Зямля пад крыламі Фенікса
Шрифт:
А вось што прыгадваў пра падзеі сярэдзіны 1708 г. швэдзкі жаўнер Ёхан Свэнсан:
Сутоньнела ў ваколіцах Магілёва (Mohuljew), i ў гэтую брыдкую шарую гадзіну, калі нам не дазвалялі запальваць агнёў, у небе зьявіліся велізманыя птушкі. Яны ціха ляцелі над намі і мелі ў сабе (у каго пазычыць глуздоў, каб зразумець, як гэта выйшла!) агні, што стваралі сабою асобныя літары і іх спалучэньні. Сэрца паўспаўнялася трывогай, шлуньне пераварочвалася ад вусьцішы. «Фіндос пад нос вам, швэды», — разабралі нашыя знаўцы тутэйшых моваў усю фразу, але перакласьці яе ў швэдзкую цалкам так і не змаглі. Гэта кепскі знак28.
У 1768 г., калі ў ваколіцах Рагачова ішлі ўпорыстыя баі паміж расейцамі і партызанамі барскай канфэдэрацыі, фэнікс засьведчыў сябе іначай. Расейцы ўлетку таго году напалі на сьлед аддзелу нейкага Іванькі Балахона. Аддзел быў тым
Сей воровской разбойник Ваня Болохонин пред смертию восклицал в небеси, взывая не к Богу, но к иному могуществу, — прыпамінае ў сваім тайным дзёньніку расейскі афіцэр Павал Галаўнёў-Седаўласаў. — В очех солдат, кои приводили присуд в исполненье, замелькало сомненье, ибо над главами нашими воспарила преотвратительнейшая птица. Я приказал продолжать исполненье присуда, а остальным — начать стрельбу по страшилищу. Оное изронило истошный вопль, от коего средь многих наших кровь чрез уши проступить изволила. По сем же оно начяло в нас огнем, аки Змей Горыныч, рыгати. Огонь его, справедливости ради укажу, невидимым был, ибо обуглилися наши ребятушки прямо на месте, не воспламеняясь даже. Как спасенье обрел, предположить не смею, уповая токмо на Господа, восхваляя Его. Укрылся я на телеге в сундучке древляном, мысля, коль уж умереть суждено, так пускай хоть в подобии гроба лежащим29.
Пасьля гэтага інцыдэнту расейцы перасталі выкарыстоўваць у сваёй практыцы памянёны разнавід пакараньня беларускіх партызанаў. Лавіць фэнікса тады ніхто не рызыкнуў, хаця Галаўнёў-Седаўласаў «кровную обиду на белорусскаго финиста поимел».
І ўсё-такі цяжка адказаць на пытаньне: адкуль «усмирители» ды «освободители» назапасілі ў сабе столькі нянавісьці да нашай чароўнай птушкі? 4 ліпеня 1796 г. злоўлены пад Лошыцай бацян-фэнікс быў дастаўлены расейцамі ў Менск. Там на нейкім «низком месте», паводле сьведчаньня Тадэя Булгарына, апавітай ланцугамі птушцы расейцы «пытались отсечь главу. Попытка превратилась в пытку как для яе, тако ж и для русских, — тлумачыць акалічнасьці мэмуарыст. — Мастерить гильотину местные высшие чины поленились, и десяток русских солдат был вынужден орудовать топорами». Кроў цэлымі патокамі хлынула з фэнікса, і нягеглыя ваякі апынуліся «сначала по локоть, а затем и по горло в густой крови». Выбрацца з той гушчы не ўдалося нікому 30...
У сьнежні 1812 г. на Віцебшчыне расейскія войскі без стратэгічнай мэтазгоднасьці ўпалявалі фэнікса і, зьвязанага канатамі, залілі на марозе халоднай вадой31. У красавіку 1831 г. пад Ашмяной казакі і чаркесы пасеклі на кавалкі хворага, зь перабітым крылом, фэнікса-бацяна32. У часе паўстаньня 1863—1864 гг. расейская карная група ў няведамы спосаб замардавала нашу чароўную птушку. Жаўнеры нават сфатаграфаваліся каля трупа. На зваротным баку здымку, што захаваўся да нашых дзён, цынічны надпіс: «Смотрите, милочка, с одним чудовищем справились. Осталось найти Калиновскаго. Эжен. 1 июня 1863 г., село Накрышки Гродненской губ.»33.
