Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Зямны акіян

Апалінэр Гіём

Шрифт:

ВЕРШ, ПРАЧЫТАНЫ НА ВЯСЕЛЛІ АНДРЭ САЛЬМОНА 13 ЛІПЕНЯ 1909 г.

Я ўбачыў з самай раніцы штандары, але нікому не сказаў: Вось гэта вопратка жабрацтва, Тут дэмакратыя хавае сарамліва боль, Тут воля вольная. Урэшце, бяром мы прыклад з лісця; О сіла раслінная, — ты адзіная свабодная на ўсёй зямлі! Я не сказаў: будынкі запалалі Таму, што мы сяброў праводзім — яны ж не вернуцца назад. Я не прыкмеціў: ні мазольных рук, якія заўтра будуць працаваць на нас, Ні тых, павешаных, якія не змаглі ў жыцці дабіцца выгады; Ні тых, хто абнаўляе свет, ізноў Бастылію штурмуе. Я веру,— свет пераўтвараюць тыя, хто ад паэзіі ідзе. Аздобіўся штандарамі Парыж: Мой добры друг Андрэ Сальмон спраўляе слаўнае вяселле. З ім пазнаёміліся мы ў шычку паскудным У дні свайго юнацтва; Апранутыя бедна, курылі мы ўдваіх, чакаючы зары. Мы закаханыя былі ў адны і тыя ж словы, чый сэнс змяніць патрэбна. Падманутыя дзеці бедныя! Мы не маглі Смяяцца
так, як у маленстве.
I стол, і шклянкі дзве пустыя на нас глядзелі Апошнім позіркам Арфея паміраючага…
Упалі шклянкі і разбіліся — Мы пачалі смяяцца, I прэч пайшлі, шукальнікі пагібелі, Перасякаючы дарогі, вуліцы, краіны. Я зноў сустрэў яго на беразе ракі: Там белыя гарлачыкі гайдалі Афелію-тапельніцу, а ён Стаяў між бледных Гамлетаў, самотны, I ўмела выціпаў на флейце матыў якісь вар’яцкі. Я потым бачыў: ён сядзеў ля паміраўшага мужыка і суцяшаў яго; Ён захапляўся снегам зазімка, як голым жаночым целам; Я чуў: ён па ўсё быў гатовы за гонар слоў любімых, Ад якіх святлее твар дзіцячы. Таму я не маўчу! Я ўспамінаю — будучыню заклікаю: Мой добры друг Андрэ Сальмон спраўляе слаўнае вяселле. Дык будзем весяліцца разам! Сяброўства наша — светлая рака — Багаты плён нам абяцае: Прырэчная зямля прыносіць людзям ураджай. Дык будзем весяліцца разам! I не таму, што шклянкі нашы Ізноў глядзяць на нас апошнім позіркам Арфея; I не таму, што выраслі мы ўсе да неба I можна зблытаць пашы вочы з зорамі; I не таму, што сцягі ў вокнах палымнеюць У грамадзян, якія сто гадоў здаволены жыццём I драбязу сваю абараняюць; I не таму, што нам дала Паэзія правы: Мы можам словамі стварыць і разбурыць сусвет; I не таму, што плакаць мы умеем I не здаёмся смешнымі нікому; I не таму, што курым, п’ём, смяёмся, як калісьці! Мы будзем весяліцца, бо каханне Агнём кіруе і паэтамі, Каханне напаўняе, як святло, Прастор паміж планетамі сусвету. Каханне загадала: мой добры друг Андрэ Сальмон Спраўляе слаўнае вяселле!

ВАНДРОЎНЫЯ АКРАБАТЫ

Луі Дзюмуру

Міма карчомак, заезных дамоў Ідуць акрабаты ля хат і садоў. Праз вёскі, дзе цэркваў нідзе не відаць, Ідуць балаганшчыкі, бубны грымяць. I дзеці насустрач імчацца да іх, I разгараюцца вочы ў малых. Ідуць акрабаты — лады не ў лады, Ім кожнае дрэва падносіць плады. На твары — усмешка, цяжар — на плячы, Яны барабаны нясуць, абручы. I малпа э мядзведзем выходзяць у час — Збіраць медзякі за вясёлы паказ.

