Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зямны акіян

Апалінэр Гіём

Шрифт:

Цяжкае раненне зрабіла яго змрочным, тужлівым. «Смутак адной зоркі» — так пісаў паэт пра сябе.

У красавіку 1918 г. выйшла выдатная кніга міру і вайны «Каліграмы». У прысвячэнні Апаліпэр зазначыў: «Памяці старэйшага з маіх сяброў, Рэнэ Даліза, які загінуў на полі Чэсці 7 мая 1917 г.».

Глыбока хвалюе палымяная кніга салдата-артылерыста, які прайшоў праз траншэі першай сусветнай вайны і вынес адтуль нянавісць да яе жахаў і жорсткасцей. «Каліграмы» — гэта крык душы паэта.

У час другой сусветнай вайны паэзію Апалінэра ўзялі на ўзбраенне паэты-змагары французскага Супраціўлення.

Апалінэр сябраваў з людзьмі, якія цягнуліся да Расіі і любілі яе. Рэнэ Даліз, Андрэ Бійі, Макс Жакоб, Блез Сандрар, Андрэ Сальмон,

Андрэ Рувэр — французскія пісьменнікі, якія бачылі ў Расіі ўвасабленне лепшых сваіх ідэалаў.

У жніўні 1917 г. быў надрукаваны верш Апалінэра «Да Луіджы Амаро». Там ёсць крылатыя словы:

Амаро, слухайце, Расія спявае Марсельезу!

Наватарскія традыцыі Апалінэра прыняла, як эстафету, прагрэсіўная французская паэзія нашага часу. У вершы «Перамога» ён звяртаўся да свайго сучасніка:

Ты разумееш радасць — бачыць новае?

Для самога паэта ў гэтай радасці быў сэнс жыцця. Прызванне паэта — быць разведчыкам будучыні. «Мы, шукальнікі, імкнёмся невядомы край адкрыць» (верш «Рыжая красуня»).

«Зорка Апалінэра» — так назвалі французскія паэты яго лёс.

Гэта сапраўды яркая, нягаснучая зорка. I хоць паэт пражыў усяго толькі трыццаць восем гадоў (ён памёр 9 лістапада 1918 г.), яго паэзія доўга будзе свяціць людзям.

У 1966 г. французскі літаратурны часопіс «Еўропа» (лістапад — снежань, 1966) усе свае старонкі прысвяціў Апалінэру. Яго літаратурныя нашчадкі пішуць: «Ён — не маг, не прарок, але ён — прадвеснік. У словах, якія застануцца жыць у будучыні, у яго марах, мы, яго сыны, знаходзім наша зерне».

Паэзія Апалінэра і само жыццё паэта захапілі мяне незвычайна. Багата душэўных сіл было аддадзена рабоце над перакладамі.

Для яго паэзіі характэрны складаныя, нечаканыя вобразы.

Часам пачатак верша нагадвае дрымучую пушчу. Як прабіцца праз яе? I раптам урываецца нечаканы радок, блісне крыніца, усё засвеціцца!

Апалінэр у 1912 г. адмовіўся ад знакаў прыпынку. Ён пісаў: «Знакі прыпынку — бескарысныя, бо сапраўдная пунктуацыя — гэта рытм і паўзы верша».

Але гэта неўласціва рускай, беларускай і наогул славянскай паэзіі. У беларускім перакладзе неабходна было ставіць знакі прыпынку, уважліва прыслухоўвацца да інтанацый апалінэраўскага верша.

Апалінэра нельга перакладаць адразу — верш за вершам. Кожны верш, кожная паэма патрабуюць ад перакладчыка напружанай думкі, пошукаў вобразаў, якія б зрабілі Апалінэра беларускім, але захавалі яго нацыянальны, французскі характар. Не ведаю, наколькі ўдалося гэта ажыццявіць…

Я працавала над кнігай тры гады і цяпер аддаю яе на твой строгі суд, дарагі чытач!

Эдзі Агняцвет

БЕСТЫЯРЫЙ АБО КАРТЭЖ АРФЕЯ

Элеміру Буржу

(1911)

ЧАРАПАХА

Чароўнай Фракіяй я захапіўся шчыра, — Звініць пад пальцамі маімі ліра. I цягнуцца жывёлы, якія маюць слых, Да ліры-чарапахі — да выдумак маіх.

КОНЬ

Мае настойлівыя мары сплятуцца з грываю тваёй, Фурманам добрым лёс мой будзе на калясніцы залатой; Нацягне лейцы зухавата верш-кур’ер I
з месца — ўся паээія ў кар’ер.

ТЫБЕЦКАЯ КАЗА

Тыбецкая шэрсць і руно залатое Язону скруцілі жыццё маладое. I ўсё гэта золата я не зраўняю З касою дзяўчыны, якую кахаю.

КОТКА

Я дому свайму пажадаць гатоў Разважную жонку — без лішніх слоў, Котку, што ціха на кніжках ляжыць, На ўсе поры года — адданых сяброў, Бо не магу без сяброў я жыць.

ЛЕЎ

Няшчаснае стварэнне, леў! Як каралі, ты змізарнеў. I сёння толькі ў Гамбургу, здаецца, Ты раскашэльваешся ў клетцы.

ЗАЯЦ

Не будзь, як эаяц той, юрлівы, Ці палюбоўнік палахлівы. Хай мозг працуе з сэрцам згодны I, як зайчыха, будзе плодны.

ТРУСІК

Я з ім пазнаёміўся ўчора I ўзяў бы, жывога, з ахвотай, Але ён жыве ля чабору У даліне Краіны Пяшчоты.

ВЯРБЛЮД

Сваіх вярблюдаў чатырох Наўючыўшы, дзівак дон Педра Аб’ехаў свет і ў суш не спетраў. I я б, дальбог, такое змог, Каб меў вярблюдаў чатырох.

МЫШ

Вы — мышы часу, дні мае прыгожыя, Згрызаеце жыццё — і дзе ўсё дзелася… Пражыў я дваццаць восем год, о божа мой! На жаль, не так пражыў, як бы хацелася.

СЛОН

Мой скарб — маё слова. Калі захачу, Яно ў мяне — бівень слана з Малаі. За тленны пурпур славы плачу Мелодыяй слова — цана не малая!

ВУСЕНЬ

Праца — і багацце, і Парнас. Дык працуйце ж, бедныя паэты! Вусень тчэ і стане ў пэўны час Матыльком — шыкоўным франтам лета.

МУХА

Нашы мухі песенькам паўночным Навучыліся ў нарвежскіх шхерах I зюэюкаць дзень і ноч ахвочы Аб прынцэсах снежных і хімерах.
Поделиться:
Популярные книги

Наследник павшего дома. Том II

Вайс Александр
2. Расколотый мир [Вайс]
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том II

Неучтенный. Дилогия

Муравьёв Константин Николаевич
Неучтенный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.98
рейтинг книги
Неучтенный. Дилогия

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Девятая Крепость

Катлас Эдуард
1. Акренор
Фантастика:
фэнтези
8.68
рейтинг книги
Девятая Крепость

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Ведьмак. Перекресток воронов

Сапковский Анджей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмак. Перекресток воронов

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2