Шрифт:
Сяргей БАЛАХОНАЎ
Зямля пад крыламі Фэнікса
У самы чад кіраваньня ў Грэцыі рэжыму «чорных палкоўнікаў» (1970 г.) археоляг Мікас Тэлемакас у часе раскопак пад г. Касторыя выявіў фрагмэнты рукапісу II ст. да н. э. Пры бліжэйшым азнаямленьні высьветлілася, што гэта ўрыўкі няведамай паэмы, якая паслужыла ўзорам для рымскага паэта Авідыя ў яго «Мэтамарфозах». Першаўзор у пэўных момантах разьмінаўся з клясычным тэкстам. Спаміж гэткіх розьмінаў было і ўдакладненьне легенды пра птушку фэнікс. Калі ў Авідыя рабілася адно цьмяная намінка на асырыйскі радавод гэтай птушкі, то ў грэцкім тэксьце радзіма фэніксаў лякалізуецца зусім у іншых мясьцінах:
«Фэнікс» яго асырыйцы завуць, а ў Нэўрыдзе ваўчынай,
Дзе Барыстэн і Нірэя плывуць, называюць «бацянам» (вбфтбх).
Любіць ня хлеб ці траву — фіміям ды бярозавік трушчыць,
Дык
Прад сконам Віць пачынае гняздо, напаўняючы нардам і мёдам,
Каб загарэцца пасьля ў дабрапахах, пасьле й жа зьняцейку
З попелу ўзьняцца, паўстаць — Ані лыс! — і зьляцець на радзіму1.
(пераклад Алесі Гарматовіч)
Арыгінал, так і ня ўведзены ў шырокі навуковы ўжытак, згарэў у машыне разам зь Мікасам Тэлемакасам, якога за апазыцыйныя погляды прыбралі спэцслужбы грэцкіх фашыстоўцаў. Фатакопіі ж знойдзеных ім фрагмэнтаў былі абвешчаны камуністычнаю фальшыўкай. Між тым іншыя гістарычныя росшукі сьведчаць, што археоляг дакапаўся да праўды.
Нэўрыдай старажытныя грэкі называлі паўночна-ўсходнюю, усходнюю і паўднёвую Беларусь. Згаданыя рэкі Барыстэн і Нірэя — старагрэцкія назвы Дняпра й Сажа. «Бацяном» у паўднёвых і цэнтральных беларускіх гаворках аж да сёньня называюць бусла. У гэтым канкрэтным выпадку, найбольш верагодна, гаворка вядзецца не пра звычайнага бусла, а пра нейкі пераходны разнавід ад крылатай рэптыліі да птушкі. Toe, што наш край быў радзімаю фэнікса, ускосна пацьвярджае, напрыклад, чарнігаўскі сьпіс XI ст. ператлумачэньня грэцкага «Фізіёляга»: «Такпреречено бысть Фисилохом, намжь видно естьство финиксов, егда летають над сивер и радимичська земли, изроня иноды на головы неблюдников яицы своя желязны»2. Цікава, што пра гэтую ж акалічнасьць праз два стагодзьдзі ўспамінаў і царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага Рыгор Цамблак: «Финиксам час яйце метати, людем веремя гузы собирати»3. Як вынікае з т. зв. «Яцьвяскіх пэргамінаў» (захавалася выданьне ў перакладзе на польскую мову Аляксандра Рыпінскага пад агульнай рэдакцыяй Адама Клакоцкага), у Х—ХІ стст. фэніксы сапраўды вяліся на Палесьсі й шанаваліся, прынамсі, яцьвягамі, як сьвятарныя стварэньні: «Для гадаваньня чуласьці да нашай звабнай Яцьвезі вельмі добра пілігрыміку ў далёкія куткі сьвету чыніць. Адно тады дойдзеш да цяму, чаго ж з-за цёплых мораў бацяны, знаныя там фэніксамі, сьпяшаюцца вярнуцца на Прыпяць»4.
З пратографу «Аповесьці мінулых гадоў» даведваемся, што ключ фэнікса, які ўвесну 945 г. ляцеў да родных берагоў, выратаваў драўлянскую сталіцу, горад Іскарасьцень, ад першае спробы кіеўскае княгіні Вольгі вынішчыць яго: «Голубиже и врабьеве полетеша до гнезда своя: голуби до голубники, врабьеве под стрехи, абыхом тамо взгарахуться. Нолетеша обокфиниски и согнаше птичство мало в болото дико»5. Праўда, драўляне не скарысталі з гэтай дапамогі і праз пэўны час ізноў паддаліся кіеўскай правакацыі. Мабыць, за падобныя ўчынкі тагачасныя падпальнікі войнаў ды іхныя прыдворныя ідэолягі ня надта паважалі бацяноў-фэніксаў. Нехта Лука Бяссонны ў лісьце да Аўрама Смаленскага (1199 г.) дазволіў сабе наступнае: «Вы там всегды сплошь бледьню деяете, и фюниксы — черны, аки смоль — в сей бледьне вам напервые пособници»6. Аднак ня ўсе трымаліся гэткіх поглядаў. Кіеўскі мітрапаліт Іларыён (XI ст.) у першым варыянце знакамітага «Слова о законе и благодати», непрыязна азываючыся аб беларускіх землях, пра фэнікса разважаў у станоўчым ракурсе: «Тако имам, иже благостны птици фенексы обитаху в местех, где не чтяху обло законы божи, места си всяк весть — дебри и блаты, ис каких припеть проистекше»7.
