходніх моў, цудоўна ведаў польскую, яўрэйскую, рускую, украінскую. Увогуле быў таленавіты ўсебакова: цудоўны мастак, паэт, аўтар паэмы "Фея вясны", але перш за ўсё, як ужо сказана, артыст).

Сабраў атрад у 200 чалавек, падзяліў яго на некалькі невялікіх дысцыплінаваных груп: "Усе за аднаго… Ніколі не здавацца ў палон… Калі нехта трапіў — усім загінуць, а выручыць… Ніколі не выдаваць ні сяброў, ні свайго сапраўдага прозвішча… Ісці на шыбеніцу са знявагай да ворага… Ніколі не ліць задарма кроў", — вось такія былі некаторыя пункты статута гэтага атрада. Статута, напісанага Савіцкім.

У яго ўсюды былі сябры. Пра кожную аблаву і экспедыцыю ён ведаў загадзя. Нападаў на маёнткі і банкі, а грошы раздаваў бедным сялянам, беспрацоўным, пагарэльцам, нядоімшчыкам, бясконным. Да жорсткіх прыгнятальнікаў народа пісаліся лісты, і, калі тыя не адумваліся, расправа не прымушала доўга чакаць. Але пасля пары такіх папярэджанняў не было чалавека, які не стаў бы да беднага ласкавы, хоць да раны прыкладай.

Дзейнічаў

Савіцкі ў Магілёўскай губерні (паветы Чэрыкаўскі, Чавускі, Горацкі, Клімавіцкі, Гомельскі і інш.), пад Навазыбкавым, Мглінам, Старадубам, на поўначы Чарнігаўшчыны. З'яўляўся ў касцюме спраўніка на балы, пераапрануты ў бабулю, дапамагаў паліцыі лавіць сябе на рынку ў Гомелі. Праязджаў чугункаю ў выглядзе архірэя па Палессі, бласлаўляючы шэфа жандараў, генерала і чыноўнікаў. Мог памагчы ўдаве стражніка, забітага ў бітве з яго атрадам, бо ўдаву сяляне хацелі сагнаць з зямлі.

Акруга на трыста вёрст, ад Оршы да Украіны, калацілася ад яго імя і бласлаўляла гэтае імя чатыры гады. Ні памешчык, ні стражнік, ніхто не смеў пакрыўдзіць беднага. У Дзяржаўнай Думе цару было зроблена запытанне: "Когда Он соблаговолит утихомирить белорусского Зелим-хана?" Але мясцовая паліцыя і войска не хацелі яго лавіць. Ён стаў легендай, рыцарам новых часоў. Тады за ўказанне яго сховаў прызначалі ўзнагароду ў 1000 рублёў, і адначасова з Каўказа выклікалі на ловы "дзікую дывізію".

Хворы на малярыю Савіцкі (а з ім два сябры) спыніўся ў пуні селяніна ў вёсцы Краснае (10 км ад Гомеля). Хтосьці выдаў гэтае месца. Салдаты "дзікай" дывізіі абкружылі пуню. Усю ноч ішла перастрэлка, раніцай прыйшло падмацаванне. Тады сябры вырашылі прабіцца. І прабіліся былі, але ўжо на самым узлессі памочнік Савіцкага, рабочы Кулугін, быў забіты. Таварышы замарудзілі, цягнучы яго, і іх зрашэцілі кулямі. Было гэта 25 красавіка 1909 года.

Новыя песнi новага дня

На хвалі рэвалюцыі ўзнялася нацыянальная беларуская культура. І хаця клубы, чытальні, гурткі, што паўсюдна ўзнікалі тады, былі забаронены ў 1907 годзе, — спыніць ужо нічога нельга было. Нават у гады адступлення і рэакцыі.

Сярод паэтаў, што з'явіліся тады, пачэснае месца належыць Цётцы — Алаізе Пашкевіч-Кейрыс (1876–1916 гг.). Педагог, сацыялістка, аўтар палкіх вершаў у абарону простага народа, можа, яшчэ часам занадта дэкларатыўных, але шчырых, баявых, сумленных. Усё жыццё яе аддадзена барацьбе з вялікай несправядлівасцю. І песняй, і прапагандай:

Ах, браце родны, нясуцца весці, Ўжо граюць маршы там на ўсходзе; Над кожнай хатай, у кожным месцы Шчабечуць птушкі нам аб свабодзе. Усіх злучыла чароўна слова; Жалезны вобруч скуў нам далонь, І матка сына даць нам гатова, І жонка мужа вышле ў агонь.

Хаваючыся ад жандараў, яна выязджае ў Львоў (тады Аўстра-Венгрыя) і там, у Жоўкве, выдае два зборнікі вершаў — "Хрэст на свабоду" і "Скрыпка беларуская", а затым "Першае чытанне для дзетак беларусаў", першую беларускую хрэстаматыю на народнай мове. Памерла паэтэса, нечакана захварэўшы, у росквіце сіл.

1905 год даў паэтам магчымасць друкавацца. З'явiлiся газеты "Наша доля", "Наша нiва", пачалi выдавацца кнiжкi, альманахi i календары.

Узмужненне літаратуры, выхад яе карабля ў шырокае мора звязаны, перш за ўсё, з імёнамі Янкі Купалы (1882–1942 гг.) і Якуба Коласа (1882–1956 гг.). І хаця вы з самых першых год у школе цудоўна ведаеце іх творчасць — не сказаць пра іх, хаця б некалькі слоў, немагчыма.

Купала — адна з вяршынь беларускай паэзіі. Не толькі дзякуючы яго генію, а і таму, што, як і Багушэвіч, заўсёды быў з народам, найбольш поўна выказаў дух, характар, спадзяванні гэтага народа, сам быў з народа і ўсёй творчасцю пайшоў у народ.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба