Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Оруэлл Джордж

Шрифт:

Ўінстан шапнуў на вуха Джуліі:

— Цяпер.

— Толькі не тут, — адказала яна, таксама шэптам. — Хадзем у схованку. Гэтак будзе надзейней.

Яны хуценька прабраліся на палянку, абламаўшы з трэскам некалькі сухіх галінак. Калі яны апынуліся на ўзгорачку, абкружаным маладымі дрэўцамі, яна павярнулася і паглядзела на яго. Абое дыхалі перарывіста, але ў куточках вуснаў Джуліі зноў прытаілася ўсмешка. Нейкі момант яна глядзела на яго, пасля намацала замок свайго камбінезона. І, так, усё было амаль як у ягоным сне. Амаль такім самым хуткім рухам, як ён сабе ўяўляў, яна сцягнула з сябе адзенне і адкінула яго ўбок — тым самым велічным рухам, які, здавалася, абвяргаў цэлую цывілізацыю. Яе белая скура зіхацела на сонцы, але нейкі момант ён не глядзеў на яе цела. Ён не мог адвесці позірку ад яе рабаціністага твару з задзірлівай усмешкай. Ён укленчыў перад ёй і ўзяў яе за рукі.

— Ты ўжо рабіла гэта?

— Вядома.

Сто разоў… Ну, разоў дваццаць дакладна.

— З сябрамі Партыі?

— Ага. Заўсёды з сябрамі Партыі.

— З сябрамі Ўнутранай Партыі?

— З гэтымі свіннямі не. Але сярод іх ёсць безліч такіх, хто хацеў бы, каб меў хоць якую магчымасць. Не такія яны ўжо і святыя, як прыкідваюцца.

Ўінстанава сэрца падскочыла. Яна рабіла гэта разоў дваццаць. Хай бы зрабіла гэта сотні, тысячы разоў. Усё, што хоць неяк паказвала на карупцыю ладу, заўсёды поўніла яго шалёнай надзеяй. Хто ведае, можа, Партыя знутры ўжо ўся прагніла? Можа, яе культ ахвярнасці і энергіі быў усяго толькі камедыяй, за якой хавалася беззаконне і несправядлівасць? Калі б ён мог усіх іх заразіць праказай або сіфілісам, з якой ахвотай ён зрабіў бы гэта! Усё, што можа раз'есці, аслабіць, падарваць. Ён пацягнуў яе да зямлі, і яны сталі на калені адно перад адным.

— Слухай. Чым болей ты мела мужчын, тым болей я цябе кахаю. Разумееш?

— Разумею. Выдатна.

— Я ненавіджу цнатлівасць. Я ненавіджу дабрыню. Я не выношу нідзе ніякай дабрачыннасці. Я хачу, каб усе былі ўшчэнт сапсаваныя заганамі.

— Ну дык я табе падыду, каханы. Я ўшчэнт сапсаваная.

— Ці ты любіш гэта рабіць? Я кажу не пра мяне, а пра сам акт.

— Вельмі люблю.

Менавіта гэта ён больш за ўсё жадаў пачуць. Не проста каханне, скіраванае на адну асобу, але жывёльны інстынкт, простае сляпое пахацімства — вось сіла, якая разарве Партыю на шматкі. Ён паклаў яе на траву, сярод рассыпаных пралесак. Гэтым разам ніякіх цяжкасцяў не было. Дыханне, што ўздымала і апускала іх грудзі, супакоілася і аднавіла свой нармальны рытм. Яны разлучыліся ў нейкай салодкай знямозе. Сонца, здавалася, пякло яшчэ мацней. Абое хацелі спаць. Ён пашукаў кінуты побач камбінезон і накрыў яе. Амаль адразу яны заснулі і праспалі каля паўгадзіны.

Ўінстан прачнуўся першы. Ён сеў і стаў глядзець на рабаціністы твар. Яна яшчэ спакойна спала, падклаўшы далонь сабе пад галаву. Калі б не вусны, дык і не сказаў бы, што яна прыгожая. Калі глядзець зблізу, вакол вачэй можна было ўбачыць адну-дзве зморшчынкі. Кароткія чорныя валасы былі незвычайна густыя і мяккія. Ён падумаў, што так і не ведае ні яе прозвішча, ні яе адрасу.

Маладое моцнае цела, агорнутае сном, абудзіла ў ім апекавальную шкадобу. Але пачуццё той безразважлівай пяшчоты, якое ён адчуў пад кустом ляшчыны, калі спяваў дрозд, яшчэ не вярнулася. Ён адхінуў камбінезон і пачаў разглядаць яе белы і мяккі бок. Даўнейшымі часамі, падумаў ён, мужчына глядзеў на дзявочае цела, адчуваў жаданне, і на гэтым справа канчалася. Але сёння было немагчыма адчуваць чыстае каханне ці чыстую пажадлівасць. Ніводнае пачуццё не было чыстае, бо да яго дамешваліся страх і нянавісць. Іх абдымкі былі бітвай, іх зліццё было перамогай. Гэта быў удар, нанесены Партыі. Гэта быў палітычны акт.

3

— Калі-небудзь мы можам яшчэ раз сюды прыйсці, — сказала Джулія. — Увогуле, тую самую схованку можна выкарыстаць двойчы не баючыся. Але, вядома ж, не раней чым праз месяц-два.

Прачнуўшыся, яна нібы перамянілася. Яна зноў зрабілася жвавая і заклапочаная, адзелася, падперазалася чырвоным поясам і ўзялася падрабязна выпрацоўваць план вяртання. Здавалася натуральным, што за гэта ўзялася яна. У яе быў практычны розум, чаго бракавала Ўінстану, да таго ж, здавалася, яна дасканала ведала лонданскія ваколіцы дзякуючы незлічоным калектыўным паходам. Яна паказала яму зусім іншую дарогу, якая вяла ўжо да іншай чыгуначнай станцыі.

— Ніколі нельга вяртацца дарогай, па якой ты прыйшоў, — сказала яна, быццам абвяшчаючы нейкі важны закон.

Яна мусіла ісці першая, а Ўінстан — счакаць паўгадзіны, перш чым выправіцца за ёй.

Яна прызначыла яму месца, дзе яны маглі праз чатыры дні сустрэцца пасля працы. Гэта была вулка ў бедным квартале, там быў рынак, звычайна гаманлівы і поўны людзей. Яна будзе хадзіць сярод прылаўкаў і ўдаваць, што шукае матузкі да чаравікоў або цыравальныя ніткі. Калі ёй здасца, што ўсё спакойна, яна, убачыўшы яго, высмаркаецца. Калі не — ён павінен прайсці міма, не пазнаўшы яе. Але калі пашчасціць, сярод натоўпу яны змогуць без рызыкі пагаварыць чвэрць гадзіны і дамовіцца аб наступным спатканні.

— А цяпер мне трэба ісці, — сказала яна, як толькі ён засвоіў усе інструкцыі. — У дзевятнаццаць трыццаць

мне трэба вярнуцца. Я мушу прысвяціць дзве гадзіны Антысексуальнаму Саюзу Моладзі — разнесці нейкія ўлёткі ці нешта такое. Ну, ці не свінства? Прычашы мяне, калі ласка. У мяне няма былінак у валасах? Праўда? Тады да пабачэння, каханы, да пабачэння.

Яна кінулася яму ў абдымкі і амаль гвалтам пацалавала. Праз хвіліну яна рассунула маладыя дрэўцы і амаль бясшумна знікла ў лесе. І нават цяпер ён так і не ведаў ні яе прозвішча, ні яе адрасу. Але не мела вялікага значэння, бо нельга было нават уявіць, каб яны некалі маглі сустрэцца ў памяшканні ці нейкім чынам знесціся пісьмова.

Лёс наканаваў так, што ім болей не давялося спаткацца на той лясной палянцы. За ўвесь травень ім толькі аднаго разу ўдалося па-сапраўднаму сустрэцца. Гэта адбылося ў іншым таемным мёсцы, якое ведала Джулія, на званіцы зруйнаванай царквы ў амаль пустэльнай мясцовасці, дзе трыццаць гадоў таму ўпала атамная бомба. Гэта была добрая схованка, але дарога да яе была надта небяспечная. Апроч гэтага, яны сустракаліся толькі на вуліцы, кожнага вечара ў іншым месцы, і ніколі болей чым на паўгадзіны за раз. На вуліцы звычайна можна было сяк-так паразмаўляць. Пакуль натоўп нёс іх па тратуары, яны, ніколі не паварочваючыся тварам у твар і ніколі не гледзячы адно на аднаго, працягвалі дзіўную перарывістую размову, якая ўзнікала і затухала, як прамень маяка, яна раптам абрывалася маўчаннем, калі наперадзе паяўлялася ўніформа сябры Партыі або тэлегляд, пасля, праз некалькі хвілін, распачыналася зноў, з сярэдзіны сказа, пасля раптам спынялася, калі яны расставаліся ў прызначаным месцы, і працягвалася наступнага дня без папярэдняга ўступу. Джулія, здавалася, была звыклая да гэткае размовы, яна называла гэта «гаварыць порцыямі». І яшчэ яна з надзвычайным умельствам гаварыла, не варушачы вуснамі. І толькі адзін раз за гэты месяц штодзённых спатканняў ім удалося пацалавацца. Яны спускаліся зацішным завулкам (Джулія размаўляла толькі на вялікіх вуліцах), калі пачуўся аглушальны грукат. Зямля задрыжала, неба пацямнела, і Ўінстан, збіты і напалоханы, апынуўся на зямлі. Недзе зусім побач упала ракетная бомба. Раптам ён заўважыў твар Джуліі побач са сваім, знежывела бледны, белы, як крэйда. Нават вусны былі белыя. Яна памерла! Ён прытуліў яе да сябе і, схамянуўшыся, заўважыў, што цалуе жывы і цёплы твар. Толькі вусны адчулі нейкі парашок. Іх твары былі ўкрыты тоўстым слоем тынку.

Былі вечары, калі яны, прыйшоўшы на спатканне, мусілі разысціся, не падаўшы знаку, бо з-за рага паказваўся патруль або над імі вісеў верталёт. Нават калі гэта было не так небяспечна, ім было вельмі цяжка знайсці час, каб сустрэцца. Ўінстанаў працоўны тыдзень складаў шэсцьдзесят гадзін, тыдзень Джуліі быў яшчэ даўжэйшы, дні адпачынку мяняліся залежна ад напружанасці працы і не заўсёды супадалі. Ва ўсялякім разе ў Джуліі рэдка надараліся цалкам свабодныя вечары. Яна траціла процьму часу на слуханне лекцый, на ўдзел у дэманстрацыях, на распаўсюджванне літаратуры Антысексуальнага Саюза Моладзі, на падрыхтоўку транспарантаў да Тыдня Нянавісці, на збіранне складак у рамках кампаніі ашчаднасці і на іншыя мерапрыемствы падобнага тыпу. Гэта апраўдвала сябе, казала яна. Гэта быў камуфляж. Выконваючы дробныя правілы, можна парушаць буйныя. Яна нават прыцягнула Ўінстана да ўдзелу ў адным з такіх мерапрыемстваў. Ён падключыўся да працы ў вытворчасці боепрыпасаў, якую па чарзе рабілі ахвотнікі з ліку заўзятых партыйцаў. І цяпер адзін раз на тыдзень, вечарамі, Ўінстан гарбеў па чатыры гадзіны, дранцвеючы ад нудоты, над нейкімі кавалачкамі металу, што былі, магчыма, часткамі ракетнае бомбы. Працаваць даводзілася ў цьмянай майстэрні, дзе дзьмула з усіх дзірак, а грукат малаткоў сумна перагукваўся з музыкай тэлегляда.

Сустрэўшыся ў званіцы, яны запоўнілі ўсе прагалы сваіх папярэдніх урывістых размоў. Быў спякотны сонечны дзень, у маленькім квадратным пакойчыку над званамі стаяла цяжкае гарачае паветра, у якім панаваў пах галубінага памёту. Яны гаварылі некалькі гадзін, седзячы на пыльнай падлозе, засланай галлём. Час ад часу адзін з іх уставаў і глядзеў праз акно, ці не ідзе хто.

Джуліі было дваццаць шэсць гадоў. Яна жыла ў інтэрнаце з трыццаццю іншымі дзяўчатамі. («Заўсёды смярдзіць жанчынамі! Як я ненавіджу жанчын!» — прызналася яна між іншым.) Як ён і меркаваў, яна працавала ў аддзяленні мастацкай літаратуры на раманапісных варштатах. Яна любіла сваю працу, якая палягала з большага ў наглядзе за магутным, але чуйным электрычным маторам. Яна не была надта разумная, любіла працаваць рукамі і вольна адчувала сябе з машынамі. Яна магла дэталёва апісаць працэс складання рамана, пачынаючы ад асноўных дырэктываў, выдаваных планавым камітэтам, і аж да апошніх штрыхоў, што дадавала перапісная група. Але гатовая кніга яе не цікавіла. Яна не надта любіла чытаць. Кнігі былі ўсяго толькі прадуктам, які трэба было вырабляць, як джэм або матузкі да чаравікаў.

Поделиться:
Популярные книги

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Орден Багровой бури. Книга 6

Ермоленков Алексей
6. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 6

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Ворон. Осколки нас

Грин Эмилия
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ворон. Осколки нас

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Контрактер Душ

Шмаков Алексей Семенович
1. Контрактер Душ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.20
рейтинг книги
Контрактер Душ

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак