Зямля пад крыламі Фенікса
Шрифт:
Чым бліжэй да нашага часу, тым менш сьведчаньняў пра дзівоснага птаха. Вельмі цяжка выявіць сярод размаітых паведамленьняў пра НЛА над Беларусьсю апісаньне менавіта бацяна-фэнікса, а не лятучай талеркі ці чайніка. Наконадні нямецка-савецкай вайны ў 1941 г. чырвоныя памежнікі неаднакроць фіксавалі зьяўленьне ў небе рознага кшталту летакоў — ня толькі звычайных самалётаў, але й самалётаў, нібыта «окрашенных в подобие птиц, со странным механизмом помахивания крыльями и непривычной амплитудой полёта»40. Сяляне вёсак Ласі й Мясота, што туляцца да дарогі Маладэчна—Радашкавічы, захавалі легенду пра вялізнага чорнага бусла, які ўлетку векапомнага 1941 г. урэзаўся
Вучэньні войскаў беларускай вайсковай акругі 1952 г. пад Слонімам фактычна ператварыліся ў бітву між Савецкай Арміяй і беларускімі партызанамі з атраду «Чорны кот». Партызаны блякавалі камандзіра Беларускай вайсковай акругі Сямёна Цімашэнку, і партызанскі генэрал Міхал Вітушка, пераапрануты ў савецкую форму, камандаваў замест яго вучэньнямі, аддаючы наўмысна няправільныя загады41. Страты былі як з боку савецкіх салдатаў, так і з боку беларускіх партызанаў. Яны маглі быць у колькі разоў большымі, каб не ўмяшаньне ў канфлікт фэнікса. Птах замаруджваў, а то нават і спыняў у лёце артылерыйскія снарады, што ляцелі на галовы вайскоўцаў. Пасьля арышту Вітушка быў абменены на Цімашэнку. Даведаўшыся пра фэніксаў учынак, партызанскі генэрал упаў у задуменьне і ўрэшце вырашыў спыніць збройную барацьбу супраць савецкае ўлады42.
Ці ня самы апошні раз бацяна-фэнікса беларусам давялося бачыць у сярэдзіне 80-х гг. XX ст. 26 красавіка 1986 г. адбыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Радыяактыўныя аблокі вецер гнаў у бок Масквы. Савецкае кіраўніцтва прыняло рашэньне разьвярнуць аблокі, каб зьняць імаверную пагрозу савецкай сталіцы. Лётчыкі, што засталіся жывымі пасьля гэтай спэцапэрацыі, пазьней апавядалі пра агромністую птушку, што паглынала аблокі. «Было очень страшно от осознания непонятности происходившего. Нам ведь толком что к чему не объяснили, — успамінаў лётчык Клім Алегаў, — тем более пришлось ужаснуться, видя, как эта птица пожирала тучи, словно старалась опередить нас»43.
Нельга забыць таго наймацнейшага патрыятычнага парыву, зь якім птушка фэнікс імкнулася асланіць сваю родную зямлю ад жудаснай бяды. Ці выжыла яна пасьля гэтага, мы ня ведаем. Вельмі хочацца верыць, што яна й да сёньня жыве ў гушчарах Палесься, дзе не ступае нага чалавека. Жыве і гоіць свае раны, каб урэшце зноў зьявіцца ў нашым небе, даводзячы сьвету сваю і нашу неўміручасьць.
1 Погибшие открытия: Хрестоматия утраченных литературных находок. Екатеринбург, 1999. С. 12—13.
2 Греческий «Физиолог» по черниговскому краткому списку XI века. Киев, 1848. С. 39.
3 Церковь и литература в Западной Руси во времена литовских князей (от Гедимина до Витовта). Ревель, 1898. С. 91.
4 Pergaminy Jadgwingvw. Paryi, 1834. S. 15.
5 Цыт. паводле: Коленко Ф., Шанцев И. История Руси: Что от нас прятали? Ростов-на-Дону, 1995.
6 Эпистолярное наследие русской православной церкви: Древний период. Сергиев Посад, 1912. С. 140.
7 Летяго В. В. Вокруг «Слова о законе и благодати»: источники, черновики, наследования. Орел, 1992. С. 56.
8 Quellen des Mittelalters. Darmstadt, 1962. Band XIa. S. 654.
9 Тайный летописец Великих князей Литовских: Рукапіс з прыватнага збору гомельскага калекцыянэра старасьветчыны Стывэнсана Я. П. Пагінацыя адсутнічае.
10 Scriptores Rerum Livonicarum. Riga—Leipzig, 1854. Band 1. Teil 2. S. 272.
11 Штогоднік Беларускага Архіву Сноў. Менск, 2002. С. 18.
12 Послания Гедимина. Калининград, 2000. С. 42.
13 Церковь и литература в Западной Руси во времена литовских князей (от Гедимина до Витовта). Ревель, 1898. С. 92.
14 Decameron di Lithuania; албо Литуанский Десятиден, где кратко припадки вшелякие оповедаеть Иван Кособоцкий, котрый был за Витовта господаря часы: Рукапіс Новасібірскай абласной аб’яднанай унівэрсальнай бібліятэкі. Інв. № 4591. С. 69.
15 Дневники караимов: [Рукапіс Публічнай бібліятэкі Буэнас-Айрэсу. Інв. № 1506-1410.] Сшытак 10. С. 140.
16 Гайдэнштайн Р Над Полацкам ізноў дажджы: Фрагмэнты ўспамінаў. Рэгенсбург, 1946. С. 8.
17 Сношения с Польшей. Цэнтральны дзяржаўны архіў старажытных актаў (Масква). Ф. 79-біс. Воп. 1. Спр. 86. Арк. 31.
18 Цыт. паводле: Цьвін Л. Начырк з гісторыі беларуска-маскоўскіх дачыненьняў цягам XVI—XVIII стст. Чыкага, 1975. Б. 75.
19 Литовская метрика. Книга публичных дел // Русская историческая библиотека. Юрьев, 1914. Т. XXX. Ч. 2. [Слупок 681.]
20 Там жа. Слупок 690.
21 Быховская хроника XVII в. // Новое в палеографии восточных славян. Москва, 2003.
22 Дыяриуш, албо Спис деев и дум о всем чисто Ионы Тривольского: [Рукапіс Галоўнага архіву старажытных актаў (Варшава). Інв. № 2000/ХР] С. 80.
23 Казанье поляшуцке схызматычне. [Рукапіс Галоўнага архіву старажытных актаў (Варшава). Інв. № 590343.] С. 2.
24 Акты Литовской метрики, собранные И. Я. Погранзоновичем. Варшава, 1887. Т. 2. Вып. 1. С. 431.
25 Присовокупление к части первой Архива Юго-Западной России. Киев, 1860. С. 315—318.
26 Леопардов раптуляр Яна Ранка: [Рукапіс Тамбоўскай абласной бібліятэкі. Інв. № 6144-3 (пер). Пагінацыя адсутнічае.]