Многія жыхары Беларусі XIII ст. сымпатызавалі фэніксам. Рэч у тым, што акурат гэтыя крылатыя стварэньні адбаранілі практычна ўсе абшары нашае краіны ад мангола-татарскага нашэсьця. Блізу 1239 г. пад татарскім націскам паў Гомій (Гомель), але вырушыць на поўнач нязваныя госьці не наважыліся. Італьянскі пілігрым Алінард Гротафэрацкі, што цудам ацалеў ад гомельскага пажару, хаваючыся ў прысожаўскіх зямлянках, згадваў пазьней пра тыя падзеі: «Кароль тартарскі прыслаў на Гомель паглумленьне — дождж стрэлаў гострых і мора страшнае агню. Ваяводы мангольскія зазьбіраліся былі й далей з паўночным ветрам пайсьці, і пэўна зрабілі б
Пойдзем па яйкі, што фэніксы марна губляюць.
Пойдзем і возьмем! Мы — ваяры! Ваяры не купляюць!
Пойдзем пад Берасьце, Пінск, Ваўкавыск не забудзьма!
Браць, забіраць, не пытаць — частавацца яечняю будзьма!10
(пераклад наш.)
Лішне казаць, што часьцей бравым крыжацкім ваякам даводзілася, шылам патакі хапіўшы, вяртацца ў свае калёніі. «Лето 1290з благославенства божьего немцам в каршель натолкали, дабы не покушалися гнезды ботяновы росскидать, ища Потравы утробам своим ненасытным», — паведамляе прыпіска да «Наваградзкага эвангельля»11. Тагачасныя кніжнікі цудоўна разумелі, што зьнікненьне фэнікса-бацяна можа спрычыніць крызу экалягічнай сыстэмы. У пасланьнях Гедыміна ёсьць добрае таму пацьвярджэньне: «Жывёлу і птушку біем памяркоўна, каб і прырода да нас талеранцыю мела. Вот, скажам, бацян, або фэнікс (batsian sive phaenix), птушка бязладная быццам, але мусім дбаць, каб жыла і яна, бо бязладзьдзе ейнае ёсьць часткай суладзьдзя агульнага»12.
Бязладнасьць фэніксаў прыгадваюць і іншыя дакумэнты. Вышэй паменаваны Р Цамблак называў нашых бацяноў-фэніксаў не інакш як «блазны летащи»13. Што тут за прычына? У зборніку павучальных карацелек Івана Касабокага «Літуанскі дзесяцідзён» (канец XIV — пачатак XV ст.) занатавана гісторыя пра фэнікса, які спыніў бой паміж ліцьвінамі й крыжакамі:
В низине под горой да под дубом разложистым сойтися хотели наши литвины руськия з немчины рымськия в бою крывавом, в сечи бесщадной. Брали уже силы и отвагу ку початку сей марсовой деи. Але, оком мигнув, огледили фюнкиста-птицу в небеси, которая в полети оморочны крунгели вписовала и даже в древо тое вечистое ся стукнула звучне. По сем добре ся з дуба ляснула, на земли посела и якбы з подивленьем голову вбок свернула и смешно барзо «о-оу!» молвила. З того ооуканья воины обопольно животы со смеху надрывати стали, и смех трвал годину целую, по сей нихто уже не рачил брань усчинати, поехав восвояси улыбчиво14.
У т. зв. «Дзёньніку караімаў» XV—XVI стст. (шматтамовы рукапісны мэмуар вялікакняжацкіх целаахоўнікаў ды іх інструктараў) апісваецца сцэна з гаспадарскага паляваньня ў Белавескай пушчы. Вялікі князь Вітаўт, упаляваўшы за дзень пяцёх зуброў, ладзіў на вялізнай лясной паляне імправізаваны банкет для ўсяе прысутнае брацьці. У ёмістых чопах гатаваўся слаўны крупнік — гарачы хмяльны напой на мёдзе й духмяных травах. Почат (то бок сьвіта) усяляк пацяшаўся ў скоках і песьнях. У гэты момант і прыляцеў бацян-фэнікс. Дамо слова сьведку:
Мы караимы спратов не поискивали, бо ж долг пред князьством великим литовским имали господаря славного от всякой холеры ослонити. То и обуступавали восемью Витовта, а еще пятех на плечи тых восьми постали. И было то, яко намет, мечами навонки ощепереный. Бухтян же не глянул ани до почату, ани до мяса жубрынаго, а як поземлился, ик крупнику пошибовал неуклюдне и, од смаги своей дикий, чан з гестым трункем до дна спорожнил, дуду у дудоря отнял, играти пробуючы, но од хмельной той утехи ся пал невомнози долу и тризнил през сон, песни вояцкие литовския ненадобне кривляючы15.