ЭМІГРАНТ З ЛЭНДАР-РОУД

Андрэ Бійі

Ён пры капелюшы, як паўнапраўны пан, Прыдворнаму краўцу прынёс стары кафтан. А камерсант-кравец, падаючы абновы, Быў сам, як манекен той безгаловы. Натоўп ішоў, і цені ўслед ішлі — Спляліся і зліліся без кахання. I рукі, ўзнятыя да сонечнага ззяння, Як птахі белыя, зрываліся з зямлі. Я заутра адплыву на караблі магічным, З Амерыкі ніколі не вярнуся я сюды. Я грошы зараблю у прэрыях лірычных. На вуліцах, што я любіў, змятуць мае сляды. Вярнуцца хочацца індыйскаму салдату! А я? Тут кожны мой плявок на біржы прадаюць. У новае апранены, хачу пад тыя шаты, Дзе птушкі ціхія і мне заснуць дадуць. Што манекенам? Распрануцца ім не брыдка, Прымерку зробяць на любы манер. У фраку лорда, купленым са скідкай, Ён проста як сапраўдны мільянер. А з вуліцы гады Глядзелі на вітрыну, На чорных манекенаў I ў ланцугах Знікалі назаўжды. Нудой напхаўшы год, брылі ўдаўцамі дні, Як тыдні чорных пятніц — да магілы, І хмары чорна белыя грымелі ў вышыні, Нібы там жонка д’ябла мешалкай лупіла. У порт ішоў праз лістапад. Апалаю Лістотай пірсы выслаліся ўсе. Стаміўся. Чамадан узнёс на палубу і сам прысеў. З пагрозай прыхаванай дзьмуў вецер з акіяна I валасы вільготным пацалункам цалаваў. Вось плача эмігрант, ахутаны туманам, Другі з малітвай на калені ўпаў. Глядзеў ён доўга: берагі там паміралі, Караблікі дзіцячыя плылі за небасхіл. Букет маленькі кінуў эмігрант на хвалі — I акіян расцвіў, набраўся весніх сіл. Хай той букет плыве, нібыта слава, Да іншых поэіркаў, у іншы акіян! I ў памяці яго мінулае ўставала: Яго жыцця панурага дыван Нядоля мачыха саткала. Васал, ён вырашыў з цянётаў сюзерэна Уцячы і на жыццё махнуў рукой. Як дож, звянчаўся з хваляю марской Пад галашэнне сённяшняй сірэны. О плынь марская, хлынь насустрач ночы! Здалёку хіжым позіркам на трупы сумных дзён Глядзяць да раніцы акул пражэрных вочы, А мора ўсё гудзе і хвалямі клякоча, Глынаючы і скаргі і праклён.

РЭЙНСКАЕ

РЭЙНСКАЯ НОЧ

Мой келіх поўны, і віно, як полымя трапеча… Услухайцеся: песню лодачнік пяе, Як сем наяд пад месяцам, смуткуючы аб нечым, Сушылі валасы зялёныя свае. Прыходзьце да мяне, кружыцеся на славу! Не! Болей не хачу я песні слухаць той! Прыводзьце да мяне зямных дзяўчат бялявых, З заплеценай касой, з усмешкаю жывой! О Рэйн, о Рэйн! П’еш золата начэй, ты месяц увабраў. Смуткуе песня, і варожаць чараўніцы, І косы свецяцца святлом падводных траў. О Рэйн, о Рэйн, ты п’яны ўшчэнт! Віно іскрыцца. Разбіўся келіх мой, смех грымнуў навальніцай…

МАЙ

Пад
ветразем на Рэйне май прыгожы плыў,
З узгорка на яго жанчыны пазіралі. I лёгка човен плыў, і гаманілі хвалі. Хто ж вербы ніцыя схіліў і засмуціў?
Лагодны ветрык дрэвы калыхаў, I асыпаліся пялёсткі з вішань майскіх, Хавалася пяшчота ў белых красках, Нібы ў павеках той, якую я кахаў. На беразе разлёгся пры вярбе Цыганскі табар з малпай і мядзведзем. I раптам прагучаў сігнал атакі недзе Над вінаграднікам на палкавой трубе. Хоць май, прыгожы май руіны засланіў Квітненнем ружаў, вінаградных лозаў. А вецер з Рэйна налятаў з пагрозай, Трысцё дрыготнае і кветкі калаціў.

ЗВАНЫ

Ты чуеш, мой цыган? Званы На цэлы звоняць свет. Няўжо дазналіся яны пра наш сакрэт? Званіца бачыла ў туман — Ён кепска нас хаваў, Званы раскажуць, як цыган мяне кахаў. Суседзі заўтра на двары Зазвоняць як адзін: I пекар з жонкай, і Катрын, Анры, Кіпрэн, Мары. Смяяцца будуць, як прайду, — Шукаць маіх заган… Я пакахала на бяду, Ад слёз памру, цыган!

ЛАРЭЛЕЯ

Жану Сэў

Вядзьмарка бялявая, верце не верце, Прынадзіла ўсіх, закаханых да смерці. Епіскап пад суд чараўніцу аддаў, Хоць сам ёй грахі за красу дараваў. «Прыгожыя вочы твае, Ларэлея! Чаму там вядзьмарства тваё палымнее?» «Стамілася жыць я! Мой позірк пракляты — Хто глянуў мне ў вочы, той трапіў за краты. Мой позірк — агонь… О епіскап стары, Спаліце вядзьмарства маё на кастры» «Я сам закахаўся ў красуню-дзяўчыну. Хай іншыя судзяць, я сам ужо гіну!» «Епіскап, не трэба смяяцца вам, не! Маліцеся богу, карайце мяне! Мой любы паехаў далёка адгэтуль… Мяне праганіце з нялюбага свету! Пакутуе сэрца: я хутка згару. I думка адна мяне точыць: памру! Пакутуе сэрца маё з той хвіліны, Калі мяне любы пакінуў, пакінуў». Трох рыцараў кліча епіскап: «Хутчэй Схавайце яе ў манастыр ад людэей! Прэч, Лор-шаляніца, твой позірк — прыстрашка! У чорным адзенні ты станеш мапашкай». Вядуць Ларэлею. Ідуць і маўчаць. А вочы яе, як свяцілы, гараць: «Дазвольце мне, рыцары, ўгору падняцца, Хачу развітацца я з родным палацам. Хачу, бы ў люстэрка, у Рэйн пазірнуць Мяне ж, маладую, навекі замкнуць!» Пад ветрам каса над скалою бялее, А рыцары ў страху крычаць: «Ларэлея!» «На Рэйне мой мілы плыве на чаўне, Ён там зачакаўся, ён кліча мяне. Як лёгка на сэрцы! Каханы — са мной». I — ўніз галавой са скалы навясной. Змагла яшчэ змеціць у плыні ракі I сонца касы, і вачэй васількі.

1909

Дама насіла сукенку З турэцкім узорам; Туніка, вышытая золатам, Была ў гармоніі З квяцістым шалем, Закінутым за плячо. Вочы яе гарэлі, быццам у херувіма, Калі яна рагатала. Ах, як яна рагатала! На твары яе паўтараліся колеры Францыі: Вочы блакітныя, белыя зубы I ярка-чырвоныя губы. На твары яе паўтараліся колеры Францыі. Па шыі паўкругам ішло дэкальтэ, `a lа R`ecamier [1] , нібы вежа, прычоска, А зграбныя поўныя рукі аголены да плячэй. Калі ж гэта поўнач празвоняць куранты? Гэта дама ў сукенцы з турэцкім узорам, З круглым дэкальтэ, I ў туніцы, вышытай золатам, Насіла карону локанаў З абручыкам колеру золата. На ножках маленькіх — туфелькі З бліскучаю спражкай. Такая багіня, што нават I страшна было б закахацца! Любіў я жанчын суровых у завадскіх кварталах, Штодня там на свет прыбываюць істоты, Якіх яшчэ свет не бачыў: Становіцца сталь іх плоццю, полымя — іх мазгамі. О так, любіў я спрытнае іх племя, Людзей-машын. Іх шык — пустая пена. А дамы гэтай прыгажосць У сэрцы выклікала толькі боязь!

1

`a lа R`ecamier (фр.) — па модзе Рэкам’е.

У ТУРМЕ САНТЭ

I

У камеру вядуць мяпе, Распранутага дагала. Злавесны голас, нібы ў сне, Сіпіць: — Гіём, бяда прыйшла! I я, разлучаны з зарой, У магіле цёмнай і сырой. Бывай, сяброўскі карагод, Бывай, каханне юных год!

II

Не, я цяпер не той зусім, Гэй, асцярожна! Я тут пад нумарам сваім — Астрожнік. Пракралася ж і сонца ўдзень Праз краты звонку, I скача зайчыкам прамень Мне на старонку. Яму, гарэзу, і няўцям З яго праменнем, Што некаму тужліва там У сутарэнні.

III

У нейкай яме, як мядзведзь, Я пасля ночы крочу-крочу. Я сёння дыхаю ледзь-ледзь. Ланцуг на небе. Дзень сірочы. У нейкай яме, як мядзведзь, Я пасля ночы крочу-крочу. А побач з камерай маёй Крыніца зазвініць раптоўна: Наглядчык пройдзе і парой Ключамі бразгане жартоўна. I побач з камерай маёй Крыніца зазвініць раптоўна.
Поделиться:
Популярные книги

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Поющие в терновнике

Маккалоу Колин
Любовные романы:
современные любовные романы
9.56
рейтинг книги
Поющие в терновнике

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Сборник книг вселенной The Elder Scrolls

Bethesda softworks
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сборник книг вселенной The Elder Scrolls

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Попаданка 2

Ахминеева Нина
2. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 2

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Беовульф (Сборник)

Мартьянов Андрей Леонидович
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Беовульф (Сборник)

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик