Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Чорт іх дачакаецца. Давай пойдзем. Нагоніць якая, дык сядзем.

Я быў згодны ісці, тым больш што на двор'е пад вечар і яшчэ палепшала: было цёпла, ціха, ні адзін лісцік на вязах не варухнецца, а глянцаватая стужка пустой шашы так і клікала даць волю нагам. Я перайшоў канаву, і мы з прыемнасцю пакрочылі па асфальце.

— Даўно вы ведалі Міклашэвіча? — запытаў я, проста каб запытаць аб чым-небудзь і парушыць цяжкае маўчанне, якое пачынала ўжо прыгнятаць.

— Знаў? Усё жыццё. На маіх вачах вырас.

— Я дык мала

і ведаў яго, — прызнаўся я. — Так, сустракаўся некалькі разоў. Чуў, што неблагі настаўнік, добра дзяцей вучыў.

— Вучыў! Вучылі і яшчэ некаторыя не горш за яго. А ён сапраўдным чалавекам быў. I такімі дзяцей выхоўваў. Рабяты за ім табуном хадзілі.

— Цяпер гэта рэдкасць.

— Цяпер рэдкасць, а даўней так часта было. I ён таксама ў табуне за Марозам хадзіў. Як пацаном быў.

— Зрэшты, а хто гэты Мароз? Ці не той, што на помніку?

— Ну. Настаўнік з гэтай жа школы. Некалі разам тут пачыналі. Я ж сюды ў лістападзе трыццаць дзевятата прыехаў. А ён у кастрычніку школу гэтую адкрыў. Тады на чатыры класы ўсяго.

— Загінуў?

— Да, загінуў,— коратка адказаў Ікачук. Са старэчай развалкай нетаропка ён крочыў поруч па навошчанай каляіне асфальткі. Пінжак яго быў распшілены, вузел гальштука з'ехаў набок пад ражок каўняра. На цяжкім, не дужа старанна паголеным твары прамільгнуў ледзь улоўны цень смутку.

— Мароз быў нашаю болькай. На сумленні ў абодвух. У мяне і ў яго. Ну але я што… Я здаўся. А ён не. I вось — перамог. Дабіўся свайго. Шкада, сам не ўтрываў.

Здаецца, я нешта пачаў разумець, аб чымсьці здагадвацца. Нейкая гісторыя з вайны. Ткачук надта скупа тлумачыў, можа трэба было б папытаць настойлівей, але я баяўся зноў разгнявіць яго І толькі каб падтрымаць размову, устаўляў свае банальныя фразы.

— Так ўжо заведзена. За ўсё добрае трэба плаціць. Часам дарагую цану.

— Ды ўжо ж. Куды даражэй. Шкада, харошая была пераемнасць. Цяпер жа столькі размоў пра пераемнасць традыцый бацькоў… Праўда, Мароз яе быў яму бацькам, але пераемнасць была. Проста на дзіва! Бывала, гляджу калі і не магу нарадавацца: ну нібыта брат гэтаму Марозу Алесю Іванавічу. Усім: і характерам, і добрасцю, і прынцыповасцю. А цяпер… Хаця не можа быць, нешта там ад яго застанецца. Не можа не застацца. Такое не прападае. Прарасце. Праз год, пяць, дзесяць, а нешта праклюнецца. Пабачыш.

— Магчыма.

— Не магчыма, а пэўна. Не можа быць, каб праца такіх двух людзей марна прапала. Тым больш пасля такіх смерцяў. Смерць — яна, брат, свой сэнс мае. Вялікі, я табе скажу, сэнс. Смерць — гэта абсалютны доказ. Саамы неабвержны аргумент. Памятаеш, як у Някрасава: „иди в огонь за честь отчизны, за убежденье, за любовь, иди и гибни безупречно, умрешь недаром, дело прочно, когда под ним струится кровь!“ Во! А тут крыві пралілося ого колькі! Не можа быць, каб дарма. Ды і Мароз даказаў гэта самым красамоўным чынам. Хаця ты ж не ведаеш…

— Не ведаю, — шчыра прызнаўся

я. — Некалі Міклашэвіч збіраўся расказаць…

— Памятаю. Ён гаварыў. Ён тады да каго толькі не звяртаўся. I да цябе хацеў. Ды во, не паспеў.