Даволі цяжка паддаюцца зьясьненьню пэўныя падзеі 1905—1906 гг. Традыцыйна лічыцца, што ў адпомсту за загад расстраляць мірную маніфэстацыю ля Віленскага вакзалу ў Менску (17 кастрычніка 1905 г.) эсэр Іван Пуліхаў ажыцьцявіў замах на губэрнатара Курлова, быў схоплены і неўзабаве павешаны на варотах Пішчалаўскага замку. Ягоны труп чатыры дні вісеў, нібыта для застрашэньня гараджан. Як высьвятляецца, насамрэч улады ніяк не маглі знайсьці сьмеляка, каторы б наважыўся зьняць цела з бэлькі. Іван Пуліхаў быў не зусім чалавекам. Знойдзеныя нядаўна Ахрэмам Шыбтымавым фрагмэнты апісаньня патолягаанатамічнага агляду цела знакамітага эсэра сьведчаць пра мноства дзіўнотаў: «элементы чешуи по всему телу», «строение глаз выразительно птичье», «шестипалость обеих рук», «странные уплотнения на предплечьях». «Провести должным образом вскрытие не удалось. После первого надреза по неизвестной причине тело воспламенилось», — занатаваў патолягаанатам Ёсель Цынгель34. Магчыма, Пуліхаў быў фэніксам-пярэваратнем — апрычоным адгалінаваньнем ад галоўнага віду? Такія, як Пуліхаў, вырозьніваліся меншымі памерамі і дзівоснай здатнасьцю выглядаць як homo sapiens. Пра ix
Фэніксы ахвотна супрацоўнічалі зь дзеячамі навукі й культуры Беларусі XIX ст. Філяматам, што надта любілі праводзіць досьледы з электрычнасьцю, даводзілася камунікаваць з такім перастарым фэніксам, што жыхарыў у ваколіцах Вільні. Да нас дайшлі чарнавыя запісы для спавешчаньня «Апісаньне досьледу для высьвятленьня наступстваў узьдзеяньня электрыкі птушкі-фэнікса на малако і мёд» (каля 1817 г.). Аўтарам спавешчаньня быў адзін зь філямацкіх фізыкаў Аляксандар Карнэліюс Дзядэцкі. Вынікі экспэрымэнтаў былі сэнсацыйнымі: што з малака, што зь мёду пасьля электраўдару ўтваралася гарэлка36. Як ведама, удзельнікі тайных студэнцкіх таварыстваў у бальшыні сваёй гэты напой не паважалі, стараліся піць слабейшае. Апошняе і тлумачыць, чаму адкрыцьцё ня стала ведамае для шырэйшага навуковага й грамадзкага кола.
У 1880-я гг. нейкі фэнікс жыў на Ўзьдзеншчыне ў маёнтку Над-Нёман, які належаў прыродазнаўцу Якубу Наркевічу-Ёдку. Маёнтак быў ператвораны пад экспэрымэнтальную лябараторыю, у якой дасьледаваўся шырокі спэктар фізычных зьяваў улучна з электрычнасьцю. Дзякуючы фэніксу ставіліся досьледы і з радыёхвалямі. Паводле сьведчаньня юрыста Януар’я Плескачэўскага, 29 кастрычніка 1887 г. Наркевіч-Ёдка, «выкарыстоўваючы электраздатнасьць фэнікса, бяз дротуперадаў гукз Над-Нёмнуўва Ўзду. З адмысловай скрынкі ў маіх узьдзенскіх апартамэнтах я пачуў у хрыпеньні і шоргаце знаёмы голас навукоўцы: «Літва! — родна зямелька, — тымаўляўздароўе!» Радасьць мая крэсаў ня знала»37. Запатэнтаваць вынаходку, на жаль, не ўдалося — у навуковых колах расейскай імпэрыі вельмі моцнымі былі прапапоўскія настроі (але ці праводзіў тады Папоў свае вышуканьні, невядома). Дый сам ліцьвін-беларус не жадаў лішні раз нагадваць расейцам пра дзівоснага птаха, які так моцна ад іх цярпеў.
Асобна варта адцеміць заслугу беларускага фэнікса ў нашай Нацыянальнай Рэвалюцыі 1918 г. (паводле выразу Антона Луцкевіча). Калі Беларусь рэзалі лініяй фронту, калі ейны лёс, як і лёс усёй Сярэдняй Эўропы, здаваўся вельмі няпэўным, найлепшыя сыны нашае Бацькаўшчыны гучна абвесьцілі сьвету пра незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі. Было гэта, як ведама, 25 сакавіка 1918 г. Вырашальную ролю ў прыняцьці Вялікага Сакавіковага Акту — Трэцяй Устаўной Граматы БНР — адыгралі віленскія дзеячы, якія 23 сакавіка далучыліся да працы Рады БНР. А маглі б і не далучыцца, бо падарожжа па віленска-менскім адцінку Лібава-Роменскай чыгункі ледзьве ня скончылася трагедыяй. Недалёка ад вёскі Турэц-Баяры банда маладэчанскіх разбойнікаў на чале з Антонам Шадрыным (мянушкі—Ангел, Белы, Сьняжок) рыхтавалі напад на цягнік. Атаман меркаваў, нібыта ў адным з вагонаў тайна перавозіцца каштоўны груз: золата і дыямэнты. Разбойнікі зазвычай нікога з пасажыраў жывым не пакідалі. Нездарма ж на сваім чорным сьцягу з выяваю белага чэрапа і костак атаман зьмясьціў покліч: «Без царя во главе». Віленчукоў чакала немінучая расправа. Аднак у бандыцкія пляны ўмяшаўся злы рок. Калі бандыты ўжо сядлалі коняў, над лесам, дзе яны таіліся, праляцеў незвычайна вялізны фэнікс. I хоць цемра агарнула хеўру на зусім кароткі адцінак часу, яна (гэтая цемра) падалася бясконцаю. Атаман Шадрын, які ўперад быў настаўнікам расейскае славеснасьці, адразу прыгадаў «Слова пра паход Ігараў» і сьпехам адмяніў выправу38.
Не зусім ясна, ці ведалі самі беларускія дзеячы, якая злая доля іх абмінула. Мабыць, што так. Ускосна пра гэта цьвердзіць агентурнае паведамленьне з Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (лістапад 1926 г.). Агент ГПУ «Катя» перадаў у цэнтар наступнае:
Антисоветские вылазки наблюдались и в кулуарах. Иосиф Лесик по неизвестным, однако заведомо провокационным причинам затеял спор о белорусском правописании слова «феникс». Отказывая трудовому белорусскому народу в праве иметь в своем алфавите букву «ф», он предложил писать это слово через «п», а вторую букву, дабы не выкликать неуместных ассоциаций, — заменить на «ё» («пёнікс»). Присутствовавшие при этом отдельные участники конференции, согласившись с первым утверждением, в остальном воспротестовали. Степан Некрашевич настаивал на написании «хвэнікс» или даже «хэнікс». Петр Бузук — «тэнікс». Лишь Ластовский, категорически отметая все варианты, в свойственном ему мелкобуржуазно-нацдемовском угаре заявил о необходимости воскрешения давнего смысла белорусского слова «бацян», предлагая писать его через «цьц» («бацьцян»), а после возможной реформы по возврату старобелорусской письменной традиции — через «тт» («баттян»). При этом он ссылался на какие-то «дакумэнты» беспросветного прошлого Белоруссии времен крепостничества и поповско-ксендзовской вакханалии39.