Гэтыя яго словы адгукнуліся ўва мне непрыемнасцю, балючым дакорам сабе. Сапраўды, чула маё сэрца, што, сам таго не жадаючы, я ўсё ж дапусціў тут памылку. Ну але хто ж ведаў! Хто мог прадбачыць, што ўсё гэта абернецца такім горкім чынам.

— Ты ж з рэдакцыі? — скоса паглядзеў на мяне Ткачук. — Ведаю. Фельетончыкі пішаш і так далей. За праўду-матку ваюеш. Вось ён тады і надумаў падключыць цябе да гэтае справы — заступіцца ў друку за Мароза. Не, Мароз не асуджаны, не палохайся. I не які там паслугач нямецкі. Тут іншая справа…

— Цікава, — сказаў я, калі Ткачук ненадоўга змоўк. — Каб жа я раней ведаў!

— Цяпер ужо ўсё зроблена, знайшліся дзе трэба і заступнікі. Цяпер ужо можна расказваць. I напісаць можна. Нават патрэбна. Міклашэвіч дамогся праўды. Толькі вось сам… У цябе закурыць няма? — запытаў ён, лапаючы па сваіх пустых кішэнях. Я даў яму сігарэту, мы закурылі абодва, пастараніліся, прапускаючы чорную, з нікелем „Волгу“, якая порстка прашмыгнула міма. Мусіць, „Волга“ ішла ў горад, але цяпер ні ён, ні я не зрабілі ніякай спробы яе спыніць — я прадчуваў, што Ткачук нешта раскажа, а той на хвіліну неяк роздумна-засяроджана паглыбіўся ў сябе, пазіраючы ўслед машыне.

— Можа б узяла? А, ліха з ёй! Хай едзе. Пойдзем памалу. Табе колькі гадоў? Сорак, кажаш? Ну, гэта малады яшчэ век, яшчэ многае наперадзе. Не ўсё, канешне, але многае яшчэ засталося. Калі здароўе, вядома, нішто сабе. У мяне здароўе таксама не сказаць каб кепскае, яшчэ і чарку магу часам узяць. Але ўжо не тое, што было раней. Раней я, брат, аўтобуса гэтага рэдка і чакаў калі.А што, у тыя, даўнейшыя часы дык і аўтобусаў ніякіх не было. Трэба ў горад — бярэш палку і айда. Дваццаць кіламетраў — за тры з паловай гадзіны і ў горадзе. Цяпер, мусіць, болей спатрэбіцца, даўно не хадзіў. Ногі яшчэ нішто. Вот горай — нервы здаюць. Знаеш, не магу глядзець кіно, каторае жаласлівае ці пра вайну асабліва. Як убачу тое гора наша, хоць і даўно ўжо ўсё перажыта і памалу забываецца, а знаеш, душыць нешта за горла. Ды яшчэ музыка прытым. Не кожная, вядома, не джазы якія, а песні, што тады спявалі. Як пачую, ну проста нервы пілой пілуе.

— Падлячыцца б трэба. Цяпер жа няблага лечаць.

— Не, мае ўжо не вылечаць. Шэсцьдзесят два гады, што ж ты хочаш! Жыццё іх удрызг пашкуматала, вяроўкі з іх віло. А тым болей вучоныя кажуць, што нервовыя клеткі не аднаўляюцца… Да. А некалі таксама малады быў, нежанаты, здаровы, як Жабацінскі які. У трыццаць дзевятым пасля ўз'яднання наркамат асветы накіраваў у Заходнюю арганізоўваць школы. Арганізоўваў школы, калгасы, круціўся, матаўся, сам у школах рабіў. Тут во, у Сяльцы, пасля вайны сем год адбухаў…

Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет